• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    А чым жа мы будзем паніча дарыці? Будзем дарыці дарам злотам, Дарам злотам нелічоным, Белым срэбрам неважоным.
    Ен з коніка не ссядае, Ен іх дароў не прымае. Будзем дарыць краснай паненкай. Ен з коніка ўсё ссядае I галоўку й укланяе, Ен дзеваньку забірае I з Варшавы выязджае.
    372
    Добры й вечар, слічны панічу! [Вясна красна на ўвесь свет!]* А чы ўдома, слічны панічык?
    Няма ўдома, ён ў Кракове.
    Седзі паніч за сталамі Са сваімі калегамі.
    Седзі за сталамі, лісты піша, У розныя землі лісты рассылае: Адзін паслаў у нямецкую, А другі [паслаў] у турэцкую, А трэці — да ў альбоўскую. Думаў паніч жаніціся, Сабраліся, рахаваліся, Чым мы будзем паніча дарыць, Дарыць будзем, гадзіць будзем. Вот мы убралі каня варанога Да убралі ў залаты страмёна, Як убралі, панічу падалі. Паніч на каня а не спуйжал Да вялеў войску наступаці, Альбоўскую землю разваяваці. Сабраліся, рахаваліся, Чым мы будзем паніча дарыці, Дарыць будзем, гадзіць будзем. I выбралі слічну панну Да убралі ў ядвабныя сукні, Да убралі, панічу падалі.
    Паніч за панну слічне падзеньковал I схіліўся, і скланіўся, Да не вялеў войску наступаці, Альбоўскую землю ваяваці. Віншуемы, слічны панічу, Жэбы ў науцэ сень удавало, Жэбы паніч вышэдл на прафэсора, Вшысцы бы паніча уважалі I мы такжа паважалі, Здалека чапка здэймавалі Па спатканне рэнка цалавалі, Віншуемы, слічны панічу, Проціў лета песня спета, Проціў лета урадлівага, Проціў року шчаслівага.
    395
    373
    Добры вечар, слічны панічок! Вясна красна на ўвесь светі* Хоць і дома, не акажацца — У каморы прыбіраецца.
    Ен сеў сабе за столікам, Піша пісьмы ў тры зямлі, Піша пісьмы, размячае, У тры зямлі раскладае: У першую — па коніка, У другую — па золата, У трэцюю — да паненкі.
    Па коніка пасла пашлю, Па золата — таварыша, Па паненку сам паеду, На коніку паязджаць буду, А золатам шафаваць буду, А з паненкай векаваць буду.
    Табе, панічок, песня спета, Песня спета проці лета, Лета цёплага і вясёлага. Дай жа божа зорак дачакаці, Гэтага паніча панам назваці.
    374
    Лужком, лужком ды далінкаю, Ды віно ж маё зеляное!
    Сцежачкамі дратаванымі, Ой, зялёны явар, вінаград! ** Тудой ішлі валачобнікі, Спяваючы, іграючы, Малойчыка шукаючы.
    А ці дома, дома слічны малойчык, Слічны малойчык малады Іванька? Хоць і дома, не акажацца —
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Рэфрэны «Ды віно ж маё зеляное!» і «Ой, зялёны явар, вінаград!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
    396
    За столікам за цясовенькім Піша лісты у тры землі: У першую — у турэцкую, У другую — у шведскую, У трэцюю — у валынскую. У турэцкую — па коніка, У шведскую —па золата, У валынскую — па валыначку. На коніку паязджаць будзе, А золатам шахаваць будзе, А з валыначкай векаваць будзе!
    375
    А ў полі, полі чысцюсенькім А бяжыць конік варанюсенькі. Ніхто ж яго не спаймае, He спаймае, не асядлае. Абабраўся молад жанішка, А ён яго да спаймаў жа, Да спаймаў жа і асядлаў жа, А ўссеў жа ён і паехаў А на Русь-поле ваяваціся. — Выйдзі, выйдзі, а нярускі цар. Цар не выходзя, а падаркі шле, Выслаў яму варанога каня.
    Ён гэтым падаркам не ўкарыўся, А назад цару не скланіўся. Выслаў цар яму слічну паненку, Слічну паненку, красну дзеўку. Ен гэтым падаркам і ўкарыўся, А назад цару і скланіўся.
    376
    3-пад гаю зялёнага, 3-пад саду вішнёвага Выступае цёмна войска. Хто ў том войску старшыною? Старшыною малады паніч Душа-малойчык.
    Што ж таму паняняці
    397
    Да ў дар даці?
    Трэба таму да панічыку У дар даці варана каня, Сядланага да прыбранага. Ён на тое не ўпавае, Ён за тое не дзякуе...
    Трэба яму да ў дар даці Маладую да й паненачку, Паненачку да й за жоначку.
    377
    А у полі, ў полі два дубочкі, Зялёны явар, дуброва! * Між тых дубоў Дунай цячэ, Па Дунаі чаўнок плыве, У тым чаўнаку паніч гукае, Сабе дзевачку выклікае. Малада дзеўчына не выходзіць, Да ўсё слугі высылае, Маладога паніча не прымае, He прымае, адсылае.
    Як выводзяць каня варанога — Ён на яго не спаглянуў, Ен за яго не падзякаваў.
    Як выводзяць маладу дзяўчыну — Ен на яе да й спаглянуў, Ен за яе да й падзякаваў: — Дзякуй, дзякуй за паненачку, За яе сукню шаўковую, За яе хустку парчовую!
    378
    Ляцелі, ляцелі да два галубочкі, Да віно ж наша зялёнае! * Няслі, няслі па два жалудочкі. Дзе жалудочкі ўпалі, там два дубы сталі. Паміж тых дубоў да Дунай цячэ,
    А на тым Дунаі карабель плыве, А ў тым караблі прыгожы панічык Пад'язджае пад новы горад, Выклікае пана турчаніна. Турчанін да не выходзіць, Ен сваіх слугаў да высылае. — Я тваіх слугаў не прымаю, Я трой горад да парубаю. Пан яму дае шырокае поле, Шырокае поле з вішнямі, садамі. — Я таго поля і саду не прымаю, Я твой горад да парубаю. Пан яму дае прыгожу дзяўчыну, Прыгожу дзяўчыну з русымі касамі. Паніч з карабля да падхваціўся Да таму пану ў ногі пакланіўся: — Цяпер, пане, годзе ваяваці, Годзе ваяваці, буду цесцем зваці.
    379
    Да ляцяць, ляцяць два галубочкі, [Вясна красна!] * Да нясуць да па жалудочку.
    Дзе жалудочкі палі, Там два дубы сталі. Між тых дубоў да Дунай цячэ, У том Дунаі чаўнок плыве, У том чаўнаку малады паніч, Малады паніч душа-Сцяпанка Пад ноў горад пад’язджае, Турчат выклікае:
    — Выйдзі, выйдзі, пан турчанін! Пан турчанін не выходзіць.
    — Мы тваіх служак не прынімаем, Мы твой горад расстраляем, Расстраляем, разрубаем Да стрэлкамі ператычам, К сабе паненку пераклічам.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    399
    380
    А на моры на Дунаі, Да віно ж, віно зялёнае! * Плыве човен маляваны, А ў тым чаўне красны панічык, Красны панічык малады Іванка Залатым праслам апіраецца, Із яго татулька уцяшаецца: — Мой сыночак-сакалочак, Да куды ж ты да й паедзеш? — Я й паеду ў турэцкую зямлю, У турэцкую зямлю з туркам ваяваці, 3 туркам ваяваці, турэчынку браці. — Вот табе, панічык, песня спета, Песня спета проці лета.
    Велікодная — то угодная, Веліканоцная — то памоцная, Жыві, панічык, у раскошы I мей катух грошы, Хлеба, солі й каб бяды ніколі.
    381
    Славен панічу!
    Ой, чым жа ён славен?
    Ен з турэцкім конем Хоць перад кролем. На сівым кані прыязджае, Залаты стрэлкі настаўляе, Альбоў-места разбівае. Вышлі да яго слаўны мяшчане, Даюць яму слаўныя дары.
    Ен тых дароў не прымае, Залаты стрэлкі настаўляе, Альбоў-места разбівае. Вышлі да яго з паноў панове, 3 паноў панове, сенатарове, Даюць яму сенатароўну. Сенатароўна — панічава роўна.
    Вялеў служкам скланіціся, Вялеў служкам сталы заслаці, Вялеў служкам кубкі стаўляці, Віном, мёдам наліваці, Усіх госці частаваці.
    To ж на здароўе, храбры панічу, 3 бйцам і з маткаю.
    382
    3-пад гаю зялёнага, 3-пад саду вішнёвага Выступае цёмна войска. Хто ў тым войску старшыною? Старшыною млоды паніч, [Млоды паніч] душа-малойчык. Што ж таму паняняці Да ў дар даці?
    Трэба таму да панічыку У дар даці варанога каня, Сядланага ды прыбранага. Ён на тое не ўпавае, Ён за тое не дзякуе. Трэба яму у дар даці Маладую ды й паненачку, Паненачку ды й за жоначку.
    383
    Да ў Варшаве крэсла стаіць, Да віно ж, віно зеляно! * На тым крэсле паніч сядзіць, Паніч сядзіць да суды судзіць, Суды судзіць да перасуджвае, Па сто тысяч грошы бярэ. Паднімаўся тры вайны збіці, Тры паненкі замуж узяці. Адну вайну маскоўскую, А другую французскую А трэцюю турэцкую.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Масковачка — есць гатаваці, Французачка — ложка слаці, Турэчанка — з панічом спаці.
    384
    У ляску, ляску на жоўтым пяску, Зялён явар, кудравы! * Там жа ляжала бруссе часана, А на тым бруссі мужы сядзелі, Мужы сядзелі, раду радзілі, Раду радзілі, як піва варыць, Як піва варыць ды каго жаніць. Ну, будзем жаніць маладога Йванку. Ой, жаніць, жаніць, чым яго дарыць? Падарым яго вараным канём, Вараным канём, залатым сядлом, Залатым сядлом, слічнай паненкай, Слічнай паненкай маладой Аленкай.
    385
    Да на вуліцы, да на шырокай, Да зялён явар, зялёны! * Там ляжалі брусы ўсё новыя, Усё новыя, усё цясовыя.
    А на тым бруссі два мужы сядзела, Два мужы сядзела, два суды судзіла. Адзін кажа: «Трэба піва варыць, Трэба піва варыць, трэба сына жаніць». Другі кажа: «Гарэлачку гнаці, Гарэлачку гнаці, дачку аддаваці».
    386
    Да на вуліцы, да на шырокай,** Вясна красна на ўвесь свет! * Да сядзяць мужэ, да судзяць судэ, Да судзяць судэ, да перасуджаюць,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Кожны радок спяваецца два разы.
    402
    Каму піва варыць, каму сына жаніць, Каму гарэлачку гнаць, каму дачку аддаваць. А Мішачка кажа: «Буду сына жаніць». А Андрэйка кажа: «Буду дачку аддаваць».
    387
    Высока, высока да месячык свеціць, Да віно ж наша зеляное!* Далёка, далёка да Міхалка паедзіць, Да на коніку, да на вараненькім, Да на сядзелцы, да на залаценькім. Да за ім, за ім яго матка йдзе. — Паволі, паволі, маё ты дзіцятка, Каб твой конік не спатыкнуўся, Каб ты, маладзенькі, не ўлякнуўся, Каб цябе дзевачка здалёку пазнала, Здалёку пазнала, міленькім назвала, Цябе — міленькім, каня — вараненькім, Каня — вараненькім, сядло — залаценькім.
    388
    Высока, высока да месяц свеціць, Да зялёны явар, кудравы! * Харашэнька да малойчык едзіць. Да за ім, за ім яго бацюшка. — Зволі, паволі, мой ты сыночак, Каб твой конік не скапытнуўся, Каб ты, маладзенькі, не улякнуўся, Перад шлюбам не змыліўся. — He бойся, не бойся, мой бацюшка, Вой, мой конік не скапытнецца, А я, маладзенькі, не улякнуся, Перад шлюбам не змылюся, Зняўшы шапачку да й скланюся.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    3 ЯКОЙ ДЗЯУЧЫНАЙ ВАРТА АЖАНІЦЦА
    389
    Гой, на моры, на возеры, Віно ж, віно зялёнае! * Плыве чаўнок маляваны, А ў чаўночку красны малойчык Залатым вяслом папіраецца, У яго матуля ўсё пытаецца: — Мой сыночак-сакалочак, Ты паедзеш да дзявочак.
    He ўглядайся на багатую, А ўглядайся на работніцу. Багатая будзе ганарыцца, А бедная табе пакарыцца. Багатая цябе не палюбіць, А бедная цябе прыгалубіць. Яна будзе служкаю ў хаце I для мужа, і для яго маці.
    390
    Да было у бабкі тры дачкі, Вясна красна на ўвесь свет! * Першая дачушка — тонкая, высокая, Другая дачушка — белая, румяная, Трэцяя дачушка — чорненькая, маленькая. Тонкую, высокую паповіч узяў, Белую, румяную дзяковіч узяў, Чорненькую, маленькую да вайтовіч узяў. Да на вялікдзень, да на першы дзень Сталі з’язджацца к маці у госці, Сталі насміхацца да з вайтовіча: — Ці табе не стала тонкай і высокай,