• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    404
    Што ты не ўзяў белу і румяну, Што ты узяў чорненьку, маленьку? — Сосна высока, але яна гібка, Рэдзька бела, але яна горка, Мая чарненька, але саладзенька.
    391
    Было ў мамкі тры дачушкі,* Вясна красна на дварэ! ** Тры дачушачкі да й услужачкі. Адна дачушка — тонка, высока, Другая дачушка — бела, румяна, Трэцяя дачушка — чорна, маленька. Тонку, высоку да Крыловіч узяў, Белу, румяну да Бялевіч узяў, Чорну, маленьку да Чарновіч узяў. На вялікдзень да на першы дзень Сталі зяці да з’язджаціся Да з Чарновіча да смяяціся.
    — Ці не было табе тонкай, высокай, Ці не было табе белай, румянай? Стаў Чарновіч ім адгадаваць: — Тонка ліпка, чаму яна гібка, Рэдзька бела, чаму яна горка, Мак чарненькі саладзюсенькі.
    392
    Пасярод сяла жыла-была й удава, Да зялёны явар, зялёны! ** А у той удавы да было тры дачкі. Старшую дачушку да узяў паповіч, А другую да узяў Калтовіч, Трэцюю дачушку да узяў Ждановіч. Да на першы дзень на вялікадня Сабраліся к цёшчы у госці
    * Кожны радок спяваецца два разы.
    ** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    405
    Да з Ждановіча насмяяліся:
    — Ці табе не было тонкай, высокай, Ці табе не было белай, румянай, А што ж ты ўзяў чорную, маленьку? Стаў той Ждановіч думаць, гадаці, Думаць, гадаці, што ім адказаці.
    — Тонка, высока пераломіцца, Рэдзька бела, патом яна горка, Мак чарненькі патом саладзенькі.
    ХЛОПЦУ-САЛАВЕЙКУ
    393
    — Салавеечка — дробна пташачка, [Вясна красна на ўвесь светі] * Чаго ты рана з выр’я вылецеў, 3 выр’я вылецеў ды ў палёт пайшоў? Яшчэ па далінах снягі вялікі, Снягі вялікі, воды ды глыбокі. Недзе салавейку гняздзечка звіці.
    —• Як сяду я, паду ў вінным саду, Як у вінным саду я й на ігрушачцы, Я на йгрушачцы, на вярхушачцы.
    394
    — Чаму, салавейка, да не вылятаеш? Зялён явар, кудравы! *
    — Як жа я маю вылятаці? Па залесейкам ды снягі ляжаць. А ці мне снегу ды наесціся, Ці мне лёду напіціся.
    395
    — Чаго, салавейка, рана вылятаеш, Ды зялёны явар, зялёны! * Рана вылятаеш, харашо спяваеш? Яшчэ ж у нас па гарах снягі.
    Па гарах снягі, па лугах воды. — Я ж тыя снягі да паз’ядаю, Я ж тыя воды паспіваю.
    Сяду на калочку ды ўспяваю, Усіх пташачак да пасклікаю.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    396
    — Чаму, салавейка, да не вылятаеш?
    А зялёны явар, зялёны! * — Як жа я маю рана вылятаці? А шчэ й у полі зямлі не відаці, А шчэ па лугах воды стаяці. — Чаму, Іванька, да не жэнішся? — Як жа я маю да жаніціся? Шчэ ж мая дзеўка да не вырасла, Хоць вырасла, шаўковай хусты да не вышыла, Хоць вышыла, да не вымыла, Хоць вымыла, да не выкачала, Хоць выкачала, да ў складкі не склала, Хоць у складкі й склала, да не паказала.
    397
    — А чаго ты, жораў, не вылётаеш рана? Зялён явар, ты ж кудравы! * — Як жа я магу да й вылётаваць, Па загор’ейку ўсе снягі ляжаць, Па калужынкам ўсе воды стаяць.
    А мне гэтых снягоў не надыбацца, А мне гэтай вады не напіцца!
    — А чаго ж ты, [малойчык], да не жэнішся? — Як жа я магу да й жаніціся, Яшчэ ж мая дзевачка да не вырасла, Шаўковай хусты да не выткала, Бялёвых уціральнікаў да не выбеліла.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    БАБЦЫ
    ВАЛАЧОБНІКІ У БАБКІ
    398
    Да хадзіла я да не дзень, не два, Слава табе, госпаду, на ўвесь свет.* Да ўсю нядзельку, да ўсю святую, Да не найшла да такую гасьбу, Да такое гасьбы, як у сваёй бабкі. Я к сваёй бабцы у вароты, Яна мяне да сябе на двор, Я к ёй на двор, яна мяне ў сені, Я к ёй у сені, яна мяне ў хату, Я к ёй у хату, яна мяне за стол, Яна мяне за стол, хлеб-соль на стол. Да не найшла я такое гасьбы, як у свае бабкі, А ў мае бабкі да ўсё харашэнька, Каб яе кароўкі да пацяліліся, А яе кабылкі пажарабіліся.
    399
    А йшлі, прайшлі валачобныя, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Валачобныя — людзі добрыя, А яны ішлі да дарогаю, Да дарогаю, да шырокаю. А яны ішлі, валачыліся, Валачыліся, памачыліся, Зайшлі к бабцы, пасушыліся. Ой ты, бабка, паварачуйся, Да ідзі, бабка, да ў клетачку, А прынясі, бабка, пшонны пірог, Сыр на тарэлку і кварту гарэлкі,
    411
    Да нясі, бабка, да па пары яец, Да па пары яец усім валачобным, Усім валачобным да людзечкам добрым. Валачобныя да співаліся
    Да бутылачкай падзяляліся, А старой бабкай пахваляліся.
    ЧЫРВОНАЕ ЯЙКА —ДАРАГІ ПАДАРУНАК
    400
    Да была ў бабкі курка-рабушка, Вясна красна на ўвесь свет! * Курка-рабушка, а бабка-старушка. Нанясла яец да повен карабец. Да прыйшлі к бабцы да гарэчнічкі, Да гарэчнічкі, да ўсе бабіны ўнукі. Да дала бабка да ўсім па яечку, Да ўсім па яечку, да й па піражэчку. Да й адной жа сіраце дала ў абедзве руцэ. Да пабегла сірата за новыя варата, Да не дзякуючы, да й падскакваючы.
    401
    Валачобныя — Людзі добрыя, Вясна красна на ўвесь свет! **
    Валачыліся, Памачыліся.
    Зайшлі к бабцы, Пасушыліся.
    А была у бабкі Курка-рабушка,
    Да нанесла яец Да цэлы карабец.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнай страфы.
    А тая бабка — Усім па яечку,
    Адной сіраце Да не высталася.
    Пашла тая сірата За новыя варата.
    — Вярніся, сірата, Дам табе парася,
    Дам табе парася Да і пару яец,
    Да і пару яец, Каўбасы канец.
    402
    Сагні вобад — калясо будзе.* Вясна красна, цёплы дзень! ** Пазаві ў хату — харашо будзе. Кожнаму ж пяўцу — па адном яйцу, Пачынальнічку — кварту гарэлкі. Кварту гарэлкі, сыру на тарэлкі. Прышлі к бабцы валачобныя, Да дала ж бабка ўсім па яечку, Адной сіраце да не высталася. Пашла сірата за новыя варата, Заплакаўшы, не падзякаўшы.
    Сірата, вярніся, цябе бог кліча, Цябе бог кліча, табе долю дае. Первая доля — жыта ядраное, Другая доля — валы й палавыя, Трэцяя доля — дзеці дробныя. Жыта ядраное пажынаць будзеш, Валы палавыя паганяць будзеш, Дзеці дробныя пасылаць будзеш.
    * Кожны радок спяваецца два разы.
    ** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Да была ў бабкі курка-рабушка, Да віно зеляно, мёд саладок! * Курка-рабушка, а бабка-старушка. Да прышлі к бабцы да рарэшнічкі, Да рарэшнічкі, ўсё бабіны ўнучкі. Да дала бабка усім па яечку, Усім па яечку да й па піражэчку, Да й адной сіраце да й ў абедзве руцэ. Як пашоў сірата за новыя варата, Да падскакуючы, да не дзякуючы. Да вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча і каня даруе, I каня даруе, і долю гатуе.
    404
    Валачобнікі валачыліся, Валачыліся, намачыліся. Прышлі к бабцы, пасушыліся. А была ў бабкі курка-рабушка, А нанесла яец повен карабец. А ўсім дзеткам па яечку, Адной сіраце не дасталася. Усе пашлі ды падзякаўшы, Адна сірата — ды заплакаўшы, Заплакаўшы, не падзякаўшы. Вярніся, сірата, вазьмі сабе парася, Парася і каня, шаўкова палатна. На кані будзеш паязджаці, Парасяці будзеш спажываці, Шаўкова палатно панашываць.
    405
    Да была ў бабкі курка-рабушка, Да зялён явар, зялёны! * Нанесла яечак поўны карабечак.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Да прышлі к бабцы у год госці, У год госці да кукольнічкі.
    Да дала бабка ўсім па яечку, Да сіраце ячную лусту. Пашлі хлопцы падскакваючы, А сірата заплакаўшы.
    Вярніся, сірата, цябе пан кліча, Цябе пан кліча і карову дарыць, Каня сівага, белагрывага, Кварту гарэлкі, сыр на тарэлкі.
    406
    А на першы дзень на вялікадня, Вясна красна на увесь свет!* Ішлі ж валачобнічкі да памачыліся, Зайшлі к бабцы да пасушыліся. Дала бабка усім па яечку, Адной сіраце да не вызасталася. Пашла сірата за новыя варата, Заплакаўшы, не падзякаваўшы. Вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча, табе долю дае, Каня й варанога, вала й палавога. А на коніку наязджаціся, А на волічку да наараціся.
    407
    Да на вялікдзень, да на першы дзень, Сад, сад зеляны вішнёвы!* Прышлі к бабцы да кукольнічкі, Дала бабка ўсім па яечку, Адной сіраце да не засталося, He засталося да не высталася. Пашла сірата за новыя варота. Вярніся, сірата, цябе пан кліча, Цябе пан кліча і дару даруе, I дару даруе булку хлеба, Булку хлеба і кусок сала.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Валачыліся валачобнічкі, Вясна красна, дзень цёплы! * Валачыліся, памачыліся Да зайшлі к бабцы, пасушыліся. А была ў бабкі курка-рабушка, Да нанесла яец каробачку й карабец, А ўсім дала па яечачку, А адной сіраце да не вышлася. А пайшла сірата да заплакаўшы, Да заплакаўшы, не падзякаўшы. Да вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча да дарыць хоча. Да дае ж табе бог шаўковую хустку. Сірата не бярэ і «спасіба» не дае. Пайшла сірата за новыя варата. Да вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча да дарыць хоча. Да дае ж табе цялушку-палушку. Сірата не бярэ і «спасіба» не дае. Да пайшла ж сірата за новыя варата. А вярніся, сірата, цябе бог кліча. Да дае ж табе бог каня варанога, Каня варанога, быка палавога. Сірата ж не бярэ і «спасіба» не дае. А пайшла ж сірата за новыя варата. А вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча да дарыць хоча. А дае табе бог краснае яечка. Сірата ўзяла і «спасіба» дала.
    409
    Да была ў бабкі курка-рабушка, Вясна красна на ўвесь свет! * Яна нанесла яец цэлы карабец. Прыйшлі к бабцы валачобнічкі, Валачобнічкі — бабіны унучкі. Да усім бабка па яечку дала,
    27. Зак. 1108	417
    Адной сіраце да не высталася. Пайшлі ж тыя паскакаўшы, Паскакаўшы да падзякаваўшы. Пайшла ж сірата заплакаўшы, Заплакаўшы, не падзякаваўшы. — Вярніся, сірата, я табе долю даю, I каня, і вала, і хвост палатна.
    — А я ж не хочу ні каня, ні вала, Да я ж хочу краснага яйца.
    — Вярніся, сірата, дам табе яйцо. Як узяла сірата краснага яйца, Пайшла ж яна паскакаўшы, Паскакаўшы да падзякаваўшы.
    410
    Да прыйшоў баран, баран пад акенца, [Сад зялёны вішнёвы!] * Ой, ці прадуць дзеўкі валакенца? Каторая не прадзе, за барана пойдзе. А ў барана круты рогі, кучарава барада. Да былі ў бабкі да тры куркі-рабкі, Да нанеслі яец і вечачка й карабец. Да прыйшлі да к бабцы валачобнічкі, Валачобнічкі — ўсе бабіны ўнучкі. Падавала бабка да ўсім па яечку, Ой, адной сіраце да й не выйшлася. Дае бабка сіраце ячную лусту, А сірата не бярэ да «спасіба» не дае. Дае бабка сіраце да коніка ў золаце, А сірата не бярэ да «спасіба» не дае. Пайшла тая сірата за новыя варата, Да не дзякуючы, не падскакуючы. Ой, вярніся, сірата, цябе бог кліча.
    Дае бабка сіраце краснае яечка, А сірата ўзяла да й «спасіба» дала.
    411
    Валачобныя — людзі добрыя, Зялён явар, кудравы! *
    * Рэфрэн паўтараейца пасля кожнага радка.