• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Ой, там жа, за рэкамі за быстрымі, Слічна паненка — крулёва найяснейша. Слічны паніч пан Васілька, Пан Васілька — круль найяснейшы. Ой, там жа вы пастаялі, За ручаньку падзяржалі, Залаты персні памянялі.
    Слічны паніч пан Васілька, Жыві здароў да й будзь багат I з татулькай, і з матулькай.
    343
    У полі, ў полі конікі ходзяць, 3 тых коней да адзін конік, Да адзін конік сіў невялічак, А касаценькі, валасаценькі. Хто ж таго каня да й паймае? Да і абазваўся малады паніч, Малады паніч малады Андрэйка, Ен таго каня да паймае, Да і паедзе ў чыста поле, Чыстае поле да на паляванне,
    374
    Да на паляванне сакала страляці. Толькі ён жа к явару прыязджае, А на явары да сакол сядзіць. Цэліцца-меціцца сакала страляці, А сакол [яму] адказывае: — Ты не бі ж мяне, не страляй мяне, Я ж табе буду вялікай прыгодай, Як будзеш ты да жаніціся, Да будзеш браці за вадамі, Да за вадамі, да за марамі, Да прыедзеш ты к сіняму мору, Да будзеш клікаць да перавознічкаў, Да будзеш клікаць, не даклічашся, Я ж цябе, маладога, да і перавязу, Цябе, маладога,— да на правым крыле, Што тваю жану — поплеч з табой, Да тваіх сватоў — да на левым крыле, А прыданак — на сярэдзіне, Я музычаньку — на шыенцы, Я падружанек — да на хвосціку, Твайго коніка да ўплыў пушчу. Перавязу цябе на той бок Дунаю, На той бок Дунаю да к беламу цару. — Выйдзі, выйдзі, белы цар!
    Мы з табою павітаемся, Паспрабуем ваяваці.
    Да каму ж тут бог паможа, Ці табе, царычу, ці мне, панічу? Да табе, царычу' бог не паможа, А мне, панічу, бог да паможа. Да белы цар да не выходзіць, Да яго да падаркі шле.
    Да які падарак?—Каня варанога.
    Да паніч таго не прынімае.
    Да які паніч? — Малады Андрэйка. Ен не прынімае, назад адсылае, К сабе белага цара вызывае.
    Да белы цар да не выходзіць, Да яго да падарак шле.
    Да які падарак? — Залаты кубак. Малады паніч таго не прынімае. Да які паніч? — Малады Андрэйка. Ен не прынімае, назад адсылае,
    375
    Белага цара да вызывае. Белы цар да не выходзіць, Ен да яго падарак шле. Да які падарак? — Залаты пярсцёнак. Да паніч таго да не прынімае, Ен не прынімае, назад усылае, К сабе белага цара вызывае.
    Да белы цар да не выходзіць, Да ён да яго падарак шле. Да які падарак? — Красную панну. Да паніч тое да прымае, Да [прымае], назад не ўсылае.
    Да які паніч? — Малады Андрэйка. У залатым кубку умываецца, Шаўковай хусткай уціраецца. Залаты персцень — вянчаціся, Вараны [конік] — праязджаціся, Кованы пояс — красаваціся, Красная панна — век векаваці, Век векаваці, дзетак дажыдаці.
    Да дзякуй, дзякуй, белы цар, Да дзякуй, дзякуй за красную панну. Да патом таго, малады паніч, Малады паніч малады Андрэйка! Ці ўслух табе наша песенька? Да калі ўслух, не вялі таміць.
    344
    У нашага пана да на падвор’і А стаіць явар зелянюсенькі, А на ім сакол яснюсенькі. Малод паніч і цікаецца, Цікаецца і туляецца, [Сакала страляць цаляецца]. Стаў ён у яго прасіцца: — А не бі ж мяне, не страляй мяне, Я ж табе буду да знадобненек. Будзеш малод да жаніціся, Будзеш браць паненку за рэкамі, За рэкамі, за Дунаямі, He будзе ў цябе перавознічка.
    376
    Я ў цябе буду перавознічкам. Цябе, маладога, — на крылочку, Тваю паненку — у чаўночку, Твае конікі да ўплаў пушчу, Твае харты перасвішчу.
    Збіраліся слаўныя панове, Збіраліся, рахаваліся, Чым таго паніча да дарыуь будзем. Будзем дарыць жытам-бытам, Жытам-бытам да усім дабром, Усім дабром, жытнім дабром. He трымай гасцей да дары бардзей.
    Хор:
    Нашы дары невялікія: Пачынальніку — чырвон злоты, Яго дружыне — па грошыку, Механосу — карэц яец, А музыцы — добрая доля, Добрая доля — кварта гарэлкі, Кварда гарэлкі — то ля голасу, А пірог пшонны — то ля коласу. Валачобнічкі-недакучнічкі, У год хадзіце, бога прасіце. Яны пяюць, як салавейкі, Як салавейкі ў лузе на каліне. Стой, калінка, стой, не хіліся, Слаўная й пані, развесяліся.
    345
    Ай, ляуіць, ляціць арэхаўка, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Ай, нясець, нясець ў дзюбе жалуд. А ўраніла жалуд ды пасярод двара, Пасярод двара ды Толічкавага.
    3 таго жалудка ды, вой, вырас дубок, Ай, вырас дубок, ды ён тонак, высок, Ен тонак, высок ды на лісце шырок, На лісце шырок ды каранём глыбок.
    На тым жа дубку ды, вой, сядзіць галубок. Вышаў Толічак, ён узяў руж’ё, Ен меціў-меціў галубка стрэліць, А той галубок а начупырыўся, А і Толічку ды ён адгукнуўся: — Пастой, не страляй, й молад Толечка, А я ж табе ды, вой, знадоблюся.
    А як будзеш жа ты да жаніціся, Перайму ж тваю ды ўсю дружыначку, А ўсю дружыну — ды на серадзіну, Цябе ж, малайца,— ды на самы пярод, А й музыканта — ды, вой, на крылейка, Тваю сваціцу — ды на самы хвасток, А і панясу ды стромка, высака, А каб дружына ды ганарылася, А і галубком ды пахвалілася.
    Ай, буду лятаць, ай, будзець відаць. А сяду, паду ды ў цесця на двару, Як будуць вітаць, я буду стаяць.
    346
    Ай, лятуць, лятуць ды два галубкі, Зялёна траўка-мураўка!*
    Ай, нясуць, нясуць ды два жалудкі. Ой, вышаў, вышаў млоды панічок, Млоды панічок млоды Ванечка, Ой, вынес, вынес стрэльбачак пучок, Ой, меціць, меціць галубку убіць. — Млоды панічок, млоды Ванечка, He страляй мяне — прыгаджуся табе. Ды будзеш жа ты ды жаніціся, Будзеш браць паненку ды аж за вадою, Я тваіх сватоў усіх перавязу, Тваіх сваточкаў— на караблёчку, Цябе з паненкай — ў новым чаўночку, Твайго музыку — хоць на языку, Твайго вазілу — хоць на хвасцілу.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    378
    347
    Па сенажаці, па поплаве, Зялён явар, кудравы!* Там хадзіла стада курапатаў, Э Між тых курапатаў —шэрая зязюлька.
    Адкуль, адсюль сіні селязенька Усіх курапат паразганяў, Шэрую зязюльку да сябе ўзяў. Стала яна ў яго ды прасіціся, Ды прасіціся, ды маліціся.
    Адкуль, адсюль молад Іванка Хацеў яго ды застрэліці, Застрэліці ды забіці.
    Стаў ён у яго ды прасіціся: — He бі мяне, не страляй мяне, Я табе, молад, знадоблюся. Будзеш, молад, ды жаніціся, Будзеш панну браці за гарамі, За гарамі ды за вадамі, Будзеш клікаць перавознікаў, Будзеш клікаць, не даклічашся, Я к табе, шэры, сам прылячу, Коні твае ўплаў пушчу, Дружыну тваю перасвішчу, Свата на галовачцы павязу, А музыку — на хвасточку, Тваю маладую — побач з табою.
    348
    У лузе, лузе у зялёненькім Стаіць стаенка мураваная.
    У той стаенцы стада конікаў, Стада конікаў варанюсенькіх, Хурманочак маладзюсенькі.
    Ён не гуляець, каня сядлаець, Каня сядлаець для паніча.
    Едзець панічок да і лужочкам, Да і лужочкам, крутым беражочкам,
    Каля Дуная, каля ціхага.
    А на Дунаю, а на ціхім Плывець вутачка, плывець шэрая. Меціць, цэліць вутачку забіць.
    Яна ў панічка папрасілася: — He мець, не цэль, молад паніч^;, Я маладому спадобна буду, Спадобна буду, як будзеш жаніцца. Ваша паненачка дужа далёка, За водамі за глыбокімі.
    Я маладога і перавязу, Пасаджу ж я вас на сізым крыле, А паненачку — поплеч цябе, А дружыначку — хоць на хвасце. Конікаў вашых уплаў паганю. Песеньцы канец, пяць пар яец.
    349
    Ой, у мяжы, ў мяжы бел камень ляжыць, Іграйце, малойцы, гуляйце!* Пад тым камянём — лютая змяя. Хто ж тую змяю пасячэ, парубае?
    Ой, абазваўся слічны панічык, Слічны панічык, панічык Іванка: — Я ж тую змяю пасяку, парублю. — Ой, прашу ж цябе, не страляй мяне, Як ты будзеш жа да жаніціся, Брацьмеш ты сабе слічну панначку, Я ж цябе перавязу да й да святліцы. У той жа святліцы мёд, віно піці, Мёд, віно піці, добра з паннай жыці.
    350
    Ой, ў полі, ў полі шырока мяжа, Іграйце, малойцы, спявайце!* А на той мяжы бел камень ляжыць, Пад тым каменем да змяя сядзіць.
    Ой, туды ішоў слічны панічык. Слічны панічык, паніч Іванка Стружачкі стружа, стрэльбу набівае, Стрэльбу набівае, у змяю цаляе. — Паніч Іванок, не страляй мяне, He страляй мяне, не фугай мяне. Ой, як ты ж будзеш да й жаніціся, Будзеш жонку браць да й за ракою, Да й за ракою, да й за быстраю, Я й твае сватоўе да й перавяду, Твае свашачкі да й перавязу. Цябе з паннаю да й перанясу.
    351
    Чыстым у полі на вадапоі, [А зялён дубе у дуброве!]* Чыстым у полі да табун коней, А ў том табуне конь вараненькі, Ніхто яго не паймае, не асядлае. Дзе б узяўся паніч маладзенькі, Ен таго каня спаймае, I спаймае і асядлае.
    А паедзе на ём жаніціся — Перавязе яго чэраз ночы цёмныя, Ночы цёмныя, рэкі быстрыя. А стаіць явар тонкі, кудравы, На том явары сядзіць сакол. Ен на таго сакала ускладаецца. А і той сакол слова прамовіў: — He бі мяне, паніч маладзенькі, Буду табе ў вялікай прыгодзе, А паедзеш ты да жаніціся, А будуць табе ночы цёмныя, Ночы цёмныя, рэкі быстрыя, Рэкі быстрыя, беражыстыя, Я цябе перавязу на галовачцы, А дружыну тваю — на крыллейку, Цынбал тваіх — на хвасцічку.
    А патом, панічу, не кажы казніць, He кажы казніць, а кажы дарыць.
    352
    Добры вечар, добрыя людзі!
    Вясна красна на ўвесь свет!* Ой, чый жа то двор, што зялезны тын, Што зялезны тын, медзяныя варата, Падваропейка пазалочанае?
    Ой, на том дварэ да стаіць явор, Ой, на том явары да сядзіць сакол. Па двару ходзя молад Якаўка, Па двару ходзя, лучок падымае Лучок падымае, хоча сокала убіць. — Молад Якаўка, да не бі ж ты мяне, Да не бі ж ты мяне, не губі ж ты мяне. Знадаблюсь я табе пры ліхой гадэіне, Як будзеш ты да жаніціся, Маладую жану з-за сіня мора браць, Перанясу ж я цябе да на крыллейку, А жану тваю да на хвосцічку.
    353
    У чыстым полі, чысцюсенькім Ляжыць камень бялюсенькі, Пад тым каменем — люта гадзіна. Тудым ішоў слаўны паніч, Слаўны паніч [молад Пятрунька], Цэліць-меціць, забіць хочэць, Тугі й лучок нацягіваець, Залатую стрэлку напраўляець. Люта гадзіна адмаўляець: — Ох, не бі мяне, не губі мяне, He губі мяне, слічны панічу, Слічны панічу [молад Пятрунька], Вот скажу я табе тры радасці, Тры радасці, тры весялосці: Первая радасць -— цябе бог завець, Цябе бог завець, долю даець; Другая радасць — цябе пан завець, Цябе пан завець, зямлю даець;
    Трэцяя радасць —• цябе цар завець, Цябе цар завець, дачку аддаець. Патом таго, слаўны панічу, Слаўны панічу молад Пятрунька, Ты з доляю шчасліў будзеш, Са зямлёю багат будзеш, Са царэўнаю вот і жыць будзеш, Вот і жыць будзеш, векаваць будзеш, Векаваць будзеш, панаваць будзеш, Златом-серабром купцаваць будзеш. Патом таго, слаўны панічу, Слаўны панічу [молад Пятрунька], Да ўжо ж вам песня спета.
    354
    А у полі авёс ды вялік парос, А ў тым аўсе камень ляжыць, На тым камені ды змяя сядзіць. Хацеў яе ды Пецечка забіць.