• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Ох, мы гэту кветку Хочам сарваці Ды вашу паненачку Ад вас забраці. Калі пан багаты — За вала й дахаты. Пляшку гарэлкі, Сыр на талеркі, А мы вып’ем, падзякуем Ды і далей пойдзем.
    294
    А за лясамі за зялёнымі, [Вясна красна на ўвесь свет!]* А за садамі за вішнёвымі Растуць красачкі нашай панначкі, Нашай панначкі маладой Ганначкі. А пайшла ж яна красачкі шчыпаць, Красачкі шчыпаць, зёлачкі капаць. А пайшлі ж яе ужо заручаць.
    — He хачу я знаць, як чужая маць, А чужая маць не лепша сваёй, А ёсць у мяне красны панічок, Красны панічок млоды Базылёк, Учора з вячора спаць палажыла, Сягоння рана яго будзіла:
    — А ўстань, устань, красны панічок, Красны панічок млоды Базылёк.
    А паедзем мы к татульку ў госці, А мой татулька далёка жывець, За сінім морам, за роўным полем. А ў майго таткі коні сівыя,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Коні сівыя, быкі рабыя. А ў майго таткі сядло златое, А ў маёй мамкі шуба да долу.
    295
    Ляцеў сокал су гароду, Сад зялёны вішнёвы!* А як даўся ў новы сені. — Чаму сені не мяцёны? Чаму паненка засмучона? — А як жа мне смутнай не быпь, Штодзень сваты па два, па тры, А ў суботу разам чатыры.
    Татку з мамкай упаілі, Мяне, млоду, засмуцілі.
    296
    За гарою лады звоняць, Да віно ж, віно зялёнае!* Да Тэсячкі сваты едуць, А Тэсячка маладая Сама браму адчыняе, Сваю мамку разбуджае: — Устань, мамка, ранюсенька, Пакланіся нізюсенька, Бо я еду за граніцу, Там я буду за царыцу.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    У ПАНЕНКІ ГРОЗНЫ БАЦЬКА, ГРОЗНА МАЦІ
    297
    Ой, шлі-беглі валхоўнічкі, гэй, віно! 'Ой, шлі-беглі валоўнічкі, віно!
    Пыталіся нова двара, гэй, віно!
    3 нова двара — ды паненкі, віно!
    А ў тым двары тын тыновы, гэй, віно!
    Тын тыновы, сад вішнёвы, віно!
    Вароцечкі букавыя, гэй, віно, Вароцечкі букавыя, віно!
    А замочкі ўнутраныя, гэй, віно!
    А ключыкі залатыя, віно!
    Красна пані адмыкала, гэй, віно!
    Валхоўнічкі упускала, віно!
    — Ціха, ціха, валхоўнічкі, гэй, віно!
    He стукайце боцечкамі, віно!
    He стукайце боцечкамі, гэй, віно!
    He бразгайце падкоўкамі, віно!
    Бо мой айцец вельмі грозны, гэй, віно!
    У ложы ляжыць, грозу дзяржыць, віно!
    У ложы ляжыць, грозу дзяржыць, гэй, віно, Мне, маладой, пагражае, віно!
    На музычкі не пускае, гэй, віно!
    Каб з хлопцамі не гуляла, віно!
    Ясна-красна да на небе зорка, Вясна красна к нам прыйшла!* Яшчэ красней слічная паненка, Па сенях ходзіць — усе сені ззяюць. Да выйшаў, выйшаў слічны панічак. — Сядзьма, паненка, да пагаворым. — Ой, рада б я з вамі пагаварыці, Да баюся ж я да пана айца, Да пана айца і пані мамачкі. — Мы пана айца да перапросім, Паню мамачку да зусім згодзім.
    299
    Ясна-красна ды на небе зорка, Ды зялёны явар на дварэ!* Ясна-красна ды дзевачка ў мамкі, Па сенечках ходзіць — ды сенечкі ззяюць, Перад ёю хлопцы шапкі здымаювь: — Проша сесці з намі ўмесці.
    — Села бы я з вамі, ды баюся бацькі.
    — Мы ж твайго бацьку самі перапросім, А мамачку перавелічаем, А цябе, паненачка, павелічаем.
    Выйдзі, паненка, з намі распрашчайся, Выйдзі, выйдзі ды на ганачак Вынесь, вынесь пару яек, Пару яек сорам даці, Пяці дзесяткаў проша пашукаці.
    300
    Мала, тонка канапелька, Яшчэ танчэйшая красна панна. Яна бель бяліла,
    У плаў пусціла.
    — А мае ж вы рыбалоўчыкі, Злавеце ж маю белку, Мая белка бардза бела, Мая матка бардза грозна. Яна сядзіць на покуці, Трымае покат для пояса, Што замахне, то не ўдарыць, Што зазяхне, то не скажа. Замахнене горш ударэня, Зазяхане горш сказаня.
    301
    А ў гародзе пад лебядою, Зялёны сад вішнёвы!* Стаіць калодзеж із вадою. Туды пайшла слічна паненка, Слічна паненка малада Тацянка. За ёй пайшло тры малойцы, Тры малойцы-рыбалоўцы. Сталі із ёй жартаваці, 3 вядзёр ваду выліваці.
    — Ай, малойцы-рыбалоўцы, Вы са мною не жартуйце.
    У мяне ў доме няродная маці Будзе мяне з вадою ждаці, 3 вадою ждаці, мяне ругаці. Мы цябе, Тацянка, ілгаць наўчым: Прыляцелі тры галубы, Усю ваду замуцілі, Я ж, молада, пастаяла, Пакуль вада светлая стала.
    302
    Да на рэчцы, рэчцы, да на кладачцы, Вясна красна на ўвесь светі* Там дзевачка лыжкі мыла,
    Мамчыну лыжку ўзяла да згубіла. Прышла дадому — мамка набіла. — Да не бі мяне, да не лай мяне, Як прыедзе хлопчык, аддавай мяне.
    ПАНЕНКА ПРЫГОЖАЯ I УМЕЛАЯ
    303
    Ай, ясен-красен мак у гародэе, Спявайце, малойцы, спявайце!* Ай, ясней-красней Дарутка ў мамкі. Па двару ідзець, як пава плывець, У сені ідзець, саяны лушчаць, У хату ідзець, баяры сядзяць, Баяры ўсталі, шапачкі знялі, Слічну паненку пад рукі ўзялі. Павялі яе і за столікі, I за столікі за цясовыя, I за скацеркі за бялёвыя, I за кубачкі за мядовыя.
    У вадным кубачку — зеляно віно, У другім кубачку — саладок мядо.к, У трэцім кубачку — горка гарзлачка, Зеляно віно — ’ля друга майго, Саладок мядок — ’ля баярачак, Горка гарэлка — ’ля хазяечак.
    304
    Ох, і ў полі далінушка. Пад калінай паненачка, Маладая Ганулечка, Бела лічка умывала. Гладка галоўку часала. А пашла ж яна дахатачкі, Сваёй матулі пакланілася: — Дзякуй, матуля, за твае дары, Мяне, маладую, саўсім прыбралі. А пашла ж яна ў павулачак,
    Павулачак выдыгаючы, Табун хлопцаў спатыкаючы. Красныя хлопцы яе спатыкалі, 1 акон паненкі нідзе не відалі.
    305
    У гэтым доме ест паненка, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Яна на ўсё абучана, Шоўкам платкі вышываці.
    Яе шуба бабровая, Чаравічкі шаўровыя, А панчошкі шаўковыя. Па пакоі пахадзіці, Фурманчыкаў пабудзіці: — Фурманчыкі, уставайце, Пару коней закладайце. Фурманчыкі ускачылі, Пару коней залажылі, Пад ганачак падагналі, Паненачку вызывалі:
    — Выйдзі, выйдзі, млода паненачка, Мы паедзем да царкоўкі.
    Гэта табе, паненачка, Песня спета напроць лета, Напроць лета дажджлівага, Напроць году шчаслівага, Каб камары не кусалі, Каб хлопчыкі цалавалі.
    306
    У гэтым доме пасвянцоным, Чырвон ружа, сад зялёны вішнёвы!* Есць Валечка красівая На ўсё добра вывучана: Шыці-мыці, вышываці, I чытаці, і пісаці.
    На вялікдзень рана ўстала, Умылася, учасалася, Харашэнька прыбралася, Татку з мамкай скланілася, Пагуляці прасілася У чыста поле і даліну Пад чырвоную каліну. Там з міленькім спаткалася, Паціхеньку віталася.
    — Пойдзем, мілая, са мною, Дам калінкі на вяночак, Мой садочак над вадою, — Вот пашла бы ды баюся, Я з кладачкі звалюся.
    307
    У новай каморы — што там стучала? Сад зялёны вішнёвы!*
    Малада паненка абрусы ткала, Абрусы ткала, сталы засцілала, Сталы засцілала, сватоў дажыдала. Ой, вы сваточкі, вы галубочкі, Прыязджайце ў гэту ночку.
    308
    А на морачку ды на сіненькім, Жаркае сонца ў аконца!* А ў каморы у новенькай Там дзяўчынка каўры ткала, Па цэркаўцы пасцілала. Ад чаго гэта цэрква ззяець? Ці ад [каруны] залатэя, Ці ад дзевачкі маладэя?
    He ад [каруны] залатэя, Ад дзевачкі маладэя.
    А ў лясочку на верасочку, А зялёны сад вішнёвы!* Там сталяры цэркву рубілі, Цэркву рубілі з трыма вакнамі. У адно аконца свеціць сонца, У другое аконца свеціць месяц, А ў трэцяе аконца сам бог глядзіць, Сам бог глядзіць, слязінку раняець. А з той слязінкі ручаінка бяжыць, Па той ручаінцы пава плывець, Пава плывець, перайкі раняець. Малада Марыйка ваду брала, Яна тыя перайкі сабірала, Перайкі збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вянок віла, А звіўшы вянок, на галоўку клала, На галоўку ўсклаўшы, ў цэркаўку пашла, У цэркаўку пашла — цэркаўка сіяець. Вокала яе людзі да дзівілісь, Адчаго ж гэта цэркаўка сіяець.
    Аль ад месяца, аль ад сонца, Аль ад маладой нашай Марыйкі? А не ад месяца, не ад сонца, Ад маладой нашай Марыйкі.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ПАЖАДАННЕ ХУТКА ВЫЙСЦІ ЗАМУЖ
    310
    Добры вечар, дзяўчыначка, Кудравая, малада!
    Просім цябе пад акеначка, Ох ты, мілая мая!
    Шлі здалёку, заблудзілі, Кудравая, малада!
    Да Ганулькі прыблудзілі, Ох ты, мілая мая!
    Добра Ганначка сказала, Кудравая, малада!
    Нам дарожку паказала, Ох ты, мілая мая!
    Праз садочак зеляненькі, Кудравая, малада!
    Шлі дарожкай да паненкі, Ох ты, мілая мая!
    Мы паненку прывіталі, Кудравая, малада!
    I замужам пацяшалі, Ох ты, мілая мая!
    А замужам трэба знаці, Кудравая, малада!
    Позна легчы, рана ўстаці, Ох ты, мілая мая!
    А як пойдзеш сена грабіць, Кудравая, малада!
    To не трэба хлопцаў вабіць, Ох ты, мілая мая!
    347
    Ляцеў сокал кругам, кругам, Ды віно, віно зеляно!* Махнуў крылом над каморай. — Што ж ты, камора, чыста не мяцёна, Што ж ты, дзяўчына, смутна, невясёла? — А як жа мне вясёлай быці? Прыйдзе вечар, цёмная ночка, Я заўсёды адзіночка!
    — Ты не бойся, мілы не пакіне! Спяём радасць мы прадвечну, Пойдзеш замуж гэту весну. Шчасця мы табе жадаем, На вяселлі пагуляем!
    312
    А ў гародзе на пагодзе, Чырвона рожа, сад зялёны вішнёвы!* Стаіць вішня чырвоная.
    Там дзяўчына вішні рвала I на сонца паглядала, А ўжо ж сонца невысока, Скора сонпа за лес зойдзець, Скора мілы ка мне прыйдзець. — Прыйдзі, мілы, не пазніся, Бо сам знаеш, што любленне, Што любленне горш балення.
    313
    Быстрая рэчка ды калінавы мост, Зялёны сад вішнёвы!* А там хлопец дзеўку нёс.
    Пыталіся хлопца: «Ці не цяжка табе?» — Хоць цяжка не цяжка — не буду качаць, Я сваю дзеўку не буду кідаць.
    Калі кіну, то ў мякіну,
    А з мякіны — y салому, A з саломы — мне самому.
    314
    Да*за гумном авёс зелен, Да віно ж, віно зялёнае!* Авёс зелен позна сеян. А ў тым аўсе стада курапатак, Пасярэдзіне шэра вутачка. А у Ганначкі у ганачку Там стаяла многа дзяўчат, Пасярэдзіне млода Ганначка. Скуль узяўся млоды малойчык Да шапачку зняў, «дзень добры» даў. «Дзень добры» даў, за ручку ўзяў. Ты да дзевак не прыстанеш, На каберцы стаяць будзеш, На каберцы стаяць будзеш, Пярсцёначкі мяняць будзеш.
    315
    Да на моры, моры, да на сіненькім, Вясна красна на ўвесь свет!* Там плавала качанят стада, Між тых качанят — чорная галка. А дзе ні ўзяўся да чоран воран, Да паразганяў качанят стада, Чорную галку і к сабе узяў.
    Да на мураўцы, да на зялёнай, Там гуляла да дзевак тынок. Між тых дзевак — малада Волечка. Адкуль узяўся да парыч-паніч, Да паразганяў да дзевак танок, Маладу Волечку к сабе узяў.
    Узяў яе у вяночку, А пусціў яе да й у хустачцы.
    N гародэе на пагодзе, Віно ды віно ж, віно зялёнае!* Там хадзіла курапат стада, Між тых курапат — сіня вутачка. Скуль узяўся селезень зеляненькі, Усе курапаткі паразганяў, Сіню вутачку к сабе узяў.
    Узяў яе, павёў яе, Павёў яе ў нову клетачку, Пасадзіў яе ў новай клетачцы. — Сядзі, сядзі, сіня вутачка, Я да цябе прылятаць буду, Я ды цябе карміць буду, Карміць буду пшанічанькай, Паіць буду расічанькай.