• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Красна панна, даруй гасцей, А не хочаш дараваці — Хадзі з намі вандраваці. Даўшы дары, будзь здарова, Будзь весела, будзь багата, А налета — сама пята. Будзь так красна, як бы вясна, Восені не жджы — замуж ідзі.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    262
    У гародчыку-частакольчыку, Яркае сонца ў ваконцы!* Чырвона рожа расцвітала, А туды ж пашла слічна паненка, Яна тую рожу сашчыпала, К свайму ліцу раўнавала: — Каб маё ліцо такаво было, Такаво было, як гэтая рожа, Як гэта рожа, чырвона, прыгожа, He пашла б я за мужыка замуж, А пашла б я за таго пана, ’ За таго пана, што ў Магілёве, Што ў Магілёве суды судзіць, Суды судзіць, перасуд бярэць, А мне, моладзе, ўсё падаркі шлець: Майму татульку — стольны горад, Маёй матульцы — лісюю шубу, Маім братулькам — ды па шапачцы, Маім сястрыцам — ды па венчыку, А мне, моладзе,— залаты персцень, Залаты персцень у паперачцы, У паперачцы, на талерачцы.
    263
    У гародчыку, у красотчыку, Вясна красна на ўвесь свет!* Чырвона роза расцвітала. Там паненка ўмывалася, Свайму ліцу дзівілася: — Каб маё ліцо, як гэта роза, He пайшла б я ні за селяніна, Hi за тога дваровага сына, А пайшла б я за таго пана, Што суды судзіць, перасуджвае. Купіў бы пан жане да шубачку, А дачушцы — да сукеначку, А сыночку — да коніка.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка,
    Жана ў шубцы пахаджаць будзе, Дачушка ў сукенцы танцаваць будзе, Сынок на коніку паязджаць будзе.
    264
    А ў гародзе на пагодзе, Ды віно ж маё зеляно!* Стаіць ружа ружавая. Вышла, выцекла красна паненка, Тую ружу сашчыкнула, Свайму ліцу меркавала.
    — Каб маё ліцо такавое было, Як та ружа ружавая, He пашла б я ні за кога, Hi за двараніна, Hi за мешчаніна.
    Вот пашла б я за такога пана, Што ў Варшаве суды судзе, Суды судзе, перасуд бярэ, Сваёй жане гасцінцы шле, Сваім дочкам — па вяночку, Па вяночку залаценькім, Сваім сынкам — па канёчку, Па канёчку вараненькім, Па сядлочку залаценькім.
    265
    Добры вечар, панянэчка! Да й но ж віно зеляно! * Проша ’дэмкнуць акянэчка, Да паненкі велька справа, Каб ты быстра замуж вышла. Ой, там хлопцы-рыбалоўцы, Закінулі доўгі невад, Закінулі доўгі невад, Вылавілі ж вельку шчуку, А на рыбе луска залаціста.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    А хто ж луску абдзіраць будзе? Прыгожа паненка, млода дзеўка.
    —Я луску ды абдзірала, К свайму твару раўнавала. Ой, дай, божа, мне лічка такое, Як на гэтай рыбе луска залаціста. Копу яек на падарак, Ой, як копу, а паўкопы мала. Проша даваць, не жаловаць, Будзем табе бардза дзеньковаць.
    266
    А над морам да над беражочкам, Да віно ж, віно зеляно!* Красна паненка бель бяліла, Залаты персцень утапіла.
    — А пайду ж я да рыбалоўцаў, Рыбалоўцы — добрыя хлопцы. Яны мяне паслухалі, Шаўкоў невад закідалі, Залаты персцень даставалі Да злапалі шчуку-рыбу.
    На той рыбе луска залаціста. А хто ж яе сабіраць будзе? Красна паненка маладая Аленка. Яна тую луску сабірала Да у сваю хустачку завівала, Да к свайму ліцу раўнавала: — Да дай, божа, мне такое ліца, Як гэта луска залацістая.
    Просім паненку слаўнаю быці, Атцу і матцы спакарыцца, Харашэнька расплаціцца.
    Наша плата невяліка: Сорак яек на паўмісак, Кілбасою акружыці, Белым сырам завяршыці, Саракоўку на падкоўку. Эх, выйдзем мы да на вулачку,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Да пасядзем мы на горачку, Да раскоцім па яечку, Да раскоцім да палічым, Млоду Аленку да звялічым, Што Аленка слаўная была, Харашэнька заплаціла. Каб на правадной нядзелі, За сталом госцікі сядзелі, Мёд і віно папівалі, Млоду Аленку замуж аддавалі. 3 добрым бытам, 3 буйным жытам!
    3 млодым жаўнерам, 3 найлепшым кавалерам!
    267
    Ляцела пава папялістая, Да віно ж маё зеляное! * Паслала пер’е пазлацістае. Вышла, выбегла красна паненка, Яна тыя пёры пабірала. Пабірала, ў хвартух клала, Свайго ліца раўнавала: — Каб маё ліцо роўна было, To не пайшла б я ні за каго, Hi за двараніна, ні за мешчаніна. Толькі пашла б за такога, Што з Варіпавы не выязджае, Перад крулем шапкі не здымае.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ВАЛАЧОБНІКІ НЯСУЦЬ НАВІНЫ ПАНЕНЦЫ
    268
    Добры вечар, паненачка! Проша адэмкнанць акеначка, Проша адэмкнанць і аглёндаць, Ці тэн едзіць, каго жондаш. Едзіць паніч не тутэйшы, He тутэйшы — загранічны, Загранічны, пекны, слічны. Сам панічык маладзенькі, Пад ім конік вараненькі, На ім шуба шоўкам шыта, Пад ім сёдла злотам літа. Злотам літа, вылівана, Да паненкі прысылана. Панянэчко Марынечко, Даруй гасцей, не баў, бардзей. А чым будзеш дараваці, Было б за што дзенькаваці. Нам [піражок] невялічак, Сорак яек на паўмісак, He лічачы, не мыслячы.
    Тыя яйкі мы палічым, Паненачку павялічым. Ото ж, панянэчка, пекна Марынечка, Песня спета проціў лета.
    Рок пры року, кавалер пры боку, Каб вялікая расла, Да зялёных святак замуж пашла, Вясёлая была, намі не гардзіла. Каб мы былі малайцамі, Падарылі б чырванцамі.
    269
    Добры вечар, паненачка, гэй, віно! Добры вечар, паненачка, віно!
    Адчыні нам акеначка, гэй, віно! Адчыні нам акеначка, віно!
    Чаму ж ты не выглядаеш, гэй, віно! Бо той едэе, што жадаеш, віно!
    Недалёкі, загранічны, гэй, віно! Паніч надта палітычны, віно!
    Пад ім конік борзда скача, гэй, віно! Пад ім конік борзда скача, віно!
    Пад ім сядло злотам біта, гэй, віно! Злотам біта, шоўкам шыта, віно!
    I перламі высаджона, гэй, віно! Пэўна ж, будзеш яго жона, віно!
    Бо ты ў гусце, бо ты ў сэрцы, гэй, віно' Пэўна, станеш на каберцы, віно!
    270
    Паненачка наша, як се маш, кахана? [Вясна красна на ўвесь свет!] * He спі, умывайся, добра прыбірайся, Будзеш госці мела, якіх і не знала, Едуць з Украіны да цябе, дзяўчыны. Адзін кракавячак, а другі палячак, Кракавяк з Кракова, а паляк з Вяльбова. Пазнаш кракавяку па сівым каняку. Добрае убранне — то перша каханне, Поляк на каштане — то друге каханне. Сам ён роду кракоўскего, На ім сукня французкего, Пенькны і прыстойны, аліганцен, гойны.
    ; Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    271
    Добры вечар, ой, пад акянэчка, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Да ці тут жые сама панянэчка, Проша адэмкнуць нам і акянэчка, Проша паслухаць нашаё навіны. Што гадзіна, то й навіна, Слічны кавалер на паненкі очы, Слічны, пенькны, дастатэчны, Для паненкі бардзо гжэчны. Проша, паненка, нас не таміці, Проша, паненка, нас надарыці, Наш падарак — сорак яек. Сорак яек сорам даваці, Пятага дзесятка проша пашукаці, Да дзве саракоўкі нам па падкоўкі. Да мы пойдзем да гукаючы, Паненчыны дары сухваляючы.
    Віншаванне:
    Была зіма, тэраз вёсна, Жэбы паненка велька росла, А мы здрові былі, На вясэле прыбылі, Паненцы рут вянак звілі, Надзелі на глован, Назвалі паннон млодан. Ад року да року Каб мела мужа пры боку, 3 чорным вусам, белым ліцам, Сам дастатэчны, Для паненкі мілы, гжэчны.
    272
    А дзень добры, паненачка, Слічна, пекна паненка! * Проша адчыніць акеначка, Проша высці к нам на ганак.
    21. Зак. 1108
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    321
    Проша вынесць нам падарак, Нам падарак — капу яек, Капу не капу,сарачэньку, Каб усім малойцам
    Па яечку стала.
    Проша вынесць срэбра, злота, Срэбра, злота не лічачы, Срэбра, злота не важачы. Срэбра, злота самі пераважым, Мы паненку не зняважым, Срэбра самі пералічым, Мы паненку узвялічым.
    Мы паненцы кавалера падсватаем, Сам з Кракова, конь з Альбова, На ём касцюм сукном біты, На ём боты за сто злоты, На ём шапка — злота кветка. Ехаў цераз мястэчка, Усе мяшчане дзівуюцца, Што паненка з ім шлюбуецца.
    273
    Добры вечар, паненачка, Слічна, пекна паненка' * Проша з намі прывітацца, Праз навіны папытацца. Нашы вясёлыя навіны. Спадзявайся, паненка, штогадзіяы, Ен прыедзе у абедзе.
    У яго конік злотам крыты, У яго боты за сто злоты. Палажы кладку да кліч у хатку. Сыр бяленькі для голаду, Літар водкі для гонару, Літар не літар, а паўлітра мала, Каб усім малойцам весялей стала.
    ■ Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    274
    А ў Гэлечкі двор шырокі, Зялёны явар, зялёны! * Там Гэлечка трэсачкі збірае, Трэсачкі збірае, сватоў дажыдае — А ці з юга, ці з вастоку, Ліж бы толькі іздалёку.
    Едзе паніч маладзенькі, Пад ім конік вараненькі, Сядло чорным сукном крыта, Аксамітам, срэбрам біта.
    На ім шапачка, як жар, гарыць, На ім боцікі лакавыя, На ім світка атласовая, На ім штаны саціновыя.
    Ён паўсюды паязджае, Красных дзевак выбірае, На Гэлечку заглядаецца. Пэўна, будзеш яго жаною. Дзяўчыначка, не пужайся, Выйдзі з хаты павітайся.
    Табе, Гэлечка, песенька спета,
    • Песенька спета напроць лета, Напроць вясны — жаніх красны, Каб камары не кусаліся, Каб хлопчыкі уцяшаліся, А з валачобнікамі расшчыталіся.
    275
    Добры вечар, паненачка! Да віно ж маё зялёнае! * Проша адэмкнуць акянэчка, Проша выйсці на ганэчак, Проша спуйжыць на вянэчак. Тэн вянэчак лямантуровы, Акурат прыпадне да паненкі гловы.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Хочам паненкі запытаці, Ой, ці ўдому айцец, маці, Ой, ці пазволяць нас дараваці? Нашы дары невялічкія: Пачынальнічку — капу яек, Падхватнічкам — па дзесятачку.
    Дай божа цёпла вёсна, Жэбы паненка велька росла, Увосень замуж пошла, He за мне самога — За рыцежа за спраўнога. Дай божа, жэбы паненка багата была, Двадзесьце пеньць гарцуў віна гатовіла I мне на вяселле папрасіла.
    276
    Добры вечар пад акеначка! Да зялёны явар, дуброва! * Да ці тут жыве да паненачка? Проша адамкнуць нам акеначка, Проша паслухаць нашых навінаў. Што й гадзіна, то й навіна.
    Да няма часу, ўжо наскочыў Харошы кавалер на нашы вочы. Ён жа пекны і статэчны, Да паненкі бардзо гжэчны. Ен паехаў да Кракова, Яго кракавянкі як увідалі, Сам ён млоды, конь яго вроны, На коніку сядло шоўкам шыта, Шоўкам шыта, золатам абліта. Як уз’едзе на яе дворык, Заржэ, заржэ яго конік.
    Да выйдзі, выйдзі, панна, на ганак, Да вынесь, вынесь нам падарак. Наш падарак бардзо гжэчны: Сорак тысяч сорам даці, Да тысячу рублёў трэба пашукаці.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    277
    Вечар добры, паненачка! Да віно ж зялёнае! * Проша адэмкнуць акеначка, А калі спіш, адачхніся, Адчыхайся, пенкна ўбірайся, Пенкна ўбірайся, з намі прывітайся, Прывітайся з намі, то мы паспявамы. Чаму часта не паглёндаш, Юж тэн едзе, каго жондаш, Такі слічны, сімпатычны, He тутэйшы, загранічны, Сам з Кракова, конь з Вяльбова. Як ён ехаў праз Варшаву, Варшавянкі жалю мелі, Такога пана не відзелі: