• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    У Валожыне на ганачку Там стаяла табун дзевак. Між тых дзевак — красна паненка, Красна паненка малада Аленка. Скуль узяўся красны панічык, Красны панічык малады Іванька, Усім дзеўкам «добры дзень» даў, А перад Аленкай шапачку зняў, Шапачку зняў, за ручку ўзяў, За ручку ўзяў, павёў яе, Павёў яе ў нову камору, Пасадзіў яе ў новай каморы.
    — Сядзі, сядзі, малада Аленка, Я да цябе прыязджаць буду, Я ды цябе карміць буду, Я ды цябе паіць буду, Карміць буду пірагамі, Паіць буду мёдам, віном!
    Вось табе, Аленка, песня спета, Песня спета проці лета, Проці лета, проці цёплага, Проці цёплага, велікоднага. Красна Аленка, не тамі гасцей, He тамі гасцей, надары барзджэй:
    Карэц яец нелічоных,
    А мы тыя яйкі самі пералічым, Красну Аленку самі падвялічым. Каб цябе, Аленка, камары не елі, Камары не елі, мошкі не кусалі, Мошкі не кусалі, хлопцы цалавалі!
    ДЗЯУЧЫНЕ ЗАГАДВАЮЦЬ ЗАГАДКІ
    317
    Ой, у агародзе ды на пераходзе, Траўка-мураўка зялёная!* Слічна паненка ячмень жала, Ячмень жала, грэчку вязала. Ды прышоў да яе кавалер яе, Ды заказаў сем загадак.
    — Еслі адгадаеш, то мая будзеш: Што то чорна ды не чэрнячы, Што то раба ды не рабячы, Што то бела ды не белячы, Што то плача ды без слёзачак, Што то бяжыць ды без ножачак, Што то расце ды без кораня, Што то гарыць ды без полымя? — Воран чорны ды не чэрнячы, Дзяцел рабы ды не рабячы, Лебедзь бела ды не белячы, Скрыпка плача ды без слёзачак, Вада бяжыць ды без ножачак, Кітай гарыць ды без полымя, Камень расце ды без кораня.
    318
    А ў гародзе на пагодзе Ды віно ж маё зеляно!* Стаіць вішанька ростам нізенька, Пад той вішанькай слічна паненка, Слічна паненка млода Надзечка Вішанькі шчыпіць, у кішанёк сыпіць.
    Прышло да яе два царэвічы, Два й царэвічы-каралевічы, Загадалі ёй сем загадачак.
    —• Калі адгадаеш -— за сябе вазьму, Калі не адгадаеш — за слугу сваю:
    А й што
    й, што гарыць да без полання,
    А й што
    й, што расцець да й без кораня,
    А й што
    й, што бяжыць да без повада,
    А й што
    й, што чорна да й не чарнёна,
    А й што
    й, што бела да не бялёна,
    А й што
    й, што шэра, вой, не шарона,
    А й што
    й, што сіне да й не сінёна?
    •— А была ж бы я не татулькава, He татулькава, не мамульчына, Каб сем загадак не адгадала. А гарыць зара да й без полання, А й бяжыць вада да й без повада, А й расцець камень да й без кораня, А й сіне мора да й не сінёна, А белы лебедзь ён не бялёны, А й чорны воран ён не чарнёны, Шэра зязюля, вой, не шарона. А дай жа божа нам тройцы даждаць, Нам тройцы даждаць, панечкай назваць. Ці кажы дарыць, ці ў хату бяры. А мы ж госцікі небывалыя, Небывалыя, нехаджалыя, Часта й не ходзім, многа не просім, А ў гадочак адзін разочак: Пачынальнічку — сорак яечак, А падхватнічку — хоць па дзесяток, А механошу — жыта калошу, Кварту гарэлкі, сыр на талеркі. Нашага й музыкі горкая доля: Жонка й не любіць да й не галубіць, Што й пацалуіць, назад адплюіць.
    23. Зак 1108
    ПРА ДАЧУШКУ I НЯВЕСТКУ
    319
    Ой, на небе сонца разыгралася, рана, Вясна красна, дзень цёплы!* А сіняе мора скалыхнулася, рана, Ай, там жа малодка белле бяліла, рана, Белле бяліла, белле ўпусціла, рана, За белаю беллю сама Ўтанула.
    Ой, сышлі жа весці ўсё й да свёкаркі, Што твая нявехна белле бяліла, Белле бяліла, белле ўпусціла, рана.
    —Ой, не жаль жа мне да й нявехначкі, Ох, і жаль жа мне белае белле.
    А ў мяне нявеста другая будзе, рана.
    А белыя беллі павек не будзе, рана.
    Ой, сышліся весці ўсё й да татачкі, рана, Што твая дачушка белле бяліла, За белаю беллю сама ўтанула, рана. — Ох, не жаль мне белыя беллі, Ох, і жаль жа мне ўсё й дачушачкі, рана. А ў мяне белле другое будзе, рана, А дачушачкі новае не будзе.
    320
    Ой, цякла, вілася ** Рэчачка Мядзёлка.
    А ў той рэчачцы Малойчык утонуў,
    Малойчык утонуў 3 залатымі ключамі.
    А за ім матуля Упагон летучы,
    Упагон летучы, Ключы клянучы:
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    354
    — Бадай вы, ключыкі, Да на дно камянём,
    А каб мой сыночак Да наверх перыной.
    Ой, цякла, вілася Рэчачка Мядзёлка,
    А ў той рэчачцы Нявестка ўтанула.
    А за ёй свякроўка Упагон летучы,
    Упагон летучы, Нявестку клянучы:
    — Бадай жа ты, нявестка, Да на дно камянём,
    А каб вы, ключыкі, Да наверх перыной.
    321
    Каля горада вада йшла, Слаўны горад мінула. Там нявеста ўтанула, Залаты ключы ўпусціла. Пайшлі весці свякроўцы, Што нявеста ўтанула. — He жаль мне нявесты, Ды жаль мне ключыкаў: Нявестачак поўны свет, А ключыкаў у свеце нет. Каля горада вада йшла, Слаўны горад мінула. Там дачушка ўтанула, Залаты ключы ўпусціла. Пайшлі весці да мані, Што дачушка ўтанула, Залаты ключы ўпусціла. — He жаль мне ключыкаў, А жаль жа мне дачушкі: Я ключыкі дараблю, А дачушкі не знайду.
    НАПАМІНАК ПРА ДАРЫ ВАЛАЧОБНІКАМ
    322
    Копу яец абяцаці, Да віно ж, віно зеляно!* А паўкопы мусіш даці, На палуміску палажыці, Каўбаскаю акружыці, Сырам белым завяршыці, Пірог доўгі дзеля коласу, Гарнец водкі дзеля голасу, А шэсць злоты — то на боты, Бо мы боцікі патапталі, Покуль панну апыталі.
    Багаславім панну добрым бытам, Добрым бытам, ядроным жытам, Каб да року было кала боку, А за двое каб са трое.
    323
    Добры вечар, да паненачка! Вясна красна на ўвесь свет!* Проша адэмкнуць да акеначка, Проша выйсці да на ганачак, Проша вынесці нам падарачак. На падарак сорак яек, Да сорак яек да сорам даці, Пяць дзесяткаў проша пашукаці, Тры тысячы да не лічачы, Срэбра-золата да не важачы, Тры тысячы самі пералічым, Мы вашу паненку самі павялічым. Той падарак бардзо маленькі
    Мы прымаем ад вашай паненкі. Сагні вобад — калясо будзе, Пазавуць у хату — харашо будзе. Кварту гарэлкі, сыр на тарэлкі, Парася з хвастом прынясуць на стол.
    324
    Пакуль да паненкі дапыталі Мы свае боты патапталі. Паненачка ў сваёй хаце, Дай жа нам па дукаце, Чырвень злоты нам на боты, Тры саракоўкі нам на падкоўкі, Тры траячкі нам на цвячкі, Капу яек нам на падарак, Кілбасою акружыці, Белым сырам завяршыці.
    ДАСЦІПНЫЯ РАЗМОВЫ ДЗЯЎЧЫНЫ 3 ХЛОПЦАМ
    325
    Ішлі, гулі валачоўнічкі, Ішлі яны да дарогаю, Пыталіся слаўнага сёла, [Слаўнага сёла], чэснага двора. Зайшлі яны к чэснаму мужу. Чы дома, дома, чэсны муж[у]? Ен дома, дома, да не кажацца — У чырвоны боты абуваецца, Да цэркаўкі сабіраецца.
    Чэраз яго двор на Дунай цячэ, На гэтым Дунаі да біты палі, Усе дубовыя, усе дубовыя, У яго варота маляваныя, А падваротнічкі яго — рыб і костачкі. Чэраз гэты мост [ехала карэта], Ехала карэта маляваная, А ў гэтай карэце красная панна, Красная панна сядзіць з панічамі, А мы думалі, што спожа, аж матка божжа Яна сустракала валачоўнікаў, Валачоўнікаў, добрых малайцоў.
    А у лесе, ў лесе да на верасе, Там Іванька да конікі пасе, Яму дзевачка абед нясе. — Сядзем мы, Іванька, паабедаем, Скажу табе дзіўнае дзіва, Што ў святым ражстве да рожа цвіла. Я ж там сама была, ўсё яе шчыпала, I шчыпала, вянкі віла, Вянкі віла, на галоўку клала, На галоўку клала, злотнічкам давала. — Вы злотнічкі, вы работнічкі!
    Скуйце мне тры надобачкі:
    358
    Первы надобак — залаты кубак, А другі надобак — шаўковая хуста, Трэці надобак — залаты персцень. У залатым кубку умываціся, Шаўковай хустай уціраціся, [Залаты] персцень — вянчаціся. А у лесе, ў лесе да на верасе, Там дзевачка да валы пасе, А ёй Іванька да абед нясе.
    — Сядзьма, дзевачка, паабедаем, А скажу табе дзіўнае дзіва: А ў святым Пятрэ да Дунай замёрз, Я ж сам там быў да каня паіў, Конь ваду піў, капытом лёд біў.
    326
    Да у лесе, ў лесе да (й) на верасе, Да зялёны явар, зялёны!* Малады малойчык да коніка пасе, Маладая дзевачка да й абед нясе.
    — Сядзьма хлопчычак, ды паабедайма, Да паабедаўшы, пагаворьш жа.
    Я ж табе раскажу дзіва дзіўненька, Дзіва дзіўненька, ўсё праўдзівенька. — He кажы ж ты мне, я і сам там быў, Я і сам там быў, сякераю лёд біў, Сякераю лёд біў і коніка напаіў, I коніка напаіў і вядзерца пабіў.
    327
    А ў лужку, лужку, ой, на беражку, [Вясна красна на ўвесь свет!]* А там Васечка конікаў пасець, Яму Надзечка абедаць нясець.
    Селі абедаць, разгукаліся, ’Дзін у ваднаго папыталіся: — Ці ў памяць табе, ды мой Васечка,
    Як у пятроў пост ды Дунай замёрз? — Чаму ж не ў памяць, мая Надзечка, А я сам там быў, шабелькай лёд біў, Шабелькай лёд біў, конікаў паіў. Ва лужку, лужку, ой, на муражку, А там Васечка конікаў пасець, Яму Надзечка абедаць нясець.
    Селі абедаць, разгукаліся, ’Дзін у ваднаго папыталіся: — Ці ў памяць табе, мая Надзечка, Як у калядны пост роза расцвіла? — Чаму не ў памяць, ды мой Васечка, Я там сама была, розу шчыпала, Розу шчыпала, вяночкі віла.
    328
    Вой, у лузе, у лузе да на поплаве, А зялёны явар, кудравы!* Там Мішачка да каня пасе, Яму Валечка да абед нясе.
    — Сядзьма, Мішачка, да паабедайма, Скажу табе дзіва да дзіўненькае, Што каля Пятра мора замерзлае.
    —He кажы ж ты мне, малада Валечка, Я і сам там быў, чабатом лёд біў, Чабатом лёд біў, як каня паіў.
    Раскажу ж табе дзіва да дзіўненькае, Што кала ражства рожа расцвітала. — He кажы ж ты мне, малады Мішачка, Я й сама там была і вяночак віла.
    329
    А ў лесе, лесе ды а й на верасе, [Вясна красна на ўвесь свет!]* А там Іванька ды конікаў пасець, Яму й Манечка ды абедаць нясець.
    Селі абедаць ды разгукаліся:
    —Ці ў памяць табе, ды а мой Іванька, Як у Пятровы дзень а й Дунай замёрз? — Чаму ж не ў памяць, ды мая й Манечка, А я ж там і быў ды коніка паіў, Коніка паіў ды і Дунай прабіў.
    А ў лесе, лесе ды а й на верасе, А там Манечка ды каровак пасець, А ёй Іванька ды абедаць нясець. Селі абедаць ды разгукаліся: — Ці ў памяць табе, ды мая Манечка, У калядны святкі ды расцвілі цвяткі? — Чаму не ў памяць, ды а мой Іванька, А я ж там была й ды цвяткі шчыпала, Цвяткі шчыпала ды вяночак віла. Песеньцы канец ды дзве пары яец.
    330
    А у лесе, лесе ды на верасе, Вясна красна на ўвесь свет!* Малады там хлопчык ды валы пасе, А яму дзяўчынка ды абед нясе.
    — Сядзьма разам, хлопчык, паабедайма, А я па абедзе скажу табе дзіва, Скажу табе дзіва найдзіўнейшае: Гэтаю вясною пабярэмася.
    Мужам і жаною застанемася.
    331
    Са вуліцы сакалы ляцяць, А са другія — ўсё саколачкі. А са церама — добры маладзец, А са другога — красна дзевіца.
    — Пастой, маладзец, пастой, красненькі, Загадаю табе я загадачку, А загадачка — ўсё неадгадачка, Што сярод лета ды Дунай замёрз.