• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    1391
    Ой, коню мой, коню сівы, Да ці чуешся на сілу, Да ці давязеш княгіню
    Пад тую горачку крутую
    Да ў тую цэркаўку святую? А ў той горачцы — круты рог, Да ў той цэркаўцы —: святы бог. Уадну суботу радзіліся, У адно аскрасенне хрысціліся.
    1392
    Запрагайце сіўца, Час ехаць да вянца. Там нас да папы ждацьмуць, Ждацьмуць і чытацьмуць.
    I чыталі, спамыляліся,
    На дарожку прызіраліся,
    Ці шуміць лес-дуброва,
    Да ці звініць белая дарога, Да ці бягуць коні вараныя, Да ці едуць дзеці маладыя? He шуміць лес-дуброва, He звініць белая дарога, He бягуць коні вараныя, Да не едуць дзеці маладыя.
    1393
    — Паедзеш, дзевачка, да долі шукаць, Прасі свайго ойчанька каня закладаць: «Залажы, ойчанька, залажы Да бітыя таляры палажы».
    — Няхай цябе, дачушка, бог спаможа Да ў той шчаслівай дарозе, А на маём першым парозе.
    1394
    — Дзе жа твой, Манечка, большы брат? * — Пашоў конікі запрагаць.
    * Кожны радок паўтараецца.
    — Запрагай, брацец, варанца, Вяді ты мяне да вянца.
    Запрагай, брацец,гнядога, Вязі ж ты мяне да бога, Ай, да белага ручнічка, Да маладога Ванечка.
    1395
    Запрагай, татулька, варанца, Павязём княгіню да вянца. Запрагай, татулька, плясніва, Штоб была дарога шчасліва. Шчасліва дарога да бога, Да божых харамочкаў, Да руцвяных вяночкаў.
    1396
    Ялавата дуб’ё, што ў бару, Вінаваты браткі, што ў даму:
    He хочуць коніка запрэгчы, He хочуць сястрыцу да вянца адвезці.
    А меншы братка лепшы за ўсіх: Запрог коніка-варанца.
    Запрог коніка-варанца, Адвёз сястрыцу да вянца.
    1397
    А ў саду,саду,садочку Стаялі конікі ў радочку, Між тых конікаў — Ягорка. Хусткай коніка сціраець, У каня праўды пытаець: — Ой, конь, мой конь, конь вараны,
    Ці надзеешся на сілу, Ці завязеш маю княгіню Пад тую гару крутую А у тую цэркаўку святую? А ў той цэркаўцы святы спас, Звянчай свадзебку у добры час, А у харошую гадзіну За харошага дзяціну.
    1398
    Што на сінім на моры Прыплыла прыплаўка к берагу, Што на тым прыплаўку стаянка, Што ў тэй стаянцы сівы конь, Каля таго каня Янка.
    Вымываець каня Янка слязою, Выцірае каня Янка палою.
    — Ах ты, косю мой, косю, сівы коню, Ці звязеш, косю, на гару дружынку, Што на тую гару на крутую, Што ў тую царкву святую? Ясны свечы запаляпь I там нас павянчаюць.
    1399
    Ой, коню, коню, ці чуешся ты пад сілу, Ці завязеш да шлюбу княгіню?
    Да на тую гораньку крутую, Да ў тую цэркаўку святую.
    Да ў той цэркаўцы святы спас, Павянчаем дзетанькі ў добры час.
    Да ўжо ж і той час і пара, Да й узышоў месяц і зара.
    Месячык дарожаньку асвеціць, А вецер варотачкі адчыніць.
    1400
    Чы чуецеся, конікі, пад сілу? Падвязіце пад гару княгіню, Пад тую гораньку крутую, Пад тую цэркаўку святую.
    А ў той цэркаўцы святы спас. Выйдзі, попаньку, проціў нас, Віце, дзячанькі, з ключайкамі, Каб нам тыя двое дзетак звянчаці.
    1401
    Маладзенькі малойчык, Паглядзі ў аконца, Ці высока сонца, Што твой татачка робя — Каля конікаў ходзя, Конікі закладае, Цябе, маладога, выпраўляе Да забожнага дому, Да вечнага шлюбу.
    1402
    На двары часты дождж барабаніць, А Іванька зтатам пагаварываець: — Пара, пара, татанька, пара коні сядлаць. — Дзіця маё, Іванька, пазасёдланы I замузданы і ў варотах стаяць, Толькі сесць молайцу ды паехаці Пад тую гару крутую, Пад тую цэркаў святую.
    Ай, none, none, бацька наш, Звянчаў свадзьбу ў добры час. He non свадзьбу вянчаець, А добрая гадзіна злучаець.
    1403
    Да шлюбу, дзевачка, да шлюбу, Да ў дарогу конікі ступаюць, Дарагое зелле капаюць. Дарагое зеллейка, дарагое У бочцы-дубоўцы шумела, У дарагім кацялку кіпела. Мяне яе зеллейка спаіла Да ехаць к касцёлу спазніла.
    1404
    Да да дубу, зязюлька, да дубу, Да да шлюбу, Адарка, да шлюбу, Да на тым коніку вараным, Што назад капыцікам ступае, Дарагое зеллейка капае.
    Дарагое зеллейка п’яное, Яно мяне, маладую, упаіла, Яно мяне, маладую, спаіла Да й да шлюбу спазніла.
    1405
    Ды сядае дзевачка на возе, Просіць яна ў бацюшкі спамогі:
    —	Ды спамажы, бацюшка, спамажы, Варанога коніка падпражы.
    Падпражы коніка пад мой воз, Каб мяне, маладзеньку, да шлюбу вёз.
    He падпражэш коніка — так пайду, Такі з сваім дзяцінкам шлюб вазьму.
    1406
    Ды бяжэце, конікі, падбягайце, Ды на тыя дарожкі патрапляйце, Ды на тыя дарожкі крутыя, Ды пад тыя цэркаўкі святыя.
    Да й у тых дарожках —: круты рог, Да й у тых цэркаўках — гаспод бог. Зялёную рутаньку свянцаюць, Нас, маладзенькіх, звянчаюць, Шоўкам ручанькі звяжуць, Тагды табе і праўду скажуць.
    1407
    Бяжыце, конікі сівы невялічкі, На гару крутую, Пад цэркву святую.
    Першая кветанька — малады маладзец.
    Бяжыце, конікі сівы невялічкі, Пад цэркву святую, На гару крутую.
    Другая кветанька — маладая дзеванька.
    1408
    Брашчалі колы, брашчалі * Да з тае гары з’язджалі.
    Да з тае гары на тую, Да пад тую цэркаў святую. А ў той цэркаўцы святы спас, Павянчай дзетак у добры час.
    1409
    Ой, коні, коні сівыя, Коні сівыя,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Да ці чуеце вы сілу?
    Вы сілу.
    Да ці завязеце княгіню, Княгіню
    Да на тую горачку крутую, Крутую,
    Да ў тую цэркаўку святую, Святую?
    Да на той горачцы краскі растуць, Краскі растуць,
    Да ў цэркаўцы шлюб бяруць, Шлюб бяруць.
    1410
    — Коні мае, коні вараныя, Надзейцеся на сілу.
    Ці прывязеце княгіню?
    — Мы надзеемся на сілу, Прывязем княгіню Пад тую гару крутую, Пад тую цэркаў святую.
    — Попе, none, бацька наш, Вянчай свадзебку ў добры час. He non свадзьбу вянчаець — Добрая гадзіна злучаець.
    1411 z
    Да цугу, конікі, да цугу, Паедзем, Антоська, да шлюбу.
    Хто тыя конікі цугаваў, Хто да шлюбу выпраўляў?
    Цугавалі конічкі дзецюкі, Выпраўлялі Антоську дзевачкі.
    1412
    ■— Ax, i чые to конікі Рана cy вады вядзёны? A ўсё сівыя, палавыя, А да шлюбу ехаць вараныя. — Сужанькавы коні Рана су вады вядзёны. А ўсё сівыя, палавыя, А для шлюбу ехаць вараныя. — Ах, і чые то суканькі Рана з каморы нясёны?
    •— А дзеваччыны суканькі Рана з каморы нясёны, Да шлюбу ехаць шаўковы.
    1413
    — Прыбірайся, Кастулька, прыбірайся, Конікі запрэжаны, вазочкі завернуты. — Кажу коням аброк даці Маладым сватам пагуляці.
    I радзіне пакланюся, Усяей радзіне да ножак, А роднаму братку да слёзак.
    1414
    — Чом, Марысеньку, так сядзіш, На дарожаньку не глядзіш?
    Ужо ж калёсы затачоны, Конікі залажоны.
    — Кажу й конікам аброк даць, Няхай конікі пастаяць, Пукі прыдзе мая матанька 3 саду-вінаграду.
    1415
    Запрагай, татулька, варанцы, Мы паедзем да вянцы.
    Сам бог вароты адчыніў, Янгелы конікаў дзяржалі — Так нашу нявесту вянчалі.
    1416
    Ды паедзе дзяцінка ды долі шукаці, Вяліць свайму брацейку коні закладаці: — Ды няхай мой конік на парадзе стаіць, Пакуль мяне бацюшка не благаславіць.
    1417
    У саборы да на калакольні К абедзенцы звоняць.
    — Сабірайся-ка, Анісцічка, Сабірайся, паедзем К вянчанню-абручанню Да божай цэркаўкі.
    — Пазабыў мой бацюшка Благаславеннейка даці, Пашоў, пашоў мой бацюшка У зялён сад гуляці.
    Можна, можна вараным коням, Можна пастаяці.
    Можна, можна вараным коням Аўса-сена даці.
    Можна, можна майго бацюшкі, Можна падаждаці.
    1418
    —	Да дубу, зязюлька, да дубу, Пара табе, дзевачка, да шлюбу.
    Ужо твае конікі спражоны,
    Пад акенца прывядзёны.
    —: Няхай мае конікі пастаяць, А мне ў свайго бацюхны не гуляць.
    1419
    Стаіць дубочак зелянюсенькі, На Дунай схіліўся, Стаіць Ясё маладзюсенькі I на шлюб нарадзіўся.
    У правай ручаньцы Хустаньку дзяржыць, Слёзанькі ўцірае, Сваей матулі да ног прыпадае: — Дзякуй, матуля, за твае гадаванне, Сяду на коню вараненькаму, Паеду на гулянне.
    — Паедзеш, сынку, маё дзіцятка, Да свае шлюблёнае, Ад бога суджонае, Наўчай, сынку, маё дзіцятка, Каб мяне шанавала.
    1420
    Чые гэта коні
    Так рана запрэжаны, Пад ганачак падведзены, У шарон пастаноўлены, Да шлюбу прыгатоўлены? Яны ржуць і качаюцца, У дарожку сабіраюцца. Іванкавы коні
    Так рана запрэжаны, У шарон пастаноўлены, Да шлюбу прыгатоўлены.
    1421
    Маліцеся богу, Паедзем у дарогу. Коні нашы вараныя, Сані нашы маляваны Слугі нашы дараваны.
    1422
    Маршалкі, не стойце, Сцяліце дарожаньку Маладой і маладому Да багатага дому.
    Маршалкі, да коней, Да яснай броні:
    Ужо кветкі напрышывалі — Вы яшчэ й коней не сядлалі.
    1423
    А дзе свет свеціцца, Там зара занімаецца, Іванька са двара з’язджаецца, А яго татанька пытаецца: — А куды ты, Ванька, паедзеш? — А што табе, татанька, да таго, Сядлаю каня не твайго, Сядлаю сіўца-варанца, Я паеду, татанька, да в^нца.
    1424
    Крапі, бацька, коні, Крапі, бацька, коні, Каб конь схадзіў, Каб воз звазіў Да божага дома.
    МАЛАДЫЯ КЛАНЯЮЦЦА
    1425
    Дзеванька, залатое зерненька, Кланяйся матцы нізенька, Штоб коскі зямлю замялі, Штоб слёзкі слядкі залілі, Матаньцы жалю задалі.
    1426
    Як пашоў вінаград па загор’ю, Шчыплючы лісцейка каля яблані. Як пашла Хвелюшка па застоллю, Дробныя слёзанькі свае ронячы, Белыя ручкі свае ломячы, Родную матульку сваю просячы: — Матулька родная, благаславі мяне. —: Бог благаславіць і добрыя людзі, Блізкія суседзі, дальнія прыяцелі.
    1427
    Як пайшоў вінаград па загор’ейку,* Крышачы, ломлячы вінаграданьку, Стукучы, грукучы па каменнейку, Сцелячы лісцейка па карэннейку. Як пайшла Оленька па застоллейку, Крышачы, ломлячы белы ручанькі, Дробныя слёзачкі а раняючы, Просячы, молячы ў бога долечку: — Дай, бог, долю шчаслівую, хвала табе, божа,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Ой, правядзі, родна матулька, правядзі, Шчаслівую дарожаньку ўкажы, Каб не спаткалі злыя людзі ў дарозе, Каб не адабралі шчасце-долю ад мяне.
    1428
    Да парос вінаград Па высокіх гарах, Да папускаў голлечка Да па загор’ечку.
    Да павялі Колечку, Да па застоллечку.
    1429
    Як пайшоў вінаград па загор’ейку, Стукаўся-грукаўся па карэннейку, Веццейкам махаючы, Зялёным лісцейкам зямельку ўсцілаючы. Як пайшла дзяўчонка па застоллейку, Галоўку скланяючы, слёзанькі раняючы, Белае лічайка рукаўком уціраючы.
    1430
    Як пайшоў вінаград па загор’ейку, Стукая-грукая па зямеленцы, Белы ліст рассцілая па карэннейку.
    Як пайшла Ганулька па застоллейку, Стукаючы-грукаючы па масточаньку, Горкія слёзанькі выцірала, Густыя косанькі распусціла.
    1431
    Як пашоў вінаград па-за явір’ю, Сцелючы лісцейка па сырой зямлі. Як пашла Дарычка па застолышку,
    Сцелючы скацерці бялёвыя, Раняючы слёзанькі гаручыя, Просячы ў бога добрай долі: — Дай жа мне, божанька, добрую долю: А такога мілага, як я сама, Такога свёкра, як бацюшка, Такую свякрову, як матушка, Такога дзевера, як брахненька, Такую залоўку, як сястрыца.