Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
1250
Брат сястрыцу на пасад вядзе, Брат сястрыцу на пасад вядзе. Вядзе, вядзе, азіраецца, Вядзе, вядзе, азіраецца, Вядзе, вядзе, азіраецца, У сястрыцы ды й пытаецца: — А сястрыца мая родная, А сястрыца мая родная, Хто ж табе ды найраднейшы? — Найраднейшы ды мой братачка, Найраднейшы ды мой братачка, А мілейшы ды мой хлопчычак.
1251
Ох, брат сястру за стол вядзе. Ох, ён яе пытае:
— Сястра мая, сястра мая, Ой, хто табе наймілей?
Цітатачка, ці мамачка, Ці наймілей Іванька?
— Hi татачка, ні мамачка, Мне наймілей Іванька.
Брат сястру на пасад вядзе, Сястра брату да слаўцо кладзе: — Мой брацейка, да мой родненькі, А што ж ты мне за пасаг дасі? — Сто рублёў танюсенькіх, Пару коней варанюсенькіх I брычачку маляваную, I сястрыцу гадаваную.
1253
Брат сястру За стол заводзіць Ды рожу ўспамінае. — He ідзі, сястрычка, Проці лецечка, Як рожа зацвітае, А барвінчык, Сіненькі цвяточак, Садочкі засцілае, А васілёчкі, Харошыя кветачкі, 3 плоцікам раўняюцца. Ужо ж табе, Ганначка, Ужо ж табе, душачка, Гуляннечка мінаецца.
МАЛАДЫЯ ІДУЦЬ НА ПАСАД
1254
Памалу, дружкі, ідзіце, Пылу не рабіце, Каб наша маладая пава Пылам не прыпала.
1255
Калясом сонечка на гару йдзе, Калясом яснае на гару ідзе.
Полкам малады на пасаг ідзе, Полкам Івашка на пасаг ідзе.
1256
Станьце, дзеванькі, у тры радочкі, Ідзі, маці, пазнаваці дочку: На плячы каса развіваецца, А на тварыку сляза разліваецца.
1257
Зайграйце, музыкі, жалосна, Пастаньце, дружбанты, раскошна. Пастаньце, дружбанты, усе ў рад — Будзе йсці Ганначка на пасад, Коскамі плечы ўсцілаючы, Слёзкамі дарожку заліваючы.
Станавіся, радзіма, ўсенька ў рад — Будзе ісці дзевачка на пасад, Па плечыках коскі распусціць, Па лічыку слёзкі разалье, Коскамі зямліцу падмяце, Слёзкамі ножачкі паліе.
1259
Зайграйце, музыкі, зайграйце, Ой, рана, раненька зайграйце,* На новым ганачку стоячы, Маладу Анечку ведучы.
Карыся, Анечка, карыся, Кожнаму ў ножкі скланіся.
I старых, і малых не мінай, Кожнаму ў ножкі падай.
1260
Станавіся, радзіначка, уся ў рад — Ідзе наша Марачка на пасад.
I ўсю яна радзіначку абышла,
I сваю яна матачку знайшла.
I ўся яе галовачка ў квеце —
Е яе матачка на свеце.
1261
Станавіся, радзіначка, уся ў рад — Ідзе наша Адарка на пасад.
Палавіны радзіначкі не сышла Да свайго бацюхна нашла, Пакланіўшыся та й пашла.
* Рэфрэн «Ой, рана, раненька» паўтараецца пасля кожнага радка з апошняй яго трохскладовай групай.
Зборная гадзінка настала, Млода Маша дружынку збірала. Сабраўшы дружынку, садзіла: — Пасядзьце, сваточкі, усе ў рад — Тут пойдзе Маша на пасад, Нізенька галоўку хілячы, Дробныя слёзкі льючы, Белыя ручкі ломячы.
To ж яе шчасце і доля, Есць яе бацюхна ў доме: Есць каму параду парадзіці, Есць каму да шлюбу выправіці. Бацюхна параду парадзе, Матухна да шлюбу выправе.
1263
Пастаньце, суседцы, усе ў рад, Ой, рана-раненька усе ў рад •— Тут пойдзець Марыська на пасад, Нізенька галоўку клонячы, У бога долечкі просячы.
А першы паклончык матульцы, А другі паклончык татульку, А трэці паклончык брацітку, Чацвёрты паклончык сястрыцы. —: Пакорна Марыська, пакорна, Рана-раненька паклонься. Старога, малога не мінай, Кожнаму нізенькі паклон дай. У бога долечкі дабывай, На сваю радзіну не забывай, Рана-раненька не забывай.
1264
Зборная гадзінка настае, Алеська дружынку збірае.
Збірае дружынку, збірае Ды ўсё ў адзін радочак стаўляе.
— Пастаньце, дзевачкі, усе ў адзін рад, А я, маладзенькая,— на пасад.
— Спасайся, Алеська, спасайся, Старому, малому пакланяйся.
Старога, малога не мінай, Нізенька галоўку прыхіляй.
1265
— Баславіце, панове, У паўрэдзенькі ўвайсці.
У паўрэдзенькі ўвайсці, Залатое месцечка знайсці
3 краснымі да дзевачкамі, 3 маладымі малодачкамі.
— Да дзіцятка маё роднае, Няхай цябе бог благаславіць.
1266
Ганна ступіла на парог, А махнула хусткаю напярод: — Адступіцеся, падружкі, He заступайце дарожкі, Бо ўпаду сваёй мамцы на ножкі. У маёй маткі ножка бяленька, Штоб у мяне была така доля дабрэнька.
1267
Ляцелі гусачкі цераз сад, Ай, рана, раненька, цераз сад.* Выходзіць Валечка на пасад.
* Рэфрэн «Ай, рана, раненька» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
32, Зак. 2І20
497
Валечка на парог ступаець, Мамачцы платочкам махаець.
— Стань, мая мамулька, вышы ўсіх, Пакланюся табе ніжы ўсіх.
1268
Ступнула дзеванька на парог, Махнула хустачкай напярод.
— Пастаньце, баяры, усе ў рад — Ідзе дзеванька на пасад, Нізенька галоўку несучы, Касою зямельку метучы, Слёзкамі ножачкі мыючы.
1269
—Станавіся, радзіма, усенька ў рад — Ідзе наша дзеванька на пасад.
— Пакланіся, дзеванька, старому і малому, Старому і малому і госпаду богу.
Дасць табе госпад добрую долю, А божая маці будзе сустрачаці: «Што гэтаму дзіцяці за долю даці? Даўшы грашавую, бога забудзе, А хлебавую — успамінаць будзе».
1270
Да ступіла Манечка на парог, Да махнула хусцінаю на свой род.
—Станавіся, радзінанька, уся ў рад, Бо ідзе Манечка на пасад.
Скланілася Манечка богу, Сабралася ў дарогу.
Скланілася Манечка нізенька, Сабралася яна блізенька.
Ой, ступіла млода дзяўчынка на парог, Вымахнула хустанькаю напярод.* — Разыйдзіцеся, разыйдзіцеся, усе людзі, Няхай да мяне мой баценька прыбудзе, Няхай мяне шчасцем-здароўем надарыць, Няхай мяне да божага дому выправіць.
1272
Скора Адарка на пасад, Яе бацюхна ўстрачае Іэ доляю із добраю, 3 шчасліваю гадзінаю.
To ж не бацюхна ўстрачае— Устрачае яе гасподзь бог
Із доляю із добраю, 3 шчасліваю гадзінаю.
1273
Дзевачка на парог ступае, Яе татачка ўстрачае 3 доляй яе шчасліваю, 3 добраю гадзінаю, 3 добраю, шчасліваю.
Дзевачка на парог ступае, Яе мамачка ўстрачае 3 доляй яе шчасліваю, 3 добраю гадзінаю, 3 добраю, шчасліваю.
1274
Пастаньце, баяр ё, усе ў рад, Там пойдзе малада на пасад, Нізка галоўку клонячы,
Дробныя слёзкі ронячы, Зялён вянок падаючы.
— Ой, йдзі, матуля, з каморы, Прымі вянок зялёны.
— Ой, не прыму, дзіцятка, не прыму, 3 жаласці ручкаў не здыму, Бо я цябе замуж аддаю
У чужую хатку, не ў сваю.
1275
Ох ты, Ганначка-зборніца, Сабрала збор у бацькаў двор, Пасадзіла падружак усіх за стол, Сама села выша ўсіх Ды скланіла галоўку ніжа ўсіх. Ступіла Ганначка на парог Ды махнула хустаю на падруг: — Расступіцеся, падружкі, 3 маёй торнай дарожкі, Будзе мяне мая мамка дарыці Невялікім дарам — пасагам, А другім дарам —доляю, А трэцім дарам — маладым Іванам.
1276
Ступіла Евачка на парог,* Махнула ручкамі на падруг: — Расступіцеся, баяры, Сунімайцеся, музыкі, Будзе бацюхна дарыці Невялікім дарам — пасадам Да маладзенькім Петрачком.
1277
Ступіла Манечка на парог, ** Махнула хустаю на падруг:
* Кожны радок паўтараецца.
** Кожны радок, акрамя першага, паўтараецца.
— Расступіцеся, падругі, Чым мяне татачка даруе? Невялікім дарам — пасадам, Вялікаю дарою ■— касою, Усё дзявоцкаю красою.
1278
Да ступіла Анечка на парог, Да махнула хустачкай на падруг:
—Адступіцеся, падружанькі, He заступайце дарожанькі.
Да станавіся, радзіначка, уся ў рад — Ідзе наша Анечка на пасад.
Будзе яе татачка дарыці, Ой, якім дарам? — пасадам, Ой, якою дарою? — доляю. — Шчасця і долечкі недзе ўзяць, А мне цябе, маё дзіця, не дзяржаць, Як найшліся добры людзі, дык трэба аддаць.
1279
Разаслалася бавалніца па сенях, Разаслалася кружастая па новых, Туды ведзяно маладу Параску на пасаг. Ой, пасажа-вінаградзе харошы.
— Ой, хто ж мяне тым пасагам надарыць? Надарыць мяне гасподзь бог, баценька. Найсвентша панна мне вяночак увіла, А прачыстая на галованьку злажыла.
1280
Раскінанё павалочаньку па сенях,
Раскінанё шаўковую па новых, Туды ішла малада Марыся на пасаг. Уступіла яна да баценькі на раду:
—: Ці пазволіш, мой баценьку, на пасаг?
— I з богам, мае дзіцятка, з богам,
I з божым дазваленнечкам, і з маім.
— Ежэлі пасцеліце шоўкаў каберац, то пайду.
Ежэлі паложыце пасажны хлеб, то сяду.
Ежэлі папросіце міласціва госпада бога, то сяду. — I з богам, мае дзіцятка, з богам, I з божым дазваленнечкам, і з маім.
1281
Ляцелі галачкі ў тры стадачкі, Зязюля — наперадзе.
Ішлі дзевачкі ў тры радочкі, А Ніначка — наперадзе.
Усе галачкі па галлю селі, Зязюлька —• на каліне.
Усе дзевачкі на лавачкі селі, Ніначка — на скамейцы.
Усе галачкі зашчабяталі, Зязюля закукавала.
Усе дзевачкі песню запелі, Ніначка заплакала.
1282
Ляцелі галкі рад па радочку, Зязюлька — наперадочку.
Галкі ляцелі, на доле селі, Зязюлька — на бярозе.
Галкі паселі, зашчабяталі, Зязюлька закукавала.
Шлі баяры рад па радочку, А маладая — наперадочку.
Баяры ішлі, за стол селі, Маладая — на покуце.
Баяры селі, песні запелі, Маладая заплакала.
1283
Ляцелі галкі та й у тры радкі, Зазулька — папярод іх, Рабенька —: папярод.
Усе галкі па лугах селі, Зазулька — на каліну, Рабенька — на каліну.
Усе галкі зашчабяталі, Зазулька закавала, Рабенька закавала.
— Ой, чаго куеш, чаго жалуеш, Сівая зазулька,
Сівая зазулька?
— Ой, я кую, я жалую Летняга лятаннечка, Ранняга каваннечка.
Ішлі дзявочкі ў тры радочкі, Малада — папярод іх, Малада —• папярод.
Усе дзявочкі на лаўках селі, Малада — на пасадзе, Малада — на пасадзе.
Усе дзявочкі та й заспявалі, Малада заплакала, Малада заплакала.
— Чаго плачаш, чаго жалуеш, Маладая дзеванька, Маладая дзеванька?
Чы жаль табе баценька свайго,
Чы падвор’ечка яго, Чы падвор’ечка яго?
— Ой, не жаль мне баценька свайго, He падвор’ечка яго, He падвор’ечка яго.
А жаль мне пагуляннечка
I ранняга сняданнечка,
I ранняга сняданнечка.
1284
Ляцелі галачкі ў тры радачкі, Зязюлька — наперадзе.
Усе галачкі на лузе селі, Зязюлька — на каліне.
— Вот цяпер закуй, вот цяпер закуй,
Сівая зязюлька,
Ды задай тугу зялёнаму лугу
I чырвонай каліне.
Ішлі дзевачкі ў тры радачкі, Манечка — наперадзе.
Усе дзевачкі на лаўцы селі, Манечка — на пасадзе.
Усе дзевачкі песню запелі, Манечка заплакала.
-— Вот цяпер заплач, вот цяпер заплач, Маладая Манечка,
Ды задай жалю ўсяму роду Ды родненькай мамачцы.
Ляцелі галачкі, чатыры парачкі,* Зязюля — папераду.
Селі галачкі ды на лужочку, Зязюля —: на дубочку.
Галачкі селі, зашчабяталі, Зязюля закукавала.
— He кукуй, зязюля, не кукуй, шэрая, Е каму шчабятаці.
Ішлі дзевачкі чэраз сенечкі, Мар’ечка — папераду.
Селі дзевачкі усё па лавачках, Мар’ечка — за столікам.