• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Да збяры, братка, сястрыны валоскі Па плечках у косачку, Па плечках у косачку.
    Да збяры, божа, буйное жыта Да й у полі ў ямачку, Да й у полі ў ямачку.
    Да збяры, братка, сястрыну коску На плечках у тканачку, На плечках у тканачку.
    1179
    Застрыганае дзіця Застрыгаціся хоча, Ручачкі пакладае, Слёзачкі пралівае.
    1180
    Біце камень, біце, Агню даставайце, Свечачку зажыгайце, Дзевачку застрыгайце.
    1181
    Беце, беце да біты камень, Агню даставайце, Маладу застрыгайце.
    Білі, білі біты камень, Агню даставалі, Маладую застрыгалі.
    1182
    Сашлі, божа, з неба, Што нам сёння трэба:
    Свечачкі васкавыя, Ножнічкі залатыя.
    Свечачкі зажыгаюць, Ножнічкі падстрыгаюць.
    Ножнічкі падстрыгаюць, Да шлюбу выпраўляюць.
    Там усю праўду скажуць, Белыя ручкі звяжуць.
    1183
    Краменю-раменю, Да дай нам агню Свечы запаліці, Маладых прысмаліці.
    Ой, добры жа наш крамень Да даў жа нам агню.
    Свечы запалілі, Маладых прысмалілі.
    1184
    Асцерагайся, дзеванька, Сустрыгалначка ідзе, Пад шатрам свечку нясе,
    Пад крылам ножны дзяржыць. Застрыжэ тваю косаньку, Разалье тваю слёзаньку.
    1185
    Усцерагайся, дзевачка, Застрыганачка едзе.
    Застрыжэ тваю косаньку, Разалье тваю слёзаньку.
    Застрыжэ да русенькую, Разалье драбненькую.
    1186
    I ці не жаль табе, дзеванька, Да дзявоцкага гуляння?
    Дзявочкі ідуць, Косачкі маюць, А цябе застрыгаюць.
    1187
    Стрыжы, цётачка, стрыжы, Па валасочку бяры.
    Па валасочку бяры, Хораша, галоўкі не скрані.
    Хораша, галоўкі не скрані, Гарачых слёзак не разлі.
    Русыя коскі ў жменьку, Дробныя слёзкі ў пяленку.
    ПАРА МАЛАДЫМ НА ПАСАД
    1188
    У саду дзеванька вянкі ўе, А да яе баценька паслы шле: — Пакінь, дочанька, вянкі віці, Час табе на пасад ісці.
    — Сцяліце коўдры —я іду, Благаславі, баценьку,— я сяду. Ой, у саду, у саду пад гарыш’ем, Там бяліла дзеванька ручнічкі, Там прыйшоў баценька да яе: — Бялі, донечка, хуценька, Ужо твае госценькі блізенька.
    — Няхай ідуць здаровы, Mae ручнічкі гатовы.
    1189
    Хадзіла Валечка па садзе, За ёй мамачка пазадзе.
    —: Досыць табе, дзіцятка, хадзіці, Пара цябе на пасадзік садзіці.
    — А не пара, мамка, а не пара — Я сабе вяночак не звіла.
    — А пара, маё дзіцятка, пара — Твая сястрыца табе вяночак звіла.
    1190
    А хадзіла малада Надзечка па двару, А савіла сабе вяночак з чабару.
    А за ёю сястрычка хадзіла, Яна ж яе дамовачкі прасіла: — А досыць табе, мая сястрычка, хадзіці, А ўжо пара цябе на пасад садзіці.
    1191
    —: Чаму, Марыська, на пасад не йдзеш, Чаго жджэш?
    — Дзіўныя людзі, ці так пайду, Як стаю?
    Рассцілайце шоўкаў кавёр — Я сяду.
    Да благаславіць мой ойчанька — Я пайду.
    Благаславі, мой ойчанька, славамі Добранькімі,
    А я да цябе слязамі Дробненькімі.
    1192
    Ляцелі гусанькі цераз сад.
    — Час табе, Марысенька, на пасад.
    — Сцяліце каўры —■ я іду, Благаславі, баценька,— я сяду. Благаславі, баценька, жычліва,, Каб была ўвесь век шчасліва.
    1193
    Ляцелі гусанькі чэраз сад, Звалі княгіню на пасад.
    — Благаславі, баценька, мне сесці На шчаслівым месцы.
    Благаславі сесці — я сяду, Благаславі ісці —я пайду, Ваша благаславенства вазьму, Хоць бы не дзяньгамі —: Добрымі славамі.
    1194
    Ляцелі гусі-лебедзі чэраз сад, Клікалі красную дзеваньку на пасад. —■ Засцель чырвон колер, то пайду, Палажы кажух, то й сяду.
    1195
    Як ляцела шэра зязюля цераз сад,* Ды сказала й маладой Анютцы на пасад. — Ды што табе, й шэра зязюля, да таго? Есць у мяне родна матулька на тое. Скажыць сесці на пасадзе — я сяду, Скажыць злезці мне з пасаду — я сайду, Я й сама русу касіцу зачашу.
    1196
    Ляцелі гусачкі цераз сад. — Ціпара, Ганулька, на пасад? — Што вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне мамачка для таго. Блаславіць месцечка — я пайду, А паставе крэслечка — я сяду На тым жа куце-золаце I на тым крэслечку залатым, У тым жа месце шчаслівым.
    1197
    Ляцелі гусачкі чэраз сад, Клікнулі Маланку на пасад. — Што вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне татачка для таго. Пасцелець каўры — я й пайду, Благаславіць сесць — я й сяду У шчаслівым месце — на куце,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Як золат персцень на руцэ. Шаруюць персцень на руцэ, Шануюць Маланку на куце. Расступіцеся, баяры, Будзе мяне татачка дараваць А вялікім дарам — пасадам, Шчасцем-доляю наперад.
    1198
    Ляцелі гусачкі цераз сад, Махнулі крылачкамі на ўвесь сад: — Пара табе, Гапачка, на пасад.
    -— Ой, што ж вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне мамачка для таго.
    Яна мяне харашо нарадзіць, На божым месцечцы пасадзіць, Яна мне кароўку падарыць.
    1199
    Ляцелі гусанькі чэраз сад, Клікалі дзеваньку на пасад.
    — Што вам, гусанькі, да таго? Е ў мяне баценька для таго.
    Што ён мяне з маленькае гадаваў, Ен для мяне чырвончыкі гатаваў.
    To ён мяне на пасадзе пасадзіць, To ён мяне чырвончыкам падарыць.
    1200
    Да ляцелі гусачкі цераз сад, Крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад.
    Крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад: —= Пара табе, Кацярынка, на пасад.
    — Да што ж вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне панойцы для таго.
    Яны й мяне да шлюбу выправяць, Братка мяне на пасад пасадзіць.
    1201
    Ляцелі гусачкі чэраз сад:
    — Час табе, Волечка, на пасад.
    — Да што вам, гусачкі, да таго?
    Есць у мяне брацейка для таго.
    Да ён мне радачку парадзіць, Ен мяне на пасад пасадзіць.
    Ен маю косачку распляце, Ен мяне да шлюбу завязе.
    1202
    Ой, ляцелі гусанькі цераз сад, Пасадзілі Настачку на пасад. — А што жа вам, гусанькі, да таго? Есць у мяне ойчанька ад таго. А ён жа мне раданьку парадзіць I ён мяне на пасад пасадзіць.
    Гыля, гыля, гусанькі, на ваду, Ест у мяне й брацейка у раду, А ён жа мне раданьку парадзіць I ён мяне на пасад пасадзіць.
    Ой, ляціце, гусанькі, на ваду, He нясіце, гусанькі, мне бяду.
    1203
    Ляцелі гусанькі цераз сад, Клікалі дзеваньку на пасад.
    — Што вам, гусанькі, да таго? Е ў мяне матанька ля ўсяго.
    Да чаго не будзе, то яна дабудзе. Да чаго не стане, то яна дастане.
    Ляціце ж, гусанькі, на ваду, А я на пасад зараз іду.
    Янгелы божы падушачку носяць, Добрыя людзі ў бога долі просяць.
    Янгелы божы падушачку слалі, Добрыя людзі долі папрахалі.
    1204
    Ляцелі гусачкі чэраз сад, Крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад: —: Час табе, Аўдоцька, на пасад. — Да што ж вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне бацюхна для таго. Да ён жа мне радачку парадзе, Ен мяне на пасад пасадзе, Ен мне дзежачку паставе — я й сяду, Пярэйдзе сцежачку — я й пайду. He так жа я пайду, як стаю: Трэба мне шкляначкі поўненькай, Трэба мне кубачка поўнага, Трэба мне бацюхна роднага.
    1205
    Ляцелі гусачкі цераз сад, Гукалі Томачку на пасад: * — На пасад, Томачка, на пасад. — Што вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне татачка для таго. Дасць і месцечка —: я сяду, Дасць і чарачку — я вып’ю, Дасць і другую — я й тую, А за трэцюю чалом б’ю,
    * Кожны наступны радок паўтараецца.
    За чацвёртую сама йду. Пабіла чалом за дваром, Горкай гарэлкай за сталом.
    1206
    Ляцелі гусанькі цераз сад, Крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад: — Пара табе, Анісця, на пасад. — Нет вам, гусанькі, да таго, Ёсць у мяне бацюшка ля таго. Пасцеліць каўры — я пайду, Благаславіць сесці — я сяду, А дасць чарачку — я вып’ю, А дасць другую — я тую, А за трэцюю дзянькую, За чацвёртую з двору іду. Дабранач, бацька, дабранач, А не буду к табе я на нач, А не на адну ночку — на ўвесь век. He на адну мяне, маладу, Што ёсць дзевушкі у раду, To ўсе са мною нараду.
    1207
    Ляцела шэра зязюля чэраз сад. — Пара, пара табе, дзяўчынка, на пасад.
    — Што табе, шэра зязюля, да таго? Ёсць у мяне родна матулька для таго.
    Як скажыць на пасад сесці — я й сяду, А як скажыць з пасаду ўстаці — я ўстану.
    Засцяліць чысовы сталы —я й зайду, Як скажыць з-за столу выйсці — я й выйду.
    Адамкнуць царкевачку — я й увайду, А засцелюць кавёрчыкі — я ўзыйду.
    Будуць мяняць пярсцёначкі — я й буду, Будуць пытацца ўсю праўдачку — я й скажу.
    1208
    Ляцелі гусачкі чэраз сад, (2) Крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад: (2) — Час табе, дзевачка, на пасад. (2) —: А што вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне бацюшка для таго. Як скажаць сесці — я й сяду, Заложа конікі — і паеду, Адчынюць цэркаўку — я ўвайду, Засцелюць каберац — я й стану, Звяжуць ручачкі — я й звяну.
    1209
    Ды ляцела шэра зязюля чэраз сад.
    — Час табе, млода Ганнушка, на пасад. — Што табе, шэра зязюля, да таго? Есць у мяне родна матулька ля таго. Як засцелюць цісовы сталы — я й зайду, Як закладуць пару коні — я й паеду, Як адамкнуць царковачку — я й увыду, Як засцелюць каберчыкі — я й скажу, Будуць мяняць пярсцёначкі — я й буду.
    1210
    Ляцела зязюля цераз сад, Клікала дзеваньку на пасад.
    — Уставай, дзеванька, доўга спіш, Чым свае сваточкі падорыш?
    — Што ж вам, дзевачкі, да таго?
    Ёсць у мяне матуля для таго,
    Прынясе падарка белага, Абвяжа сваточка мілага.
    1211
    Нясіце дзежачку хлебную, Вядзіце мамачку родную. Ані мне дзежачкі не нясуць, Ані мне мамачкі не вядуць. Хлебная дзежачка для славы, Родная мамачка благаславі.
    1212
    Стаяла каліна ды ля варот, Ой, стаяла каліна ля варот. Прасілася яна ды у гарод, Ой, прасілася яна у гарод: — Чаму мяне ў гародзе не садзяць, Ой, чаму у гародзе не садзяць? У тым гародзе ды на градзе, Ой, у гародзе на градзе?
    На той капуснай ды баразне, Ой, на капуснай баразне?
    Стаяла Аленка ды між дзяўчат, Ой, стаяла Аленка між дзяўчат. Прасілася Аленка ды ў дзяўчат, Ой, прасілася Аленка ды ў дзяўчат: — Чаму мне радачкі ды не радзяць, Ой, чаму мне радачкі не радзяць? Чаму мяне на пасад ды не садзяць, Ой, чаму мяне на пасад не садзяць? На тым пасадзе ды на куце, Ой, на тым пасадзе на куце? На тым бяленькім ды кажусе, Ой, на тым бяленькім кажусе?
    1213
    Шумліва каліна-дзерава: Ой, борам ішла — шумела, На поле ўзышла— заззяла, У сяло увайшла — зайграла, К варотам прыйшла — стукнула, К вакну падышла —: гукнула:
    — А ці дома, дома, дзевачка? Укажы каліне дарогу.
    — Некалі каліну вадзіці, А пара вінаград садзіці.
    Пасаджу вінаград паміж град, А сама, малада, на пасад.
    1214
    — Да ўжо часіна, да ўжо гадзіна, Чаму таго пасаду няма?
    -— Гэта з панойца, гэта з роднага Добрага ладу няма.
    — Да ўжо часіна, да ўжо гадзіна, Чаму таго пасаду няма?
    — Гэта з мамкі, гэта з роднае Добрага ладу няма.
    — Да ўжо часіна, да ўжо гадзіна, Чаму таго пасаду няма?
    — Гэта 3 сястрыцы, гэта з роднае Добрага ладу няма.
    1215
    — Ой, дзе ж у цябе, мой жаніхна, Да й баценька нямае, Што ў тваёму пасаданьку Да й парадку нямае?