Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
— Ой, не жаль жа мне на зязюлечку, Як на сваю матулечку.
Да справіла мне пярловы венчык, He дала мне красавацца.
Ой, толькі я ў ём красавалася, Ой, толькі што звянчалася.
1104
Ля перавозу бела бяроза Да вішнёвы садочак.*
Там Рыпіна, там дзяўчына Да касіцу часала.
Касу часала, касу русую
Да з касою гаварыла:
— Касіца мая, русая мая, Знаць, я бацьку не нада.
Аддаець мяне да выдаваець, Толькі долечкі не знаець,
Даражэй роду чарачка мёду, Чымся я, маладая.
Мамачка ідзець, падарачкі нясець, Сільнёшанька плачаць.
Татачка ідзець, гарэлку нясець, Но і тый узрыгаець.
Да два брахненькі коней сядлаюць, Но і тыя ўзрыгаюць.
Да дзве сястрыцы мяне справаджаюць I то сільна плачуць.
* Кожная страфа паўтараецца.
— Баравая зязюлечка, Чаму цябе не чуць кукуючы? — За птушкамі не чуваць, За кветкамі не відаць.
— Маладзенькая дзевачка, Чаму цябе не чуць плачучы?
—: За дружкамі не чуваць, За йстужкамі не відаць.
Распляцём ёй коску, Разальём ёй слёзку.
За плячыма коска рассцілаецца, Пад вачыма слёзка разліваецца.
1106
Было лета, было лета, цяпер зіма, Пасеяла чарнабрыўцы насупроць ражства.
А ўжо ж мае чарнабрыўцы расцвітаюць, А ўжо ж маю русу косу расплятаюць.
Расцвілі чарнабрыўцы, ды й не на век,— Расплялі русу касу на цэлы век.
1107
Белая бярозачка
Распусціла веццейка. Распусціла веццейка А з гары ды да долу, Паддала холаду
Ды свайму атожыллю.
Маладая Надзечка Папушчала косачкі. Папушчала косачкі
Па белай кашулечцы,
Задала жаласці Ды сваёй матулечцы.
— Калі, мама, жалееш, Запішы маё імя На залатым кубачку, На верхнім абручыку: «Няма майго дзіцяці, Няма каму загадаці».
1108
Маладая Марылька Села сабе за столікам, Папускала коскі, Параняла слёзкі, Задавала жалосці Сваёй роднай матачцы: •— Матачка мая родная, Сягоння мяне аддаеш, Заўтра ўспамянеш: Увойдзеш у рыдзельку,— Рыдзелька не мяцёна, Сямейка невясёла.
1109
Да бела да бярозанька Да ўсе лугі пабяліла Сваім да белым цветам, Да сваім шырокім лісцейкам. Да маладая дзевачка Усе дзевачкі пакрасіла Сваею русаю касою, Сукенка да да мураўкі. Мураўка зеляненька, Дзевачка маладзенька.
Чэраз сені сцежачка, А ў каморы другая. Там Мар’янка сядзела, Русу косу часала, Сільна жаласна плакала. Прывядзіце мамулю, Вайміце Мар’янку. Як мамулю прывялі, Большы жалю задалі.
1111
Чэраз сені сцежачка, А ў каморы другая. Там Мар’янка сядзела Русу касу часала, Сільна жаласна плакала. Прывядзіце Казімірку, Вайміце Мар’янку.
Як Казімірку прывялі, Так Мар’янку ўнялі.
1112
Маладая дзевачка Па сенечках ходзіць, Па новай святліцы. Ой, распусціла сваю русу косу Па белых плечыцах.
— Ой, не жаль жа мне й русай косы, Што я яе распусціла, Як жаль жа мне й свайго баценькі, Што я яго разгнявіла.
1113
Трава-мурава, трава-мурава, Паванькі пахадзілі.*
* Кожны другі радок паўтараецца.
— Ці не жаль табе, малада Манечка, Што й касу распусцілі?
— Ой, не жаль жа мне маей косанькі, Шго й яе распусцілі,
Ано жаль жа мне маей матулькі, Што й яе разжалілі.
— Наматаецца твая косанька, To й да шлюбу ідучы.
Ой, наплачацца твая матулька, Па слядочках ходзячы.
1114
■—■ Чаму ты, Ганначка, не плачаш,* Ты сваю косачку ўтраціш?
— Хоць я косачку і ўтрачу, Белага лебедзя пабачу.
Лебядзёк, лебядзёк — Ванечка, А й лябёдачка ■— Ганначка.
1115
Чаго ты, дзевачка, сядзіш,
Чаму не заплачаш,
Мамкі сваёй да ты не разжаліш?
Жаль будзе, жаль да Лукерцы косачкі, Што не будзе яна да раненька уставаці, Да косачкі часаці.
Хопь будзе часаці, да не будзе плесці, Хоць будзе плесці, да не будзе чэсці.
1116
Да не жарка гарыць калінка, Да не жалка плачаць Гапулька,
* Кожны радок паўтараецца.
He жалеець сваёй матулькі, Да жалеець сваёй косанькі.
•— Косанька мая русая, He адно раннейка сцярала, Русую косаньку часала.
Учосы мае гладкія, Уплёты мае густыя.
1117
Увежлівыя баярушкі—: Няжней нету Мар’ечкі: Даець падачу частую, Даець паклоны нізкія. Да не жаласліва Мар’ечка: He жалеець яна бацькі з маткай, Толькі жалеець русу касу: — Ды касіца мая русая, Уплёты мае шаўковыя, Завязы мае жамчужныя.
Я й двор перайду — галаву чашу, На чарому зайду — касу пляту.
1118
Да ці ж ты, дзевачка, не знаеш, Што па русай касе не плачаш? Русая каса — уся краса, А белая намётка — сухата. Як касу насіла — двор красіла, У сені зайшла —= усе сені заззялі, У хату зайшла — дзевяры пасталі, За стол села — як роза спела. Над ёю малойцаў, як перабойцаў, Над ёю стаялі, ручкі ламалі: — Чаму ж мы не бралі, як з ёю гулялі?
1119
— Дзевачкі-галубачкі, Папытайце ў маёй донечкі, Чаго яна так плача
Да чаго ж ёй жаль: Ці сваёй русай косачкі, Ці дзявочай кросачкі?
— Ой, не жаль жа мне
Hi дзявочае красы, ні русае касы, Мінулася бацькава раскоша, Сама бачу,
Hi раз, ні два па раскошы той Заплачу.
1120
— Пойце, дзевачкі, жалосна, Плачыць Ганначка галосна: Ці па касе, ці па красе, Ціпа мацерняй раскосе.
— А каса мая касою,
I краса мая красою, Мацерняй раскошы век не забуду, Пакуль і жыва буду.
1121
Да Дунаю сцежачка, Да Дунаю сцежачка ўбіта, Слёзанькамі ўліта.
Там Мар’ечка русу косу часала Та на Дунай пускала.
— Ой віце, мае валасы, Плыніце, не таніце, Бога долі прасіце.
1122
Закавала зязюля на pace, Заплакала Волечка па касе.
Закавала зязюля пры лужку, Прылажыўшы галоўку к беражку.
Ці куй, зязюлька, ці не куй, Ужо тваё каванне канчаецца.
Ці плач, Волечка, ці не плач, Ужо тваё гулянне канчаецца.
1123
Як у лузе каліначка з веткамі, He гуляці Арыне з дзеўкамі.
Як у лузе каліначка кустамі, He махаці Арыначцы касамі.
— Цяпер жа мне, дзевачкі, не да касы, Як ўзяў малады Йван да ўсе мае хлопаты.
1124
— Ці я цябе, косачка, не кахала Ды па тройчы на дню не часала? Прыскочу к Дунаю ды й прымочу. — От то табе, Кацярына, за тое, Было касы не плесці ўтрое, Было табе плесці ў чатыры рады, Пагуляла б у свайго таткі чатыры гады.
1125
Кацілася калясо па pace.* Плакала дзяўчонка па касе: — Касіца мая русая, Мала я цябе часала, Мала я цябе заплятала: Адзін вечарок часала, Другі вечарок заплятала. Касіца мая русая, За адзін рубялёк прадала.
* Кожны радок паўтараецца.
1126
Кукавала зязюля на pace, Плакала дзеванька па касе: — А касіца мая русая, Пагулянне маё ранняе. He адно раннейка гуляла, Русую косаньку часала, Белае лічыка умывала. Часала косаньку грабянцом, Кінула грабянец пад вянец, Русую косаньку — пад чапец.
1127
Хадзіла Валечка па pace Ды бедавала па касе: — Касіца мая русая, Я цябе ў мамачкі часала: Выйду ў сені — пачашу, Прыйду ў хату — запляту. Як я ў Пецечкі буду, Касіцу часаць не буду. Касіца мая саўецца, Гулянне маё мінецца.
1128
Кукавала зязюля на страсе, Плакала дзевачка па касе: — О касіца мая русая, Атрада мая лёгкая.
Я двор перайду — расчашу, У сені ўвайду — запляту, У ізбу ўвайду — закладу, За стол сяду — заплачу, Што русую косачку ўтрачу. Ці не лепш касе ў ланцузе, Чымся у пасконным матузе? Пасконны матуз касу трэць, Рубковая наметка слёзкі льець.
Сядзела зязюля на страсе,* Плакала Ганначка па касе: — Касіца мая русая, Я к табе раненька ўставала, Я цябе часценька часала.
А павешу уплёт на прыклёт, А будзе мамачка ў клець ісці, А з клеці ідучы, забача: «То майго дзіцяці ўплятанне, Усё й дзявоцкае гулянне».
1130
Плавала вуціца па pace, Плакала Машанька па касе: — Свет, мая руса каса, Свет, мае ўплёты шаўковыя, Што я на русай касе насіла, Усё бацькіна падвор’е красіла. Хто маю косаньку распляцець, Хто мае ўплёты прыбярэць? Расплятуць косаньку дзевушкі, Прыбяруць уплёты сястрыцы, Павесяць уплёты на ўсходы, Куды маёй матушцы ў клець хадзіць. А й яна ў клець пойдзець — уздыхнець, А з клеці пойдзець — заплачаць: «Ета маёй дачушкі уплёты.
Што яна ў русай касе насіла, Усё бацькіна падвор е красіла».
1131
— Свет, мая косанька, He каса ль мая, косанька, He каса ль мая, русая,
* Кожны радок паўтараецца.
Ці я ж цябе, косаньку, He ўплётывала, Ці я ж цябе, русую, He ўчосывала?
Запляту я косаньку Ва чатыры рады, Было пажыць у бацюшкі Чатыры гады.
Прыехаў Мікішанька 3 дружкамі, Расплёў маю косаньку 3 шнуркамі.
Павесіў уплётачкі, Седзя на клеці, Куды маёй матушцы У клець хадзіць. У клець ідзець, Матушка заглянець. 3 клеці ідзець, Родная заплачаць: «Ета уплётачкі Дачушкі маёй, Шоўкавыя Родненькай маёй».
1132
—: Касіца мая русая, Штодзень я цябе часала, Штосуботухны заплятала,— За адзін вечарок прагуляла, За адну чарачку прапіла, За верна слоўца аддала. Выпляту ўплёт з русых кос Ды павешу ўплёт на прыклёт, Куды маёй матухне ў клець хадзіць, А ў клець ідучы, забачыць, А з клеці ідучы, заплачыць: «Ета мае дачушкі ўплёты,— Павесіла мне на слёзы.
Як мая дачушка хадзіла, Падвор’е маё красіла.
Як мая дачушка гуляла, Пад аконцам рожа іграла. Перастала дачушка гуляці, Перастала і рожа іграці».
1133
Каснічкі, мае ўплёты, Дзе мне вас дзяваці?
Пайду ў садочак Па барвіночак, Павешу на калочак. Іціме татачка, На ўплёткі гляне, Яго сэрца савяне.
1134
Ой, глянь, мамка, ды на мой пасад: Усе дзеўкі ў касах сядзяць.
'Мая каса ды й расплецена, Па воласу ды й разведзена.
Па воласу ды й разведзена, Грабеньчыкам ды й расчэсана.
Косачкі мае, плётачкі мае, Дзе жа мне вас падзеці?
Пабяру ж я вас ды й павешаю У церамке ды й на дзераве.
Будзе йсці татка, успамінаць дзіцятка.
1135
Каціліся калёсцы Да па ранняй росцы. Да плакала дзевачка
Да па русай косцы. Да не так па косцы, Як па каснічках. He так па зялёным, Як па чырвоным. Калі жаль каснічка, To аддай братку. Калі жаль братку, To аддай мамцы. Мамачка разгорне, К сэрцу прыгорне: — Гэта мае дачушкі Дарагія стужкі. Яна іх насіла — Увесь двор красіла. Яна іх купавала — Па талеру давала.
1136
Распляціце касу маладой дзевачцы, Ой, кіньце уплёты на яе матачку. Матка разгорне і к сэрцу прыгорне: — Ой, уплёты, уплёты майго дзіцяці. Яно ж вас насіла — увесь свет красіла. Яно ж вас купляла — дорага давала, Сястрэ даравала.
1137
Каціліся калёсы да па ранняй pace, Плакала Ганначка да па жоўтай касе, Да не так па касе, як па коснічку: Было б каму купіці, да некаму насіці.
1138
Каціліся калёсы ды па буйнай pace, Заплакала дзевачка ды па русай касе, He так яна па касе, як па каснічку: — Як цябе насіла, увесь свет красіла, Я ж цябе купляла, па таляру давала.
Пахадзіў конік па ранняй pace, Плакала Ганначка па русай касе, I ды ж не так па касе, Як ды па той аплёце, Што даражэй золата.