Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Як назад вярнуся, Тады табе пакланюся.
973
Зялёная рутанька
Каля тыну стаяла.
Каля тыну стаяла, Расіцаю прыпала.
Ой, там бітая сцежачка, Ой, там бегла Ганначка.
3 руты расіцу збірала, Сваё лічанька ўмывала.
Яе матуля пытаецца:
— Куды, дзіцятка, збіраешся?
Куды, дзіцятка, збіраешся, Што расіцаю ўмываешся?
Чы ты ў гасціну, чы ты ў дарогу, Чы да божага дому?
— Я не ў гасціну, а ні ў дарогу — Толькі да божага дому.
-— Там табе ручкі звяжупь, Верную праўду скажуць.
974
Каля новага двара To не пчоланька гула,— Там Ніначка плакала. 3 руты росу збірала, Расою ўмывалася, Касою ўціралася, Да шлюбу ўбіралася, Маценцы кланялася: — Ой, мая мамка родная, Выпраў мяне ў дарогу
Аж да божага дому.
Там мне ручанькі звяжуць I Піліпку пакажуць.
975
Чырвоная каліна Выша тыну стаяла.
Выша тыну стаяла, На яе раса пала.
Раса пала мокрая, Студзёная.
Там Галінка хадзіла, Тую расіцу збірала.
Тую расіцу збірала, Раненька ўмывалася.
Раненька ўмывалася, Да шлюбу спяшалася.
— He спяшайся, Галінка, He спяшайся, малада.
Там цябе ждалі, Касцёлы паадмыкалі.
Касцёлы паадмыкалі, Каберцы пазасцілалі.
Там ручкі звяжуць стулою
I скажуць жыці з табою.
976
Чырвоная каліна Блізка тыну стаяла.
Блізка тыну стаяла, На яе раса пала.
Дзевачка рана ўстала, 3 каліны расу брала.
3 каліны расу брала, Расою ўмывалася.
Расою ўмывалася, Да іплюбу прыбіралася.
— Прыбірайся, не баўся, Там цябе папы ажыдаюць.
Там цябе папы ажыдаюць Да прыстолы засцілаюць.
Да прачыстая маці На прыстоле сядзела,
Пару свечак дзяржала, Шчасце-долю давала.
977
Чырвоная рожа вышы тыну стаяла, Усё расой абнімала.
Стала раса ападаць — Прышла Ганначка ваду браць. — Ты, Ганначка, ўмывайся, Да царквы прыбірайся.
Там цябе дажыдаюць, Царкву адмыкаюць, Ясны свечы зажыгаюць I каўры рассцілаюць. Там цябе павянчаюць: Чуж з чужанінаю, 3 векавечнай далінаю.
978
Чырвоная рожа міжы тыну стаяла, На яе раса пала.
Там Ганначка ваду брала,
Расою ўмывалася, Да шлюбу ўбіралася. — Паспяшайся, Ганначка, Даўно ксяндзы паўставалі, Цэркаўкі паадмыкалі, Каберцы пазасцілалі, Ксёнжкі ў рукі пабралі, Вас да шлюбу дажыдалі.
979
А ў нядзельку рана * Там па моры сонейка грала.
Там дзеванька ўбіралася Да расою ўмывалася.
Да расою ўмывалася, Да да шлюбу сабіралася.
Там дзіва да радзілася, На шлюбу станавілася.
980
Ой, чыя гэта руціца Блізка плоту стаяла, Блізка плоту стаяла, На плот голле паклала Да расою напала, Красою зацвітала?
Маладая дзевачка Да да сонца ўставала, 3 руты да расу брала, Расою вымывалася, Красою выціралася, Да шлюбу прыбіралася. Ой, да шлюбу, да шлюбу, Да да божага дому, Да царкоўнага звону.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Дзе папы казань кажуць, Да там ручачкі звяжуць Чорнаю да кітайкаю, Белаю бавальніцаю, 3 чужою чужаніцаю.
Звяжуць з тым чалавекам, 3 кім будзеш жыці давеку.
981
Там, за новаю святліцаю,* Стаіць вярбонька з расіцаю.
— Хто тую вербу рубаціме, Хто тую росу збіраціме?
— Павалка вербу рубаціме, Зосечка росу збіраціме.
Тою вярбою коні біці, 3 тае расіцы вянкі віці.
982
За новаю святліцаю ** Стаіць верба з расіцаю. — Ой, хто тую вербу зашне, Ой, хто тую да росу збярэ? Адазваўся малады Іванька: — А я тую вербу зашну, А я ж тую да росу збяру. А я ж тую да росу збяру, А Любошку за сябе вазьму.
* Кожны радок паўтараецца.
** Кожны няцотны радок паўтараецца.
983
3 сенажаці вада плыве, Малада Манечка ногі мые. — Ой, мый жа, Манечка, бялюсенька, Ужо тваё вянчанечка блізюсенька,. Ой, блізюсенька.
984
На моры вутачка купалася, Яна з свайго пер’ейка дзівавалася: —: Пер’е маё шэрае, найшарэйшае, Як пабуду на моры — пашарэю, Я свайму селязню памілею.
У каморы Валечка ўмывалася, Яна з свайго лічайка дзівавалася:
■— Ліцо маё белае, найбялейшае, Як памыю ў каморы — пабялею, Я свайму Віцечку памілею.
985
— Ясная зорачка вячэрняя, Ці будзеш так ясная, як за лес зойдзеш?
■— Як зайду я за лес — паяснею, А я свайму месяцу павіднею. — Маладая Манечка белая, Ці будзеш так белая, як замуж зойдзеш?
-— Як зайду я замуж — пабялею, А я свайму міламу памілею.
986
— Да кідай, дачушка, умываціся,* Да пара да шлюбу ўбіраціся.
— He пара, матулька, яшчэ не пара, Яшчэ я ў вішнёвым садзе не была.
* Кожны радок паўтараецца.
Яшчэ я ў вішнёвым садзе не была, 3 рутачкі, з мятачкі вянка не звіла.
Hi з руткі, ні з мяты, а ні з лялеі, А мне, мамачка, ручкі самлелі.
987
Між гор да сняжок ляжыць, Да тудэма вада бяжыць.
Там дачушка умывалася, Да шлюбу прыбіралася.
Мамачка гразілася, За вадзіцу сварылася.
— Мамачка мая родная,
Гразіся не гразіся,
Гразіся не гразіся, За вадзіцу не сварыся.
Ледавая да вада будзе, Адно мяне тут не будзе.
У мілога крынічанька, Там для мяне вадзічанька.
988
Зялёная рутачка блізка к плоту стаяла, Блізка к плоту стаяла і расою прыпала.
Маладая Марылька на руце расу брала, На руце расу брала, расой умывалася.
Расой умывалася, к шлюбу ўбіралася, К шлюбу ўбіралася, мамачцы кланялася:
—■ Да мамачка родная, перайдзі мне сцежачку, Перайдзі мне сцежачку вузкую да доўгую.
Вузкую да доўгую з шчасцем да і з доляю.
989
Яра рута, яра Каля плота стаяла. Там Надзечка плакала, 3 руткі росу брала, Расою ўмывалася, У маценкі пыталася: — Мая маценка родна, Ой, пайдзі да каморы, Прынясі шлюбны ўборы. — Mae дзіцятка роднае, Я ж цябе гадавала, Шлюбны ўборы гатавала.
990
Лужком, беражком рэчка йшла, Красная Марылька — гарою. Гаварыла яна з вадою: — Вадзіца мая, уніца, Як я у дзевушках была, Чыстую вадзіцу бірала, Белае лічыка мывала,— Цяпер не буду біраці, Бела лічанька мываці.
991
Лужком, беражком рэчка йшла,* Па праголліку — Манечка.
3 лугавой вадзіцай гаварыла: — А вадзіца мая лугавая, Як я ў мамачкі бывала,
* Кожны радок паўтараецца.
Я ж цябе, вадзіца, бірала, Бела сваё лічанька умывала, Каб маё лічанька бела было, Каб я свайму Мішачку міла была. Бела было лічыка — пабялела, Міла была Мішачку — памілела.
992
Да ў нядзельку раненька Марылька ўстала, Марылька ўстала да па сеням пахадзіла.
Па сеням пахадзіла, мамачку пабудзіла: — А мамачка родная, да ўстань ранюсенька,
Да ўстань ранюсенька, да ўмыйся бялюсенька, Да ідзі ў клетачку, да вынесі ветачку.
Да ідзі ў клетачку, да вынесі ветачку, Вынесі шоўкаў паясочак і залаты персцянёчак.
— А дачушка родная, не прасі ты ветачкі, А прасі такой долі, каб муж не п'яніца быў.
Калі будзе п'яніца, то і ветачка злежыцца, I ветачка злежыцца, пярсцёнак аржа паб’ець.
Ты, маладая, знябудзешся ў ваконца паглядаючы, У ваконца паглядаючы, п’яніцы дажыдаючы.
993
Дзевачка рана ўстала, Па сянёх пахадзіла, Мамачку пабудзіла: —• Ты мамачка родная, Ты ўстань ранюсенька, Умыйся бялюсенька Ды зацеплі свечачку, Ды пойдзем у клетнічак — Па новую сукеначку,
Па руцяны вяночак, Па залаты персцянёчак.
■— Маё ты дзіцятачка, He прасі сукеначкі, А прасі ў бога долі, Каб муж быў не п’яніца, А к таму нядбаліца. Калі будзець п’яніца — Сукеначкі злежацца, Вяночак іржа паб’ець, Маладосць тваю сатрэць.
994
Ці не іскарка спала? — Верачка рана ўстала, Па сенях пахадзіла I матульку разбудзіла: — Матулька родная, Запалі ты свечачку Ды схадзі ў клецечку Па маю сукеначку I руцвяны вяночак, Па залаты пярсцёначак, Па кованы пояс.
—: Верачка-дзіцятачка, Твой Колечка п’яніца, Сукеначка злежыцца, Руцвяны вяночак звянець, Залаты персцень зблекніць, Пояс аржа паб'ець, Тваю маладосць сатрэць.
995
На лугу трава вянець, А ў каморы свечы паляць. А там Домначка збіралася, У мамулечкі пыталася: — У што мне лепей убраціся: У золата ці ў серабро,
Ці ў руцяны вяночак, Ці ў ружовы цвяточак?
■— Дачушка мая родная, А ў што хочаш убірайся, Ты ў мяне не пытайся.
У што, дачушка, ні ўбярэшся, Са мною навек расстанешся.
996
А ў садзе салавей пяець, У хатку галасок ідзець. Матулька пацяшаецца, Матулька пацяшаецца, Як дачушка прыбіраецца. — А ў што ж мне прыбіраціся, А ў што ж мне прыбіраціся, Ці ў шоўк, ці ў золата? Каб мяне не пазналі, Каб мяне не пазналі, 3 малойчыкам не звянчалі.
997
Каліна-маліна Блізка тыну стаяла Ды на тын галлё клала, Красою красавала, Расою ападала.
Маладая Манечка Расою ўмывалася, Красою ўціралася, Да шлюбу прыбіралася. Да шлюбу прыбіралася, У мамачкі пыталася: — Мамачка мая родная, У што мне прыбрацца: Ці ў ядваб, ці ў аксаміт, Ці ў чырвоную ружу, Каб дзевачкі не пазналі, Паненкаю называлі.
998
А ў нядзелечку рана Устала Манечка рана, Жменькамі расу брала I расою ўмывалася, У мамулечкі пыталася: — Мамулечка родная, У што ж мне прыбрацца? Ці ў шоўк, ці ў золата? — Дзіцятачка мілае, Прыбярыся ў золата, Каб цябе людзі зналі I маладою называлі.
999
Чырвона каліначка Блізка саду стаяла Ды расою прыпала.
Там дзевачка да расу брала, Расою вымывалася, Да шлюбу сабіралася, У мамачкі пыталася:
■— Мамачка мая родная, У што ж мне прыбіраціся? — Дзіця маё ды маладое, Прыбярыся сабе ў золата — Каб галовачка ззяла, Каб свякровачка знала, Родным дзіцем назвала.
1000
Да чацвяра была нявеста весяла, А ў пятніцу бела хатаньку памыла, А ў суботу сваю адзежку злажыла, А ў нядзелю ранюсенька ўстала. Яна сваю родную мамку будзіла: — А дзе, мамка, мая нова сукенка? — Я ўжо ў цябе паследні дзянёк паненка.
1001
Падай, мамка, маёвую сукенку — Я ў цябе паследні дзень паненка. Падай, мамка, ружовую йстужку — Я ў цябе паследні дзень дачушка. Падай, мамка, новыя камашы — Ужо я цяпер Іванкава, не ваша.
1002
Дзе мая, мамка, маёвая сукенка? — Я ж у цябе паследні дзянёк паненка. Ужо не буду па кірмашыках хадзіці, He буду стаяць із дзевачкамі ў радочку, He буду піць у хлопчыкаў мядочку, He буду піць ні гарэлкі, ні віна,— Ужо не буду такой паненкай, як была.
1003
-— Дзе мая, мама, маёвая сукенка? — Паследні дзянёк я ў цябе, мама, паненка.
— Было табе па кірмашах не хадзіць, Было табе чужых хлопцаў не звадзіць.
Было не есці абараначак на мяду, Было не казаць свайму міламу, што пайду,
1004
Жаль жа маю, родна матуля, на цябе, Што не знасіла, чаго хацела, у цябе.
Толькі стала ядвабны каснік уплятаці, Сталі мяне чужыя людзі пытаці.
Жаль жа маю, родна матуля, на цябе, Што не знасіла белай сукенкі у цябе.
Як толькі стала белую сукенку насіці, Стала ў чужой матулі служьгці.
Буду насіці ў чужой матулі — не ў цябе, Будзе слава чужой матулі — не табе.