• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Усю нядзельку была Ганулька вясёла, А ў суботу стала Ганулька смутненька. Сталі да яе ейны падружкі схадзіцца, Ды й сталі ж яны за белы столік садзіцца.
    Ды й сталі ж яны за белы столік садзіцца, Ды й стала наша Ганулька плакаці: — Ды й кожнаму дзераўцу бог лісточак даў, А мне, маладзенькай, бог долі не даў.
    836
    Зборная суботка настала,* Раечка дзевачак сабрала, Ай, паставіла ў шарок, А пасадзіла за сталок, А сама села выша ўсіх, Скланіла галоўку ніжа ўсіх. —: Дзевачкі мае, сястрыцы, Напала на мяне цемната. Дзе ж мая дзеецца красата? За табой, Мішачка, за табой, За тваей буйной галавой.
    * Кожны радок паўтараецца.
    ЯК МАЛАДОЙ ЗВАЦЬ БАЦЬКОУ IРАДНЮ МАЛАДОГА
    837
    Сягоння суботка настала, Васіліначка дзевачак сабрала, У тры радочкі саджала, I сама села между іх,
    I думала думачку больш за іх: He знала свёкарку — трэба знаць, He звала татачкам — трэба зваць. He знала свякроўку — трэба знаць, He звала мамачкай — трэба зваць. He знала вятроўку — трэба знаць, He звала вятроўкай — трэба зваць.
    838
    Два кані, два валы раку плылі: * — Цяжка ж нам, чатыром, раку плысці, Цяжалей Ганульцы ад мамкі йсці.
    Як пайсці, як ступіць у чужу хатачку, Як назваць свякроўку роднай мамачкай? Назваўшы мамулькай, — не мамка мне, Назваўшы свякроўкай,— няслава мне.
    839
    Сінія аблокі на Дунай пашлі.*
    Ай, наша Танюша на думах сядзіць,
    Думаець Танюшка думу крэпкую:
    Як тут быць, як тут быць — у чужы людзі ісці,
    Як тут стаць, як тут стаць — свёкра бацькам назваць, Свякроўку, свякроўку— роднай маманькай,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Дзевяроў-сакалоў — родным браціткам, Заловак-лябёдак — роднай сястрыцай. Прыпаду малада да сырой зямлі, Я й свёкра назаву родным татанькам, Свякроўку назаву роднай маманькай, Дзевяроў-сакалоў — родным браціткам, Заловак-лябёдак — роднай сястрыцай.
    840
    Зборная суботка настала, Марылька дзевачак сабрала.
    Сабраўшы, у радочак саджала. Сама ўсіх вышэй засядала.
    Скланіла галоўку ўсіх ніжэй, Думала думку ўсіх мацней.
    — He думай, Марылька, не думай, Маладой галоўкі не займай.
    -— Як мне, маладзенькай, не думаць: He знала свякроўкі — буду знаць.
    He знала свякроўкі — буду знаць, Сама не ведаю, як назваць.
    Назваўшы мамачкай,— жалюся, Назваці свякроўкай — баюся.
    — Марылька, ад долі не ўцячэш, Свякроўку ты мамкай назавеш.
    841
    Зборная суботка настала. А Лорачка дзевачак сабрала.
    А Лорачка дзевачак сабрала I ўсіх у радочак пасаджала.
    Сама ж яна села вышэй усіх, Скланіла галоўку ніжэй усіх.
    — He думай, Лорачка, не думай, не гадай — Перайдзі рэчачку Дунай.
    — А як мне, маладзенькай, не гадаць: He ведала свякроўкі — трэба знаць.
    Назаві свякроўкай — не будзе любіць, Назаві мамачкай -— жаль будзе.
    Назаві мамачкай ■— смяецца, Назаві свякроўкай — надзьмецца.
    842
    He думай, Анечка, не гадай,* Завязуць цябе за Дунай.
    He знала Дунаю — будзеш знаць,
    He брала вадзіцу — будзеш браць, He знала свякроўку — будзеш знаць. He звала мамулькай —■ будзеш зваць.
    843
    Нязбор нядзеля настала,* Рыпіна падружак сабрала, Па-за століку пасаджала, А сама села вышэй усіх, Сагнула галоўку ніжэй усіх, Думала думу боле ўсіх: Чым мне свёкра назваці, А свякровушку гукнуці? Назав}' свёкра бацькаю, А свякровушку маткаю.
    А тым я ліха не буду, Свайго розуму не збуду, Свайго мілога не згняўлю.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Ой, зборная субота, А збарней суботы нядзеля, А збарней нядзелі Танечка. Сабрала сабор у таткаў двор, Выбрала дружачак на выбор. Пасадзіла дружачак высока, Ай, сама села вышэй ўсіх, Задумала думачку лучшэй усіх: Чым мне свёкарку назваці? Назаву я свёкарку татачкам, А свякрушачку — мамачкай, А дзевярочка — браточкам, А залавіцу — сястрыцай, Так не будзем з ёй сварыцца.
    845
    Ды была субота зборненька, z
    А нядзеля яшчэ збарнейша.*
    Маладзенька дружачкі збірала
    Ды наўкруг століка саджала.
    Ды саджала дружачкі высока, А сама села вышэй усіх.
    А сама села вышэй усіх
    Ды думала-гадала больш за ўсіх.
    — He думай, маладзенька, не гадай, Пераедзеш рэчаньку й Дунай.
    — Як жа мне, дружанькі, не думаць: Ды я не знала свякроўкі — трэба знаць.
    He знала свякроўкі —трэба знаць, Ды скажыце, дружанькі, як назваць.
    * Кожны другі радок паўтараецца.
    Назвала б я маменькай — не будзе, Адно майму сэрданьку жаль будзе.
    Назвала б цётанька — не залюбіць, Выйдзе на вуліцу — абсудзіць.
    846
    Зборна, зборна субота, А яшчэ збарней нядзеля. Дзевачка дружачак сабірала — Із сяла брала сялянак, А із горада — мяшчанак, Із панскага двара — паненак. Пасаджала высока, А сама села выша ўсіх, Задумала думачку горш усіх: Як мне к свёкарку прыстаці, Свёкарку бацюшкай назваці? Лістом па двару пасцялю, Свёкарку бацюшкам назаву. Тым я ліха не буду, Я ж сабе добрасці дабуду.
    847
    3 поля, з поля ветры дзьмуць, 3 чужой воласці госці йдуць.
    Ніхто тых гасцей не пазнаў, Адна Валечка пазнала.
    Адна Валечка пазнала, Гасцей усіх у хатачку пазвала.
    Пасадзіла за сталом,
    А сама села вышы ўсіх,
    Скланіла галоўку ніжа ўсіх.
    Думала-гадала болей усіх:
    22. Зак. 2120
    337
    Чым мне па двару паслаці, Як мне свякроўку пазваці?
    Лістам па двару пасцялю, Свякроўку мамачкай назаву.
    Тым жа я ліха не буду, Я сабе добрасці дабуду.
    Тым жа я ліха не стану, Я сабе добрасці дастану.
    848
    — He сядзі, маладая, параздумайся, Пусці думушкі па галовушцы:
    Як пайсці, паступіць ў чужу сямейку, Як назваць, папрасіць чужую мамухну, Як назваць, папрасіць чужога татухну? — Неахвота татанькай назваць, Неахвота маманькай назваць.
    Свёкрам назваць — худая славушка, Свякроўкай назваць — дурна славушка. Калі ж не зваць роднай матулькай, Калі ж не зваць родным татанькай, Яны мяне судзіць будуць:
    «Мая нявестка санлівая, драмлівая, За вадой ідзець — вёдры коцяцца, А ваду нясець — сама валіцца».
    849
    Зборніца субота, зборніца, Збарней суботы нядзеля.
    Сабрала субор повен двор, Сабрала субор таткаў двор.
    Сабрала субор таткаў двор, Пасадзіла дружачак на выбор.
    Пасадзіла дружачак на выбор, А сама села вышы ўсіх.
    А сама села вышы ўсіх, Схіліла галоўку ніжы ўсіх.
    Схіліла галоўку ніжы ўсіх, Надумала думачак большы ўсіх.
    Надумала думачак большы ўсіх: Чым мне свёкарку назваці?
    Лістом па двару пасцялю, Свёкарку татачкам назаву,
    Свёкарку татачкам назаву, А свякрушачку —мамачкай,
    А свякрушачку — мамачкай, А дзевярочка — браточкам,
    ч А дзевярочка — браточкам, А залвіцу — сястрыцай.
    850 -
    А з бору, з бору травачкі, Збірала дзевачка дружачкі, Сабрала збор у бацькаў двор, Насадзіла дружачак круг сябе, А сама села вышай іх, Надумала думачку больш за ўсіх: Як мне ў рыдзельку ўступіці, Як мне свякроўку назваці? Ступлю я ў рыдзельку ножкай, Назаву свякроўку маткай.
    ДРУЖКІ МАЛАДОЙ РОБЯЦЬ ЁЛАЧКУ I КВЕТКІ ДЛЯ ДРУЖЫНЫ МАЛАДОГА
    851
    На рэчцы, рэчцы селязенька ўецца.
    У таго селязня чатыры касы, Чатыры касы ды два галасы. Зачула, завідзела маладая нявеста:
    — Ох, калі б бы мне ды тыя чатыры касы, Чатыры касы ды два галасы, Я б іх шоўкам папляла і златам паліла, Жаніху за шапку ўпляла.
    852
    Пайду з гары ў чыста поле. У чыстым полі трава расце, Трава расце шаўковая, Цвятуць цвяты ружовыя. Сарву цвяток, саўю вянок Свайму дружку на галовушку.
    853
    А ў новым гародзе Нічога не родзіць. Толькі зарадзіла Чырвона каліна. I за тою вадою, За быстраю ракою Нельга спасылаці Каліны наламаці.
    Дзевачка ў бацюшкі Дасужая была —I Дунай пераплыла,
    Каліны наламала Сабе на вяночак, Суджаньку на цвяточак, Сабе за бумажачку, А суджаньку за магерачку.
    854
    Сватове, да Колку Па залату йголку, Па едвабну нітачку Прышыці кветачку К зялёнаму барвіначку.
    855
    Калі кветачку прышывалі, Залатую іголачку зламалі.
    Ды на шапачцы калпачок, Кладзі, хлопчычак, траячок.
    Калі жаль траячка, He твая будзець шапачка.
    856
    Паглянь, зяцю, на мяне, Я харашэйшы за цябе. Ой, е ў мяне каўпак шыты, Да няма каму налажыці. Да на мне шапка із бабра, Выкідай, зяцю, паўрубля.
    857
    Да падайце голку
    I маточак шоўку Да прышыць кветачку Да маладому дзяцінку.
    Да голачка гнецца, А нітачка рвецца, Маладая дзевачка Хораша смяецца.
    858
    -— Ай, дай, мамка, іголку,* А ў іголку шоўку.
    А ў іголку шоўку Кветку прышпіляць.
    Кветку прышпіляць К зялёнай кітайцы.
    К зялёнай кітайцы Ды к дзяцінкавай шапцы.
    — He смееце і не ўмееце Ка мне прыступіці.
    Ка мне прыступіці, Са мной гаварыці:
    Я ж войтава дочка, Я з Кіева швачка.
    Я з Кіева швачка
    , Кветку прышпіляла.
    Кветку прышпіляла
    I па талеру брала.
    Па талеру зал^тога
    Ад князя маладога.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    859
    Падайце мне голку I нітачку шоўку Прышыці кветачку К зялёнаму барвіначку. Шыла ж я шыла Да й голку зламіла. Дружка скача. Да чаго яна хоча? Хоча паўзалатога Ад князя маладога.
    860
    Пайду я да Колку, Куплю голку і шоўку Прышыці вяночка 3 зялёнага барвіночка.
    Я ў нядзельку іпыла, Можа, я саграшыла. Хацела зарабіці, Штоб было за што піці.
    861
    Паглядзі, Пятрочак, на мяне, Лепшы я казак за цябе:
    He смеш, не ўмеш прыступіць Шапкі прышыць.
    862
    Благаслаўлялась Сашачка Свайму роднаму татачку: — Благаславі, мой татачка, Мне елачку віці.
    Тройца па цэркве хадзіла, Спаса за руку вадзіла: — Ой, Спасу, мой Спасу, Хадзі ка мне ў хату Елечак давіваць, Песеньку дапяваць.
    864
    He йдзіце, маладзіцы, К нам ёлачку віць, Саўём мы самі 3 яснымі сакаламі, [3 краснымі панічамі,] 3 чорнымі галкамі, 3 слічнымі панначкамі.
    865
    Ляцеў гарнасад чэраз сад, Нараняў пер’ечак на ўвесь сад.
    Да збірайце, дзевачкі, пер’ечкі, Завівайце хлопчыку елачкі
    3 руты, з мяты, з яліны,
    3 чырвоныя каліны.
    866
    Ляцела галачка із бору, Ой, нясла ягаду чырвону.
    Калі тая ягада паспее, I к нашым елечкам прыспее.
    3 Магілёва купцы едуць,* Харошыя ленты вязуць.
    Харошыя ленты вязуць Да на нашу елку кладуць.
    Наша елка не звяне, Як золата ззяе.
    Як золат персцень на руцэ, Так наша елачка на куце.
    Як золат персцень шаруюць, Так нашу елачку шануюць.
    868
    Ой ты, ёлачка,
    Зялёная іголачка,
    У бару стаяла — шумела, Дарогаю ішла — звінела, У сені зайшла — гаварыла, У хату зайшла — зашумела, На стале стала — заззяла, Усіх родных сабрала.
    869
    Ой, ёлка, ёлка кудравая, У бару стаяла — шумела. Мы цябе, ёлачку, ссякалі, Красныя сапагі тапталі.
    Ой, ёлка, ёлка кудравая, У бару стаяла — шумела, У бару стаяла — шумела, Дарогаю ішла — звінела.