• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    805
    Суборная суботачка настала, Наша Насцечка ўсіх дзевачак сабрала. А сабраўшы, у радочак саджала.
    Сама села ў крэслечку паміж іх, Скланіла галоўку ніжэй іх, Падумала думачку проці іх: — А мае ж вы дзевачкі-сястрыцы, А мне ж пара з вамі разлучыцца. Без мяне кветачкі вам шчыпаці, Без мяне вяночкі віць-павіваці, Без мяне ў карагодзіку вам скакаці.
    806
    Зборная суботка настала, Ганулька дзяўчат збірала, Сабраўшы, у радочак саджала. Сама села, малада, вышэй усіх, Скланіла галоўку ніжэй усіх. — Дабранач, дзяўчаты, дабранач He на адну ночку — на ўвесь век.
    807
    Як мы дзевачцы вянок вілі, Дык мы ўсе садкі схадзілі. Выламалі каліначку з расою — Разлука дзевачцы з касою. Выламалі каліначку з цвяткамі — Разлука дзевачцы з дзяўкамі.
    — Ужо ж табе, дзевачка, не тое — He пляці косачку удвое.
    Было плесці ў чатыры рады, Было быць у бацечкі чатыры гады.
    808
    Ужо мы, дзеванько, ідземо,
    Табе дабранач даемо,
    He той дабранач, што на ноч, Ды той дабранач, што на ўвесь век, Пусціла славу на ўвесь свет.
    809
    Зялёна ляшчына, Жоўты арэшкі.
    Бывайце здаровы, Mae таварышкі.
    Я з вамі была, Я з вамі расла, Вы ж дзевачкамі, А я замуж пашла.
    Выце дзевачкамі Будзеце гуляці, А я замуж пашла, Буду гараваці.
    810
    Учыніла дзевачка вялікую славу, Насадзіла дружачак да цэлую лаву.* Кавалеры ходзяць да ручачкі ломяць: — Да чаму мы, братцы, за сябе не бралі,— Маладую дзевачку ў чужы край аддалі.
    У чужы край аддалі, у чужыя людзі, Хто ж яе, маладзенькай, шкадаваці будзе?
    * Кожны радок, акрамя першага і апошняга, паўтараецца.
    Ды не пашкадуе ні ацец, ні маці, Hi ацец, ні маці да ні родны братка, Толька пашкадуе малады хлопчычак: Яна за вядзерца, а ён за другое.
    -— Да пойдам па ваду да разам абое. Ён сваё прынясе, па маё падыдзе, А мне, маладзенькай, да шмат лягчэй будзе. Прынясём вадзіцы да сядзем абедаць.
    Ен за ложачку, а я за слёзачку, Да ён за кусочак, а я ў куточак.
    811
    У садзе вішня да да долу звісла,* Малада Леначка з дзевак вышла. Дзевачкі ходзяць, яны лялеюць, Маладой Леначкі крэпка жалеюць. Хлопчыкі ходзяць, ручачкі ломяць: -— Божа мой мілы, што мы зрабілі, Маладу Леначку у людзі пусцілі.
    812
    Да не жаль табе, Маруська, Свайго вечара вечарога,
    Свайго вечара вечарога Да й вяночка руцянога.
    Дзеўкі пойдуць на вулку гуляць, А ты, малада,— дзеці калыхаць.
    Дзеўкі будуць вянкі віць, А ты, малада,— чэпчыкі шыць.
    813
    — Падумай сабе, наша Надзечка, Ці не жаль табе паненскага прыбору, Ці не жаль табе дзявоцкага паходу?
    — He тужыце, мае дзевачкі, вы па мне.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Як я сваіх дзевярочкаў пажаню, Як я сваіх заловак замуж пааддаю, Тады з вамі, мае дзевачкі, гуляць пайду. — Хоць і пойдзеш, цябе прымаці не будзем, Хоць і прымем, з табою гукаці не будзем, Хоць гукаці будзем, вернага слоўца не скажам.
    814
    Ці не жаль табе, дзевачка, Ды дзявоцкага пагуляння,
    Дзявоцкага пагуляння, Кавалерскага жартавання!
    Пойдуць дзевачкі на вулку гуляць, А ты, маладзенька, ў каморку спаць.
    Будуць дзевачкі гулі-гулі, А ты, маладзенька, люлі-люлі.
    Пойдуць дзевачкі вянкі віць, А ты, маладзенька, чапкі шыць.
    Пойдуць дзевачкі па ягодкі, А ты, маладзенька, да работкі.
    815
    Маладая Лёнечка, Ці не жаль табе будзе
    Дзявоцкага пагуляння, Паненкавага красавання?
    Дзеўкі пойдуць гуляючы, А ты, млода, гукаючы.
    Дзеўкі пойдуць у лес гуляць, А ты, млода, у клетку спаць.
    Дзеўкі будуць вянкі віць, А ты, млода, чапкі шыць.
    816
    Ці не жаль табе, дзевачка, А дзявацкага пагуляння,
    А дзявацкага пагуляння, А рабяцкага жартавання?
    А дзевачкі йдуць у вішнёў сад, А ты, маладзенька, на пасад.
    А дзевачкі йдуць вянкі віць, А ты, маладзенька, чапцы шыць.
    А дзевачкі йдуць у таночак, А ты, маладзенька, у садочак.
    817
    — Ці не жаль табе, дзевачка, Да дзявочага стану?
    Дзевачкі ідуць, два вяночкі ўюць, А з цябе да й той здымаюць.
    — А я ў дзевачак папрашу Да да вечара панашу.
    818
    Ці табе, дзевачка, жалю не будзе?
    Усе дзевачкі гуляці будуць,—
    Ты, маладая, сядзеці будзеш, Будзеш сядзеці, ручкі ламаці,
    Ручкі ламаці, цяжка ўздыхаці: — А мой божачка, нядоля стала,
    А мой божачка, нядоля стала, Уся мая красата навек звяла.
    Ці не будзеш, Галечка, жалкаваці, Як мы будзе.м на вуліцу, ой, выбягаці?
    Як мы будзем на вуліцу, ой, выбягаці Да пад тваё акенечка, ой, падбягаці,
    Да пад тваё акенечка, ой, падбягаці, Да ў твае маценкі ўсё пытаці:
    ■— Ой, ці дома Галечка, ці пямае? Няхай выйдзе на вуліцу, ой, пагуляе.
    — Ой, няма да Г'алечкі і не будзе, Бо забралі нашу Галю, ой, чужы людзі,
    Бо забралі да Галечку аж давеку.
    Гадзі, гадзі, да Галечка, ой, чалавеку.
    820
    Ай ты, белая бяроза, Будзе табе прыгода, ІІрыгодачка — злы мароз. Марозік змарозіць, А ветрык лісток абаб е, Аж на мора занясе. Маладая дзяўчына, Будзе табе прыгода, Прыгодачка — злы мужык. 3 дзевачкамі разлучыць I да жанок прылучыць. Дзеўкі будуць гуляці, А ты будзеш плакаці. Дзеўкі пойдуць на вулку, А ты пойдзеш за люльку. Дзеўкі будуць гуляці, А ты будзеш люляці. Дзеўкі будуць піва піць, А ты будзеш слёзкі ліць.
    Ды ў суботку вечарам Вілі Сонечцы вяночак.
    Ой, вілі, вілі й усё гаварылі, Што ўжо Сонечка ды не дзевачка.
    He будзеш, Сонечка, ужо па вуліцы хадзіць, А будзеш, Сонечка, Мішачку гадзіць.
    Пасцелеш пасцельку — ён пераправе, Выйдзеш на вуліцу — скоса гляне.
    822
    У суботаньку — вясёлы дзянёк, Плятуць маладой вянок.
    Дзевачкі сядзяць, кветкі раўняюць, Хлопчыкі ў карты граюць.
    He йдзі, малада, у чужое сяло, Табе будзе невесяло.
    Там суседачкі вельмі судлівы, Цябе будуць судзіці.
    Там дарожанькі не траплівы, Ты там будзеш блудзіці.
    He йдзі, малада, у чужое сяло, Табе будзе невесяло.
    823
    Як выйду я за вароты, Рассыплю я карты. Ды ўжо, ужо мінуліся Дзявочвія жарты.
    Як выйду я на вулачку, Рассыплю я вішні.
    Ды ўжо, ужо мінуліся Дзявочыя мыслі.
    Як выйду я на вулачку, Рассыплю я дулі.
    Ды ўжо, ужо мінуліся Дзявочыя гулі.
    Як я выйду за вароты, Рассыплю арэшкі.
    Ды ўжо, ужо мінуліся Дзявочыя смешкі.
    824
    Ішла Янечка, ішла малада, Раскідала карты.
    Кідай, Янечка, кідай, малада, Дзявопкія жарты.
    Ішла Янечка, ішла малада, Рассыпала вішні.
    Кідай, Янечка, кідай, малада, Дзявопкія мыслі.
    Картачкі падняць, вішанькі сабраць ■— Янечка нагнецца.
    Ой, знай, Янечка, ой, знай, малада, Усё тваё мінецца.
    825
    Выйшла Ніначка за варотанькі, Рассыпала дрова.
    Ужо мінаецца, ужо мінулася Дзявоцкая мова.*
    Выйшла Ніначка за варотанькі, Рассыпала карты.
    Ужо мінаюцца, ужо мінуліся Дзявоцкія жарты.
    * Апошні радок кожнай страфы паўтараецца.
    Выйшла Ніначка за варотанькі, Рассыпала арэхі.
    Ужо мінаюцца, ужо мінуліся Дзявоцкія смехі.
    Выйшла Ніначка за варотанькі, Рассыпала слівы.
    Ужо мінаюцца, ужо мінуліся Дзявоцкія спевы.
    Выйшла Ніначка за варотанькі, Рассыпала гуллі.
    Ужо мінаюцца, ужо мінуліся Дзявоцкія гулі.
    826
    Вышла Манечка за варотачкі, Рассыпала жар, жар.
    Ці табе, Манечка, Дзявоцтва не жаль?
    Вышла Манечка за варотачкі, Рассыпала бульбы.
    Ужо канчаюцца, ужо мінаюцца Дзявоцкія гульбы.
    Вышла Манечка за варотачкі, Рассыпала арэшкі.
    Ужо канчаюцца, ужо мінаюцца Дзявоцкія смешкі.
    Вышла Манечка за варотачкі, Рассыпала карты.
    Ужо канчаюцца, ужо мінаюцца Дзявоцкія жарты.
    827
    Аўдотачка сваю матушку
    За вароты высылала:
    —: Ты выйдзі-тка, мая матушка, За новыя вароты.
    Рассыпаны, мая матушка, Чырвоныя іглы.
    — А мінаюцца табе, Дзетачка Аўдотачка, Усе дзявочыя ігры.
    Аўдотачка сваю матушку, За вароты высылала: — Ты выйдзі-тка, мая матушка, За новыя вароты.
    Рассыпаны, мая матушка, Усё чырвоныя персні.
    — А мінуцца табе, дзетачка, Усе дзявочыя песні.
    Аўдотачка сваю матушку
    За вароты высылала:
    —Ты выйдзі-тка, мая матушка, За новыя вароты,
    А рассыпаны, мая матушка, Усё чырвоныя карты.
    — Да мінуцца табе, дзетачка, Усе дзявочыя жарты.
    828
    Па сіняму мору Плаваюць качоры — Ужо твае, Марыся, Праходзяць вячоры.
    Па сіняму моры Плаваюць уцяты — Ужо твае, Іване, Праходзяць дзяўчаты.
    829
    Да старое бёрда, да старое бёрда, Да новыя нічальніцы.
    Да мінаюцца, малада дзяўчынка, Усе ж твае ды вечарніцы.
    Да стары свіран, да стары свіран, Да новае будаванейка.
    Да мінаецца, маладая дзяўчынка, Усё ж тваё ды гулянейка.
    3	кім гуляла, жартавала, Сама таго да не відала.
    3	каго кпіла, смяялася, Сама таму ды папалася.
    Да цераз свой двор, да цераз свой двор
    Да па воду хадзіла,
    Ой, не даў мне бог, не судзіў мне бог, Да каго ж я любіла.
    830
    Старое бёрда, старое бёрда Да новыя набільніцы.
    Ой, мінаюцца, да маладая Ганначка, Дзявочыя да вечарніцы.
    Кудзельку шмыгнеш, калыбельку махнеш Да некалі пагуляць будзе.
    Сама па вадзіпу — дзіця за спадніцу Да некалі пагуляць будзе.
    831
    Суборная суботка настала, Малада Маня дзевачак збірала,
    Дзевачак збірала,
    У радочак стаўляла:
    — Пастаньце, ўсе дзевачкі, у рад,
    А я, маладзенька,— на пасад,
    Белыя ручкі ломячы, Дробныя слёзкі ронячы.
    А за ёю матуля, За ёй родная:
    -— Чаго плачаш, чаго плачаш, Манечка маладая?
    — Як жа мне не плакаць, Дробных слёзак не ліць:
    Ужо дзевачкай не быць, Вяночка не насіць.
    — Сядзь сабе ля дзевачак, Зві сабе вяночак.
    — Дзевачкі сядзяць, На мяне глядзяць
    I не паглядаюць, 3 колачка вылучаюць.
    832
    А ў суботу ціхі вечар настаець, Матулечка дачку замуж аддаець. — Адгуляла, млода Анечка, адгуляла, Была табе ўся нядзелька павольна, Было глядзець на таткава падвор’е. — А не было ж мне ні дзянёчка павольна, He паглядзела на таткава падвор’е: Панядзелак белыя хусты ўшывала, Ва аўторак баярачак прасіла, У сераду чорныя ляды паліла, А ў чэцвер вінаграда садзіла, А ў пятніцу зялёну руту сеяла.
    Расці, расці, зялёна рута, як лянок, Каб паспела лепш к субоце на вянок.
    Сядзьце, дзевачкі, у адзін рад, Пейце песенькі ў адзін лад.
    Ці піць гарэлку, ці не піць, Ці аддаць дзевачку, ці не аддаць?
    Да пашла дзевачка-сястрыца, Мы з ёй у ягадкі хадзілі, 3 адной ветачкі шчыпалі, У адну лубачку ссыпалі.
    834
    Зборная суботка настала, Настачка дзевачак збірала Да ў тры радочкі саджала. Сама ж яна села между іх I думачку думала больш за іх: — Mae дзяўчаткі-сястрыцы, Радзьце радачку, што мне рабіці: Ці замуж ісці, ці дзевачкай быці? Замуж пайшоўшы,— бедная галоўка, А замуж не йшоўшы,— людская абмоўка.
    835
    Вясну-лета была сасонка зялёна, А пад восень стала сасонка жаўцеці. Сталі на яе ўсякія птушкі ляцеці, Ды й сталі з яе ягадкі кляваці.