• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Конікаў братаець, Пад крыльцо падводзіць, Младзенцаў садзіць. Хванасій-Уласій Стаіць у варот, Вароты адтвараець, Рабоў праважаець: — Едзьце жа вы, рабушкі, Да ка бож'ю храму, К вянчальнаму вянцу, К залатому храсту.
    Святы жа Міколушка Па крьілечку ходзіць, Ключы ў руках носіць, Замкі адпіраець, Дзверы раствараець. Прачыстая мацер Сама выхадзіла, Сама выхадзіла Рабоў сустракала, Пеляною ўкрывала, Доляй надзяляла. Вазьміце ж вы рабушак За правыя рукі. Пастаўце вы рабушак На правую старонку, На адзіную доску I дайце ж вы рабушкам Вобам па свечцы Ва правую ручку. Сам Сус Хрыстос Свадзьбу вянчаець, На кольцы мяняець, Вянцы надзяваець.
    940
    Вой, святы Кузьма-Дзям’ян, Ты прыдзі да нас на свадзебку, Ты вазьмі залаты ключы, Адамкні нутраныя замкі
    Да вазьмі залаты малаты I скуй нам свадзебку, Двух маладзён ва адно месцечка, Да маладую Хрысціну і маладога Івана.
    941
    Босла, божанька, Свадзьбу іграць-заігрываць, Свадзьбу іграць Васілёву, Піва піць Азарава, Зеляно віно ды Фёдарава. Благаславі-ка, божанька, Двух маладых умесцечка звесці: Первы маладзён Васілюшка, Друга малада да Мар’юшка. Ты, святы Лука божы, Салучы нам свадзебку.
    Святы Кузьма-Дзям’ян, Прыхадзі на свадзьбу к нам Са сваей са кузенкай.
    Скуй нам свадзьбу крэпкую, Крэпка, крэпка-накрэпка, Вечна-навечна,
    Штобы сонцам не рассушыла I дожджам не размачыла, I ветрам штобы не развеяла. Людзі судзяць, Божанька, * He рассудзяць.
    Сонца сушыць, He рассушыць. Дожджам мочыць, He размочыць.
    Ветрдм дуець, He раздуець.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага наступнага радка.
    942
    Ай, святы Кузьма-Дзям’ян,* Ты іскуй нам свадзебку Вечную-даўгавечную.
    Ветранькі не раздуюць, Дожджанькі не размочаць, Люданькі не размовяць.
    943
    Ой, благаславі, божа, лей-ля-лі.
    Ой, Кузьму і Дзям’яна, ой, ладу маю.
    Злучы, божа, умесце, лей-ля-лі,
    Ой, двух маладых, ой, ладу маю,
    Двух успаёных і ускармлёных, лей-ля-лі.
    Ой, добрыя людзі, а вы не размоўце, ой, ладу маю.
    Ой, добрыя пташкі, а вы не раскуйце, лей-ля-лі, Ой, быстрыя рэкі, а вы не размыйце, ой, ладу маю, Ой, буйныя ветры, а вы не развейце, лей-ля-лі.
    А вам, добрым людзям, і хлеб і соль на стол, ой, ладу А вам, добрым пташкам, круты беражочкі, ой, ладу маю, А вам, буйным ветрам, усё чыста полюшка, лей-ля-лі.
    944
    маю,
    Блаславі, божа, Божанька, ** Свадзьбу іграці Двум маладзёным, Двум благаславёным, Двум параджоным. Першы моладзец — Князь малады Іван, Другі моладзец —: Княгіня Тацяна. Святы Лука,
    * Кожны радок паўтараецца.
    ** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Будзь да нас на свадзьбу I злучы нам свадзьбу Моцна, вечна
    I даўгавечна. Святы Кузьма, Будзь да нас на свадзьбу I скуй нам свадзі^бу Моцна, вечна I даўгавечна.
    Віўся-павіўся Хмель са тычынкай, Дуб з бярозай, Вярба з клёнам.
    Віўся Іван
    Са сваей Тацянай — Ручка з ручкай, Ножка з ножкай.
    Сонца грэець I не разагрэець. Вецер веець I не развеець. Месяц сіяець I не рассіяець. Луны луняць I не разлуняць, Суды судзяць I не рассудзяць. Людзі гавораць I не разгавораць. Дай божа Многія лета, Многія лета
    Бацьку з маткай на радасць, Добрым людзям на завісць.
    945
    У нас сягоння ночачка-пералётачка: Пераляцела божа рада цераз хатачку,
    Цераз гэту хатачку свянцоную, Цераз нашу бяседачку вясёлую. — Радавайся, Александрынка, тваё сэрцайка!
    — Тады маё сэрцайка радавалася, Як у мяне дзіцятка гадавалася. А як маё дзіцятка заручылася — Цяпер маё сэрцайка заташнілася.
    946
    —Благаславі, ацец-маці, Вяселле сыграці.
    — Тады я благаслаўляла, Як я нараджала.
    Тады ёй долю давала, Як яе спавівала.
    — Радуйся, сардэчка мамухніна,* Чуючы вяселле дачухніна.
    — Тады маё сардэчка радавалася, Як маё чадухна нараджалася.
    Цяпер маё сардэчка ныець, ныець, Як мая чадухна выець, выець.
    Цяпер маё сардэчка пад лёд пашло, Як мая чадухна за стол пашла.
    947
    Божа радасць пералянула Праз чыю рыдзельку?
    Татулькаву.
    Радуйся, сэрданька татулькава,
    Ды спраўляй вяселле Кастулькава, Ды спраўляй, благаслаўляй ды выпраўляй.
    Божа радасць пералянула
    Праз чыю рыдзельку?
    Матулькаву.
    Радуйся, сэрданька матулькава, Ды спраўляй вяселле Кастулькава, Ды спраўляй, благаслаўляй і выпраўляй.
    * Кожны наступны радок паўтараецца.
    948
    Рада божа праляцела
    Цераз гэту рыдзельку ўмяцёную, Цераз гэту бяседу вясёлую.
    —	Радавайся, сярдзечанька Маруськіна, Спраўляючы вяселлейка Іванкава.
    —	Тады маё сярдзечка радавалася, Як маё дзіцяця гадавалася.
    Тады маё сярдзечка ўлякнулася, Як маё дзіцяця скланілася.
    949
    А сёння божухна пералёнуў Цераз гэту будынінку свянцоную, Цераз гэта дзіцятка гадаванае. Як гэта дзіцятка гадавалася, Дык сэрца мамчына радавалася. Як гэта дзіцятка пакланілася, Дык сэрца мамчына зажурылася.
    950
    —	Радуйся, душачка й мамулькіна,* Гуляя вяселле дачушкіна.
    —	А тады мая душачка радавалася, Як мая дачушка гадавалася.
    Цяпер мая душачка ўвамлела, Як мая дачушка за стол села.
    Цяпер мая душачка ўлякаецца, Як мая дачушка выраджаецца.
    951
    Весела грэдзінка Пятруськіна У шчырым бару вырублёна,
    * Кожны радок паўтараецца.
    На вараных конях выважона, На святым месце пастаўлёна. У той грэдзінцы свадзьбу іграюць, Іграюць свадзебку Мар’юшкіну. Тады сэрдзечка радавалася, Як гэта дзіцятка зараджалася, А цяпер сэрдзечка радзей таго, Іграя свадзебку Мар’юшкіну.
    952
    Цісовая рыдзелька збудаўлёна, На вясёлым мейсцечку пастаўлёна. — Радуйся, сярдзечка бацюхнава, Радзячы вяселле Іванава.
    —: Пакуль я гэту радачку перараджу, Я сваю нуду трачу
    Праз гэту рыдзельку цісовую, Праз гэту сямейку вясёлую.
    953
    Божа рада пералёнала
    Цераз гэты дамочак свянцоненькі, Цераз гэту бяседу вясёлую.
    — Радавайся, сэрданька матульчына, Пасадзіўшы дзіцятка на пасадзе.
    — Тады ж маё сэрданька радавалася, Як пры мне дзіцятка гадавалася. Цяпер маё сэрданька заташнілася, Як ад мяне дзіцятка адлучылася.
    954
    Божая раданька пераляцела Чэраз тую рыдзелку Лукашкіну. Вясёлая рыдзелка Лукашкіна: А ў куце рыдзелкі ясен месяц, А й ясен месяц — Лукашачка, А на палу рыдзелкі цёплае соўнушка,
    Цёплае соўнушка — Прасковачка, А на палу рыдзелкі дробны зорачкі, Дробныя зорачкі — іх дзетачкі.
    955
    — Чаго ты, Манечка, к сталу не падыходзіш? * Ці табе, Манечка, дзіця не люба?
    —: Чаго ж мне, жаночкі, дзіця не люба?
    Як яна ў мяне гадавалася, Тады маё сярдзечка радавалася. А як яна ў мяне за стол села, To маё сярдзечка закамянела.
    956
    Ай, месяц сына жэніць, Зорка дачку замуж даець.
    Ай, месяц у радасці, Зоранька ў жаласці.
    Ай, свёкарка сына жэніць,
    Ай, цёшчанька дачку замуж даець, Ай, свёкарка ў радасці, Ай, цёшчанька ды й у жаласці.
    957
    Жоначкі, вы божыя пчолачкі, Вы ў поле па мёд ляталі, Сваю душу піталі.
    Цяпер, жоначкі, пейце песню, Хоць пуза ваша трэсні, А есць не прасіце.
    * Кожны радок паўтараецца.
    958
    Божа мой, божа, Пасоб жа мне, божа, Княжаваці зачаці Маладому дзяўчаці. А святая нядзелечка — Шчаслівая гадзіначка, He няла богу веры Да святое нядзелі. Як нядзелечка прышла, To я, млода, за стол пашла. Садавы салавейка, Пазыч галасочку К святому дзянёчку, К святой нядзелечцы, К шчаслівай гадзіначцы.
    959
    Перша нядзеленька, Другое васкрасенне, He мела сабе веры Да святой нядзелі.
    Як нядзелька прышла, Я, малада, за стол зайшла I з руцмяным вяночкам, 3 залатым персцянёчкам.
    960
    А ў нас сягонпя шчаслівы дзень — васкрасенне, Пачынаецца ў Ніначкі вяселле.
    Сталы сцелюць, бутылкі ставяць — вяселле.
    Хлябы рэжуць, мяса крышаць — вяселле.
    961
    Ой, ліпа, ліпа Дунай услала, Наша Зіначка славы даждала, Славы даждала, сталы заслала. Сталы заслала любым госцікам, Любым госцікам на пасяджэнне, Блізкім суседцам на пагляджэнне. Родныя госцікі піць-гуляць будуць, Блізкія суседцы будуць глядзеці. Любыя госцікі ад мяне ўедуць, Блізкія суседцы дамоў пойдуць.
    962
    Ой, ліпа, ліпа Дунай услала, Наша Лідачка хвалы даждала. Хвалы даждала, сталы заслала Абрусікамі танюсенькімі.
    За гэтыя сталы гасцей саджала: — Ешце, піце, не разлівайце, Майму татачку не дакучайце. He так дакука, А са мною разлука.
    963
    А маладая Любачка Хвалы даждала,*
    Хвалы даждала, Сталы заслала.
    Сталы заслала Белымі абрусамі,
    А сама села
    3	русымі касамі,
    3	русымі касамі, 3 дробнымі слязамі.
    * Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    964
    Ой, ліпа, ліпа Дунай услала, Ой, рана, рана Дунай услала.* Млада дзяўчына сталы заслала, He яна заслала — браціткі яе, Браціткі яе раднюсенькія, У яе абрусы бялюсенькія.
    965
    — Млода Рэнечка славы даждала, ** Славы даждала, сталы заслала.
    — He я даждала — мамачка мая, He я заслала — мамачка мая.
    966
    Валеччына мамка славы даждала, Славы даждала, сталы заслала, Сталы заслала белым абрусам, А благаславіла з панам язусам.
    967
    Зялёна ліпа распусцілася, ** Млода Зіна засмуцілася.
    Славы даждалася, сталы заслала, Сталы заслала, гасцей сазвала, Гасцей сазвала, за стол саджала.
    968
    У нашага свата Кляновая хата. Наўкола зеллейка, Начынаецца вяселлейка.
    * Рэфрэн «Ой, рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    ПРЫБІРАЮЦЬ МАЛАДУЮ
    969
    Прышлі дзеўкі, прышлі, Да не руту шчыпаць — Да ў дзевачкі праўды пытаць. — Дзевачкі мае, сястрыцы, Чы пойдзеце з намі да касцёла? Дзевачкі мае, сястрыцы, Паждзеце, я ўбяруся, Коскамі да апушчуся, Слёзкамі да абальюся, Коскамі да русенькімі, Слёзкамі да дробненькімі. Коскамі плечкі ўкрыю, Слёзкамі да ліцо змыю.
    970
    Умывайся, молада, Прыбірайся, молада, Выпраўляйся, молада: Там цябе даўно ждалі I падножкі засцілалі. Там табе ручанькі звяжуць, Там табе праўду скажуць.
    971
    Зялёная яблынька* Сярод саду стаяла.
    Сярод саду стаяла Да расою прыпала.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    25. Зак. 2120
    385
    Там жа наша маладая Да расу брала.
    Расою ўмывалася, К вянчаннейку сабіралася.
    — Ой, вянчаннейка ж маё, Красаваннейка ж маё.
    Зіму і лета красавалася, Як у бацькі гадавалася.
    972
    Чырвоная ружачка Ды блізка тыну стаяла.
    Ды блізка тыну стаяла, Ды на плот галлё клала.
    Ды на плот галлё клала, Красою красавалася.
    Красою красавалася, Расою ападала.
    Маладая дзевачка
    Да шлюбу прыбіралася.
    Да шлюбу прыбіралася, Расою умывалася.
    Расою умывалася, Лісточкам выціралася.
    Татку, мамцы кланялася, Браценніку забывалася.
    —: Браценнічак мой родненькі, Прашу, на мяне не гневайся.