Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
* Кожны радок паўтараецца.
3 суботы на нядзелечку Пачыналі вяселлейка,— 1 о ў скрыпкі, то ў дудачкі, Жоначкі ў далоначкі, Дзевачкі ў песенькі.
914
Цяпер жа нам гульня, Калі сабралась уся радня.
Сабраўся наш увесь род, Будзем жа мы піць мёд.
915
Садзіся, радзіначка,* Бедная, багатая.
Багатую на куце садзяць, Бедную — у запечак.
Багатым мёд-віно даюць, А бедным — гарэлачку.
Багатыя — ля напітачку, Бедныя — ля парадачку.
Багатыя — піці-есці, Бедныя — раду весці.
916
Каля тыну, тыну трасачкі, Каля караваю гусачкі.
Каля тыну, тыну дробныя, Каля караваю буйныя.
* Першы радок кожнай страфы паўтараепца.
Сабраўся род да плямёнечка Да нашага пана на вяселлечка.
Наш пан усіх прымае, А свой род за сталы саджае.
917
Сягоння ў нас ад пана бога скрасенне,*
I пачынаецца нашай Людачкі вяселле.
I начні, божа, скончы, божа, у радасці,
I злучы Людачку з нашым Васечкам у любасці.
918
А ў нас сягоння ад пана бога васкрасенне,* Зачынаецца ў Іванькі вяселле.
I а дай божа і Машачкіна згуляці,
I судзі, божа, і Васількава даждаці. А хмель з аўсом звіваецца, ай, божа, I пара людзей злучаецца, дай божа.
919
Да благаславі, божа, песню запець У гэтым доме вясёлым
Да й за абрусам шаўковым, Да за гэтым кубачкам поўным, Да за гэтым віном зеляненькім, Да за гэтым дзіцем маладзенькім.
920
Развіваецца, складаецца Рута-зеллейка, Зачынаецца ў божы час У дзеванькі вяселлейка.
* Кожны радок паўтараецца.
■— Божа, гадзі ды жыта радзі, А бацюшка, благаславі.
Увайдзі, божа, і ўступі, божа, Нашаму пачатачку.
Дай, божа, долю, дай, божа, шчасце Нашаму дзіцятачку.
— Тады ўвайшоў, тады я ўступіў, Як яно радзілася,
Тады долю даў, тады шчасце даў, Як яно хрысцілася.
921
А ў нядзельку рана-параненьку, Баславі, божа, прачыстая маці, Песеньку запеці, вяселле зайграці. А ў нядзельку рана-параненьку, А ў нашага свата запахана ляда, Запахана ляда, засеяпа жыта. Радзі, божа, жыта коласам каласіста, Коласам каласіста, зярном ядраніста. А ў нядзельку рана-параненьку, Наша Кацярынка мала Каб стоячы жала.
А ў нядзельку рана-параненьку, А ў нашага свата запахана ляда, Запахана ляда, засеяна грэчка. Радзі, божа, грэчку ад стала да прыпечку. А ў нядзельку рана-параненьку, Наш Міхайлачка хвасліў, Седзячы грэчку касіў.
922
Да прыстань, божа, прыстань Да да нашага да пачатачку, Што мы яго пачынаем, Пана бога звелічаем.
Да прачыстая маці Абяцала долю даці Да Зосеньцы-дзіцяці.
Да доля ж мая, доля, Калі будзеш добрая, To садзіся са мною, А калі будзеш якая, To з быстраю вадою, He спатыкайся са мною.
923
А хто, хто Па двару ходзіць? *
Гэта Маніна маці Па двару ходзіць.
Па двару ходзіць, 3 богам гаворыць:
— Божухна, божухна, Я дачку аддаю.
Я дачку аддаю, А ты ж ка мне прыдзі.
А ты ж ка мне прыдзі 1 шчасцем наградзі.
— А сам не пайду, Анёлаў прышлю.
Анёлы прыляцяць I шчасцем наградзяць.
Шчасцем наградзяць I харошаю доляю.
924
Ой, да нас, госпад бог, ой, да нас, Зачынаецца ў нас вяселлейка ў добры час. Дай, божа, маладым добрую долю.
* Кожная страфа паўтараецца.
Дай, божа, у добры час начаці, А ў лепшы яшчэ й канчаці. Дай, божа, маладым добрую долю.
925
Ой, у гародцы, на ярай рутцы Рассцілаецца зелле,*
А ў нашай маладзенькае Маруткі Зачынаецца вяселле.
Ой, бог ёй дае, Баценька памагае,
Яшчэ к таму, яшчэ к таму Радзіна прыставае.
— Радзіна мая блізка, далёка, Стань жа мне да памогі.
Суседзі мае блізкі, далёкі, Давайце мне рады.
926
Рассцілаецца, развіваецца ў новым гародцы зелле, У новым гародцы зелле.
Начынаецца, развіваецца ў Валюні вяселле,
I ў Валюні вяселле.
Бог начынае, бог памагае, баценька дакладае, Баценька дакладае.
А чаго няма, чаго не будзе,— баценька раздабудзе, Баценька раздабудзе.
927
Зляцелі да два анелы з неба, Селі-палі на Антонава ваконца, А з ваконца на Настулькіну галоўку.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Спыталі, спрасілі ў краснай дзевачкі: — Ці багаславіла цябе матулька, малада? — Тады мяне родна матулька баславіла, Як яна мяне, малюсеньку, спарадзіла, А спарадзіўшы, з сырой зямелькі ўзняла, А ўзняўшы, у тонкі пялюшкі спавіла, А спавіўшы, кумам на ручкі падала, А падаўшы, госпада бога прасіла: «Багаславі, божа, ету дзіцяцю да хростў, А з хросту багаславі, божа, да росту, Ад росту багаславі, божа, да вянца,
А ад вянца багаславі, божа, да жыцця».
928
Сватушка, сватушка, Свадзебны бацюшка, Благаславі етаму дзіцяці Вяселле зайграці I раду запеці.
929
Сватушка, сватушка, Свадзебны бацюшка, Благаславі за тваім сталом сесць, Хлеба-солі з’есць, Стакан водкі выпіць.
930
Мір хрышчон, дом свяшчон. Стучалі-гручалі, мае песенькі ўслыхалі, На гэты час памаўчалі.
У гэтым доміку, як у божым райку: Ёсць бацька і матка, і сёстры, і брацця, Дудкі-гудкі, жонкі-галубкі, Сабраныя, прыезжыя, Бліжнія, прыхожыя.
Каго бог прылучыў,
Karo кабылка вязла, Karo мамка нясла На гэту вясёлую бяседу.
Ціхая бяседа пералецела,* Божая раданька пералецела Праз тын, праз тын да на вуліцу, Праз тын, праз тын да ў бажніцу.
931
Г рым-пагрым, Ціхая бяседа, вясёлая хата. Благаславіце нашаму дзіцяці Песню пачаці.
Жоначкі-белагаловачкі, Дзевачкі-чарнабрывачкі, Благаславіце.
Мужычкі-каласавічкі,
Госцікі прыхожыя, Благаславіце.
Бліжнія прыхожыя, Дальнія прыезджыя, Благаславіце.
Сем год пад лаўкай валяўся, Гэтай свадзьбы дажыдаўся. Тры гады пад печкай катаўся, А ўсё гэтай свадзьбы дажыдаўся. Ты, святы Кузьма-Дзям’ян, Ды скуй жа нам свадзебку.
Ды святый жа Лука, Салучы нам гэту пару Ды на тры долінкі: Ды первая долінка — Ды ў полі ўраджаю, А другая долінка — У хлевы прыплоды, А трэцюю долінку — На сыноў на пахароў, Чацвертая долінка — На дочак на жнеечак.
* У гэтым месцы спявак спыняецца і, трымаючы ў руках піражкі, пляскае імі.
932
Сем лет пацеў, На гэту свадзьбу хацеў. Сем лет на печцы валяўся, На гэту свадзьбу спадзяваўся. Пакуль на стоўб узлез, Дык увесь аблез.
Бабы лён трапалі — Кастрыны ў рот папалі. Дайце вінца піці, У роце памачыці.
Вы, градкі — длінныя парадкі, А вы, паліцы — памашчніцы, Госцікі сабраныя, сазваныя, Каго кабылка прывязла, Каго матка прынясла, А хто сам прышоў, Памагіце, благаславіце Маладой княгіне песню пачаці. За гэтым разам, За другім разам, За трэцім разам Памагіце песню пачаці.
Вы, святыя Кузьма-Дзям’ян, Скуй жа нам свадзебку На чатыры раданькі: Первая раданька — На жыццё на багатае, На жыццё на багатае, На доўгі век;
Другая раданька — На сыноў-пахароў;
Трэцяя раданька — На дочак, на жнеечак.
933
Как у цераме у новенькім He яры воск топіцца — Яры свечы цеплюцца. Там малады Іллюшанька
Богу моліцца.
Баслаўляўся Іллюшанька У свайго роднага бацюшкі, Яшчэ ў роднай матушкі. Баслаўляўся ясен месяц У свайго краснага соўнышка На заранку вячэрнюю. Баслаўляўся Іллюшанька Па суджоную ехаць, Па тую суджоную, Па Параскоўю маладую. Баслаўлялась Парасковенька У свайго роднага бацюшкі, Яшчэ ў роднай матушкі: — Ох вы, цётушкі, дзядзюшкі, Сястрыцы, братчыцы, Уж вы, госці зазваныя, Суседзі прыбліжнія, Благаславіце мяне Раным-раненька, На ўсходзе солнышка, На закаце месяца Са маладым Іллюшанькай Ка божай цэркаўцы, У божай цэркві пабываці, Залаты персні мяняці.
Як з-за бору з-за шчырага, Із-за мора з-за сіняга Сахадзіла грозна туча. Са той са тучушкі Выкачалась тры воблачка. Са тых са воблачкаў Выпадала парошанька. Там ляжыць тры дарожанькі. Па первай дарожаньцы Там шоў сам Сус Хрыстос. Па другой дарожаньцы Там ішла маць прачыстая, Па трэцяй дарожаньцы Там ішоў Кузьма-Дзям’ян, А на ўстрэчу — Іллюшанька 3 маладой Параскоўенькай. Стрэўшысь, шапку зняў:
— Ты, святы Кузьма-Дзям’ян, Зайдзі на свадзьб}' к нам, Скуй нам свадзебку Крэпка-накрэпка, Вечна-навечна
На чатыры гранюшкі: Каб первая гранюшка, Штоб хлеб-соль радзілась, А другая гранювіка — Жывацінка пладзілась, Трэця гранюшка — На савет да й на любоў, Чацвёртая гранюшка —■ На добрыя здароўя.
Божая рада спералёгываець: — Радуйся сэрдачка Філіпаьа.
■— Тады маё сэрдачка радавалася, Як гэта чада зараджалася, Цяпер маё сэрдачка радасней тагс, Як маё чадзіка за стол села.
934
Стаўбавы:
Госці зазваныя, запрошаныя, разрашыце свадзьбу завесць!
Госці:
Пажалуста!
Што з-за лесу, лесу цёмнага,* Што й лі садзіку зялёнага, Там ляжала тры дарожанькі, Там ляжала тры шыроканькіх. Што й па первай па дарожаньцы, Што й па первай, па шыроканькай, Там ішла маць прачыстая.
Па другой па дарожаньцы,
* Кожны радок паўтараецца.
Па другой, па шыроканькай, Там ішоў ды й сам гасподзь. Што й па трэцяй па дарожаньцы, Што й па трэцяй, па шыроканькай, Там ішоў Кузьма-Дзям’ян.
Ен ішоў ды на свадзебку, Ен ішоў ды й на Ыінкіну. Ты, святы Кузьма-Дзям’ян, Ты і скуй нам свадзебку, Ты і скўй крэпка-накрэпка, To й на тры ды й на гранішкі: To й на первую гранішку На сыноў ды на пахараў;
На другую на гранішку
На дачок ды й на лучшах жа;
To й на трэцяю гранішку На савет ды й на доўгі век.
935
Госцікі сабраныя-сазваныя, Каго кабылка прывязла, Каго матка прынясла, Пазвольце нам песеньку начаць, У скрыпкі, у дудкі зайграць.
А святы Кузьма-Дзям’ян, Скуй нам свадзебку.
Салучы, божа, гэтых дзетак: Аднаго раджонага, Другога суджонага.
936
Ты, святы, ты, Кузьма-Дзям’ян, Скуй нам свадзьбу, свадзьбу крэпкую, Крэпкую, даўгавечную, На тры грані да на чатыры: Первая грань на любоў, на савет, Другая грань да й на доўгі век, Трэцяя грань да й на хлеб, на соль, Чацвёртая — да й на дзетушак.
937
Окала Іванава двара пралеглі тры дарожанькі.
Па аднэй дарожаньцы шла маць прачыстая.
Яна парадзіла, даўно благаславіла.
Па другой — Лука з Лучыцаю.
Злучы нам свадзебку Няфёдаву са Сцепанідаю.
Па трэцяй дарожаньцы шоў Кузьма з Дзям’янушкай. Кузьма-Дзям’ян, скуй нам свадзебку.
938
Святы Кузьма-бацюшка,
Божа маё. *
А скуй ты нам свадзебку
Вечную-даўгавечную.
Прачыстая матка па двару ходзіць
I ў руках свячу носіць.
Святы Мікола каней спасаець,
Святы Ягор я кароў спасаець, А святы Апанас увесь скот зганяець.
939
Святы Кузьма-бацюшка, Божа мой, божа мой.* Прачыстая матушка, Зайграй нам свадзебку, Звядзі ж ты нашых дружачак I младзенцаў Map ю з Іванам. I дай жа ім бог на свадзьбу, на савет Да на доўгі век, На сыноў-арлоў, На дачок-вышывалак.
Святы жа Ягоры У полі гуляець. Святы жа Андроній Яму памагаець. Мікіта-папутчык