Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
1005
Я жаль маю, мая мамачка, на цяб"е, Што не знасіла сукеначкі у цябе.
Буду насіць у чужой мамачкі — не ў цябе, Буду гадзіць чужой мамачцы — не табе.
Буду гадзіць чужой мамачцы — не табе, Буду знаці чужу мамачку — не цябе.
Буду слапі мякку пасцельку не табе, Буду зваці роднай мамачкай не цябе.
1006
— Ды жаль маю, мой татулька, на цябе, Што не знасіла лісавай шубы я у цябе.
— Ай, знасіла, маё дзіцятка, знасіла, За гульнёю, за красою забылася.
— Ды жаль маю, мая матулька, на цябе, Што не знасіла тонкай кашулькі я ў цябе.
— Ай, знасіла, маё дзіцятка, знасіла, За гульнёю, за красою забылася.
— Ды жаль маю, мой брацітка, на цябе, Што не з’ездзіла варанога коніка я ў цябе.
— Ай, з’ездзіла,.мая сястрыца, з’ездзіла, За гульнёю, за красою забылася.
— Ды жаль маю, мая сястрыца, на цябе, Што не знасіла з руты вяночка я ў цябе.
— Ай, знасіла, мая сястрыца, знасіла. За гульнёю, за красою забылася.
1007
— Ды жаль жа мне, матулька, на цябе, Што не знасіла тонкай кашулі ў цябе. —Ды знасіла, маё дзіцятка, знасіла, Са сваей злосці мае дабросці забыла, Што ты ў мяне тонкі кашулькі насіла.
1008
Да ляцела уцятачка, Села-пала да на сенажаці. Стала сабе шчабятаці, Сенакосы праклінаці: — Усю траву да пакасілі, Гняздзечка раструсілі, Дзетачак разагналі. Ішла маладая Верачка, Села сабе ў канцы століка, Стала сабе прыплаківаці, Сваёй мамцы прыгаварываці: — Матка мая родная, He знасіла я ў цябе Hi руцьмянога вяночка, Hi залатога персцянёчка.
1009
Да ляцеў сакол да цераз мой двор Раненька.*
Ен, летучы, крыльцамі махнуў: — Чаму, Валечка, да не вясёла? — Ой, як жа мне да вясёлай быць? —
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Да не даў бацька ні касе расці, Hi касе расці, ні рожы цвісці, Hi беламу лічку красавацца, Hi мне, маладой, нагуляцца.
— Ой, няпраўда, да маё дзіцятка, няпраўда: I каса расла, і рожа цвіла, I белае лічка красавалася, I ты, маладая, нагулялася.
1010
He жаль мне на зязюлю, Што рана куе, А жаль мне на матухну, Што моладу аддае.
Ісправіла шубаньку — Насіць не дае, Да ў той шубаньцы Замуж аддае.
1011
Ой, жаль жа мне на зязюлечку, Што рана кукавала,
Ой, жаль жа мне на сваю мамачку, Я ў яе не пагуляла, Шыла шубачку аж да долачку, Я ж яе не падбіла.
Віла вяночак з сямі квяточак, Я ж яго не знасіла.
Толькі насіла, красавалася, Я ж у ім вянчалася.
Адзін дзянёчак і вечарочак Як адну гадзіначку.
1012
Ой, не жаль жа мне На тую зяўзюлю, Што рана закавала, Што рана закавала.
Ой, як жаль жа мне На сваю мамку, Што я ў яе не гуляла, Што я ў яе не гуляла. Шыла кашулю 3 белага кужалю, Я ў ёй і звянчалася, Я ў ёй і звянчалася. Другі раз надзела Да й на пасад села, Да й на пасад села. Ручкі згарнула, Цяжка ўздыхнула, Сільна заплакала.
Прыйшоў да яе татачка яе: — Чаго, дзіцятка, плачаш? Ці ты жалуеш мяне, старога, Ці падвор'ейка майго, Ці падвор’ейка майго?
—■ Я не жалую цябе, старога, Hi падвор’ейка твайго, Hi падвор’ейка твайго. Толькі жалую русае касы, Дзявочае красы.
1013
Жаль мне, жаль на сваю мамку, Што я ў яе не згуляла.
Шыла шубачку атласовую, Да й яе я не знасіла.
Першы раз адзела —
На пасадзе села.
Моцна плакала, Ад таго яна зліняла.
Ядвабная сукеначка да долу, Ад’язджае млода Стасечка ад дому.
Ядвабная сукеначка да зямлі, Ад’язджае млода Стасечка ад сям’і.
Ядвабная сукеначка па пяты, Ад’язджае млода Стасечка ад таты.
■— Жаль маю, родна матуля, на цябе, Што не знасіла белай сукенкі я ў цябе.
Цяпер пайду ў чужыя людзі насіці, Цяпер буду чужой матулі гадзіці.
1015
Як на морачку, як на сіненькім * Два бабры купалася, Як на ганачку, як на новенькім Два братцы збіралася:
— Пойдзем, брацятка, пойдзем, родненькі, Пойдзем да баброў паб’ём Варутцы на шубачку, Клімаську на шапачку.
Варутку за стол вядуць, Шубачку ў руках нясуць. — іКоначкі-лябёдачкі, Стойце ж вы ціхонька, He змарайце шубанькі, He стапчыце хустанькі, He тут яна шытая, Шыта яна ў горадзе, Прыслана мне, моладзе. Шылі яе краўцы-немцы, Прыслалі мне, паненцы.
* Кожны радок паўтараецца.
У сінім моры два бабры купалася, На новенькім ганачку Два стральцы рахавалася.
— Ой, хадзем, братка, хадзем Тых баброў пастраляем Хлопчыку на шапачку, Дзевачцы на шубачку. Дзевачка за стол ідзе, Шубачку на руках нясе.
— Дружачкі, мае служачкі, Памаленьку ідзіце, Столікаў не краніце Ды віна не разліце, Шубачку не змачыце, Ды не тут спраўляна, Трэба яе атаслаці.
Шылі яе, ды не мерылі, Прыслалі, ды не ведалі. Шылі яе краўцы-немцы, Прыслалі мне, паненцы.
1017
У нядзельку да раненька Сіне мора калыхалася, Два бабры да купаліся, Два стральцы намаўляліся Тых баброў пабіці Анетцы на шубачку, Кастусю на шапачку. Анетка на пасад ідзе, У ручках шубачку нясе.
—: Дзевачкі-сястрыцы, Памаленьку ідзіце, Шубачку не сатрыце. Шубачка мая дарагая, He тут яна спраўляна. Спраўляна на ўрадзё, Прыслана мне, маладзе, 3 руцвяным вяночкам, 3 залатым персцянёчкам.
1018
Дзеванька к вянцу едзе, Шубаньку ў ручках дзяржыць.
— Дзевачкі, мае сястрыцы, He памніце мае шубанькі.
Мая шубанька ні ткана, ні брана, Із войска прыслана.
Шылі яе шаўцы-краўцы, Прыслалі яе паненцы.
1019
Да дзевачку на пасад вядуць, А шубачку на руках нясуць. — А дзевачкі, мае сястрычкі, He мніце маёй шубачкі.
Мая шуба да не тут шыта, Шыта шуба да й у горадзе, Напісана на тарэлачцы, Прыслана на паперачцы.
1020
Наша Варутанька пышна, На ёй шубка рысся.
У сераду рыся білі, У чацвер бялілі, У пятніцу ў работу, У суботу з работы. Усю ноч краўцы шылі, К поезду спяшылі. Княгіня надзела, На сябе паглядзела: — Хвала ж табе, божа, Мая шубка прыгожа.
Млода Надзейка каля рэчкі хадзіла,* Чорнага рачка ў вадзіцы сачыла. — Сякі-такі чорны рачок у вадзе, А спраў жа мне сукеначку, маладзе. — Ёсць у цябе твой міленькі, ён маець, Няхай ён табе сукеначку спраўляець.
1022
— На кім, на кім кашуленька хараша? — На Хрысцінцы кашуленька хараша. — А хто ж бы ей кашуленьку вышываў? — Вышывала кашуленьку сама малада, Пры яркай свечы, пры цёмнай ночы седзячы, To золатам, то серабром содзячы.
1023
Хараша, прыгожанька наша Ганначка. Ей нямнога нада прыбораў: Толькі адны шаты па пяты, Чырвоныя істужкі па вушкі.
1024
Краша каліны ў лаззі нету, Прыгажэй Дунечкі ў раду н?ту. Нямножка нада прыбору: Саян да шуба да долу, Русая каса да пояса,— Тым наша Дунечка хараша.
1025
Сёння Ганулька прыгожа ўбрана, ** Яе адзенне ў Вільні купляна.
* Кожны радок паўтараецца.
** Кожны радок, акрамя апошняга, паўтараецца.
Ездзіў сваточак, купіў вяночак, Ездзіў міленькі, купіў сукенкі.
Ездзілі залвічкі па чаравічкі.
Ганульку ўбралі і з сабой забралі.
1026
Убіралася шэрая зязюля Ды скідала з сябе пер’е рабое, Надзявала на сябе крылле залатое.
Убіралася малада Манечка Ды скідала з сябе белы платочак, Надзявала на сябе ружовы вяночак.
1027
А й прыгожа дзевачка.
Ці не пані яе мамачка?
У святы дзень нарадзіла,
У мядочку купала,
У ядваб прыбірала, Да шлюбу выпраўляла.
Нашы хлопцьі не гуляюць, На дзевачку паглядаюць.
1028
На вуліцы на шырокай Музыканты йграюць.
Да ўжо ж мяне, маладзеньку, Да шлюбу ўбіраюць.
Убірайце не ўбірайце,—
Я ваша не буду:
Я Ясеньку ручку дала, Я Ясева буду.
На капусту ваду нашу, На руту — не буду.
Увосень замуж пайду, Шчыпаць не буду.
1029
Падай, мамка, іголку
I нітачку шоўку — Прышпіліць вяночак Да буйнай галоўкі Ды к русенькай косцы, Ды к дробненькай слёзцы. *
1030
У нас сягоння шчырыя бары расцвілі, Маладую Валечку ў золата ўвілі.
— А выйдзі, выйдзі, мамулечка, паглядзі, А што ж табе на гэты часок даражэй?
— На гэты часок мне золата даражэй, А на ўвесь век дзіцятачка даражэй.
1031
Да зялёна рутачка блізка плоту стаяла, Блізка плоту стаяла да расою прыпала.
Малада Кацярынка да росу з руты брала, Расою ўмывалася, краскамі ўціралася.
Краскамі ўціралася, у матулькі пыталася:
■— Да матулька родная, да ў што ж мне прыбраціся?
Ці ў атлас, ці ў золата, ці ў шчырае срэбра? ■— Прыбярыся ў золата, каб, твая вулка ззяла, Каб твая вулка ззяла, каб свякроў знала, Каб свякроў знала, сваім дзіцем назвала.
— А матулька родная, даўно мая вулка ззяе, Даўно мая вулка ззяе, даўно мяне свякроў знае, Даўно мяне свякроў знае, сваім дзіцем называе, Даўно мяне свякроў знае, сваім дзіцем называе.
РАСПЛЯТАЮЦЬ I ЧЭШУЦЬ КАСУ МАЛАДОЙ
1032
Што ж там за зоры На красным падворы? Малада дзевачка Сцяглых ходзіць, Дзевачак маладых К сабе просіць: — Дзевачкі мае, Да прыдзіце ка мне, Учашыце галовачкі, Закладайце грабёначкі. Я сваю учасала, Шоўкам увязала, Золатам аблівала.
1033
Ой, што ета да й за зарава Су паўночы разгарэлася? Там Ніначка хадзіла Да й зарава тушыла.
Яна зарава тушыла Да й дружачак будзіла: — Уставайце, мае дружачкі, Расчашыце маю косачку. Расчашыце маю косачку Да разлейце маю слёзачку. Ужо ж мая вайна едзе — Раскідае маю косачку Да разліе маю слёзачку.
Анютка па двару хадзіла, Дзевак-падружак прасіла: — Дзевушкі, мае падружкі, Прыбудзыце ка мне ўвячэрку, Расчашыце мне косаньку. На волі косанька росчана, Свайго бацюшкі роднага, Сваёй матушкі родненькай.
1035
Па сенях, па сенях па новых Хадзіла-гуляла Мар’юшка, Свае белы ручушкі ламіла, Свае яна ножанькі таміла, Сястрыцаў-падружак прасіла: —: Сястрыцы, вы мае падружкі, Вы ж тады ка мне прыдзіце, Гладзенька галоўку чашыце, 3 рус косы валасы не рвіце. He год жа я косаньку расціла I не два ж я русую расціла.
1036
Белая бяроза не цярэблена, Суччайка, веццейка не падберана. — Хлопчыкі, малойчыкі, падцерабіце, Суччайка, веццейка падбярыце. Маладая Галечка не прыбрана, Русая косачка не зачасана.
— Дзевачкі, падружачкі, прыбярыце, Русую косачку зачашыце.
1037
— Дзевачкі-сястрыцы, Ці былі ж вы ў бога? Ціпазволіў вам бог
Шчотачку дзяржаць, Мне галоўку часаць, Русу косу ўплятаць?
— Мы былі ў бога, У духа святога.
Пазволіў нам бог Шчотачку дзяржаць, Табе галоўку часаць, Русу косу ўплятаць.
1038
Субота позняя, нядзелька ранняя, Нядзеля ранняя, зямелька сырая. Божачка высокі, баславі мяне На пасадзе сесці, на шчаслівым месці. — Дзевачкі-сястрыцы, ці былі вы ў бога? Ці пазволіў вам бог грабёнку ўзяць, Грабёнку ўзяць, галоўку часаць?
Калі бог пазволіў, і я пазволю.
Бярыце грабёнкі, чашьше галоўку, Чашыце слізенька, пляціце крэпенька, Валасок не ўрывайце, галасок не ўнімайце, Але мой галасок і тонак, і высок, Ён і ярак, па радзінцы жалак.