• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    1072
    А на гарэ святліца, Ой, люлі-люлі, святліпа, * А ў той святліцы дзявіца Русую касу часала, Белае ліцо ўмывала. Прыйшоў да яе татачка: — Ды адчыніся, дзіцятка. -— He адчынюся — баюся, Бо ветрык коску развее, А сонца ліцо разгрэе.
    —■ Дзевачка, маё дзіцятка, Звяжы косачку стужачкай, Накрый лічанька хустачкай, Каб цябе малойчык не пазнаў, За белую ручку не ўзяў, Любай жаною не назваў.
    1073
    I што ў полі далёка, Стаяў церам высока. Што ў тым цераму Дзевачка сядзіць, Русую касу чэшаць, Русую касу чэшаць.
    * Рэфрэн «Ой, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Как прыйшоў жа к ней татачка: — Ты адчыніся, дачушка.
    — Я не адчынюся: ветру баюся, Шчэ й жаркага сонца, Шчэ й жаркага сонца.
    1074
    Да ляцела ластаўка 3-пад нябёс, Да ў тае ластаўкі Залаты хвост.
    Сцеражы, Мар’ечка, Русых кос,
    Штоб твой Андрэйка He растрос.
    Да ў лузе каліначка 3 цвятамі, Разлука, Мар’ечка, 3 дзяўкамі.
    Да ў лузе каліначка 3 расою, Разлука, Мар’ечка, 3 касою.
    1075
    Ой, крыкнула гусанька на моры, Заспявала сванечка у полі.
    Заспявала сванечка у полі, Пачула Маруся у каморы.
    — Ой, баценьку родны, весці йдуць:
    Ужо маю косаньку расплятуць.
    Ужо маю косаньку расплятуць, Ужо ж мае слёзанькі разальюць.
    Расплятуць косаньку па плечку, Разальюць слёзаньку па лічку.
    — Хто ж у нас той вяночак выкупіць, To той жа нам бочку мёду выкаціць.
    Бочку мёду салодзенькага і віна дзве, Пачастуе свае дзеванькі на дварэ.
    Ой ты, Марусю, усім дзеўкам паклоніш I на сваё вяселлечка папросіш.
    1076
    I што не выплыла, I што не выплыла Вутачка з-пад беражка.
    I што не вынесла, I што не вынесла Рыбную грабёначку.
    Нечым расчасаці, Нечым разабраці Манечцы галовачку.
    А ўжо выплыла, А ўжо выплыла Вутачка з-пад беражка.
    А ўжо вынесла, А ўжо вынесла Рыбную грабёначку.
    Есць чым расчасаці, Есць чым разабраці Манечцы галовачку.
    1077
    Да вянца, Янечка, да вянца, He забудзься ўзяць грабянца
    I драцяненькай шчотачкі, I васковай свечачкі.
    Драцяны грабянец —= часацца. Васковая свечачка — вянчацца.
    1078
    — Да вянца, Агапка, да вянца, He забывай хустачкі, грабянца, Чым будзеш косачкі часаці, Чым будзеш слёзачкі ўціраці?
    — Е ў мяне дружачкі-служачкі, Яны мяне пад вянец павядуць, Яны мне грабянец пададуць, Яны мне слёзачкі абатруць.
    1079
    — Ды падай, мая матуля, грабянец Расчасаць русую косу пад вянец.
    — А ў каморы ды на ложачцы грабянец, Расчашыце русую коску пад вянен.
    1080
    Выбіраецца млода дзевачка да вянца, Пытаецца ў роднай мамачкі грабянца: — Падай, падай, мая мамачка, грабянец Расчасаці русу косу пад вянец.
    — Ой, я не раз і не два перайшла — Нідзе табё грабянца не знайшла.
    1081
    Ехала дзевачка да вянца, Забылася хустачкі, грабянца, Прасіла матачкі:
    — Падай, матачка, грабянец Учасаць косачку пад вянец.
    — He магу, дзіцятка, не магу, 3 жаласці рук не падыму.
    Паехала Кацечка да вянца, Забыла хустачкі, грабянца. Яна свайго брацейкі прасіла: — Вярніся, брацейка, вярніся Па тую хустачку й грабянец Часаць косачку пад вянец.
    1083
    Ой, хадзіла дзевачка круг стола, He мовіла нікому ні слова.
    Толькі мовіла аднаму — Роднаму браціку сваяму.
    — Падай, падай, брацік, грабянец Да расчасаць косачку пад вянец.
    — Ляжы, ляжы, грабянец, касцячком, Ужо твая косачка пад вянцом.
    1084
    Сядзела Ганначка за сталом,* Часала косачку грабянцом. Паляцеў грабянец пад сталец. — Да падай, Ванечка, грабянец. — Я табе, Ганначка, не слуга, Е ў цябе дружачкі-служачкі. Яны табе грабянец пададуць, Яны цябе пад вянец падвядуць.
    1085
    Упаў грабянец пад сталец.
    — Падай, Іванька, грабянец, Расчашы Гарпінкі касу.
    — Я ж не буду часаці,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Есць y яе ацец, маці.
    Распляце ёй касу родна матка, Расчэша ёй касу родны братка.
    1086
    Стаяла Гапанька пад вянцом, Часала косаньку грабянцом, Падкінула грабянец пад вянец. — Падай, Васілька, грабянец. — Я ж табе, Гапанька, да не маладзец, Наймі сабе малайца з гарадца,— Падасць грабянец з-пад вянца Русую косаньку расчасаць.
    Ці не было грабянцоў у возе, Ці не было кавалёў ў дарозе Русую косаньку раскаваць, Частым грабянцом расчасаць?
    1087
    Стаяла Настулька пад вянцом, Часала косаньку грабянцом.
    Кінула грабянец пад вянец, Русую косаньку — пад чапец.
    Касіца мая русая, Аддуха мая ранняя.
    He адно я ранненька згуляла, Русую косаньку часала.
    1088
    Сядзела Надзечка за сталом, Часала косачку грабянцом.
    Паляцеў грабянец пад сталец.
    — Падай, мамачка, грабянец.
    —■ Я ж табе, дачушка, не служанец, Есць у цябе дружкі — пададуць.
    Есць у цябе дружкі — пададуць, Яны табе косачку развядуць.
    Сядзела Надзечка з’а сталом, Часала косачку грабянцом.
    Паляцеў грабянец пад сталец.
    — Падайце, дзевачкі, грабянец.
    — Мы ж табе, Надзечка, не служанец, Есць у цябе Мішачка падаці.
    Есць у цябе Мішачка падаці, Ен табе косачку расчэша.
    Ен табе галоўку прыгладзе, Ен ля цябе радочкам і сядзе.
    I з стала звядзе, абніме, Ен табе залаты вяночак надзене.
    1089
    — Уступі, мамачка, на сталец, Падай шчотачку-грабянец.
    Падай шчотачку-грабянец, Расчашу косачку пад вянец.
    Бедная галоўка на свеце, Дзе мой грабянец падзеці?
    Ці яго да скрынкі схаваці, Ці меншай сястрыцы аддаці?
    —: На табе, сястронка, грабянец, Расчэшаш косачку пад вянец.
    1090
    Стаяла Ніначка пад вянцом, Часала косаньку грабянцом. — Дзе таго грабянца падзеці? Панясла б на места — не прадам, А меншай сястрыцы так аддам. На табе, сястрынка, то мой дар, Дай божа на лета табе так.
    1091
    Стаяла дзяўчынанька пад вянцом, Часала косаньку грабянцом.
    I думала-гадала, дзе дзеці: Чы ў агонь, чы ў ваду ўкінуці, Чы меншай сястронцы аддаці? — На табе, сястронка, мае дары, Каб віце налета прыждалі Прасіці баценька благаслаўлення.
    1092
    Стаяла дзеванька пад вянцом, Часала косаньку грабянцом. Дзе тога грабянца падзеці: Ці несці на места прадаці, Ці меншай сястронцы аддаці? Насіла на места — не прадала Да меншай сястронцы аддала.
    1093
    Бедна мая галоўка на свеце: Дзе мне грабянца падзеці?
    Аддала б сястронкам — да згубяць, Панясла б на места — не купяць.
    А ў садочку на ветачцы салавейка шчабеча, У святліцы на крэслечку Аўдоська коскі чэша. Чэшучы гаварыла: —= Чым я мамачцы няміла? У нядзельку ранюсенька буду мілюсенька. Коскамі апушчуся, слёзкамі абаллюся, Коскамі русенькімі, слёзкамі дробненькімі. Коскамі плечы ўкрыю, слёзкамі ліцо ўмыю.
    1095
    Да ў садочку на красалочку Паненка коску часала.
    Коску часала, сільна плакала, Матульцы прымаўляла:
    ■— Рада матулька ценкай кашулькай, He мной, маладзенькай.
    Да ў садочку на красалочку Паненка коску часала.
    Коску часала, сільна плакала, Татульку прымаўляла:
    — Рады татулька маёй работкай, Нс мной, маладзенькай.
    Да ў садочку на красалочку Паненка коску часала.
    Коску часала, сільна плакала, Міламу прымаўляла:
    — Рады мой мілы і мной, маладзенькай.
    1096
    Ой, у садочку у халадочку Салавейка шчабеча, А ў ганачку у новым крэслачку Марылька коскі чэша.
    Ой, чэша коскі і льюцца слёзкі, Што не любая ў таткі: Ужо стараецца, сабіраецца
    Мяне выправіць з хаткі.
    Ён прапіў мяне горкай гарэлкай У святую нядзельку, За пастылага ды нялюбага Аддае маладзеньку.
    1097
    У садочку на вішаньцы Салавейка шчабеча, У каморы на крэслечку Дзевачка коску чэша. Чэшучы коску, гаварыла: — Я свайму бацьку няміла. Мілей бацьку чарка гарэлкі, Як я маладзенька.
    Чарку гарэлкі папіваць будзе, Некага паслаць будзе У сыры бор, у крыніцу, Па сцюдзёную вадзіцу.
    1098
    А ў садочку ды на ветачцы Салавейка шчабеча, А ў каморцы ды на крэсліцы Дзевачка коску чэша.
    Часала коску, часала русу Ды з мамачкай гаварыла: — Мамачка мая, родная мая,
    Чым я табе не міла?
    Ці табе мілей зятня гарэлка, Як я, маладзенька?
    Ці табе мілей зятнія коні, Як мае нізкія ўклоны?
    Ці табе мілей зятнія павозкі, Як мае дробныя слёзкі?
    Ой, у садочку на крэслечку Хвенечка касу чэша, Да чэшучы, гаварыла: — Нейдзе я свайму бацьку няміла. Мілей бацьку мёд да гарэлка, Чымся я, маладзенька.
    Даведаешся, мая матачка, Без мяне, маладыя.
    Пойдзеш ты на ток, На ток малаціць. Цапочкам махнеш, Цяжанька ўздыхнеш. Слёзкамі абальешся.
    1100
    — Чаму, зязюля, ты не кукавала, Як сады зацвіталі?
    —Ой, я думала, сівенькая, Што снягі нападалі.
    — Чаму, Манечка, ты не плакала, Як цябе запівалі?
    — Я думала, маладзенькая, Што са мною жартавалі.
    А тыя жарты прыйшлі сапраўды, У нядзельку рана косаньку расчасалі.
    1101
    Каля церама пташкі лятаюць I к цераму прылягаюць, А ў тым цераму у навюсенькім Дзевачцы коску чэшуць. Дзевачка плакала, гаварыла:
    -— Мамульцы я няміла. Мілей мамульцы новы церамок, Як я, маладзюсенька.
    Новы церамок стаяць будзе, Да некаму загадаць будзе, Каб той церамок прыбраці, Ложачкі пазасцілаці.
    1102
    А ў церамочку на новым крэсле Дзевачка касу чэшыць.
    Чэшыць косачку, чэшыць русую, 3 касою размаўляець: — Косачка мая, русая мая, Ці міла я татульку?
    Мілей татульку горка гарэлка, Чым я, маладзенька.
    А ў церамочку на новым крэсле Дзевачка касу чэшыць.
    Чэшыць косачку, чэшыць русую, 3 касою размаўляець: — Косачка мая, русая мая, Ці міла я мамульцы?
    Мілей мамульцы хатка, кароўка, Чым я, маладзенька.
    А ў церамочку на новым крэсле Дзевачка касу чэшыць.
    Чэшыць косачку, чэшыць русую, 3 касою размаўляець: — Косачка мая, русая мая, Ці міла я сястрыцы?
    Мілей сястрыцы скрыня, пярына, Чым я, маладзенька.
    А ў церамочку на новым крэсле
    Дзевачка касу чэшыць.
    Чэшыць косачку, чэшыць русую, 3 касою размаўляець: — Косачка мая, русая мая, Ці міла я брацюльку?
    Мілей брацюльку чужыя дзеўкі, Чым я, маладзенька.
    1103
    Да ў гародзе на лучыне Зязюля кукала, Да ў садзе на крэслечку Тацянка касу часала. А чэшучы гаварыла:
    —: Знаю, я бацьку няміла, А мілей бацюхну стаўлёны горад, Нежлі я, маладзенька.
    Стаўлёны горад стаяці будзе, А некім паслаці будзе.
    Да ў гародзе на лучыне Зязюля кукала, Да ў садзе на крэслечку Тацянка касу часала. Ай, чэшучы гаварыла: — Знаю, я матцы няміла, Ой, мілей матачцы кунная шуба, Нежлі я, маладзенька.
    Кунная шуба ляжаць будзе, А некім паслаці будзе.
    Да ў гародзе на лучыне Зязюля кукала, Да ў садочку на крэслечку Тацянка касу часала.
    А чэшучы гаварыла: — Знаю, я братку няміла, Ой, мілей браточку конь вараненькі, Чым я, маладзенька.
    Конь вараненькТ стаяць будзе, А некім паслаці будзе.
    Вышла Тацянка за вароцечкі, Пачула зязюлечку.