• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    ВЯСЕЛЛЕ • UECHI
    I
    БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    )
    БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    ВЯСЕМЕ
    ПЕСНІ
    У шасці кнігах
    КНІГА 2
    ББК 82.3 Бел-6 В99
    Рэдакцыйная калегія:
    В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік,; g, Ялатаў |
    Складальнік Л. А. Малаш
    Музычны дадатак 3. Я. Мажэйка
    Рэдактары тома: М. Я. Грынблат, A. С. Фядосік
    В99 Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2/[Склад. Л. А. Малаш; Муз. дадат. 3. Я. Мажэйка; Рэд. М. Я. Грынблат, A. С. Фядосік].— Мн.: Навука і тэхніка, 1981.— 831 с., нот. іл.— (Беларус. нар. творчасць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
    У пер.: 3 р. 50 к.
    У другую кнігу выдання ўключаны песні, прысвечаныя абраду каравая, зборнай суботы, пасада. Пераважная колькасць іх сабрана ў час фальклорных экспёдыцый, пачэрпнуга з архіваў і розных выданняў XIX—XX стст. Збору папярэднічас ўступны артыкул, у канцы падаюцца музычны дадатак і каментарыі.
    70700—087
    в	145—80	4702120000	ББК 82.3 Бел-6
    М316—81	БелФ
    © Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1981.
    ПЕСНІ КАРАВАЙНАГА АБРАДУ, ЗБОРНАЙ СУБОТЫ I ПАСАДА
    Каравайныя аесні складаюць значную частку беларускай вясельнай паэзіі. Ад іншых вясельных песень яны адрозніваюцца больш дакладнай дыферэнцыяцыяй у межах данага абраду, ярка выражаным абрадавым прызначэннем, магічным, заклінальным сэнсам. Каравайныя песні пераважна невялікія па аб’ёму, лаканічныя па зместу, не маюць развітага лірычнага маналога, носяць чыста рытуальны характар і ў асноўным каменціруюць дзеянне на ўсіх этапах прыгатавання вясельнага хлеба, змяшчаюць у сабе просьбы, заклёны, пажаданні. Вялікая колькасць песень прысвечана працэсу прыгатавання каравая, яго ўсхваленню, а таксама каравайніцам, маці, галоўным дзеючым асобам гэтага этапа вяселля.
    Абрад каравая з яго рытуаламі і песнямі больш поўна разгорнуты на поўдні і ў цэнтральнай Беларусі. На поўначы і паўночным захадзе Беларусі каравайныя песні не выконваюцца, і сам абрад каравая вельмі кароткі. Амаль не маюць аналагаў каравайныя песні ў іншых славянскіх народаў, апрача ўкраінцаў. Каравайны абрад, акрамя агульных рыс, характэрных для ўсёй тэрыторыі Беларусі, мае рад лакальных асаблівасцей, якія тлумачацца ■ спецыфікай бытавога ўкладу, эканомікі і культуры розных мясцовасцей у роэныя перыяды гістарычнага развіцця.
    Хлеб для беларускага селяніна быў галоўнай крыніцай яго існавання, таму да хлеба адносіліся з асаблівай пашанай. Ен з’яўляўся неад’емным атрыбутам многіх абрадаў і звычаяў. Хлебу пакланяліся, яго цалавалі, давалі зямлі, на ім прысягалі, ім абменьваліся пры заключэнні дагавораў. 3 ім ходзяць да нованароджаных. Хлеб і яго абрадавыя заменнікі — зерне, дзяжа — з'яўляюцца кампанентамі амаль усіх рытуалаў беларускага вяселля. Ужо ў сваты і на заручыны прыходзяць з хлебам. Маладая ў знак згоды напаўняе сватам бутэльку жытам або ўзамен іх хлеба дае свой. 3 хлебам запрашаюць не толькі на вяселле, але нават і на асобныя яго этапы. Абрады абсыпання маладых жытам (пшаніцай), саджэння іх на дзяжу з булачкай хлеба ў руках сімвалізуюць пладавітасць, багацце. Трыманне нявестай хлеба за пазухай, пад пахай мела ахоўнае значэнне. Хлеб клалі на кут, на парог, за печ, на прыпечак, на паліцу, што сімваліэавала задобрыванне духаў продкаў. Хлебам сустракаюць маладых, на яго кладуць завіванне нявесты, падараваныя маладым рэчы, грошы і г. д.
    Сярод розных відаў абрадавага выкарыстання хлеба каравай, яго прыгатаванне і падзел, займае цэнтральнае месца і з'яўляецца адной з важнейшых частак беларускага вяселля. Каравай — спецыяльны абрадавы хлеб — звычайна пякуць з пшанічнай мукі ў выглядзе круглай булкі (у хаце маладой), радзей—у форме месяца (у хаце маладога) вагой да дваццаці кілаграм, «каб можна было ўвесь род надзяліць». Зверху яго ўпрыгожваюць рознымі фігуркамі з цеста ў выглядзе шышак, птушачак (гусак), бочачак з абручыкамі, нябесных свяціл, фігурак фалічнага характару і спавітага дзіцяці, якім адводзілася магічная роля стымулявання патомства, а таксама кветкамі з каляровай паперы, саламянымі крыжыкамі, галінкамі елкі, сасны, грушы, каліны, барвенка, мірта і інш., якія мелі магічнае і сімвалічнае значэнне. Акрамя вялікага каравая, робяць яшчэ маленькія булачкі (гускі, яскі, шышкі) для частавання дзяцей і для «зняцця пробы» каравайніцамі. Раней спецыяльны каравай пяклі для пана, што адлюстравана і ў песнях.
    Кожны этап пячэння каравая суправаджаецца адпаведнымі песнямі, рытуальнымі дзеяннямі, цырымоніямі, заклінаннямі, зваротамі да звышнатуральных сіл і з’яў прыроды. Ніводная каравайная песня ніколі не выконваецца і не мае сэнсу па-за абрадам каравая, бо іх функцыя і тэматыка непадзельныя. Многія каравайныя песні нельга зразумець, калі не ўлічваць іх сувязі з абрадам, не ведаць пазапесенных абставін. Так, песню, у якой бацька каравайніц запрашаць «ходзіць, у руках сітца носіць», можна зразумець, толькі ведаючы старажытны звычай аказання дапамогі новай сям’і кожным членам абшчыны пры пячэнні радавога каравая. Часта тлумачэнне абраду знаходзім у самім тэксце песні. Значымасць каравайных песень асабліва бачна ў выпадку выпадзення асобных рытуалаў. Так, у XIX і XX стст. у час прыгатавання абрадавага хлеба бацькі ўжо не стаяць з запаленымі свечкамі каля яго, не кладуць у цеста спецыяльнае магічнае зелле, «дравічнае» масла, не бяруць ужо «з трох крыніц вады», «з трох палёў пшаніцы» і г. д. Тым не менш песні з такім зместам абавязкова трэба выканаць, бо яны раўназначны абраду. Гэта тлумачыцца мінулай верай народа ў вялікую сілу слова, дзякуючы якому сам абрад набываў большую моц. Без песні (слоў) і адпаведных дзеянняў прыгатаванне каравая страціла б свой абрадавы сэнс, бо з’яўлялася б звычайным пячэннем хлеба. Выкананне каравайных песень і рытуалаў адбываецца ў строгай паСлядоўнасці адначасова з прыгатаваннем абрадавага хлеба.
    Адзначаная ідэнтыфікацыя песень і этапаў абраду з’явілася асновай для нашай класіфікацыі каравайных песень: 1) запрашаюць род і суседак на каравай, 2) рашчыняюць каравай, 3) сукаюць свечкі, 4) месяць каравай, і ён падыходзіць, 5) рыхтуюць печ для каравая, 6) робяць каравай і шышкі, 7) садзяць каравай у печ, 8) каравай пячэцца, 9) вымаюць каравай з печы, 10) убіраюць каравай, 11) пераносяць каравай у клець, 12) частуюць каравайніц, 13) дзеляць каравай, 14) просяць каравая.
    Прыгатаванне каравая — калектыўнае абрадавае свяшчэннадзейства, якое выконвалася спецыяльнымі асобамі (каравайніцамі) у адпаведнасці з традыцыйным рытуалам. У старажытнасці ў ім прымалі ўдзел усе члсны радавой абшчыны, а пазней, у класавую эпоху, усе члены сельскай абшчыны, што з’яўляецца адгалоскам даўніх грамадскіх адносін \
    Аб калектыўным характары каравайнага абраду сведчыць і спосаб нарыхтоўкі прадуктаў і паліва. Так, сваякі і каравайніцы прыносяць з сабой муку, масла, яйкі: «Сабралася Агаты радзіна... Прыехала сем дзядзек (цётак, сясцёр) родных»; «знёслі ж яны на каравай тры бочкі (сіты) мукі, кваску масла, капу яек, вясы (бязмены) солі, нават прывязлі і тры вазы сучча»; «муку да й пшанічную, па кварце солі, фунту цукру, маслечка дравішнае, яечка курапячае».
    Наогул, трэба адзначыць, што «ўвесь працэс пячэння каравая, а таксама звязаныя з ім абрады і песні даюць нам даволі провільны ўзор старажытнейшага радавога камунізма»2. Аб даўнім паходжанні гэтага абраду сведчаць і заклінальныя песенныя формулы, якія маюць прыкметы малітвенага звароту. Іменна пры дапамозе іх запрашаюцца каравайніцы: «Прыйдзіце пасабіць» прыгатаваць абрадавы хлеб. Ад імя маладой або маці спяваюць:
    Выйду я на вуланьку,
    Стану я на грудочку, Гукну я да радочку: —■ Сыйдзіся, мой радочку, Вяселле пачынаці, Каравай учыняці (валкаваці, садзіці, убіраці, дзяліці і г. д.).
    У мясцовасцях з шырока развітым каравайным абрадам ён лічыўся пачаткам вяселля. Да каравая звяртаюцца як да жывой істоты: «Караваю, караваю, вяселле зачынаю, дружыначку сабіраю», просяць каравай (які змацоўвае вузы маладых накшталт Сулукі, Кузьмы-Дзям’яна ў іншых пачынальных песнях) пачаць вяселле:
    Караваю-мураваю,
    Да не стой у запечку, Да выходзь на хатачку, Да зачні вяселлейка.
    У некаторых каравайных песнях спяваецца, што зачынае вяселле святы Ілля:
    А ў гародзе зелле,
    За гародам вяселле,
    1 Н вкольскнй Н. М. Пронсхожденне н нсторня белорусской свадебной обрядностп. Мн., 1956, с. 203—204.
    2 Охрнмовнч В. Значенне малорусскнх свадебных обрядов н песен в в нсторнн эволюцнн семьн.— Этнографнческое обозренне, кн. XV, № 4 за 1892 г. М„ 1893, с. 26.
    А ў тым дому святы Ілля Зачынае вяселле.
    Аб вядучай ролі каравайнага абраду на поўдні Беларусі сведчыць і той факт, што вяселле тут пачынаюць не бацькі, а самі каравайніцы:
    Каравайнічкі-пачынальнічкі,
    Да не стойце ў запечку, Да выйдзіце на хатачку, Да пачніце вяселлейка, Вяселлейка вясёлае: Дзевачкі — у песенькі, Музычкі — у скрыпачкі, А мамачка — у мыселькі.
    Пякуць каравай часцей за ўсё ў суботу, а ў некаторых мясцовасцях — у пятніцу або нядзелю. Раней самыя адказныя моманты ў прыгатаванні каравая (як рашчыняюць, месяць, садзяць і г. д.) выконвалі толькі найбольш блізкія сваякі маладых.
    Рашчынялі каравай сястрыцы, А мясіла хрышчона, Саджала ў печ раджона.
    Пазней, з аслабленнем сваяцкіх вуз, для пячэння абрадавага хлеба запрашаюць 3, 5, 7, 11 найбольш вопытных у гэтай справе паважаных жанчын, добрых гаспадынь, але не ўдовых і не бяздзетных, бо лічылася, што ўсе якасці каравайніц праз каравай перадаюцца маладым.
    Удаўся, удаўся каравай.
    Чаму яму не ўдацца?
    Багатыя ўчынялі,
    Прыгожыя качалі, Пузатыя саджалі. Або:
    Ой, харошы каравай, харошы.
    Знаю, яго харошыя рабілі.
    Ой, удалы каравай, уда/іы.
    Знаю, яго ўдалыя рабілі.
    Ой, чырвоны каравай, чырвоны. Знаю, яго чырвоныя рабілі і г. д.
    Запрошаныя на каравай падзяляюцца на дзве групы, функцыі якіх строга абумоўлены абрадам. У першую ўваходзяць маладыя жанчыны, якія рашчыняюць і месяць каравай, наглядаюць за працэсам яго пячэння. У другую — выканаўцы абрадавых цырымоній: адзін-два жанатыя мужчыны, якія рыхтуюць дровы, печ і ўсе неабходныя прылады для прыгатавання абрадавага хлеба, нежанатыя хлопцы, якія садзяць каравай у печ, і дзяўчаты, якія робяць «гускі» і ўпрыгожваюць яго. Такое размеркаванне аба вязкаў паміж удзельнікамі каравайнага абраду знаходзім у песнях: «Сабі-