Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Да тры пуды пшанічнай мучыцы,
Да тры фаскі дравічага масла, Да тры капы перапялічных яек, Да два фунты загранічнае солі.
90
Ніхто не ўгадае, Што ў нашым караваі
* Першая палавіна кожнага наступнага радка паўтараецца тройчы.
Сямі азёр вада, Васьмі прудоў мука,
Дзевяці кароў масла, А яец паўтараста.
А пятая мая сіла Каравай замясіла.
91
Ніхто таго не ўгадае (не знае), Што ў нашым караваю 3 трох нівак пшаніца, 3 трох крыніц вадзіца, Ярых пчолак мядок.
92
Ніхто не ўвазнае, Што ў нашым караваі
3 трох рэчак вадзіца, 3 трох бочак мучыца,
3 трох каровак масла, Штоб було цела красна,
3 трох курак яечка Памазаць вяршэчка.
93
Ніхто не ўгадае, Што ў нашым караваі Сямі кулёў мука, Сямі кароў масла, Сямі крыніц вада.
Сямі курыц яйцы У нашым каравайцы.
Дзіва нам дзіўное Таму караваю дзіўному:
Мора вады ўнасілі, Бочку мукі ўмясілі,
Сем коп яец пабілі, Паску масла ўлажылі,
Тры фунты шапрану — Можна есці хоць пану.
95
Ніхто не ўгадае, Што ў нашым караваі
Лучыначка (свечачка) пагасілася, Цяля з хвастом умясілася.
Цяля было нелапое, Да на лета на другое.
Цяля было куртатае, Да на лета на пятае.
Цяля было бясхвостае, Да на лета на шостае.
96
Да ў саду месяц свеціць, Сам бог каравай месіць, А прачыстая свеціць, Ангелы ваду носяць, Хрыстос палівае, Хустай пакрывае.
Сам бог каравай месіць, Прачыстая памагае, Вадзіцы падлівае, Мучыцы падсыпае.
98
У саду вецце вісіць,* Сам бог каравай месіць, Анёлы ваду носяць, Прачыстую просяць: — Прачыстая маці, Хадзі нам памагаці Каравай мясіці.
99
У саду голле вісіць, Сам бог каравай месіць, А прачыстая маці Прышла памагаці, А анёлы прышлі На пагулянне,
А ўсе святыя людзі добрыя — На спамаганне.
100
Ва саду голля вісяць, Сам бог каравай месіць, Прачыстая ваду носіць, Анёлы муку сыплюць, А панна Мар’я качае, Месяц у печ саджае, Зоранька закладае, Сонейка запякае.
* Кожны радок паўтараецца.
У саду галлё вісіць, Сам бог каравай месіць, А анёлы прыступаюць, Шышкамі прыкрываюць.
102
У дубовай дзежачцы каравай месяць, Няўжо ж то каравай? — To божы дар, To Ганначкіна заслужанька.
Заслужоны ў баценькі He за рочак, не за два, He за дзве нядзеленькі — 3 малай дзяцінанькі.
103
Да на віру, да на вірочку, Да на жоўтым пясочку Да іграй, бобра, добра. Да месяць каравай добра. А месяць брат з сястрою, А месяць з яснаю свячою.
104
А хто месіць каравай, Таму, божа, памагай. Братка месіць з сястрою 3 швайцарскаю свячою.
105
Хто ж гібле каравай, Таму ж, божа, памагай. Гібле братка з сястрою
I з прачыстаю святою,
I з белымі ручкамі,
I персцянёчкамі з вочкамі.
106
Стукнула на дварэ, Робяць каравай на стале. — Рабі, брат з сястрою, 3 трайчастаю свячою Белымі ручанькамі, Залатымі перснямі.
107
Свеціць месяц на дварэ, Гіблюць каравай на стале. Гібле брат з сястрою 3 прачыстаю святою. — Удар, сястра, у далоні, Каб далоні шчымелі, Залатыя персні звінелі.
108
Да зялён явар на дварэ, Гібаюць каравай на стале. Да на явару пташачкі, Каля караваю свашачкі.
109
Да зелен явар на дварэ, А каравай гіблюць на стале. А ў явара вецце зялёнае, А ў каравая — залатое.
Цяром рубяць пад акном, Каравай гіблюць за сталом. Каля цярома трасочкі, Каля караваю дзявочкі, Каля цярома дробныя, Каля караваю родныя.
111
Каля месяца зорачкі, Каля каравая жоначкі, Каля месяца ясныя, Каля каравая красныя.
112
А ў гародзе зелле, За гародам вяселле.
А ў тым дому святы Ілля Зачынае вяселле.
Сам бог па цэркве ходзіць, Спаса за ручку водзіць Да пытаецца:
— Хто той каравай лепіць?
Ці з сяла сялянка, Ці з места мяшчанка, Ці з Львова буймістрова? Святая прачыстая!
— Hi з сяла сялямка, Hi з места мяшчанка, Но з Львова буймістрова. Святая прачыстая!
113
Ніхто не ўгадае, Хто ў нас каравай бгае.
6 Зак. 2120
81
3 Магілёва — магілёвачка, А з Быхава — быхавая,
А з Быхава — быхавая, А з Азяран — вайтавая,
А з Азяран — вайтавая, Тая у нас каравай бгае.
114
Да чыя то жана каравай мясіла? Да сямі пастамі кішэні пашыла, Усенька цеста ў кішэнь улажыла.
Сватня жана каравай мясіла Да сямі пастамі кішэні пашыла, Усенька цеста ў кішэнь улажыла.
115
Чыя ж гэта жынка Каравай мясіла, Шоўкам-золатам зарукавы шыла? Якава жана каравай мясіла, Шоўкам-золатам зарукавы шыла, Шыла і шоўкам вышывала I к гэтаму часу выгатаўляла.
116
Чыя жана каравай мясіла? Шоўкам-золатам рукавы нашывала Кала каўнера белым паперам, Кала забору чырвоным горам.
Сястра брату каравай б’е Да беленькімі ручкамі, Да беленькімі ручкамі, Пярсцёнкамі з вочкамі.
А чые to сёстры Белы каравай мясілі? Залатое зарукаўейка За пояс затыкалі.
Сужанькавы сёстры Белы каравай мясілі, Залатое зарукаўейка За пояс затыкалі.
118
А чыя ж то жана Каравай мясіла? Сама яна румяна, Шаўковыя рукава.
Вазьміце ж яе, пасадзіце ж яе За цісовым сталом, Частуйце яе, напойце яе Салодкім мядом.
[Іванава] жана Каравай мясіла.
Сама яна румяна, Шаўковыя рукава.
Вазьміце ж яе, пасадзіце ж яе За цісовым сталом, Частуйце яе, паіце яе Салодкім мядом.
119
Чыя б жана каравай мясіла, Каравай мясіла да бога прасіла:
— Ой, дай жа, божа, што дзень — то свята, Што нядзелю — то вяселле.
Каб я малада канапель не брала, Каб маё лічанька да пылам не ўпала, Да пылам не ўпала, не ўпылілася, Каб я малада не ўтамілася.
120
Каравай мы мясілі, А й суседзяў прасілі. А мясілі, мясілі Ножкамі і астрожкамі, А ножкамі і астрожкамі, Залатымі падкоўкамі.
121
Гарадзецкія жоны, дзе ў бога бывалі, Харашо каравай сабгалі.
Каб наш каравай ясен быў, А малады Іванька красен быў.
122
Каравайначкі-жоначкі Харошы каравай гбалі: У сярэдзіну месяц клалі, Акола — зоранькамі, Райскімі пташанькамі.
123
Жоначкі-каравайначкі, Гбайце каравай, гбайце, У кішэні не хавайце. Наліха вам прышло — У кішэні цеста ’зыйшло.
Хвалілася Хведарава жонка, (2) Што ўмее каравай мясіць.
Аж яна салжыла, (2) Караваю не ўмясіла.
125
Калі я каравай мясіла, Тады я бога прасіла: — Удайся, удайся, караваю, Да чіану богу на хвалу, Добрым людзям на славу, Нашым маладым на красу, Нашай дзевачцы на красу.
126
Каравай мясілі, Бога прасілі: — Дай, божа, нашым маладым Ды шчасця абаім.
127
Дунечка каравай мясіла
I ў бога долі прасіла:
— Ай, дай мне, божа, сем дзевяроў, А заловушку — хоць адну.
А за дзевярамі паскачу, За залоўкамі паплачу.
128
Манечка дзяжу мясіла, У бога долі прасіла: — А дай, божанька, сем дзевяроў,
А заловушкі ні адной.
За дзевярамі жыць будзеш, За заловушкамі гніць будзеш.
129
А калі я каравай мясіла,*
Тады ў бога прасіла:
— Ой, дай, божа, сем дзевяроў, А ніводнае залвіцы.
Ой, сем дзевяроў — красбта, Й адна залва — сухота.
Ой, сем дзевяроў ■— піць падаваць, Адна залва —: ногі разуваць.
130
Да дзе пашоў, да дзе пашоў Трахімаў ойчанька, Узяўшы сокала ў рукі?
— Да пайдзі кала пшонкі, Паганяй перапёлкі 3 каласістай пшонкі.
— Шугі, шугі, перапёлкі,
3 каласістай пшонкі, Бо мне пшонкі многа трэба:
Да і на два караваі,
На райскія пташкі, На сельскія дзеўкі.
131
— Малойчыкава маманька, He ўсядайся ў лавонькі.
* Кожны радок, акрамя двух апошніх, паўтараецца.
He ўсядайся ў лавонькі, He ўкідайся ў гадонькі.
He ўкідайся ў гадонькі, Да вазьмі сакала ў ручкі.
Да вазьмі сакала ў ручкі, Да пайдзі кала пшоначкі.
Да пайдзі кала пшоначкі, Пазганяй перапёлачкі.
— Шугі, шугі, перапёлачкі, на лугі, He псуйце мне пшоначкі.
He псуйце мне пшоначкі, Мне пшоначкі многа трэба:
Да на два караваі,
Да на два караваі,
На трэція — кветкі.
Каб злучыў бог нашыя дзеткі.
132
— Да дзеваччын войчанька, He ўсядайся ў лавачцы, I да вазьмі сакала ў ручкі.
[I да вазьмі сакала ў ручкі| Да пахадзі каля пшоначкі, Да пагані перапёлачкі.
— Ой, кыш, кыш, перапёлачкі, He псуйце мае пшоначкі, Бы мне пшонкі да многа трэба.
|Бы мне пшонкі да многа трэба:] Да на тры да караваі I на чацвёртыя — кветкі.
[I на чацвёртыя — кветкі, I на чацвёртыя — кветкі.] Злучы, божа, да мае дзеткі.
I адно дзіця да радзонае, А другое дзіця суджонае. Дзеванька — да радзонае, Малойчык — да суджонае.
133
Годзі, годзі, пшаніца, Сем лет у стозе стаяці, Час цябе, пшаніца, пабраці 1 з цябе каравая згібаці.
Пшанічка дробна, на ўсё спадобна: Да пасеем — куркі грабуць, На зыходзе гускі шчыплюць, А з коласа каравай гіблюць.
134
Зарадзіла нам пшаніца, зарадзіла. Цяпер мы тую пшаніцу сажнемо.
У густыя снапочкі звяжымо, У вялікія копачкі зложымо.
Цяпер яе начнемо, Аляксандры каравай спячэмо.
135
Ой ты, ярая пшанічанька,
Як на цябе аруць — валы равуць,
Як цябе сеюць — ветры веюць, Як цябе валочуць — гусі шчыплюць, А цяпер з цябе каравай гіблюць.
Яравая мая пшанічанька,
Як цябе сеюць — пташкі даўбуць, Як ты ўзыходзіш — гусі шчыпаюць, А цяпер — каравай рояць.
137
Ой ты, ярая пшанічанька, Як цябе сеюць — вятры веюць, I як валочаць да печы — мочаць, А як дажынаюць, то спяваюць, А цяпер з цябе каравай маюць.
138
А пшанічанька мая, Непагоданька твая.
Ты ў полі стаяла, Пагоданькі ждала.
Там цябе куркі шчыплюць, А дзевачкі каравай гіблюць.
139
Выхвалялася дзеванька, Што яе баценька багаты Да сеяў пшаніцу ў навіне, Выкладаў высокія сцірты на гумне — Слаўны каравай у дзяжэ.
140
Да губатыя, да рылатыя Каравай згібалі, А ўдалыя да харошыя За парогам стаялі.
Каравайначкі-пагібалначкі
Каравай згібалі,
А жанішка маладзенькага
У вочы не відалі.
— Уступі, уступі, малады жанішку, У новую рыдзягоўку, Пакланіся перад богам
I бацюхну тваяму.
I бацюхну тваяму,
I бацюхну тваяму
Да тым жоначкам-каравайначкам, Што каравайчык згібалі.
142
Ляцелі гусачкі з-пад гаю, А пыталіся ў нас караваю: —■ Ці ўжо ж каравай замясілі? Чаму ж нас, гусачак, не прасіді? Мы б вам каравай замясілі Сваімі дзюбкамі вострымі, Сваімі лапкамі быстрымі.
На мора б у красачкі зляталі, Мы б вам каравай убралі, Каб ваш каравай ясён быў, Каб ваш жаніх вясёл быў.
143
Да ляцелі гусачкі з выраю,* Пыталіся ў малодак караваю: — Ці ўжо ж каравай згібалі? Мы б на мора па краскі зляталі, Мы ж бы вам каравай прыбралі, Каб ваш каравай красен быў,
” Кожны радок паўтараецца.
Каб ваша дзевачка вясёла была. Каб была вясёла, як вясна, Каб была здарова, як вада, Каб была багата, як зямля. Да няма багачэй над зямлю, Да няма здаравей над ваду, Да няма весялей над вясну.
144
Хвала ж табе, божа, Што мы дзела зрабілі — Каравай замясілі Ручкамі бяленькімі, Перснямі залаценькімі. Чатыры нажы ў дзяжы, Пятая мая сіла