• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    — Сасонка мая із бору, Рубайце яе да долу I вязіце яе дадому. Ды й каліце на загнет, Загнетуйце каравай.
    202
    Да бору, малойцы, да бору, Да бярыце сякеркі з сабою, Рубайце сосну да долу.
    Стаяла сосенка кілька лет,
    Зрубалі яе на загнет, Каб наш загнет ясен быў, Каб наш каравай красен быў.
    203
    Стаяла ліпушка сорак лет, Рубіце яе, кладзіце яе на загнет — На тым загнеце каравай печ.
    He ўмела Параскута хлеба печ, He папала ў печ, ды пад печ.
    204
    Да стаяла сасонка восем лет, Парубайце яе на загнет, Штоб наш загнет ясен быў, Штоб наш каравай красен быў. -— Дзе ж пайшоў жаніхоў бацюхна? Няхай увойдзе, няхай стане, Няхай увойдзе, няхай стане, Да няхай стане блізка к караваю. Сваім дзеткам долі дае, Сваім дзеткам долі дае: Перваму да раджонаму, Перваму да раджонаму, А другому да суджонаму.
    — У мяне Іванька, у мяне Іванька — Дзіця маё параджонае, Дзіця маё параджонае, А Адарка — дзіця маё да суджонае.
    205
    — Да Трахімаў ойчанька, Чаму не стаіш блізка караваю? Чаму не дзяржыш трайчатай свечкі? — Ой, я стаю, ой, я стаю Блізка караваю.
    Ой, я прашу, ой, я прашу
    Свайму дзіцяці долі. Калі будзе добрая доля, To давай табе божа. А калі будзе ліхая, To ах, мой божа.
    206
    — Пара, пара каравай садзіць. — Яшчэ не пара, трэба згадзіць. Пашла Агатка бацьку прасіць, Каб прыйшоў благаславіць.
    207
    Начынаецца, развівацца У гародзе зелле, У гародзе зелле, А ў Марысі вяселле.
    Ходзіць певень па хаце, У печ заглядае, Хвастом вымятае, Хвастом вымятае.
    Час каравай саджаці.
    208
    А ў нашай печы Залатыя плечы, А срэбныя крыла, Штоб каравай укрыла.
    А прыпадае
    I ў печы заглядае.
    — Жоначкі-каравайначкі, Час каравай садзіці.
    Караваева пара Па прыпечку грала, Пад печ заглядала, Чы е ў печы месца Караваеві сесці.
    А ў нашай печы Срэбныя плечы, Арловыя крыла, Штоб каравай гняціла.
    210
    Сякіце печ, рубіце печ — Каравай у печ не лезіць, А зяць к цешчы не едзіць.
    211
    Караваю, мой раю, Кала цябе хораша іграю.
    Караваю мой грэцкі, Садзім цябе па-шляхецкі.
    Караваю мой жытні, Садзім цябе па-мужыцкі.
    212
    Дзевак лава — войцу слава. — Паглядзі, войчанька, Як то харашэнька, Што я маладзенька.
    Дзе сыноў лава, Там ойцу слава. Дзе дзявок лава, Там матцы слава, Рано, рано, рано.
    214
    Караваю, мой раю, Я кала цябе іграю, На золаце качаю, На срэбры саджаю.
    215
    Караваю, мой раю, Я табе пяю, іграю.
    Красівыя мясілі, Шчаслівыя садзілі.
    216
    Да ляцелі гусачкі, гаварылі: — Мы ж тут ключы ўранілі.
    Хто гэтыя ключы найдзе, Да ў гэтым гаду замуж пойдзе.
    217
    Кучаравы печ мяце, Пузаты качае, А багаты саджае. Няхай бог яму памагае.
    Тоўстая ў печ саджала, А зубатая зазірала, А чарнявая сардэчная, Із печы выймала.
    219
    Губатыя, лупатыя Каравай учынялі. Гарбатыя, зубатыя У печ саджалі.
    А харошыя-прыгожыя У печ заглядалі.
    220
    Губатая да рылатая Каравай саджае, А ўдалая-прыўдалая Да ў печ заглядае.
    221
    Губатая ўчыняла, Рылатая мясіла, А красная да харошая У печ усадзіла.
    222
    А рылатыя, губатыя Печ замяталі,
    А харошыя-прыгожыя Каравай саджалі.
    Таўстуха мясіла, А губатая садзіла, Пышная да харошая Да ў печ заглядала.
    224
    А губата мясіла,
    А губата мясіла, а рылата саджала,
    А красная да харошая да у печ зазірал[а].
    225
    Ой, каторая ўчыняла, Галавою дзверы адчыняла, А каторая мясіла, У зубах ночвы насіла, А красная, харошая У печ усадзіла.
    226
    Смаркатыя, лупатыя Загнет заграбаюць, А румяныя, харошыя Каравай саджаюць.
    227
    Г аспадынечку-вутка, Варочайся хутка: Ужо на дварэ вечар, Каравай наш не печан.
    Ой, вечар, вечар, Каравай не спечан. Маці маладой, Як завіхнецца, Каравай спячэцца.
    229
    Ой, матка-ютка, Завіхайся хутка. Матка завіхнула, Каравай згарнула I ў печ швырнула.
    Скупы гаспадару, He стой за дзвярыма, Выкаць бочку піва I кварту гарэлкі, Белы сыр на талерцы.
    230
    — Дзе ж ты, Сцяпанка, ваду браў, Хто ж табе каравай рашчыняў?
    — Ваду браў у крыніцы, Рашчынялі каравай сястрыцы, А мясіла хрышчона, Саджала ў печ раджона.
    231
    Да не слухай, дзевачка, Да не слухай дзевачка, Да што ж людзі гавораць. А паслухай, дзевачка, А паслухай, дзевачка, Што на небе забрашчала. А янгалы да ключы бралі,
    А янгалы да ключы бралі, Да дзежачку адмыкалі. Да дзежачку адмыкалі, Да дзежачку адмыкалі, Каравай у печ саджалі. Каравай у печ саджалі, Каравай у печ саджалі — Усадзіўся да хораша. Усадзіўся да хораша, Усадзіўся да хораша,— Кругом караваю квеці. Кругом караваю квеці, Кругом караваю квеці — Каб любіліся дзеці, Каб любіліся дзеці.
    232
    Дзякуем табе, божа, Жэ наш каравай гожы, Хораша спарадзілі I ў печ усадзілі.
    233
    Да казалі да пра нас людзі, Што з нас негадзяй будзе. Аж мы і работніцы, Аж мы і дасужніцы: Мы ўсё дзела зрабілі I каравай пасадзілі.
    234
    А хвала табе, божа, Што мы дзела зрабілі, Каравай учынілі, Замясілі, усадзілі.
    Замясілі, усадзілі Ручанькамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі, Мыслямі дабрэнькімі.
    235
    Паскач, паскач, бобра, Усадзі каравай добра. Да брусок на брусочку, Да на жоўтым пясочку, 3 скрыпкамі, з цымбаламі, 3 харошымі прыправамі.
    236
    Ой, насаты каравайніцы, насаты, Што далі хлопцам з лапатаю скакаці.
    237
    Ой віце, хлопцы-смаркачы, Ужо наш каравай у пячы. Ужо мы каравай замясілі, У печ усадзілі.
    3 лапатаю паскакалі, Трэба, што б нам гарэлкі далі.
    238
    Ляцелі гусачкі з выраю А пыталіся ў нас караваю:
    -— Ці ўжо каравай усадзілі, Чаму нас, гусачак, не прасілі? Мы б вам каравай усадзілі I каравай прыбралі: Сваімі лапкамі спісалі.
    Сваімі лапкамі дробнымі, Сваімі дзюбкамі вострымі.
    Да ляцелі гусачкі з раю,* Пыталіся да караваю:
    — Ці ўжо яго пасаджалі, Чаму гусак не ждалі?
    Чаму гусак не ждалі, Мы б вам яго папісалі
    Крылцамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі.
    240
    Да ляцелі гусачкі з выраю, Да пыталі гусачкі караваю: — Ці ўжо каравайку пасаджалі, Чаму ж нас, гусачак, не звалі? To мы ж бы на мора зляталі, Усякага зелля нарвалі, Каб наш каравайка красен быў, А каб наш Іванка шчасен быў. Красен каравайка на ўвесь свет, Шчасен наш Іванка на ўвесь век.
    241
    Ляцяць птушачкі із броду
    Ды пытаюцца ўсяго народу: — Да дзе нам узяць караваю?
    Да дзе нам узяць караваю?
    — Да ляціце, дзе хата з краю, Там вазьміце караваю.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    А ў той дзяжы Да тры нажы, А чацвёрты На дзяжы. Цалуйцеся ж, Мілуйцеся ж, Малады.
    243
    — Хто ж у нас да дзяжу выкупіць, Хто ж нам бочку мядочку дасць? — Пятрусь да дзяжу выкупіць, Пятрусь бочку мядочку дасць.
    — Гаспадару багаты, Мядзведзю камлаты, Выкаць нам тую бочку, Што стаіць у куточку.
    [Выкаць нам тую бочку, Што стаіць у куточку.] Да табе несці маркотна, А нам піць ахвотна.
    Пятруська — гарэлачкі, Мар’янка — закусачкі.
    У нашага Пятруська Да галоўка кудравая.
    Кудзяркамі патрасе, Нам гарэлкі прынясе. Табе несці маркотна, А нам піці ахвотна.
    244
    Гусанькі — не лябёданькі па сталу пахадзілі, Жоначкі-каравайначкі каравай ўляпілі.
    Мы стол абмываймо,
    Мы стала не даймо, Hex нас баценька просіць, Піва, гарэлку носіць.
    245
    Каравы ручкі, каравы, Дайце вадзіцы памыці.
    He тое вадзіцы, што ў крыніцы, А тое вадзіцы, што ў бочцы.
    246
    Каравайначкі, мыйце ручкі Да на вішаньку лейце, Каб вішанькі радзіліся, Дзетачкі любіліся.
    247
    Мылі ручкі, мылі, У сад ваду насілі Ды й на вішаньку лілі, Каб вішанькі да радзіліся, Каб дзеці да любіліся.
    248
    Падскоч, падскоч, рысю, Да налі вады ў місу.
    Будзем ручкі мыці, А пад вішанькі ліці. Да будуць вішанькі разлагацца, А маладыя нашы любавацца.
    Мы ж былі каравайначкі,* Мы ж белы ручкі мылі.
    Мы ж белы ручкі мылі, У сад ваду ж насілі.
    У сад ваду ж насілі, Ціхі салавейкі будзілі.
    — Ляці, ляці, салавей, з намі, Дзе мы ваду ўлівалі.
    250
    Ідземо па саду-вінаграду, Ад каравая ручанькі памылі.
    Ідземо па саду-вінаграду, Каб ручанькі адпачылі.
    251
    Дзе ж той дзеўся гаспадар? Няхай нясе мёду жбан.
    Мы ж яму дзела зрабілі — Каравай у печ усадзілі.
    252
    Мы дзела зрабілі, Мы дзела зрабілі — Каравай у печ усадзілі. А вы, старасты, знайце, Нам гарэлачкі дайце.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Мы ж дзела зрабілі — Да каравай усадзілі, Цяпер жа мы ні ў сём, ні ў том. Дайце ж нам нітак маток, To мы будзем ніткі віці Да й гарэлачку піці. Гарэлачку саладзенькую Да для мяне, маладзенькае. Г арэлачку-шафраначку Да для мяне, мяшчаначкі.
    КАРАВАЙ ПЯЧЭЦЦА
    254
    Удайся, удайся, каравай. Чаму ж яму не ўдацца? Багатыя ўчынялі, Прыгожыя качалі, Пузатыя саджалі.
    Расці, расці, каравай, Выша печы залатой, Выша княгіні маладой, Выша стаўба медзянога, Выша князя маладога.
    255
    Расці, караваю, Вышэй таго гаю, Вышэй тае печы, Што ўтрох можна легчы.
    Расці, караваю, Вышэй таго гаю 3 туку залатога, Вышэй Колі маладога.
    256
    Расці, каравай, расці, Як хмель на тычыне, А пшаніца на ніве.
    Расці, каравай, расці Да на ropy дзівіся, Да за яблынь бярыся.
    А як будзе каравай расці, Го мы будзем каравай трасці.
    257
    Расці, расці, каравай, Як наша Насця, Прыгожы ды румяны, Вялікі і харошы.
    258
    I ў печы каравай іграець (2)
    I ў заслонку таўхаець.
    I расці, мой каравай, расці (2)
    I вышай печы цагляной,
    I вышай печы цагляной, Вышай столбу залатога.
    Вышай столбу залатога, (2) Вышай мяне, маладога.
    259
    — Дзе ж ты, дзеванька, ды ты пахаджаеш, Чаму свайго каравая ды не даглядаеш?
    — Быле маёй сястрыцы даў бог здароўе, To ж мой каравай ды спечан будзе, [Ды спечан будзе,] дагледжан будзе, Да новай каморы ды вынесен будзе.
    Каравайная пара Да на покуце стала.
    Да на покуце стала Да й пачэсць паклала.
    Да й пачэсць паклала Да нашаму каравайку.
    Станьмаце каля печы
    V'	«j	•
    іхараван сцярэгці.
    Каравай сцярэгці, Каб яго не спаліці.
    Каб яго не спаліці, Харашэнька спекці.
    261
    Стану я ў печы Каравай глядзеці, Каб ён не абпёкся, Каб ён не абжогся, Каб нам сорам не быў Ад чужых людзей.
    262
    На прыпечку лой, А ты, дурню, стой. А ты вырачы вочы, Штоб бачыў уночы.
    263
    Вокны нашы пасавушчыя, Дзверы нашы парыпушчыя, Печ наша на стаўбах стаіць,
    Дзяжу нашу на руках носяць. Ой, печэ наша, печэ, Спячы наш каравай рэчэ, Штоб нам не спаліці, Увесь род абдзяліці.
    264
    Каравай у печы йграе, Заслонку адбівае.
    — Старшая каравайшчыца, Нё сядзі на заслоне.
    He сядзі на заслоне, Сядзь жа ты каля печы Каравай сцярэгчы: Каб яго не спалілі, Харашэнька ўгадзілі. Харашэнька ўгадзілі, Увесь род абдзялілі, Як старога, так і малога. Волечку абдзялілі I Колечку маладога.