Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Да тую траўку пакосім, Чаравічкамі разносім.
379
Віце, сядухі, сядзелі, Мы гора гаравалі — Каравай да каморы схавалі.
380
А мы былі ў клеці, А відзелі тры рэчы: Сыру паліцы, Піва піўніцы
I мёду шкляніцы.
ЧАСТУЮЦЬ КАРАВАЙНІЦ
381
He бугаенька ў жыце, He бугаенька ў полі — Да цяліцы ў пшаніцы. Наш жанішок маладзенькі, Частуй каравайніцы.
382
Дзе ж наш гаспадар дзеўся,* Ці ў клочча ўвярцеўся?
Трэба яму да сорам знаці — Нам гарэлачку даці.
Я маладзіца, да не дзеўка, Тудэм ішла, дзе гарэлка.
Пахне гарэлачка ў бочачцы — Мне маладзенькай хочацца.
Дайце мне мерачку — я вып’ю, Дайце другую — я й тую.
I трэцюю скаштую, За чацвёртую дзянькую.
У мяне таго не купіць, Дайце й пяту — буду піць.
Ен кудрамі патрасе, Нам гарэлачкі прынясе.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
гсадзілі мяне ў дзела, Хж лічка запацела.
Дайце ж мне гарэлачкі. I дайце густа з перцам. To я вып'ю з шчырым сэрцам.
384
Ой, папала ж я у дзела — Мне чола запацела, Гарэлачкі захацела.
На бога ж гляньце, Хоць капельку дайце.
385
Скупая гаспадыня, Пахадзі па святліцы I пашукай па паліцы, Чы тлустая гуска Для нас на закуску, Чы вялікі гаршчок кашы, Чы падядзяць каравайніцы нашы.
386
Слаўны наш караваю, Скупы гаспадару, He стой за дзвярамі, Нясі бочку піва, Барылку гарэлкі Для нашай дзеўкі.
387
Каравайніцы маладыя, Ды не маладыя — медавыя.
Яны гарэлачкі ды не п'юць, А салодкага мёду ждуць.
Хоць пчолачку замарыце, Нам гарэлачку падсыціце.
388
Каравайніца не галодна: He п’е гарэлкі, што халодна. Падкінь мядку, падсып жарку — Будзе яна цяплюсенька, Як мёд, саладзюсенька.
389
Да за караваю куса Усю ночку таўкуся, Да ні чаркі гарэлкі. Hi краснай дзеўкі.
390
Дзякуймо маладзіпы За тыя паляніцы I за зялёнае віно, I за добрыя ўжыткі. — Вясельная маці, Хадзі танцаваці, Тупні на памосце, Развесялі госці Для сваёй любосці.
391
Дзякуем богу Да й за дар божы, Што ў гэтым дому Гаспадар гожы.
Што пілі-елі, Прыспарай, божа, А з купы тачылі, Прыспарай, божа.
392
Ой, як ішла на караваец Да несла каробачку яец, Перастрэлі мяне хлопцы Да пабілі яйцы ў каробцы. Што ж я буду, бедна, рабіці, Чым я буду каравай масціці? Да пайду я да Крамянца Да купаваці яйца.
Па тры грошы плаціла, Каравай змасціла.
393
Старшая свашка мала * У караваі задрамала.
А вы, хлопцы, не глядзіце, 3 караваю свашку цягніце
Ды ў кажух укруціце, Ды ў запечку пасадзіце.
Наша цела запацела, Гарэлачкі захацела.
394
Каравайніцы п’яны : : Усё цеста пакралі. Усё цеста пакралі, У кішэні пахавалі.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
** Кожны радок паўтараецца.
Пашло наша цеста На піва й на гарэлку. На піва й на гарэлку, На красную дзеўку.
395
А калі я каравай качала,* Тады я жыватом крычала. Ой, іскарка, іскарка 3 прыпечка скакала Да ў Евачкі пытала: — О Евачка, Евачка, Ці ў ласцы ты з маткай? А калі ж бы ты не ў ласцы, Дык твой каравай не ўдасца.
■— Шкода было да етага дару, Што падала да столу гаду: А ні рук не памыла, А ні бога не ўсхваліла.
— А я і ручкі мыла, Я і бога хваліла.
396
Старшая каравайніца : ' Паехала ў дровы.
I паехала ў дровы На рабой карове.
Там яе сам бог караў — Карову мядзведзь задраў.
Карову мядзведзь задраў — Каравайніцу спужаў.
* Кожны радок паўтараецца.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Старшая каравайніца Паехала ў лес па дровы. Да тупою да сякераю, Да сляпою да кабылаю За пень зачапілася, На калоду прабілася.
398
Старшая каравайначка Да па полю гарцавала, 3 зайчыкамі танцавала I птушачкі цалавала.
399
Каравайніцы-сёстры, А ў іх наскі востры. А хто к ім прыткнецца, Той мёду нап’ецца.
400
Карав'айніцы-дружы Цягаліся каля лужы. Яны намачыліся, У каравай папрасіліся.
Каравайніцы немы -— Усё цеста з дзяжы паелі. Паелі, пакралі, У кішэнь пахавалі.
401
Каравайнічкі немы — Грэцкую муку елі Ды мукою папыліліся, Гасцюкамі падавіліся.
Каравайніцы немы — Каля дзяжы муку елі.
Каля дзяжы муку елі, У каравай убіліся.
He жалейце белай рукі, Каб не было на дне мукі.
Бо як на дне мука будзе, Каравайніцам стыдна будзе.
403
Каторая каравай мясіла,
У бога долі прасіла, А каторая каравай катала, Тая жыватом крычала:
— Дай мне, божанька, сем дзевяроў, А заловачку хоць адну.
3 дзевярамі іду — смяюся, А з залоўкай іду — бранюся.
404
А старшая каравайніца
Яна сабе гуску мала
Да ў чэраду праганяла:
— Гыля, гыля, гуска, ў чэраду
Да па самаму пераду.
I пастушку прыказала:
— Калі маю гуску ўтраціш, Так сем коп заплаціш.
405
Старша каравайначка
Сама сабе да бяду шчаўпла:
На прыпечку да трыбух спякла.
I казалі, я гультай,— * Аж я работніца:
Сем гадоў хвартух ткала, Тры гады хвартух шыла.
Тры гады хвартух шыла, На каравай спяшыла.
Пакуль каравай замясіла, Я й хвартух свой знасіла.
407
Каравайніца-маці He ўмее жыта жаці, Толькі ўмее па вяселлях хадзіці, Караваі мясіці.
А ў гэтай маці кашулькі няма, Пашла яна да суседачкі прасіці: — А суседачка мая, Ды пазыч мне кашульку.
А пазыч мне кашульку Каравай замясіці.
Я каравай замяшу
I кашулю прынясу.
408
— А чыя жана не ўмее жыта жаці,— Толькі ходзіць па вяселлейках каравай учыняці?
— [Пётрава] жана лянуецца жаці, Толькі ходзіць па вяселлейках каравай учыняе.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Каравайніца-красуля, У яе тонкая кашуля. He сама яна выпрала. He сама яна выткала, He сама бела бяліла, He сама часта пашыла.
Пшонка тонка выпрала, Жыта часта выткала, Грэчка на рэчку насіла, Гарох з рэчкі прыкаціў, Сачыўка пашыла.
Яна ж, шэльма, знасіла.
410
У каравайніцы кашуля Сто злотых каштуе.
He сама яна зрабіла —Пшонка тонка папрала, Жыта густа паткала, Грэчка на рэчку замчала, Ячмень бела пабяліў, A гарох у трубку завіў, Крупы і сала пашыла, На каравайніцу ўзлажыла.
411
Каравайніца-няраха, Нямытая рубаха.
У апалодніку памыла, Перад сопаўкай сушыла, На вяселлейка спяшыла. Тры дні сама не мылася, У дзяжу ўбілася.
А дзе тая каравайніпа,* Што ў сераду каравай пякла? Пякла, пякла ды сама ўцякла, На парозе павалілася, Караваем удавілася.
413
А хто каравай учыняў, Каб той пад печчу начаваў, ** А хто каравай замясіў, Каб ён пад печчу галасіў.
414
— Каравайніцы-мядзведзі, Нс начуйце у дзяжы.
Калі будзеце начаваці, To зробіце па дзіцяці.
— А мы будзем нянькі наймаці Да будзем дзеці калыхаці.
415
-— Да чыя жона гожа, Што зубамі ночаў гложа? — Іванава жона гожа, Яна зубамі ночаў гложа.
416
Ой вы, сванькі — сарокі, сарокі, Спеклі каравай бязбокі. бязбокі.
* Кожны радок паўтараецца.
** Кожны наступны радок паўтараецца.
Каравайніца, як дрозд, скача, А ў калысцы байструк плача. — Ціха, ціха, байстручку, Дам табе цеста ў ручку.
418
Ясна зорачка, ясна, Каравайніца красна. — А чаго яна красна? — Гарэлачкі напілася, Каля печы нагрэлася, Тым яна зардзелася.
419
— Ой, старшая каравайначка ўпілася. На каго ж яна, маладзенька, здалася? Ой, хто яе да доманьку завядзе?
— Ой, што ж вам, каравайначкі, да таго? Ой, е ў мяне міленькі для таго.
Ой, то ён мяне дадоманьку завядзе, Ой, то ён мяне на ложу белу паложыць, Ой, то ён мяне кітайкай надзене, Ой, то ён мяне каханкай назаве.
420
За калодай за дубоваю Там ляжалі рогі.
Там старшая каравайніца Задрала ногі.
Да затым яна задзірала, Што па поўнай выпівала.
За калодай за дубоваю Там ляжалі зубы.
Там старшая каравайніца Развешала губы.
Да затым яна развешала, Што па поўнай выпівала.
Каравайніцы п'яны * Да ўсё цеста пакралі.
Да ўсё цеста пакралі У пазуху да ў кішэню.
У пазуху да ў кішэню, Сваім дзецям на вячэру.
Як на ліха пашло, У кішэні цеста падышло.
У кішэні цеста падышло, А кішэня адарвалася.
А кішэня адарвалася — Я сарама набралася.
422
Каравайнічкі-зладзейкі Пакралі цесцечка ў кішэнькі.
Наш каравайчык велькі рос, А Яська да Манькі ракам поўз.
Нашы каравайнічкі-смяюшкі Пакралі цесцечка ў хвартушкі.
423
Каравайніцы-п’яніцы Да ўсё цеста пакралі, Да ў кяшонкі паклалі. Стала цеста бушаваці, Стала кяшонкі распіраці.
* Першы раДок кожнай страфы паўтараецца.
Каравайніцы з места Пакралі ўсё цеста. Яшчэ адна прышла з сяла .1 тая ўкрала з цяля.
425
Каравайнічкі з места, He бярыце ў кішэні цеста, Бо як ліха прыдзе, Цеста ў кішэнях зыдзе.
426
Каравайніца п’яна
Усё цеста пакрала: To ў торбу, то ў пазуху, To ў лычную сумку.
427
— Каравайніцы п'яны
Усё цеста пакралі: To ў мех, то ў кішэню, To дзецям на вячэру.
Каравайніцы адказваюць:
— Мы ж цеста не кралі I ў кішэні не бралі, Дадому не хадзілі I дзецям не насілі.
428
Каравайніцы немы —
Усё цеста паелі: Хто ў рот, хто ў кішэню, Дзецям на вячэру.
Каравайніцы з места (2) Пакралі ўсё цеста, I будзем іх калаціці, (2) Цеста нахадзіці.
Каравайніца маладая (2) Яна таго ўсё адбудзіць — (2) Нам гарэлкі купіць.
430
Каравайніцы напіліся — Караваю ў дзяжы забыліся, Караваю-цестачка, Залатое дэначка.
431
Свіння з’ела, зрыла, Ямкі парабіла.
Каравайнічкі п’яны Нажы паламалі.
А свіння начавала, Сабе бульбы шукала.
432
Славен, славен [Іванка] Папаіў жоначак.
Папаіў жоначак,— Пагубілі жоначкі світачкі.
Зачнецца світаці, Пашлем мужыкоў шукаці.
Шукаў, шукаў — не знайшоў, Заплакаўшы, да й пайшоў.
Гібецеся, сені, Дзе каравайначкі селі.
He намнога яны селі — На час, на гадзіначку,
На час, на гадзіначку, На гэтую вечарыначку.
434
Каравайніцы, не расходзьцеся, Сватачанькі, не расходзьцеся, Бо дзяўчыны баценька Будзе даром дарыці
Па паўненькай, па паўнюсенькай, Па гусеньцы па бялюсенькай.
435
Перад вароты возера — відно дно, Каравайнічкам да дадому не відно. Зраўняй горы, даліны раўненька, Каб было дадому відненька.
436
Старшая каравайнічка, Глядзь у аконечка, Чы высока сонечка на небе. Як яшчэ рана — пагуляймо, А як позна — разыйдзямося розна.
Казала лапата, Што е ў кожнай хаце: — Кожна свой дом мае, Свайго мужа норавы знае.
Старшая каравайніца, Да пасунься на лаве, Адчыні да ваконейка, Паглядзі да на сонейка, Да ці рана, ці позна. Да калі ж яшчэ рана — Да пойдзем пагуляем, А калі ж ужэ позна — Да разойдземся розна. Вып ем да па кубачку, Заўём да галубачку, Да пасадзім на сані, Да няхай едзе з намі, Да няхай едзе з намі, 3 пышнымі панамі.
438
Я ж была да на караваі, Як пчолачка ў раі. Там мяне частавалі Віном зеляненькім, Мядком саладзенькім. Далі нам піць і есці I лавачку сесці, Цісовую краватачку Да спатачкі легчы.