• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    — Ох, яшчэ бы я, о мой баценька, Нікога не любіла.
    Хай бы я рочак, хай бы я другі Дзяўчынай пахадзіла.
    531
    — Баліць галоўка мая, Ніхто праўды не скажа, Сама не знаю, не ведаю, 3 кім мяне матка вяжа.
    Няхай вяжа, няхай вяжа
    Па сваёй добрай волі.
    Як прыдзецца з нялюбым быці,—: Хоць з маста ды ў воду.
    — He тапіся, дзетка маё, Бо ты душу загубіш.
    Ой, скажы, скажы ўсю праўданьку, Каго верненька любіш.
    — Ой, рада была б, мая матка, Нікога не любіці, Каб яшчэ гадок, каб яшчэ другі Дзеўкаю пабыці.
    Дзеўкаю пабыўшы,— Да людская пагаворка, Замуж пайшоўшы за нялюбага,— Бедная галоўка.
    Дзеўкаю быўшы,— Да людзі пасмяюцца, Замуж пайшоўшы за нялюбага,— Слёзкі разальюцца.
    532
    Зборная суботка настала, Млода Ядзечка дзевак збірала. Сабраўшы, у радочак садзіла. — Пасядзьце, дзевачкі, у рад, А я маладзенька паміж вас, Скланю я галоўку ніжэй вас. Звіце мне вяночак з трох квят: Першая квятачка — ружачка, Другая квятачка — міртачка, Трэцяя квятачка — лялея, Каб па мне матуля родная памлела.
    533
    А дзевачкі, кампаначкі вы мае, Пасядзіце за столікам у мяне. Што я вас буду, мае дзевачкі, прасіць: Памажыце з руты вяночка савіць.
    Мне заўтра трэба мець галовачку ў злаце, Мяне будуць круга століка вадзіць, На мяне будуць чужыя людзі глядзець, Як мая русая каса будзець лялець.
    Зборная суботка настала, Марылька дзевачак збірала. — Пасядзьце, дзевачкі, усе ў рад. Звіце мне вяночак з розных квят, Каб мая галоўка лялела, Каб па мне мамачка не млела. Звіце мне вяночак маленькі, Каб мне быў Ванечка міленькі.
    535
    Зборная суботка настала, Ніначка дзевачак сабрала, Сабраўшы, у радочак саджала. Сама ж яна села паміж іх, Скланіла галоўку ніжэй усіх: — Дзевачкі, падружкі вы мае, Звіце ж вы вяночак для мяне, Бо гэты ж вяночак з руты-цвет, Ен жа мне завяжыць белы свет.
    536
    Зборная суботка настала, Млода Марылечка дзевак збірала.
    Набраўшы дзевачак поўны двор, Садзіла іх разам за поўны стол.
    — Пасядзьце, дзевачкі, вы ўсе ў рад А я, маладзюшанька, вышэй вас.
    А я, маладзюшанька, вышэй вас, Скланю галовачку ніжэй вас.
    Дзевачкі, сястрыцы вы мае, Звіце ж вы вяночка для мяне
    He з руты, не з мяты — з лілеі, Каб маё сэрцайка не млела.
    To ж маё сэрцайка млець будзе. To ж маёй матулі жаль будзе.
    Уецца вяночак, уецца,— Марысечка слёзкамі ліецца.
    Яшчэ ёй вяночак не звілі,— Толькі ёй жаласці задалі.
    Усе кветачкі-пералесачкі запвілі,— Усе дзевачкі за столік паселі.
    Яе матуля ўсю ночку не спала, Пакуль белу сукенку дастала.
    To месяцам, то зоркамі садзіла, Каб яна ўсю дарогу свяціла.
    537
    Зборная суботка настала,* Марыська дзевачак збірала. Сабраўшы, ў радочак садзіла. Сама села, малада, між іх, Скланіла галоўку ніжэй ўсіх. — Дзевачкі, сястрыцы вы мае, Звіце ж вы вяночак для мяне, Звіце ж вы вянбчак з трох кветак: Першая квятанька — рутанька, Другая квятанька — мятанька, Трэцяя квятанька —лялея, Хай па мне матулька не млее.
    538
    Суботачка сыборная настала, Млода дзевачка ўсіх падружак сабрала. — Садзіцеся, мае дзевачкі, ў радочак, Савіце мне, маладзенечкай, вяночак.
    * Кожны радок паўтараецца.
    А як жа мне вяночка не будзіць, Тады на вас, дзевачкі, жаль будзіць. А я ж яго нямножачка панашу — У аўторак прыданкамі адашлю.
    539
    Суботачка нядзелечкі даждала, Млода Ніначка ўсіх дзевачак сабрала, А сабраўшы, у радочак саджала. — Садзіцеся, мае дзевачкі, у радочак Да звіце ж мне, маладзюсенькай, вяночак. Сама села, маладзюсенька, міжа іх Да скланіла галовачку ніжа ўсіх. — Няхай мая галовачка буяець, Няхай за мной ўсе дзевачкі гуляюць, Няхай мая галовачка лялеець, Няхай мяне ўсе хлопчыкі жалеюць.
    540
    Паследняя суботачка настала, Маладая Галінка ўсіх сябровак сабрала, А сабраўшы, у радочак саджала.
    Сама села, малада, міжа іх
    I скланіла галоўку, малада, ніжа іх. — Хай мая буйна галоўка буяе, Хай мяне родная мамачка ўспамінае. Хай мая буйна галоўка лялее, Хай мяне ўся радня жалее.
    541
    Зборная суботка настала, Ганулька дзевачак збірала.
    Сабраўшы, за столік садзіла, Ссадзіўшы, работу ім дала:
    — Дзевачкі, сястрыцы вы мае, Звіце ж вы вяночак для мяне.
    Прышыйце вяночак да касы, Каб мая галоўка ялела.
    Каб мая галоўка ялела, Каб мяне свякроўка жалела.
    542
    А зборная суботка настала, Янечка дзевачкі сабрала, Сабраўшы, у радочак саджала: —Садзіцеся, дзевачкі, у радочак, А я, іМаладзюсепька, паміж вас, Скланю я галоўку ніжэй вас, Вылію слязінку жарчэй вас, Скажу яму слоўца вярней вас.
    543
    А зборна, зборна суботка,* Збарней суботы нядзеля, Збарней нядзелі Леначка: Сабрала субор поўны двор, Насадзіла падружак поўны стол, А сама села вышэй усіх, Схіліла галоўку ніжэй усіх, Думала-гадала болыпрі ўсіх.
    544
    Зборная суботка насгала, Зіначка ўсіх дзевачак сабрала. Сабраўшы, у радочак саджала. — Дзевачкі, кумпаначкі мае, Звіце вяночак для мяне: Я маладзенька была, Я сабе вяночак не спляла.
    * Кожны радок, акрамя апошняга, паўтараецца.
    Перабор, Валечка, перабор, Сабрала дзевачак повен двор.
    Сабрала дзевачак повсн двор, Хадзіла, прасіла ўсіх за стол:
    — Сядзьце, дзевачкі, у радочак, Звіце мне з руты вяночак.
    3 руты, з мяты, парловы, Каб жа быў да шлюбу гатовы.
    546
    Суборная суботачка настала,
    Малада Галечка ўсіх дзевачак сабрала, А сабраўшы, ім работачку сказала:
    -— Садзіцеся, мае дзевачкі, у радочак, Спляціце мне, маладзенькай, вяночак, Мне з руты, з лілеі пахнючы, А сабе з ялынцу калючы.
    КВЕТКІ ДЛЯ ВЯНКА
    547
    Ой, прыйшлі дзевачкі, прыйшлі, Да не руту-мяту шчыпаці, Да ў дзевачкі праўды пытаці: — Да дзевачка, наша сястрыца, Да ’скажы нам праўданьку: 3 чаго табе вянок віці?
    Да ці з руты, ці з мяты, Ці з шалвеі, з лялеі, Да ці з жоўтага кракосу Да ў тваю да ў русу косу?
    ■— Да дзевачкі, мае сястрыцы, Ці вы самі не знаеце, Што ў мяне пытаеце?
    Усялякія краскі рвіце, Мне, маладой, да вянок віце: Да і з руты, і з мяты, I з шалвеі, і з лялеі, Да і з жоўтага кракосу Да ў маю да ў русу косу.
    548
    — Размысляйся, дзеванька, 3 чаго будзеш вянкі віць: Ці з руты, ці з мяты, Ці з чырвонае рожы?
    — Веце, дзевачкі, з жоўтага кракосу Да мне, маладзенькай, на косу.
    У суботу раненька дзевачкі сабраліся,
    У маладой Валечкі пыталіся:
    — Маладая Валечка, з чаго вяночак віць: Ці з руты, ці з мяты, ці з усяго зелля?
    — Hi з руты, ні з мяты — з усяго зелля, 3 усяго зелля на ўсё вяселле.
    550
    У суботку вечарам дзевачкі збіраліся,
    У маладой дзецачкі пыталіся:
    — 3 чаго табе, дзевачка, вяночак звіці:
    Ці з руты, ці з мяты, ці з чырвонай лялеі, Ці з белага шоўку?
    •— Hi з руты, ні з мяты, ні з чырвонай лялеі, А з белага шоўку дзевачцы на галоўку.
    551
    Сабраліся дзевачкі у хатку, А божа наш, божа ў хатку.* Пыталіся ў Маруські парадку: — Да што будзем, Маруська, рабіці, 3 чаго табе вяночак савіці:
    Да ці з руты, ці з ружных цвяточкаў?
    — Да савіце вяночак із руты, Да савіце вяночак маленькі, А каб жа быў наш Колечка міленькі.
    552
    А ў садзе, ў садзе ды тры садочкі, А ў тых садочках ды тры цвяточкі.
    У адным садочку рута ды мята —
    * Рэфрэн «А божа наш, божа» паўтараецца з апошнім словам кожнага радка.
    Рута ды мята мне не прыятна.
    У другім садочку ружова рожа — Ружова рожа мне не прыгожа.
    У трэцім садочку сінь васілёчак — Сінь васілёчак мне на вяночак.
    553
    Ляцеў вінаград цераз сад, Рассыпаў пер’ейка на ўвесь сад.
    Маладая Таццянка хадзіла, Яна сваіх дзевачак прасіла:
    — Дзевачкі мае, сястрыцы, Вы гэта пер’ейка збярыце.
    Вы гэта пер’ейка збярыце Ды мне вяночак звіце,
    Хоць не руцвяны — пярловы, Каб быў да шлюбу гатовы.
    554
    Да й ляцеў гарнастай чэраз сад, Раніў пер’ейка на ўвесь сад — у!
    А вы, дзевачкі, збірайце перачкі, Віце дзевачцы велечка — у!
    Звілі велечка з бярозы, Пайшлі, пайшлі дзевачкі цвярозы — у!
    Звілі велечка з яблынькі, Пайшлі нашы дзевачкі п'яненькі — у!
    555
    — Выйдзі, сястрыца, правядзі, Нам дарожаньку пакажы.
    — От вам, дзевачкі, дарожка Пад вішнёвенькі садочак, Пад зялёненькі гаёчак.
    556
    Былі лютыя марозы, He змарозілі мне рожы. Пусціла квеці пад клеці, Зялёны лісток пад масток Маладзенькай Верачцы на вянок.
    557
    Да каліна-маліна, божа, божа,* Да не стой, распускайся, У белы цвет убірайся.
    Мне твайго цвету ж трэба, Хоць нямножка —: кусочак Томачцы на вяночак.
    Да хоць адну ветачку Віцечку на кветачку.
    558
    Пад аконцам садочак, Там Марынка хадзіла, Зёлачкі палівала, Цяжанька ўздыхала: — Мне вас болей не паліці, 3 вас вяночак мне не звіці. Звіюць дзевачкі вяночак 3 рутачкі, з лялеечкі, 3 галубой паперачкі.
    * Рэфрэн «Божа, божа» паўтараецца пасля кожнага радка.
    А што ў нас сёння за дзіва стала — За адзін дзянёчак вырас садочак. Па тым садочку Светачка ходзіць, Светачка ходзіць, з садам гамоніць: —• Чаму не вырас у маіх летах? Хоць ты і вырас — чапаць не буду, 3 цябе вяночак віці не буду.
    560
    Да каліна-маліна, Да не стой, развівайся, Белым цветам занімайся. Нам твайго цвету трэба Хоць на адзін вечарочак, Зіначцы на вяночак. Вянок будзе лялеці, Яна будзе сядзеці.
    На яе, маладую, Усе будуць глядзеці.
    561
    Зялёная руціца Па гародзе круціцца.
    Па гародзе круціцца, Пад вароты коціцца.
    Руціца незбіраная, У вяночак незвіваная.
    Трэба руціцу сабраць, У вяночак пазвіваць.
    562
    — Чыя то рута там за ракою? Зарасла ж яна ўсё й лебядою.
    Чаму, Манечка, дзевак не просіш, Дзевак не просіш, руты не поліш?
    — Mae дзевачкі, мае сястрыцы, Прыйшлі шутачкі — не да рутачкі.
    Прыйшлі шутачкі — не да рутачкі, Прыйшлі клетачкі — не да кветачкі.
    Mae дзевачкі, мае сястрыцы, Радзьце радачку, што мне рабіці.
    Радзьце радачку, што мне рабіці, Ці замуж ісці, ці дзеўкаю быці?
    Замуж пайшоўшы.— бедна галоўка, Дзевачкай быўшы — людская абмоўка.
    563
    — Ой, чыя то рута-мята за гарою Зарасла ўсякім зеллем, лебядою? Ой, чаму ж ты, Васіліса, руты-мяты не спалола? Хадзі, хадзі ты, Васіліса, руту-мяту палоці.
    — Цяпер жа мне не да руткі, як узялі мяне смуткі, Цяпер жа мне не да лебяды, як узяў Іван мае хлапаты, Цяпер жа мне не да зелля, як вяселле, Цяпер жа мне не да мяты — жаль маці.
    564
    — Чыя гэта да рутачка за ракою
    Зарасла да забуяла, ой, лебядою?
    Чаго, чаго, да Манечка, не палола Ці ты свае белы ручанькі пакалола?
    — А цяпер мне не да руты, не да лебяды: Узялі маю галовачку, ой, журбы, хлапаты.
    А што мне ж, да дзевачкі, думаць і гадаць, Дзве рэчанькі перайсці, ой, трэцюю — Дунай.