• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    484
    Наш сватка каравай рэжа, А з носа смаркач лезе.
    Ох ты, сваха, не забывай, Свату нос уцірай.
    485
    Дружко, каравай падзеліш I трое людзей загневіш: Адны — перадпячкане, А другія — запячкане, А трэція — за парогам.
    У каўша залатая душа, Быў на месце, просім тосты. Дайце каравая і белага сала.
    — Ой, караваю, караваю, А хто цябе задумаў? * — Задумаў мяне Іванка, У чыстым полі аручы Да пшаніцу сеючы.
    — Зарадзі, божа, пшоначку Да на маладую жоначку.
    487
    Каравай мой, караваю, Ой, хто цябе задумаў? Задумала цябе Надзечка, У чыстым полі ходзячы, Да пшанічку родзячы. Урадзі, божа, пшаніцу Да на мой каравай багаты.
    488
    Дзякуй сватам за каравай, Кіслы, смачны, салёны, У віннай дзяжы квашоны, У залатой печы пячоны.
    489
    Дзякуй маладой, маладому I табе, дружку, За тваю ўслужку.
    Дзякуй усем, А каравай сам з’ем.
    * Кожны радок, акрамя першага і апошняга, паўта. раецца.
    490
    Дзякую наперад пану богу, Айцу і матцы, Маладой і маладому I таму колу, Што сядзіць ля столу,— Невыборна, усім, пакорна.
    Дзякуй за каравай, За божы дар!
    491
    Стараста вызвалёны, Каравай падзялёны.
    Дай жа божа добра лета, Штоб радзілася нам жыта, Ячмень і пшаніца I ўсякая пашніца.
    ПРОСЯЦЬ КАРАВАЯ
    492
    Наш сват каравай нясе Ды кудрамі трасе.
    Хоць трасі, хоць не трасі,— Нам караваю дасі.
    493
    Сватка Мікалаю, Дай нам караваю.
    He дасі караваю, Мы твайго каня ўкрадзем.
    Мы твайго каня ўкрадзем,
    Да плота прывяжам,
    Да плота прывяжам, Будзеш пытаць — не скажам.
    Павядзем у адрыну, Адрэжам хвост і грыву.
    Будзеш ехаць праз места, Будуць людзі дзівіцца:
    — Нам сказалі — сват багаты А ў яго конь куртаты.
    494
    Дружка-варапаю, А дай нам караваю.
    А не дасі караваю, Мы ж твайго каня ўкрадзеіМ.
    А прывяжам к елі, Каб яго ваўкі з’елі.
    495
    Дай, сватка, караваю, Бо я тваю жонку аблаю.
    От на рынку, на таргу Пад сявеньку падвярну.
    Ды будзе яна трапятацца, Ды будуць усе людзі смяяцца.
    496
    Спаймалі свата, спаймалі, Ручніком звязалі.
    Спаймалі над малаком, Звязалі ручнічком.
    Як не дасі караваю, Тваю жонку аблаю На кірмашу, на таргу, Як будзе прадаваць качаргу.
    497
    Свацейка, мы табе раім: Дай нам караваю.
    He дасі караваю —: Мы цябе аблаем.
    He дасі гарэлкі — Прападуць авечкі.
    He дасі віна — Падохне свіння.
    Сванечка маладая, Мы цябе даўно ждалі. Мост масцілі, Каб сванечка не ўпала, Каравай не зламала, Віна не разліла.
    499
    У нашага свата рыжа барада, Яшчэ ў свата крывая нага.
    У нашага свата крывая нага, А яшчэ у свата лыса галава.
    Ды рыжаю барадою печ мялі, А крывою нагою жар граблі. На лысай галаве боб малацілі Да ў свата каравая прасілі.
    500
    Мы пшанічку палолі, Ручкі накалолі.
    У нас вочы не папоўскі, Мы людзі не такоўскі.
    Выце, маршалку, сорам знайце, Нам каравая дайце.
    501
    Мы пшаніцу палолі Ручкі пакалолі.
    Павінны свацці сорам знаці, Нам каравая даці.
    Мы пшанічаньку жалі, Караваю не кушалі.
    Павінны свацці сорам знаці, Нам каравая даці.
    502
    Дружаньку-галубаньку, Дай нам хоць гусаньку. Мы пшаніцу палолі, Ручкі калолі, Караваю не спыталі.
    Сват каравай крае, Залаты ножык мае, Сярэбраную талерачку, Правую ручаньку.
    503
    Дружка перапечку ўкраў, Панёс па падлавічу хаваючы. Казалі, сватоў мала, Аж іх чорт нагнала, Скрозь па паліцах іх I па жартавіцах.
    504
    Сеў гаспадар у канцы стала, У розе — гаспадыня.
    Украяў гаспадар лусту хлеба, Даў жонцы Марыне.
    505
    Ой, пойдзем да пана, Занясем каравая,
    Каравая пшанічнага Для пана палітычнага.
    Да й не вей, ветрэ, ў полі, Да павей па святліцы.
    Да павей па святліцы I зруш макавіцы.
    Макавіцы зазвінелі — Нашы паны звесялелі.
    ЗБОРНАЯ СУБ’ОТА
    МАЛАДАЯ ЗБІРАЕ ДРУЖАК I ПРОСІЦЬ IX ЗВІЦЬ ВЯНОК
    506
    — Ой, сягоння субота. Да прыбірайся, сэрдачка, Каб быў стол засланы, Каб быў яе род сабраны.
    — Есць у мяне родны бацюхна, Ён жа стол засцеле, Ен мне род збярэ.
    507
    Ступлю я на каліну, Гукну я на радзіну:
    ■— Збірайся, радочку, У суботу звечарочку, У суботу позненька, У нядзелю раненька На новы двор, За цісовы стол, Да Марысі на вяселле.
    508
    Хадзіла Марыська па сваім двару, Прасіла месяца, ясную зару:
    ■— Зорачка ясная, прасвяці да дня, Пакуль жа збярэцца ўся мая радня.
    — Досыць жа я табе насвяцілася, Пакуль ты ў мамачкі нахадзілася.
    Досыць жа я табе насіялася, Пакуль ты ў мамачкі нагулялася.
    509
    А ў суботаньку па няшпораньку гадзіну Збіраецца Марысіна радзіна.
    А Марыся свайго баценьку пытае: — Нашто ся то радзінанька збірае?
    — Ой, на тое, маё дзіцятка, на тое, Ой, на тваё вяселлечка слаўное,
    Ой, на тваё гуляннечка пышное, Ой, на твае нізкія ўклоны.
    510
    — Ці то той, матанька, вечарок, Што збіраецца ўвесь радок?
    Ці то тая, матанька, гадзіна, Што збіраецца радзіна?
    — Гэта той, дзіцятка, вечарок, Што збіраецца ўвесь радок.
    Гэта тая, дзіцятка, гадзіна, Што збіраецца радзіна.
    511
    3 суботы на нядзелю у гадзіну Сабраў Нікіпарка сваю радзіну.
    — Няхай мая радзіна збярэцца, Хай маей гарэлкі нап’ецца.
    Хай мая мілая радзіна пасядзіць, Хай майго вяселля паглядзіць.
    512
    А Манечка суботку даждала, Усю сваю радзінку пасазвала.
    Манечка суботкі даждалася, Уся яе радзінка сабралася.
    — Збірайцеся, ўсе дзевачкі, ў суботку,* Загадаець вам Рэнечка работку. Загадаець з канца ў канец хадзіці, Загадаець гібкія лаўкі насіці.
    — Мы паносім гібкія лаўкі за ночку, Мы увідзім заўтра Рэнечку ў вяночку. Мы памяцём шыроку вулку да канца, Мы выправім заўтра Рэнечку да вянца.
    514
    Зборная суботка, зборная, Чорная сцежачка, чорная. А хто гэту сцежку вытаптаў? Малада Волечка ходзячы, Усіх сваіх падружак просячы: — Хадзіце, дзевачкі, хадзіце, Із руты вяночак савіце Да пакаціце па стале
    У роднай мамачкі ў прыпале.
    Заўтра прыедзе мой Мішачка да мяне, Будзе глядзець на мой вяночак, на мяне.
    515
    Апаследнюю суботку Знайшла Манечка работку — Стала па хатках хадзіці, Стала дзевачак прасіці:
    — Прыдзіце, дзевачкі, прыдзіце, Вы мне вяночак завіце.
    — Прыдзем, Манечка, мы прыдзем, Мы цябе дзевачкай не ўвідзім, Мы цябе ад дзевачак адлучым, А да жоначак прылучым.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Астатняя настала суботка,* Рана Нінка пайшла на работку, А з паўдня па сялу хадзіла, К сабе дзевачак прасіла: — Ідзіце, дзевачкі, да мяне, Звіце вяночак для мяне Да з руты, з мяты, з лялеі Да на багровай паперы, На зялёненькай кітайцы Ніначцы ў рукі падайце.
    517
    Што ж там за зелле, чорнае насенне? Учора звечара яна яго сеяла, А сёння рана паўзыходзіла.
    Што ж там за праўда, маладая Сонечка? Учора звечара па вуліцах хадзіла, А сягоння рана яна дзевачак прасіла:
    — Ой, дзевачкі мае, сястрыцы мае, Паслужьше вы мне сёння дзень-субота. He дзела рабіць, а вяночкі віць, Да вяночкі віць, да песенькі пець.
    518
    Хадзіла Галечка па сялу, Збірала дзевачак на вянок:
    —: Дзевачкі-сястрыцы, прыдзіце, Болей мяне дзевачкай не ўвідзіпе. — Галечка-сястрыца, прыдзем, Болей цябе дзевачкай не ўвідзім.
    * Кожны радок паўтараейца.
    А Лідачка па сенях ходзіць Падружачак просіць, Падружачак просіць:
    — Дзевачкі, мае падружкі, Паслухайце мяне, Хадзіце вы ка мне.
    Савіце вы ж мне вяночак Хоць на адзін вечарочак, Хоць на адзін вечарочак.
    У маём вечку вазьміце, Золата не ўраніце, Серабра не рассыпце.
    У маім вечку вазьмілі, Золата ўранілі, Серабро рассыпалі.
    520
    — I а сягоння ў нас суборная суботка,* А ці пароблена твая, Фанечка, работка?
    Ці пакроены твае, Фанечка, падаркі, Ці пазбіраны твае, Фанечка, бальшанкі?
    — I пакроіла мая мамачка падаркі, I пазбірала мая сястрыца бальшанкі.
    521
    — Ты, сівая зязюленька, ** Ціўсе сады абкувал(а)?
    * Кожны радок паўтараецца.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Ціўсе сады абкувала, Мо каторы абмінавал(а)?
    — Толькі того абмінавала, У катораму ноч начавал(а).
    — Маладая Мар’ечка,
    Ці ўсіх дзявок за дружак пабрал(а)?
    Ці ўсіх дзявок за дружак пабрала, Мо катору абмінавал(а)?
    — Толькі тую абмінавала, 3 катораю верненька гулял(а).
    522
    -— Маладая Манечка,* Чаго мы к табе прыйшлі, Што ты нам за дар дасі? — Да дзевачкі-сястрыцы, Дам жа я вам дарочак: 3 цвяткоў звіце вяночак, Убярыце галоўку У чужую старонку.
    523
    Зборная субота, зборная, Чаму сцежачка чррная? Вытаптаў Антачак ходзячы, У садочак дзевачак просячы: — У садочак, дзевачкі, у садочак Ды савіце Марылі вяночак, Хоць не руцяны — ружовы, Абы хутка быў гатовы.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Што я вас буду, мае дзевачкі, прасіці: Хаця ж вы мне з руты вяночак савіце.
    Я заўтра буду ў таты на куце сядзеці, На мяне будуць усе людзі глядзеці.
    525
    Садзіцеся, дзяўчаткі, ў радочак, Савіце ж мне руцвяненькі вяночак,
    А каб добра веткі руты сядзелі, А каб міла сваточкі ўсе глядзелі.
    526
    Віце, дзевачкі, вяночак, Шчыпіце з руты цвяточак Да ўвівайце ў вяночак — I з руты, і з мяты, з лялеі. Ой, віце, дзевачкі, віце, Ой, віце, дзевачкі, не кпіце Ды звіце вяночак, як зліце.
    527
    Сягоння ў нас суборная суботка,* Млода Валечка ўсіх дзевачак сабрала, А сабраўшы, за столічак саджала, Пасадзіўшы, віці вяночак сказала: — Віце, віце, мае дзевачкі, маленькі, Да каб жа ён быў майму Юрачку міленькі. Звіце, звіце, мае дзевачкі, для мяне, Да каб не было ў чужой старане ганьбы мне.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Куе зазулька, куе рабая, Па бору лятаючы.
    Плача Оленька маладзенькая, Дзеванькі збіраючы:
    — Дзеванькі мае, сястронкі мае, Цяпер мне адгадзіце:
    Із барвіночку, із зялёнага Мне вяночак савіце.
    Ой, як за каго, за абы каго Барвінку не губіце.
    Як за Коленьку маладэенькага, Золатам убярыце.
    — Пастаў, Оленька, кварту гарэлкі, Саўем вянок табе.
    — Пастаўлю кварту, пастаўлю яшчэ дзве, Савіце вяночак мне.
    529
    Назбірала Олечка дзевачак На зялёны вяночак, А сама пашла ў камораньку 3 баценькам гаварыці, 3 родненькім гаварыці: — Ой, мой баценька, Ой, мой родненькі, За каго ж мяне аддаеш? Як за якога, за будзь-якога, To й вярбіначку не псуйце, А як за Колечку, за маладога, To й золата не шкадуйце.
    Ой, пасадзіла млода Каценька Дзеванькі вянкі віці, А сама пайшла да каморанькі 3 баценькам гаварыці:
    — Ой, ці ты знаеш, а мой баценька, За каго мяне даеш?
    Ой, ці за таго, каго я люблю, To пайду ўбяруся.
    Ой, ці за таго, каго я люблю, To пайду убяруся.
    А ці за таго, каго не люблю, To пайду утаплюся.
    — Ой, не тапіся, маё дзяцінка, Бо ты душу загубіш.
    О скажы, скажы шчыра праўданьку, Каго ты верна любіш.