• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Да я тыя дзве рэчанькі пешкі перайду, Дзявоцкае красаты я, ой, нідзе не найду.
    Дзявоцкае красаты я, ой, нідзе не найду, Дзявоцка гуляннейка, ой, не забуду.
    565
    — За ракою, дзевачкі, за ракою Да зарасла роза крапівою.
    Папалеце, дзевачкі, папалеце, Хоць сабе рожыцу забярэце. — Да чаму ж ты, Ганначко, не палола? — He да розы, дзевачкі, не да розы, Ужо мой Іванько ў дарозе, Можа, яго конікі ў аблозе Ды не пілі, не елі, мой божа.
    566
    — Чыя рутачка за гарою, Зарасла яна ўсякай травою, Усякай травою, усё й лебядою? Чаго, дзевачка, руткі не полеш? — Дзевачкі, мае сястрыцы, He да рутачкі мне, не да мяты: Звязуць мяне скора з гэтай хатачкі, 3 гэтай хатачкі ды ад роднай матачкі.
    567
    Пад гарою рута-мята, пад гарою, Да й зарасла рута-мята лебядою.
    — А чаго ж ты, Дунечка, не палола Ці ты свае белы ручкі пакалола?
    — Цяпер мне, дзевачкі, не да лебяды: Ужо паехаў Васілёчак да й па чабаты.
    Да й па тыя чаботы, па новыя, Да й па тыя падкоўкі медзяныя.
    568
    — Дзе твае, Зіначка, квяты раслі,* Дзе яны ў цябе зелянелі, Што ад марозу не памерзлі, Што ад сонейка не павялі?
    Хто тваіх, Зіначка, кветак даглядаў, Хто твае, Зіначка, квяты пашчыпаў, Хто табе, Зіначка, у вяночак пазвіваў? — Даглядала кветак матулька мая, Палівала квяты сама малада, Пашчыпалі квяты дзевачкі мае, Звівалі ў вяночак кумпаначкі мае.
    569
    — Галенка малада, дзе цвяты брала, Што цвяты ад дажджу не збуялі, Што яны ад марозаў не павялі?
    Галенка малада, хто цвяты паліваў твае? Галенка малада, хто цвятоў даглядаў тваіх? — Палівала, дзевачкі, родная мамка, Даглядала, дзевачкі, сама малада.
    •—• Галенка, хто цвяты пашчыпаў твае?
    — Пашчыпаў, дзевачкі, міленькі мой, Штодзянёк да мяне прыходзячы, Па аднаму цвяточку прыносячы.
    570
    А ў суботу за ракою Ходзіць Яначак з касою, Косіць рутачку з расою.
    * Кожны радок паўтараецца.
    За ім матачка слядою: — Яначак-дзіцятачка, He касі руты з расою, Папрасі сваіх дзевачак —: Няхай пойдуць у садочак, Сарвуць руты радочак Маладзенькай на вяночак.
    571
    Ходзіць Манечка па полю, Сее рутаньку з прыполу.
    Рута ж яе зялёна, У тры радочкі саджона.*
    Вышаў Яська з расою, Скасіў Рутаньку касою.
    — А вы, дзяўчаты-сястрыцы, Гэту рутаньку збярыце.
    Вы гэту рутаньку збярыце, Для мяне вяночак звіце.
    572
    У нядзелю рана Раса напала, А на той pace Слядок харошы.
    Дружчаткі кажуць: — Куна хадзіла.
    А хлопец кажа:
    — Дзяўчо хадзіла.
    Руту шчыпала У садзе нясмела.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Сабрала дзевачак —За сталом села.
    — Дзевачкі-сястрыцы, Віце вяночак, Віце вяночак На персцяночак.
    -— Дзевачка-сястрыца, Руты не стала, Руты не стала, На вяночак мала.
    — Віце вяночак
    Хоць ялоўцамі: He буду хадзіць Я з малойцамі.
    Віце вяночак
    Хоць з рамоначкамі: Буду хадзіці Я з малодачкамі.
    573
    Ой, вілі, вілі, да не давілі:
    Руты мала стала.*
    Мамачка ідзець, рутачку нясець
    Вянок давіваці.
    Ой, вілі, вілі, да не давілі:
    Руты мала етала.
    Татачка ідзець, рутачку нясець Вянок давіваці.
    Ой, вілі, вілі, да не давілі:
    Руты мала стала.
    Брацетка ідзець, рутачку нясець Вянок давіваці.
    * Кожны другі радок паўтараецца.
    Ой, вілі, вілі, да не давілі: Руты мала стала.
    Сястрыца ідзець, рутачку нясець Вянок давіваці.
    Ой, вілі, вілі, да не давілі: Руты мала стала.
    Колечка ідзець, рутачку нясець Вянок давіваці.
    Ой, вілі, вілі, да ўжо давілі: Руты досыць стала.
    574
    Ой, вілі, вілі, да не завілі, Вяночак вілі, Рутанькі мала стала.
    — Пашлі, Марынка, сваю матульку, Пашлі па рутаньку.
    Матулька стара, Руты не знала, Мятачкі прынясла. — Пашлі, Марынка, свайго татульку, Пашлі па рутаньку.
    Татулька пайшоў, Руты не найшоў, Браціткаў прыносіць. — Сваяго мілага пашлі па рутаньку. Міленькі ідзець, Рутаньку нясець, Рутанькі давольна.
    Ой, вілі, вілі, Вяночак звілі, Рутанькі хваціла.
    575
    У садочку была, вяночак віла А рутанькі мала стала.
    Ідзе матулька, нясе рутанькі вяночак давіваць. — Матулька родна, рута нягодна вянок давіваць.
    А далей паўтараецца тое ж, толькі «Ідзе татулька», «Ідзе сястрыца», «Ідзе братанька», «Ідзе цёценька», «Ідзе дзядзенька». / нарэшце:
    У садочку была, вяночак віла, А рутанькі мала стала.
    Ідзе Паўлачка, нясе руты вянок давіваць.
    — Паўлачка родны, рутачка годна вянок давіваць.
    576
    Ой, Улянка маладзенька, Недавіты вяночак.
    Ускоч у садочак, Нарэж квяточак, To даўемо вяночак.
    577
    Няслава брацятку, няслава: На вянок руты не стала.
    He ўмеў гароду гарадзіць, He сумеў руты пасадзіць. Загарадзіў гароду куточак, Пасадзіў рутачкі кусточак. — Вот табе, сястрыца, вяночак.
    578
    Няслава дзевачцы, няслава: На вянок руціцы не стала.
    — На цябе, бальшанка, гнеў маю, Што ўзяла падругу — не знаю:
    Hi яна вяночак не саўе, Hi яна песенькі не спяе.
    Савіла вяночак не гладка, Як спела песеньку, аж гадка.
    — Няслава, братка, няслава: На вяночак руты не стала. — Давіце, дзевачкі, вянок ялоўцам. — He быць табе, братка, малойцам. Ой, умная-разумная Марыська He ведала, што з розуму рабіці: Застаўляла сырыя ламы паліці, Застаўляла ды чорны мак сеяці.
    — Расці, расці, ой, чорны мак, чырвоны цвет, Бо мне маладой на вяночак руты нет. — Было табе па кірмашах не хадзіці, Было табе гародчык загарадзіці, Было табе зялёнай руты насадзіці.
    580
    У гародзе мята,у садочку рута, Няма каго паслаці руты-мяты нарваці:
    Мамка старая, сястра малая, Братка не знае — зверху зрывае.
    Есць у мяне служка, старшая дружка, Яна руты нарве і вяночак саўе.
    Яна руты нарве і вяночак саўе, Шоўкам абложыць, на галоўку ўзложыць.
    581
    Што ж там за зелле — з руты насенне? Учора звячора яго сеялі, А сёння рано яно паўсходзіло.
    Што ж там за праўда маладой Манечкі?
    Учора звячора па вуліцы хадзіла, Па вуліцы хадзіла, дзевак прасіла: — А дзевачкі мае, сястрыцы мае, Паслужыце мне хоць дзень у нядзельку. Да не жыто жаці — да руту шчыпаці,
    He дзело рабіці — да вяночак віці.
    Да некаго паслаці да руты нарваці: Мамка старая, сястрыца малая, А братко не знае — да вяршкі зрывае. Ёсць у мяне тры дружкі, яны мае служкі: Саму меншу пашлю —: да руціцы нарве, Селядоршай скажу — да вяночак саўе, Сама старша ўдобіць — на галоўку ўзложыць.
    582
    У гародзе мята, у садочку рута. Няма каго паслаці руты наламаці:
    Сястра маладая, а брат не ўнаровіць, А брат не ўнаровіць да з галлём наломіць.
    А ёсць у мяне дружачкі, то мае служачкі. Яны мне ўнаровяць, без галля наломяць
    I саўюць вяночак на адзін дзянёчак, I буду насіці, і бога прасіці,
    [I буду насіці, і бога прасіці,] Каб гэтага знасіла і больш не прасіла.
    583
    Нет ні рутачкі, а ні мятачкі, Няма з чаго вянка віць.*
    — Пашлі, Ганулька, сваю матульку У зялёны сад па рутачку.
    Матулька стара, руты не знала, Ядленцу наламала.
    Ядленчык коліць, галоўку клоніць, А божа ж мой міленькі.
    * Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    ■ 584
    Хадзіла Дануся па двору, ■ Сеяла руту з прыполу.
    Рута ж яе зялёна, У тры радочкі саджона.*
    —	Прасі, Дануся, матулю, Паможа збіраць рутаньку.
    —	He буду прасіць-маліці, He будзе мяне ўбіраці.
    —	Прасі, Дануся, татулю, Паможа збіраць рутаньку.
    —	He буду прасіць-маліці, He будзе хлебам карміці.
    —	Прасі, Дануся, брацятку, Паможа збіраць рутаньку.
    —	He буду прасіпь-маліці, He буду я з ім хадзіці.
    —	Прасі, Дануся, сястрыцаў, Памогуць збіраць рутаньку.
    —	He буду прасіць-маліці, He буду я з імі дружыці.
    —	Прасі, Дануся, Ясечку, Паможа збіраць рутаньку.
    —	Ой, буду прасіць-маліці, Бо будзе хлебам карміці.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    — Ox, рута-мята, дробнае зелле,
    3 кім цябе сашчыпнуці?
    Хадзем, матачка, хадзем, родненька, з табою, Сашчыпнем руты-мяты з расою.
    ■— Да не магу, дзіцятка, да не магу, Да я з жалю ручанек не зніму.
    Далей паўтараецца са зваротам да бацюшкі, сястрыцы. Нарэшце:
    — Ой, рута-мята, дробнае зелле, 3 кім цябе сашчыпнуці?
    Хадзем, брацейка, хадзем, родненькі, з табою, Сашчыпнем руты-мяты з расою.
    — Хоць жаль жа мне, сястрыца, ці не жаль,
    To мушу ісці,
    Трэба ж мне тваю русую косу Расплясці.
    586
    Зажадала Ганначка калінавага вяночка, Зажадала да й паслала падружкі
    У цёмны бор па каліну,
    У цёмны лес па маліну.
    Падружкі прыбягаюць —
    Каліна адцвітае,
    Каліна адцвітае, Маліна ападае.
    To ж наша нядоленька,
    Адцвіла калінанька,
    Адцвіла калінанька, Апала малінанька.
    Адцвіла калінанька,
    Апала малінанька.
    He з чаго вянка віці, He ў чым пахадзіці.
    He ў чым пахадзіці Сей дзянёк да вечара, Сюю ночку да світочку У руцяным вяночку.
    587
    Ды зажадала дзевачка 3 трох зелляў ды вяночка, Ды з каліны цвяточка.
    Пасылала свайго брацейку У цёмны лес ды па каліну, У шчыры бор па свізіну.
    Яшчэ братка не даязджае, Ужо каліна выцвітае, А свізіна пасыхае.
    —	Сястрыца мая родная, He з чаго ды вянка звіць, Трэба табе ў мяне быць.
    —	Ой, брацейка мой родненькі, Ды й у полі чабору многа.
    Я з чабору ды вянок саўю, I такі ж я ды замуж пайду.
    588
    Каб я ведала, маладзенькая, Сваю долечку горкую, Я ж бы паслала свайго татачку У даліну па каліну.
    Вецер не вее, сонца не грэе — Калінка не зрэе.
    Каб я ведала, маладзенькая, Сваю долечку горкую, Я ж бы паслала сваю мамачку
    У даліну па каліну.
    Вецер не вее, сонца не грэе — Калінка не зрэе.
    Каб я ведала, маладзенькая, Сваю долечку горкую, Я ж бы паслала свайго мілага У даліну па каліну.
    Вецер павеяў, сонца прыгрэла — Каліна сазрэла.
    589
    Маладая дзеванька свайго татачку просіць: — Гатачка мой родненькі, едзь у луг Да па каліну, да па калінавы цвяточак, Да мне, маладзенькай, на вяночак.
    Татачка пад’язджае — каліначка адцвітае.
    Татачка бліжэй, бліжэй — каліна вышэй, вышэй. Нешчасліва гадзіна — адцвітае каліна.
    Тое ж паўтараецца да мамачкі, сястрыцы, браціка. Заканчваецца так:
    Маладая дзеванька свайго дзяцінку просіць: — Едзь у луг па каліну да па калінавы цвяточак, Да мне, маладзенькай, на вяночак.
    Дзяцінка пад’язджае — калінка зацвітае.
    Дзяцінка бліжэй, бліжэй — калінка ніжэй, ніжэй. Вот шчасліва гадзіна — расцвітае каліна.
    590
    Маладая Валечка Зажадала вяночка, Зажадала вяночка, 3 калінкі лісточка.
    Вот паслала татачку У шчыры бор па калінку, У ціхі луг па малінку.
    Ужо і татачка прыходзіць, Ен калінкі не прыносіць.
    Вот паслала брацейку У шчыры бор па калінку, У ціхі луг па малінку.
    Ужо і брацейка прыходзіць, Ен калінкі не прыносіць.