Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Сабе звілі з руты, з мяты, з лілеі, А мне звілі з калючага яленцу. Яленец коліць, галоўку клоніць да зямлі — Адлучаецца млода Ганначка ад сям’і.
654
Сабірайцеся, мая радзінка, у суботку, Загадаю вам, мая радзінка, работку: Да садзіцеся, мая радзінка, у кружочак, Да савійце мне, маладзюсенькай, вяночак. Да сабе звілі з руты, лялеі, з мяты, А мне звілі з калючага яленцу.
Яленчык коліць, галоўку клоніць нізенька.
Я пакланюся і татку, і мамцы нізенька, I што яны мяне ні год, ні два расцілі, Што яны ж мяне ў чужыя людзі пусцілі.
655
Суборная суботачка настала,* Млода Рэнечка ўсіх дзевачак сабрала, А сабраўшы, за столічак саджала:
—: Сядзьце-пасядзьце, мае дзевачкі, ў радочак, А савіце мне, маладзюсенькай, вяночак.
Сабе звілі з руты-мяты, лялеі, А мне звілі з калючага яленцу. Вашы галоўкі ад рутачкі лялеюць, Мая галоўка ад яленчыку аж млеець.
656
Кумпаначкі, абманачкі вы мае,* Ашукалі-абманулі вы мяне.
Казалі, зялёныя сады не цвітуць, Казалі, з руты вяночка не віюць.
Казалі, пойдзем у зялён сад гуляці, А самі пайшлі зялёну руту ламаці. Кумпаначкі, абманачкі вы мае, Ашукалі-абманулі вы мяне.
Казалі, пойдзем за белы столік віно піць, А самі пайшлі з зялёнай руты вянок віць. Як зацвілі зялёны сады —: аж бела, А як звілі з руты вяночак — самлела.
657
Бальшаначкі, падманачкі вы мае, Падманулі маладзенькую вы мяне. Вы казалі, у сад пойдзем вянкі віць. Сабе звілі з руты, з мяты, з лялеі, А мне звілі з калючага яленцу.
А як вазьму ў ручкі — колецца, Як налажу на галоўку — клоніцца.
658
Ай, дзевачкі, абманачкі вы мае,* Абманулі, маладзенькую, вы мяне. Вы казалі, зялёны сады не цвітуць, Вы казалі, з руты вяночка не звіюць. Як зацвілі зялёны сады — аж бела, Ды як звілі з руты вяночак — самлела, Сабе звілі з руты, з мяты, з лялеі, А мне звілі з калючага ядленцу.
Ядленец коліць, галоўку клоніць да зямлі, Пакланіся, млода Леначка, усей радні.
659
У суботу ўвечары, божа мой,* Сабраліся й усе дзевачкі, божа мой, Толькі нету ды маладой Анютачкі. — Баярачкі, падманачкі вы мае, Падманулі й сызманулі вы мяне. Вы казалі, пойдзем у зялёны сад вянкі віць.
* Кожны радок паўтараецца.
Сабе звілі з руты, з мяты, з лялеі, А мне звілі й з калючага ядленцу. Ядленчык коліць, галоўку клоніць да зямлі. — А ты, Анютка, пакланіся ўсёй радні, Hi старога, ні малога не міні.
А ў старога й долі многа — табе дасць, А ў малога шчасця многа — табе дасць.
660
— I баярачкі-аб.маначкі тут ёсць,* Падманілі, падгаварылі вы мяне. Сказалі, пойдзем у зялёненькі садочак, I сказалі, саўем і табе вяночак.
I сабе звілі з руты, з мяты, з лілейцу,
I а мне звілі з калючага яленцу,
А яленец коліць, галоўку клоніць да зямлі.
■— I пакланіся, Алачка, да да далочка ўсёй радні Сваёй мамачцы, сваёй родненькай найніжэй, Бо яна ў цябе за ўсю радню найбліжэй.
Яна ж цябе маленькую ўзрасціла, А ўзрасціўшы, у чужыя людзі пусціла.
661
Вы, дзевачкі-сястрычкі, спадманулі мяне Учора звячора. **
Сказалі, пойдзем у зялёны сады вянкі віць. Сабе звілі з руты-мяты і з пахучых цвяткоў, А мне з калючага ялынцу.
Ялынец коліць, галоўку клоніць.
Вашы вяночкі галоўкі паднімаюць, Вочкі весела пазіраюць, А мае вочкі ўніз глядзяць, Гарохам слёзы ляцяць.
662
Баярачкі, вы спаДіМаначкі мае, Спадманулі маладзеньку вы мяне.
* Кожны радок паўтараецца.
** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Казалі, пойдзем у садочак вянкі віць, А ты пойдзеш у новую каморку чапец шыць. Мы пойдзем у садочак вянкі давіваць, А ты пойдзеш у нову каморку чапец дашываць.
Сабе звілі з руты-мяты, з лялеі, А мне звілі з калючага ельнічку. Ельнічак коліць, галоўку клоніць да зямлі.
663
Баярачкі, абманачкі вы мае,* Абманілі і здрадзілі вы мяне. Самі казалі, пайдзём у зелен сад гуляць, Самі казалі, будзем табе й сабе цвяты рваць, Самі казалі, будзем сабе й табе вянкі віць. Сабе звілі то з розачкі, то з мяты, А мне звілі з калючага яленцу.
Яленец коліць, галоўку клоніць, божа мой, Яленец шчыпліць, а слёзкі сыплюць Надзенькі.
664
Баярачкі, спадманачкі вы мае, Да спадманулі маладзенькую вы мяне. Казалі, пойдзем ў зялён сад гуляці, Мне ж, маладзенькай, калысачку люляці.
Баярачкі, спадманачкі вы мае, Спадманулі, маладзенькую, вы мяне.
Казалі, пойдзем ў зялён сад вянкі віць, Я ж, маладзенькая, за калысачкай слёзкі ліць.
Баярачкі, спадманачкі вы мае, Да спадманулі маладзенькую вы мяне. Казалі, пойдзем на ўдалых молайцаў глядзепі, Я ж, маладзенька, з старым удома сядзеці.
665
Паселі дзявочкі да ў тры радочкі, Ой, рана, рана, да ў тры радочкі, **
* Кожны радок паўтараецца.
** Рэфрэн «Ой рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Да ў тры радочкі, да ў чытыры. Да ў сіх дзевачак з руты вяночак, А ў маладой Мар’ечкі з пад’ялоўцу. — Ці ты, Мар’ечка, часу не мела, Ці ты красак не знала?
■— Я часу мела, я краскі знала, 3 пад’ялоўцу спадабала.
666
А пайду я ў зялёны садочак,* А сарву я з руты-мяты цвяточак Да саўю я свайму брацятку вяночак. Звіўшы вяночак, сама сяду ля яго, Сеўшы ля яго, спытаюся я ў яго: — Да хто табе гэты вяночак увіваў? — Да ўвівала святая прачыстая, Прышпіляла мая родная сястра.
667
Кала замор’я сінія краскі цвіцелі, Кала застолля любыя госці сядзелі. А ва ўсіх гасцей кунні шубкі надзеты, А ў нашай дзіцяткі вяночак на галоўцы. — Хто ж табе гэты вяночак савіваў? — Савівала мне вяночак мамухна, У царкоўцы на прыстоле седзячы, To золата, то серабра садзячы.
Сярод вянка яснае ўзор’е садзіла, Штоб яно ей дарожаньку свяціла: А яна ж паедзіць на сваю пераменную жысь.
668
— На кім у нас круты-віты вяночак? — На Кацярынушцы круты-віты вяночак.
-— Хто ж ёй віў круты-віты вяночак?
— Савівала ёй прачыстая мацер,
У касцёле на прыстоле седзячы,
У вакошачка гледзячы, To зорушку, то звёздачку садзячы. Яна золатам, яна серабром павівала, На Кацярынчыну галоўку ўскладала, Пасярод вянка красна сонейка ўзышло, Ясны месяц усю дарожаньку асвяціў.
669
Да на гары сінія васількі цвіцелі,* За столікам любыя госці сядзелі. На сім, на тым з руты вяночак звіты, На Іванечку, круці-вярці, лепш за ўсіх. — Хто табе, Іванька, гэты вяночак савіваў? — Савівалі вяночак сястрыцы мае родныя, У цёмнай ночы пры яснай свячы седзячы. Месячык і зорачкі ўвілі, Каб Іваньку дарожачку свяцілі.
670
На тым, на сім круты-віты вяночак.
— А хто яго, гэты вяночак, увіваў?
— Увівала яго родная сястрыца,
Пры цёмнай ночцы, пры яснай свечцы сядзючы.
Ды вакол усё звяздою ўвівала,
У сярэдзіну зараначку ўвінула: — Свяці, свяці, зараначка, да канца, Каб.заехаў цёмнай ночкай да вянца.
671
Прасіліся маладзіцы
У дзевачак вянок віці. А дзевачкі адказалі:
— Звілі мы вянок самі 3 маладымі малайцамі За цісовымі сталамі.
КОЦЯЦЬ ВЯНОК ПА СТАЛЕ
672
Суборная суботачка настала,
Млода Манечка ўсіх дзевачак сабрала,
А сабраўшы, за столічак садзіла, Пасадзіўшы, па рутачцы дзяліла:
— Ой, віце, віце, мае дзевачкі, вяночак,
А звіўшы, па століку каціце,
Роднай матулі на ручанькі кладзіце.
— Прымі, мамачка, вяночак, зялёнай руты цвяточак.
-— Ой, не Прыму, маё дзіцятка, не прыму, На тое цябе замуж аддаю.
673
А ў нядзелю раненька Звілі вяночак зеляненькі.
Рута ж яе зялёна,
У тры радочкі садзона.*
I пакацілі па стале, Па бялюсенькім абрусе.
— Каціся, вяночак, каціся, Матулі ў ручкі ўваліся.
— Выйдзі, матуля, з каморы, Прымі вяночак зялёны.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
— He выйду, дзіця, не выйду, За слёзанькамі не ўвіжу.
За слёзанькамі не ўвіжу, За музыкантамі не ўчую.
674
Зборная суботка настала, Алеся дружынку збірала. Назбірала поўны двор, Насадзіла поўны стол.
— Устаньце, дзяўчаткі, усе зараз, А я, маладая, паміж вас.
Станьце, дзяўчаткі, у радочак, Звіце Алесі вяночак.
Вілі вяночак, вілі, Па белым стале кацілі.
— : Каціся, вяночак, па стале, каціся, Матулі ў ручкі зваліся.
— Выйдзі, матуля, з каморы, Прыймі вяночак зялёны.
— Ой, не выйду, не выйду, За слёзкамі сцежкі не ўвіджу, За музыкантамі не чую.
675
Звіўшы вяночак, Па стале пакаціла Сваей матушцы На белыя ручкі.
- — Пераймі, матушка, Мой руцвяны вяночак.
— He перайму, дачушка, не перайму, 3 жаласці ручак не ўзніму: Цябе,-маладую, выдаю
У чужую старану, He да роднага татушкі —• Да да мілага свёкаркі,
Да да мілага свёкаркі I да ліхой свякроўкі. Будзець цябе ранюсенька будзіць, Будзець цябе па улачкам судзіць. Як ты ў мяне, дачушка, работнічка была, Ранюсенька ўставала і сямеечку будзіла, А як у свякроўкі застала, Так і гультайкай стала.
676
А ў суботачку позненька * Вілі дзевачкі вяночак.
Вілі дзевачкі вяночак 3 зялёнай руты цвяточак Да пакацілі па стале, Па бялюсенькім абрусе. — Каціся, венчык, каціся, Мамцы на ручкі ўзваліся. —: Падыйдзі, мамка, падыйдзі, На ручкі венчык пераймі. — Маё дзіцятка, не магу, А ў жыцці ручак не ўздыму, А за слёзцамі не ўбачу, Што цябе, дзіцятка, утрачу.
677
Да ў нядзельку раненька Звілі Марыльцы вяночак Да з руты, з мяты, з красачак Да пакацілі па стале, Па тонкім белым палатне.
-— Каціся, вяночак зялёны Аж да новенькай каморы, Маёй мамачцы на ногі. — Выйдзі, мамачка, з каморы, Падымі вяночак зялёны.
— He выйду, дзіцятка, не выйду,
Бо з жалю ручак не ўздыму: Цябе, маладую, выдаю Да на чужую старану, Да не ў багатую хату, Да не ў вясёлую сям’ю.
678
Да ў суботу звячор’я * Пайшла Сонечка ў садочак Да звіла сабе вяночак, Да з руты, з мяты цвяточак,
Да пакаціла па стале, Да па беленькім абрусе. — Каціся, венчык, каціся, Маме на ручкі зваліся.
— Пераймай, мамка, вяночак Да з руты, з мяты цвяточак. — He магу, дочка, не магу, Ад жалю ручак не ўздыму:
Я цябе замуж аддаю Да ў чужую старану, Да за чужога дзіцяці, Ен будзець ручкі ламаці.
679
Ішла Евачка із поля,* Нясла красачкі ў прыполе, А віла вяночак пры столе, А звіўшы, вянок пакаціла Усё й па століку цісовым, Усё й па абрусіку бялёвым. — Каціся, мой вяночак, з столу далоў, А ўдарся мамцы ў ножкі чалом. — А падай, мамулька, венчык мой.
— Рада б, дачушка, падаці,— За баярамі не прайду, За музыкамі не чую, А за слёзкамі не віджу, А за жалю ручак не ўздыму, Што я цябе моладу аддаю.
680
Ой, зелен, зелен садочак," Зелен Рэнечкі вяночак.
Мы пакацілі па скам’і, Паддалі жалю ўсёй радні,
А роднай мамцы найгорай, Што гадавала найболей,