• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    714
    Ой, у моры на дне, Ранам-рана.*
    Там свашанька да бялілася, Ручкі мыла, персня забыла.
    Да каму ж ехаць у мора па персцень? Да старасце ехаць у мора за перснем.
    Ой, у моры на дне
    Маладая Алёнка ручкі мыла, Ручкі мыла да персня забыла.
    Да каму ж ехаць у мора па персцень? Да старасце ехаць у мора за перснем.
    715
    — Ой, заржы, заржы, мой сівы коню, Дарогаю бегучы.
    Ой, ці ўчуе мая дзяўчына, 3 руткі вяночак ўючы?
    Скора ўчула, скора пазнала, Што мой Ясенька ідзе:
    — Ой, мой Ясенька, мае каханне, Сталася мне прыгода:
    Была я ўвіла пару вяночкаў, I то забрала быстра вода.
    — Мая Касюлю, мае каханне, He фрасуйся ты тому.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Маю я, маю пару лебядзёў, Пашлю я па вяночкі.
    Лебядзі плывуць, вяночкі тонуць, А быстра вада гарне.
    Ой, патраціла, мая дзівулю, Свае вяночкі марне.
    — Страціў ты, Ясю, страціў, нябожа, Коніка варанога,
    А я не страчу, маладзенькая, Вяночка руцянога.
    МАЛАДЫ ПРЫВОЗІЦЬ СВОЙ ВЯНОК
    716
    Ці ўспадзяешся, конь вараны, на бягу, Ці ўзвязеш дзевачку на гару, На тую гару крутую, Пад тую бярозу белую?
    Ай, там дзевачкі вянкі ўюць, Між сабой мядкі п’юць.
    А ўсім дзявочкам па вяночку, Адной Ганке вянка нет.
    Як зачуў-пачуў Ванечка:
    — He журысь, Ганачка, не журысь, А я ўчора на торгу пабываў, Я ж табе вяночак старгаваў Із руты, із мяты, із лялеі, Із беленькае паперы.
    Сонца грэе -— лялее, Ветрыкі павеюць — не звеюць, I дожджыкі пойдуць — не змочаць.
    717
    Заклапацілась Дунечка, Што рана зіма настала, Сняжком рутанька завяла, He з чага маладзе вянка звіць. Как зачуў-пачуў Ванечка: — He клапаціся, Дунечка, Учора была пятнічанька, таргоў дзень, Я ў тым таржочку прабываў, Я ж табе вяночак старгаваў Із руты, із мяты, із лялею, Яшчэ з беленькай паперы, Яшчэ з тоненькай трубачкі На тваю галоўку-любачку.
    Ветрык павеець — не звеець, Дожджык пойдзець — не змочыць, Падружкі сымуць — аддадуць, Галоўку склоніць — не зроніць.
    718
    Заклапацілася Наталля, Што рана зіма настала, Што не з чага маладзе вянка звіць, А ні звіць, ні купіць, Прыходзіцца маладзе так хадзіць. Як зачуў жа Іванька: — He клапаціся, Наталля, Я ўчора на таргу пабываў, Табе вяночак старгаваў А з руты, з мяты, з белае паперы. Мамухна глянець — не абвянець, Дожджыкі пойдуць — не змочаць, Сонейка ўзойдзе — не абвянець, Чужыя ўзглянуць — абвянець.
    719
    Да журылася дзевачка, Што рана зімачка настала, Сняжком рутачка запала, He з чага маладзе вянка віць, А ні на галовачку ўзлажыць. А зачуў жа тое сужанька: — Ой, не журыся, дзевачка, Я ўчора на таргу бываў, Я ж табе вяночак старгаваў, Хоць не руцвяны — пярловы, Ен табе да шлюбу гатовы. А не гэтых садоў красачкі, А не гэтых ільноў нітачкі, А турэцкіх садоў красачкі, Чырвоных ядвабаў нітачкі.
    Зажурылася дзевачка, Што зарання зіма стала,
    Што зарання зіма стала, Снегам рута запала,
    Няма з чаго вяночка звіць: А ні з руты, а ні з мяты,
    А ні з руты, а ні з мяты, Hi з чырвонай лілеі.
    Адазваўся Колечка: — He журыся, Сонечка,
    Я учора ў Вільні быў, Я табе вянок купіў
    He з руты, не з мяты, He з чырвонай лілеі.
    He з чырвонай лілеі, А з белай паперы.
    А з белай паперы, Каб на галоўку адзелі.
    721
    Учора з вячора мароз быў, Ой, рана, рана, мароз быў," Сягоння з рана інейка. А пала-пала інейка На Яначкаву каморку, На Валеччыну галоўку. Забедавала дзяўчынка, Што рана зімка настала, Яе рутачка завяла.
    Рэфрэн «Ой, рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожяага радка.
    Як пачуў жа Яначка: — Ды не бядуй ты, Валечка, Я учора ў Вільні пабываў, Табе вяночак старгаваў Ды на кардовай бумажцы, Ды на чырвонай кітайцы, Валечцы ў ручкі падайце. А ветры веюць — не звеюць, А сонца паліць — не спаліць, Ен да галоўкі прыстаніць.
    722
    Забедавала дзевачка, Што рана зіма лягла,
    Сняжком руту замяла I на вяночак не стала.
    Адазваўся малады малойчык: — He бядуй, дзевачка, не бядуй,
    Я учора ў Вільні быў, Я табе вяночак купіў
    He з руты, не з мяты, Але з чыстага шоўку.
    Але з чыстага шоўку, Табе, дзевачка, на галоўку.
    723
    Затужыла дзеванька, Што рана зіманька настала, Сняжком рутанька запала, He з чага маладзе вянка звіць. Зачуў жа то яе сужанька: — He тужы, не бядуй, дзеванька, Я ўчора на таргу пабываў, Я табе вяночак старгаваў 3 руты, з мяты, з шалфею,
    3 чырвонае каліны, 3 салодкае маліны. Чырвона калінка —: сужанька, Салодка маліна — дзеванька.
    724
    У лузе каліна гаварыла:
    — А чаму ка мне Мар’юшка не хадзіла Чаму ж мяне, каліну, не ламала, Чаму з мяне вяночак не звіла?
    Ай, быўшы летца да мінецца, Мяне, каліны, не будзець, Табе ж, Мар’юшка, жаль будзець, Што ў цябе вяночка не будзець. А ўчуў-услышаў Іванька: — He клапаціся, Мар’юшка, Я ж учора на торгу пабываў, Руцвяны вяночак таргаваў; Ен з руты, з мяты сувіван, Із чырвонай каліны, Із салодкай маліны.
    Чырвоная каліна — Map’юшка, Салодкая маліна — Іванька.
    725
    А зажурылася Галечка, Што рана зімачка напала, Сняжком рутачка запала. Hi руты, ні мяты, ні лялеі, А ні беленькае паперы, А ні чырвонае каліны, А ні зялёнае барвіны.
    А зачуў жа тое Сенька: — Ой, не журыся, Галечка, Я ўчора на таргу быў, Я ж табе вяночак старгаваў А з руты, з мяты і з лялеі, I з беленькае паперы, А з чырвонае каліны, I з зялёнае барвіны.
    Марылька бедавала, Што рана зіма стала, Рута снегам запала, 3 нечага вянка звіці, К галоўцы прышпіліці. Яначка ў Вільні быў, Марыльцы вянок купіў, Вянок з белага цвету, Марыльцы аж давеку.
    727
    Калі наш Сяргейка панок быў, А ў Ельню ехаў — вянок віў, А з Ельні ехаў — давіваў, Выносіў на базар — прадаваў. Куплялі дзевачкі — ён не аддаваў, Ен сваей Ніначцы дарма аддаў. — Насі, мая Ніначка, не знасі, Вечарам дзевачкам аддасі. Дзевачкі вяночак разаўюць I па красачцы разбяруць.
    728
    Ой, наш Грышачка панок быў, Ен у Кіеве вянок віў, А ў Магілёве маляваў, Сваей Марынцы дараваў. — Я вас, дзевачкі, не дару, Адну Марынку падару. Ды ён жа ёй не абы-як даў — Нізка пакланіўся і шапачку зняў.
    729
    Раслі садочкі ды ў тры радочкі, Ды ніхто ў тым садзе не бываў, Толькі мой міленькі пабываў,
    Там белыя ружы ён зрываў Ды ўсю дарожку вянок віў, звіваў, А ўехаўшы ў сяло, ён прадаваў. Таргавалі дзевачкі — ён не прадаў, А сваёй жа міленькай так аддаў. — Да на табе, міленькая, вяночак, Ды панасі ты яго дзянёчак, Да вечара на галоўцы панасі, А вечарам дружачкам аддасі. Яны твой вяночак разаўюць, А нам з табой песенек напяюць.
    730
    Наш Казімір паніч быў, У Магілёве вянок віў, Вазіў да Вільна пазлаціць, А ў Смургонях прадаваў, Сваей Мар’янцы дараваў.
    — Насі, Мар’янка, здарова, He скажу табе ні слова. Hi яго ветрык не звее, Hi яго дожджык не абмочыць.
    Ветрык павее — злялее, Дожджык пакропіць — краснее.
    731
    Ой, тоненька сосенка, тоненька, Затым яна тоненька, што ў бару.
    Затым яна тоненька, што ў бару, Да служыў Ванечка каралю.
    Да служыў ён, служыў, платы не браў, Да па садзе хадзіў, краскі рваў.
    Да па садзе хадзіў, краскі рваў, А дарогай ішоў, вянкі віў.
    А дарогай ішоў, вянкі віў, А ў паўдарогі павіваў.
    А ў паўдарогі павіваў, Купавалі дзевачкі — не прадаў.
    Купавалі дзевачкі — не прадаў, А сваёй Марусьцы так аддаў.
    — Вот табе, Маруська, першы дар, На каберцы станеш — другі дам.
    Хоць не руцвяны — парловы, На тваю галоўку гатовы.
    Ветрык павее — не звяне, Дожджык пакрэпіць — не змочыць.
    Дожджык пакрэпіць — не змочыць, Маладая Маруська не зносіць.
    732
    Мёд-віно ручаём цячэ, Колечка ялавец сячэ.
    Колечка ялавец сячэ, Ніначцы ён вянок нясе.
    — Ніначка й маладзенькая, He глядзі, што яловенькі.
    He глядзі, што яловенькі, Абы быў зялёненькі.
    He глядзі, што калюшчанькі, Абы быў пахушчанькі.
    *733
    У агародзе два васілёчкі, Абодва сінюсенькі.
    У нашай Анечкі два вяночкі, Абодва раўнюсенькі.
    Адзін вяночак дзевачкі звілі, To з руты і з мяты,
    Другі вяночак Валодзька прыслаў 3 чырвоненькай рожы.
    Пахнючая мята вельмі багата — Насіць я не буду,
    Чырвоная рожа вельмі прыгожа — Я ёю красіць буду.
    734
    ГІакаціў Ясюленька Свой руцвяны вянушак Па стале па цісовьш, Па белым абрусе Для маладой Касюленькі.
    735
    Дзянькуе, маршалочак, За руцвяны вяночак. У нашай панны маладой Есць свой садочак.
    Пашла Верачка ў садочак, Звіла вяночак
    He з руты, не з мяты — 3 белай лялеі.
    Наша пані млода Усю ноч не спала, Усю ноч не спала, Руцвянага вянца ждала, He так вянца, Як младзенца.
    He так младзенца — Шчырага сэрца.
    Я вянок прэзентую, За вянок дзянькую.
    Прыехаў падручнік маладзенькі, Прывёз вяночак зеляненькі.
    — А ты, нявеста, не спяшайся, За гэты вяночак не хапайся.
    Гэты вяночак атручоны, Ад тваіх дзяўчат адлучоны.
    737
    Прыехалі сваты-махляры, Махляры.
    Прывезлі вяночак з крапівы, 3 крапівы.
    — Маладая Манечка, дагадайся, Дагадайся.
    За гэты вяночак не хапайся. He хапайся.
    Бо гэты вяночак зарэнчоны, Зарэнчоны.
    Ад дзяўчат адлучоны, Адлучоны.
    738
    Прыехалі кавалеры, Палажылі венчык на талеры.
    — А ты, Ніначка, не спяшайся, За гэты венчык не хватайся,
    Бо гэты венчык з розных цвет, Завяжыць табе, маладой, свет.
    Наехалі сваты-шынберы, Шынберы.
    Пакацілі вяночак па талеры, Па талеры.
    — А ты, Верачка, дагадайся Дагадайся,
    А гэты венчык ашука, Ашука —
    I з атцом і мамкай разлука, Разлука.
    740
    Прыехалі госці Ды з чужой валосці, Ды навезлі нам зелля Ды з траякіх земляў. Што на трох землях росла, На талерачку ўзошла, На талерачцы ззяе, На галовачцы звяне, На талерачцы блісне, На галовачцы звісне.
    741
    Ды наехалі госці Ды з чужой валосці, Ды навезлі нам зелля, Што блізка зямлі расло. Што блізка зямлі расло, На талерачку ўзышло. На талерачцы ззяе, На галовачцы звяне.
    На талерачцы ясна, На галовачцы шчасна.
    He радавайся, Галечка, Што гэты вечар вясёлы, Што гэты венчык пярловы. Гэта ж не венчык — адманшчык: Ен жа ад дзевачак адманіць, Ен жа да жоначак прыманіць, У панядзелак — ад дзевак, А ў аўторак — да жонак.
    743
    Падмяцён садочак, падмяцён, Наўкола руціцаю абвядзён.
    Ніхто ў тым садочку не бываў, Малады Ванечка ў карты граў.
    Малады Ванечка ў карты граў, Ён сабе дзевачку намаўляў:
    — Вот пойдзем, дзевачка, ў мой садочак Дам табе руціцы на вяночак.
    — Я ў твой садочак не пайду, 3 тваіх рук руціцы не вазьму.
    Ёсць у маёй мамы свой садок, Дасць мне руціцы на вянок.
    744
    А ў полі, у полі сад мяцён, Кругом рутачкай абвядзён. Ніхто ў тым садзе не бываў, Молад Пецечка ў скрыпку йграў, К сабе Танечку падзываў: — Хадзі, мілая, у мой сад, У маім садзе вішань шмат.