Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
— Я ў твой садочак не пайду,
Я тваіх вішанек не люблю.
Твае вішанькі горкія, Твая радзінка гордая, Твая мамачка злосная.
745
На гары садочак памяцён, Зялёнаю рутаю апляцён,
Зялёнаю рутаю апляцён, Чырвонаю рожаю заквяцён.
— Хто ў тым садочку пабываў?
— Малады суджанка ў карты граў.
Малады суджанка ў карты граў Да сабе дзевачку падмаўляў:
— За мною дзеванька, за мною, Будзеш мне, маладому, жаною.
Будзеш мне, маладому, жаною, Да маёй матушцы слугою.
Будзеш мне, маладому, пасцель слаць, А маёй матушцы кросны ткаць.
Будзеш мне, маладому,— мякенька, А маёй матушцы — часценька.
Будзеш мне, маладому,— бяленька, А маёй матушцы — міленька.
746
Ну ды вумная-разумная Ніначка: Па павуціне сіняе мора перайшла. Перайшоўшы, на сцежачку прысела, Пасядзеўшы, тры думачкі задумала: Адна думачка — краснай паненкай не быці, А другая — у татулькі не жыці, А трэцяя — з руты вяночак ізвіці.
У агародцы рутка, Астанься, Кандратку, тутка. Бўдземо вянкі віці, 3 табою гаварыці.
748
Кала саду зялёнага, кала забору высокага
Там салавейка аблятае, на сад зялёны паглядае,
Дзе яго галубка гнездзейка ўе.
— Ой ты, сізая галубка, савей сабе на каліне, А мне, салавейку, на даліне.
Кала саду зялёнага, кала забору высокага
Там Іван аб’язджае, на сад зялёны паглядае, Дзе яго Маўрачка вяночак ўе.
— Ой ты, маладая да Маўрачка, савей сабе з пярламі, А мне, маладому, з сакаламі.
749
Ой, што ў саду звінела, Ой, што ў весялым?
Паніч паненку намавяў,
Залаты персцень дараваў,
Залаты персцень дараваў, А яна яму — вяночак руцвяны.
—■ Куды, Ясеньку, паедзеш,
He затраць майго вяночка,
Бо як вяночак затраціш, To да майго баценькі не трапіш,
Да майго баценькі на двор, Да мяне, маладой, за стол.
Ай, па бору дарожанька ляжала, Туды ехаў старэшанек старычок, Прывязаў каня к зялёнаму дубу, А сам пашоў зязюлюшку слухаць. Мне не й тыя зязюлечкі кукуюць, Ажно свашкі каравай пякуць, Каравай пякуць, песні пяюць.
Ай, па бору дарожанька ляжала, Туды ехаў малады Пятрушка, Прывязаў каня к зялёнаму дубу, А сам пашоў зязюлечак слухаць. Мне не й тыя зязюлечкі кукуюць, Ажно дзеўкі вяночкі уюць, Вяночкі ўюць, песні пяюць.
НЯДОУГА ПРЫЙДЗЕЦЦА МАЛАДОЙ НАСІЦЬ ВЯНОК
751
Сягоння субота, Святы дзянёчак,* Звілі мы для Тані 3 мірты вяночак.
— Мой ты вяночак, Мой ты мірцяны, Сягоння зялёны, А заўтра звянеш,
Маёй мамачцы Сэрца зажаліш, А мамачка Бедаваць будзе.
«Дзе маё дзіцятка?» — Гаварыці будзе Ці па цёмным лесе Хадзіці будзе.
Ці па цёмным лесе Хадзіці будзе, Салавейкаў-пташкаў Будзіці будзе?
Салавейкі-пташкі, Дробныя странаткі, Завядзіце ж мяне Да маёй вы хаткі.
Завядзіце ж мяне Да маёй вы хаткі, Да маёй хаткі, Да маёй роднае маткі.
* Кожны другі радок паўтараецца.
Сягоння нядзелька, Святы дзянёчак, Саўём дзевачцы 3 руты вяночак.
— Мой ты вяночак, Мой ты зялёны, Ты сёння зелен, А заўтразвянеш.
Ты сёння зелен, А заўтра звянеш.
Ты маёй мамачцы Сэрца разжаліш,
Бо мая мамачка
Бедаваць будзе: — Дзе маё дзіцятка Начаваці будзе,
Ці ў цёмным лесе, Ці ў роўным полі?
— Hi ў цёмным лесе.
Hi ў роўным полі,
У сваёй свякроўкі
У новай каморы, У новай каморы 3 мілым, харошым.
753
Нямножка венчыку на сцяне вісець, Эй, на сцяне вісець.
Нямножка мне з дзеўкамі пагуляць, Эй, з дзеўкамі пагуляць.
Як прыдуць свашачкі да не жаласлівыя, Эй, не жаласлівыя,
Расплятуць маю косачку па шырокіх плячах, Эй, па шырокіх плячах,
Разалыоць мае слёзанькі па румяну ліцу, Эй, па румяну ліцу.
754
Сягоння нядзелька,
Святы дзянёчак, Звілі дзяўчыне 3 руты вяночак.*
Сягоння звілі,
А заўтра завяне, А заўтра завяне, Як на шлюбе стане.
— Глядзі ты, дзяўчына, Каб не ашукацца:
Будзе табе гора, Бо не ў роднай маткі.
Трэба позна легчы, А раненька ўстаці I ўсю сямейку Трэба абуджаці.
Бо ў матулі дачушка, Як у боры птушка: Куды захацела, Туды паляцела.
Там дзевярочак — He родны браточак.
Ен да дзіцяці
Будзе, як звярочак.
Там залвіца — He родная сястрыца.
* Апошні радок кожнай страфы паўтараецца.
Яна да дзіцяці Будзе, як звярыца.
Там свякроўка — He родна матуля. Як ты захварэеш,
Цябе не прытуліць.
755
— Падыдзі, дзевачка, да стала,— Бальшанка вяночак савіла.
■ — He пайду, дзевачкі, да стала, Пайду мамачку прасіць.
Пайду мамачку прасіць:
— Пазволь мне вяночак насіць.
— Сягодня, дзіцятка, панасі, А заўтра дзевачкам аддасі.
756
Хадзіла дзевачка па бару, Савіла вяночак з чабару.
Яна сваю мамачку прасіла, Каб гэты вяночак знасіла.
— Сягоння, Манечка, панасі, А заўтра дзевачкам аддасі.
Дзевачкі вяночак разаўюць
I па адной кветачцы разнясуць.
— А мне, маладзенькай, жаль будзе, Што майго вяночка не будзе.
Хадзіла Валечка па полю Да віла вяночак з куколю, Да прасіла ў мамачкі дзянёчка Да панасіць гэтага вяночка. — Ой, прасі, дачушка, не прасі, Япічэ гэты вяночак панасі, А ўвечары дружачкам аддасі. А ўвечары дружачкі разаўюць Да на стале кветачкі пакладуць, Да дробныя слёзачкі разальюць.
758
Ой, хадзіла дзевачка па полю Да й віла сабе вяночак із куколю,
Да й віла сабе вяночак, да й прасіла: — Штоб я етага вяночка й знасіла.
Ой, дзевачкі, рада б я пабываці, Да не хочыць стара маці гадаваці.
Да не хочыць стара маці гадаваці, Да не хочыць стары бацька адзяваці.
759
Хадзіла Манечка па бару, Віла вяночак з чабару.
За ёй дзевачкі хадзілі, Яе вяночка прасілі.
■— He дам вяночка нікому, Панясу вяночак ў камору.
Панясу вяночак ў камору, А вы ж прыдзіце памерце,
Хай мая мамка паглядзіць, Аж яе сэрца звяніць:
— Дзе ж маё дзіцятачка,
Уся яе пакрасачка,
Усё яе красаванне, Дзявоцкае расставанне.
760
Суборны дзянёчак, субота, Субота.
Суборнейшая Ганначка, Г анначка.
Сабрала дзевачак сабе ўсіх, Сабе ўсіх.
Сама села да паміж іх, Паміж іх.
Да думае думачку больш за ўсіх, Больш за ўсіх.
— Што ты сабе, Ганначка, думаеш, Думаеш?
Што ты сабе, Ганначка, думаеш, Думаеш?
3 кім ты сваю мамку кідаеш, Кідаеш?
— Я думаю думачку такую,
Такую:
Я з сваёй мамкай не звякую, Ые звякую.
Я думаю думачку: так і быць,
Так і быць,
Мне з сваёю мамкаю век не быць, Век не быць.
Ой, у гародзе зялёна рута сядзела, 3 тае рутачкі віла дзевачка вяночак, А ў тым вяночку ўсё кветачкі лічыла, Колькі гадочкаў сваёй матачцы служыла.
— Ой, яшчэ туды адну кветачку прылучу, Яшчэ гадочак сваёй матачцы паслужу.
— Ой, з богам, з богам, маё дзіцятка, ад мяне, Ёспь у мяне ды малодшая за цябе.
762
Гдзе наша маладая, Што з руты вянка ажыдае?
У агарод ідзе, Кветкі рве, 3 агароду йдзе Вянкі ўе.
Звіўшы вяночак, Усё кветачкі лічыла, Колькі ў бацькі Лецечкаў служыла.
— Яшчэ к вяночку адну кветачку Прылажу, Яшчэ ў бацюшкі адно лецечка Паслужу.
— 3 богам, з богам, маё дзіцятка, Ад мяне, Пералетую гэта лецечка Без цябе.
763
Хадзіла дзевачка па полю, Віла вяночкі з куколю.
Вяночкі віла, кветкі лічыла,
Колькі ў свайго татачкі гадоў паслужыла.
-— Яшчэ адну кветачку далучу, Яшчэ ў свайго татачкі паслужу.
— 3 богам, з богам, дзіцятка, ад мяне, Перабуду лецейка без цябе.
Тады была міла, як работу рабіла.
А цяпер няміла, бо вяночак звіла.
764
Суборная суботачка настае, Маладая Настачка вянкі ўе, А ўе, ўе вянкі і ўздыхае.
— Чаго, Настачка, цяжка ўздыхаеш?
На каго, Настачка, жаль маеш?
— А маю жаль я на усіх,
На родную мамку больш за ўсіх,
Што аддае замуж маладу, Як белы камень у ваду. Як белы камень утоне — Тады мяне мамачка ўспомне.
765
Хадзіла Янка па полю, Сабірала вяночак з куколю. Звіўшы вяночак, легла спаць, Прыляцела зязюленька кукаваць. — Ой, ды не кукуй зязюля, я не сплю, 3 вялікага жалю галоўку не падніму. — Ой, ды й на каго ж ты, Янка, жаль маеш, Ці на мяне, зязюлю сівую, Ці на сваю мамачку родную?
— Ой, ды маю ж я жаль на ўвесь род, А на родную мамачку наўпярод, Што не дала пагуляць яшчэ з год.
У агародзе вішанька, у саду — дзве, Цвілі яны харашэнька абедзве, А на іх лісцейка рабое, Харошыя маладыя абое.
У полі, у полі ядлавец, Да віла дзевачка там вянец, Да звіла венчык, заснула, Прыляцела зязюлька, не чула. Стала зязюлька каваці, Да начала дзевачка плакаць. Стала ў яе зязюлька пытаці: — На каго, дзевачка, жаль маеш, Ці ты на каго чужога, Ці на свайго ойчанька старога? — Я ні на каго чужога, На свайго ойчанька старога, Што далёка замуж аддае, Да за семдзесят міль пад /\.юблец I не вяліць мне часта ў госцях быць.
767
Зелен, зелен да ялавец, Да савіла дзевачка з руты вянец, А звіўшы венчык, плакала.
Прыляцела зязюлька, кавала: — Да чаго ж, дзевачка, так плачаш? Да на каго ж, малада, жаль маеш? — Ой, плачу я, зязюлька, на свой род, Што не далі пагуляць яшчэ год. Далёка замуж выдаюць, Велькага пасага не даюць.
768
Гуляла дзевачка ды па полю, Звіла сабе вяночак ды з куколю. Звіўшы вяночак, стала плакаці. Прыляцела зязюля, стала кукаваці.
— Чаго, дзевачка, чаго плачаш? На каго, дзевачка, абіду маеш? — Маю, маю абіду на ўвесь род, А на родную мамку наўпярод: У лузе каліна ды з цвяткамі — He дала мне пагуляці ды з дзяўкамі, У лузе каліна ды з расою — He дала мне пагуляці ды з касою.
769
Субота — нядзеля як адзін дзянёчак. Ой, рана, рана, як адзін дзянёчак.* Маладая Манечка віла з руты вяночак. Яна віла, віла да ўсё й гаварыла: — Я табе, матуля, цяпер няміла, Тады была міла, як кашулькі мыла. Тады была слаўна, як пасцельку слала.
770
Сягоння суботка, Святы дзянёчак, Саўем дзевачцы 3 руты вяночак. Ой, вілі, вілі, Усё гаварылі: — Ой ты, вяночак, Мой ты руцяны, Сягоння залаты, А заўтра завянеш. — Ой, чым я табе, Мамачка, няміла? Ці я работкі Шчыра не рабіла, Ці разам абеда He сабедала, Ціразам вячэркі He вячэрала?
* Рэфрэн «Ой, рана, рана» паўтараецца э другой часткай кожнага наступнага радка.
Сягоння суботка, святгя дзянёчак, Віла Галінка з руты вяночак.
Ой, віла, віла, ўсё гаварыла: — Я табе, матулька, цяпер няміла, Я табе, матулька, шчыра рабіла, Табе пасцельку перасцілала, Табе кашулькі перамывала.
772
Сягоння субота, святы дзянёчак, Віла дзевачка з руты вяночак.
Ой, віла, віла, ўсё гаварыла: — Я табе, мамачка, шчыра рабіла, Прышла нядзелька — стала няміла. Стала табе міла зятняя гарэлка, Зятняя гарэлка, зятнія падаркі. Зятняя гарэлка стаяці будзе, Зятнія падаркі ляжаці будуць.
Ты мной, мамачка, пасылаць не будзет, Будзе пасылаці чужая маці.
А ты будзеш, мамка, слёзкі праліваці, Слёзкі праліваці, мяне ўспамінаці.