• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Дарогаю ішла — звінела, На дварэ стала — завяла, На дварэ стала — завяла, У сенечкі зашла — застрала,
    У сенечкі зашла — застрала, У хатаньку зашла — заззяла, У хатаньку зашла — заззяла Да к сабе дзевачку прызвала.
    870
    Да ўсе мы лугі выхадзілі, Да ўсю мы каліну выламалі.
    He мусілі дзевачцы елкі звіць
    Да з руты, з мяты, з яліны,
    Да з чырвонае каліны, Усё з чырвонае каліны.
    А вілі мы елачку на сяле, Паставілі ў татачкі на стале.
    Так наша елка на стале, Як золат персцень на руцэ.
    Так нашу елачку шануюць, Як золат персцень шаруюць.
    871
    Навілі дзевачкі елачкі
    Да ўвесь шчыры бор выхадзілі, Чырвоную каліначку выламілі.
    Да ўсё хлопчыку Іваньку елцы вілі Із руты-мяты, із яліны, Із чырвонае каліны.
    Вілі велейка кубком Пад зялёненькім дубком. Самі сабе дзіваваліся, Што харашо нагуляліся.
    873
    Скакала ёлачка па масту, Сустрэла яна старастў.
    -— Хто ж цябе, ёлачка, прыбіраў? — Прыбіралі мяне дзевачкі, Рэпкаўскія дзевачкі.
    — Й дзе вы ў бога бывалі, Што хораша ёлачку ўбралі?
    874
    Адчыняйце дзверы — Да нясуць дзеўкі елі. Адчыняй дарагія — Да нясуць залатыя. — Дзе ж елку вілі? :— На сяле, на сяле. — Дзе ж паставілі? — На стале, на стале. — Ды на якім стале? — На цісовым, на цісовым. — Ды на якой скацерцы? — На шаўковай, на шаўковай.
    875
    Да ці густа пшаніца На ввіне?
    Да ці ё гаспадар
    На дварэ?
    Ці выкупе елачку На стале?
    Я па ельнічку хадзіла, Свае ножанькі таміла. Сем пар чобат істаптала, Пакуль ёлку спадабал(а).
    877
    Звалі нас елец віць, Казалі, мёд-віно піць.
    Аж яны падманілі Ды вадой напаілі.
    He даеце нам гарэлкі, Паскідаем ложкі і тарэлкі.
    878
    Вілі, вілі елечкі з бярозы, Пайшлі нашы дзевачкі цвярозы. Вілі, вілі елечкі із мяты, Пайшлі нашы дзевачкі із хаты.
    МАЛАДАЯ ЧАСТУЕ ДРУЖАК
    879
    А ў полі вінная студня,*
    Там маладая Марылька віно чарпала, Віно чарпала, дзевак паіла.
    — Піце, дзевачкі, не разлівайце, Маю мамачку не нарушайце.
    He сына жэніць, не нявестку бярэць, А мяне, маладу, замуж аддаець.
    880
    Ой, сені, сені, студня вінная,* Ой, там Верачка віно чарпала, Віно чарпала, дзевак саджала, -— Піце, дзевачкі, не разлівайце, Майму татачку не дакучайце. А мой татачка ў вялікай бядзе, У вялікай бядзе па мне, маладзе.
    881
    За лесам, лесам вінны калодзесь,* Млода Марылька віно тачыла, Віно тачыла, дзевак паіла.
    ■— Піце, дзевачкі, каб напіліся, На мяне, малоду, не забыліся, Піце, дзевачкі, не разлівайце, Маёй мамачцы не дакучайце. Маёй мамачцы і так дакука, I так дакука, са мной разлука.
    882
    А ў бары, бары сасна гарэла,* Там наша Галечка вадзіцу грэла, Вадзіцу грэла, кубачкі мыла, Кубачкі мыла, дзевак паіла.
    — Піце, дзевачкі, не разлівайце,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Маёй мамачцы не дакучайце.
    Маёй мамачцы і так дакука — 3 дачушкай роднай навек разлука.
    883
    Са дзявоцкага вечара * 3 Вашкам кабыла спрэжана. Пакуль дзевачкі пагулялі, 3 Вашкам кабылу аглядалі, У карманы маслы хавалі, Сваім дзевачкам давалі.
    884
    Уступіла шэра вутачка на парог,* Папрасіла млода Рэнечка на пірог. Уступіла на які парог? — На хатні. Папрасіла на які пірог? — На сватні. — Дзякуй, Рэнечка, за пірог, Што мы пад’елі ўчатырох, Дзякуй, Рэнечка, за піва, Мы напіліся на дзіва.
    885
    Дзякуй табе, Люсечка, за пірог,* Што мы павячэралі ўдвох.
    Елі, елі — засталося, Каб табе жыць павялося.
    886
    Дзякуй, Ніначка, за мядок, Што пасядзелі ў радок. Дзякуй, Ніначка, за піва, Каб было жыці шчасліва! Дзякуй, Ніначка, за водку, Каб было жыці салодка! Дзякуй, Ніначка, за пірог, Каб у жыцці бог памог! Дзякуй, Ніначка, за ўсё, Каб у жыцці павязло!
    * Кожны радок паўтараецца.
    ПАСАД
    ЗАЧЫНАЮЦЬ ВЯСЕЛЛЕ
    887
    — Ды ўжо на двары вялікая зара,* У цябе, Зіначка, парадку няма.
    А твая вулачка не мяцёная Да твая косачка не пляцёная.
    7 ваё лічанька не ўмыванае Да твая дружынка не збіраная.
    — Ун ідзе брацейка, дружынку збярэць,
    Ун баярачкі ідуць, коску заплятуць,
    Ун падкоснічкі вадзіцу нясуць, Я сабе, малада, лічанька ўмыю.
    — He мыйся, Зіначка, ключавой вадой, Памыйся, Зіначка, гарачай слязой.
    888
    Ой, пара, пара вяселле пачынаці, Пашла Манечка суседзяў збіраці, — Цётачкі-суседачкі, прыдзіце, За сабой дзевачак вядзіце.
    Дзевачкі-сястрычкі, прыдзіце, За сабой хлопчыкаў вядзіце.
    Хлопчыкі-браточкі, прыдзіце, За сабою музыку нясіце.
    * Кожны радок паўтараецца.
    — Маладая Волечка, Прасі свайго татачку:
    «Татачка мой родненькі, Да збірай пляменнейка,
    Да збірай пляменнейка, Зачынай вяселлейка,
    Вам, музыкам, заіграці, Пускай дружыну гуляці.
    Дружына гуляць хоча, Дзевачкі спяваць будуць.
    Я ціханька пасяджу
    I на дружынку пагляджу».
    890
    А ў нядзелю раненька Манечка ля вакна сядзела, I часалася, і ўмывалася, I у мамкі пыталася:
    — Парай, парай, родна мамачка, Каго ж будзем у сняданачках садзіць? — Абы былі твае сястрыцы здаровы — Яны будуць у сняданачкі гатовы.
    А ў нядзелю раненька Манечка ля вакна сядзела, I часалася, і ўмывалася, I у таткі пыталася:
    — Парай, парай, родны татачка, Каго будзем у вячэрнічках садзіць? — Абы былі твае братцы здаровы — Яны будуць на вячэраньку гатовы. А ў нядзелю раненька Манечка ля вакна сядзела, I часалася, і ўмывалася,
    I ў сястрыцы пыталася:
    — Парай, парай, родна сястрыца, Каго будзем у прыданачках адпраўляць?
    •— Абы былі твае цётачкі здаровы — Яны будуць у прыданачкі гатовы.
    891
    А ў садочку салавей свішча,* У каморы адзываецца, Да ў каморы адзываецца. Там Ніначка прыбіраецца, Там Ніначка прыбіраецца, У таткі, у мамкі пытаецца: ■— Мамка-татка мае родныя, Якіх жа мне сватоў садзіць? — Да дачушка-маліначка, Садзі сваю радзіначку, I блізкую, і далёкую, I бедную, і багатую.
    А багатая піць-гуляць будзе, А бедная уздыхаць будзе. А багатая нагуляецца, А бедная наўздыхаецца.
    892
    3 суботы на нядзелечку He бярэ сон дзевачку. Пайшла яна ў каморачку, Прылажыла галовачку К цясоваму аконачку. Стала яна думку думаць: Якую дружыначку браць? Пабяру дружыначку — Усю сваю радзімачку, Блізкую і далёкую, Бедную і багатую.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Багатая дарыць будзе, Бедная благаславіць будзе. Багатая —: сыр і масла, Бедная — долю-шчасце.
    893
    — Маладая Манечка, Да не стой у запечку.
    Да не стой у запечку, Да выйдзі на хатачку.
    Да выйдзі на хатачку, Пакланіся свайму татачку:
    «Татачка мой родненькі, Зачынай вяселлейка,
    Зачынай вяселлейка, Дружына гуляць хоча,
    А я, маладая,— пасядзець I на дружыну паглядзець».
    894
    — Маладая Манечка, Да не стой за дзвярыма, Да ўвайдзі ў хатачку, Пакланіся татачку, Прыступіся блізенька, Пакланіся нізенька: «Татачка мой родненькі, Начынай вяселлейка, Начынай вяселлейка Да разжаль маё сэрданька». ■— Манечка, дзіця маё, Да разжалю, разжалю, I на воз сядаючы, Да з двара з’язджаючы.
    — Маладая Марылька, He стой у запечку, He стой у запечку, А выйдзі на хатачку, Папрасі свайго татачку: «Татачка мой родненькі, Пачынай вяселлейка, Развесялі ўсё племейка, Пусці дружыну гуляці, I старую, і малую, I мяне, маладую».
    — Маладая Марыська, Што тваё за вяселлейка, Што музыкі не граюць, А дзевачкі не спяваюць, Малойчыкі не гуляюць?
    896
    Маладзенькі малойчык, Прасі свайго татачку, Каб пачаў вяселле Ціхае, спакойнае, Добрае, вясёлае, Каб музыкі зайграль А дзевачкі загулялі.
    897
    Маладая Мар’ечка, Папрасі сваіх родных, Папрасі сваіх родных, Каб зачалі васэлюнька.
    А чы гэта рой роіцца, Чы васэле зачынаецца?
    А не гэта рой роіцца, Васэле зачынаецца.
    Вясёлы бацька-маці, Чом не йдзеш танцаваці, Госці разважаці?
    I сам не ідзеш, Госці не вядзеш.
    899
    Пазволь, пазволь, пане гаспадару, Павіленькі зайграці.
    Няхай пойдзе бацька і маці Паціху пагуляці, Скуравы патаптаці Гострымі гаструшкамі, Залатымі падкоўкамі.
    900
    Лейце вадзіцы на хмялец, Развядзі, баценьку, нам танец.
    Ты (імя жаніха або нявесты), дагадайся , Сваіх падружак папрасі, Свайго бацьку вымяні.
    901
    Да ў нядзелечку рана Да прышлі дзеўкі, прышлі, Да не руту шчыпаці, Да ў Манечкі пытаці, He ў яе — у яе мамачкі, Да ці павяліць, да ці пазволіць Песеньку заспяваці Маладому дзіцяці.
    — Успявайце, дзевачкі, Маладыя да малодачкі. На то ж мы яе гадавалі, Каб музыкі ігралі, Каб сваточкі гукалі, Каб дзевачкі успявалі.
    Маладзенькая Маруська, Што тваё за вяселле, Што музыкі не іграюць, Дзевачкі не спяваюць? Маладзенькая Маруська, Перайдзі хату, сені, Падзі к татку на калені, Прасі свайго татачку, Каб дазволіў музыкам зайграці, Дзевачкам паспяваці, Малойчыкам пагуляці. Дзевачкі — у песенькі, Малойчыкі — у танчыкі.
    903
    Папытаймося ў Маруські Да ў Маруськінай мамачкі, Да ці пазволіць, да ці павяліць Да песеньку спява(ці).
    — Я Маруську гадавала, Госпада бога прахала, А штоб мае да суседачкі Да песенькі спява(лі).
    904
    Папытаемся ж Колечкі Да Колеччынай мамачкі, Ой, ці звяліць, ці благаславіць Да вяселле спяваці.
    Як мы Колечку гадавалі, Госпада бога прахалі, Ой, што яго, да маладога, Да вяселлечка даждалі.
    — Папытайцеся ў дзевачкі Да ў дзявоцкай матачкі, Ці пазволіць нам, суседачкам, Песеньку заспяваці.
    —	Яж пана бога прасіла, Як свае дзіцятка расціла, А цяпер прашу вас, суседачкі, Песенькі заспявайце.
    906
    Дазваляліся дзеванькі У Марысінай матанькі, Ой, чы скажа, чы пазволіць Вяселле заспяваці.
    —	Спявайце, дзеванькі, спявайце, I вы, маладзіцы, зачынайце.
    He год, не два мы таго ждалі — Марысю гадавалі.
    907
    А скідайце вішнёвыя шапачкі Ды пытайцеся ў Манеччынай мамачкі, Ці дазволе рана музыку іграць, А ці дазволе рана дзевачкам пяяць, А цідазволе рана з хлопцамі гуляць.
    908
    А й грайце, грайце, музыкі, Спявайце, дзевачкі, На то мы бога прасілі, Маладую Аўдульку ўзрасцілі.
    Ды расступіся, увесь народ, Хай разводзяць карагод. Хай хлопчыкі не стаяць, Яны ж хочуць пагуляць. Зайграйце, музыкі, зайграйце, Усе ў радочкі пастаньце.
    910
    Што за бяседа, што не вясёла, Зачым так?
    Што за музычка, што не йграе, Зачым так?
    Што за піва, што не п янае, Зачым так?
    911
    Чаму музыка не грае? — Ці смыка не мае, Ці скрыпка згарэла, Ці музыка здурэла. Сталы мае цісовыя, Абрусы мае кружовыя, He за рок я вас паткала, А ў хвіліну разаслала.
    912
    А сягоння у нас скрасенне,* Пачынаецца Любіна вяселле.
    Да ўжо пара й столікі засцілаць, Да ўжо пара й чарачкі наліваць.
    Да ўжо пара й скрыпачкам іграць, Да ўжо пара й дзевачкам пяяць.