• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    райся, род, к роду, а старыя мужы, на параду, маладыя маладзіцы, караван мясіць, красныя дзевачкі, ка саду каравай убіраць, песні пець, маладыя малойцы, каравай печ, а старыя мужы, раду радзіць».
    На каравай, як і на само вяселле, у многіх выпадках эапрашаюцца ўсе родныя і аднавяскоўцы, якія часткова ўдзельнічаюць у выкананні адпаведных абрадаў і песень. Лічыцца, што чым больш людзей, гоману і весялосці, тым лепш удасца каравай, з якім звязваецца будучае маладых. У маладой каравайны абрад адбываўся больш урачыста, чым у маладога, і суправаджаўся вялікай колькасцю песень.
    Вылучаецца цэлая група песень пра. запрашэнне маці (рэдка бацькам) суседачак (жоначак), каравайнічак да «роду, каб давесці божы дар да ладу». Каравайніц маці збірае «па зорачках і па яснаму месяцу», бо, як абавязвае звычай, кожную адказную справу трэба пачынаць зранку, калі «дзень ідзе ў рост». Але паколькі неабходна сабраць вялікую колькасць каравайніц, то маці даводзіцца хадзіць і «па яснаму сонцу». У гэтых песнях даволі выразна бачым выпрацаваны стагоддзямі сялянскі этыкет і мараль. Хор, звяртаючыся да маладой, напамінае ёй аб неабхрднасці паважаць бацькоў і наогул старэйшых:
    Ой, пахадзі па двару сціхенька
    I ўкланіся свайму баценьку знізенька.
    А няхай баценька па сялу. паходзіць, А няхай ён жоначак папросіць.
    Па традыцыі на вяселле запрашаюць некалькі раз, што сведчыць аб вялікай павазе да гасцей і важнасці самога вяселля. У песнях гэты рытуал апісваецца скупа і лаканічна, але яркімі і выразнымі штрыхамі. Тут ствараюцца разгорнутыя малюнкі ўзаемаадносін паміж людзьмі. Маці, ходзячы па хатах, «накрыж рукі носіць» (кланяецца) і просіць: «Мілыя суседачкі, ці вы дзетачкі не маеце, што ка мне не бываеце?» (бо ім прыйдзецца прасіць аб тым жа). I далей: маці «каравайніц збірае, шоўкавае зарукаўечка за пояс затыкае» (многа клопату мае), ходзячы, яна «стаптала тры пары чаравік», бо ёй трэба абысці ўсю вёску і не аднойчы. Нарэшце, сама форма і змест запрашэння маюць розныя сэнсавыя адценні ў залежнасці ад таго, ці запрашаюць для ўдзелу ў вяселлі ці быць гледачом.
    Многія песні гэтай групы, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца маці, пачынаюцца своеасаблівымі пытальна-сцвярджальнымі зачынамі:
    Чыя гэта маці па вуліцы ходзіць?
    Па вуліцы ходзіць, мяцеліцу топчыць. Іванькава маці па вуліцы ходзіць.
    Па вуліцы ходзіць, мяцеліцу топчыць.
    Некаторыя песні змяшчаюць толькі першую частку гэтай экспазіцыі (пытанне), іншыя ж пачынаюцца адразу другой часткай — адказам. Такая
    ж тыпалагічная мадэль зачынаў уласціва многім каравайным песням. Напрыклад: «Да чыя гэта жана (сястра) каравай мясіла?», «Ой, чый то брацейка пад караваем гуляе?», «Ой, дзе ж й тая пайшла, што каравай у печ нясла?», «На чыёй гэта ніве жыта ў трубы павілося?», «А чыя жана не ўмее жыта жаці?» і г. д. Падобныя зачыны ўжываюцца з мэтай прыцягнуць увагу слухачоў, павысіць сэнсава-эмацыянальнае значэнне кожнага моманту абраду. Адной з прыкмет умоўна-вобразнай мовы разглядаемых песень з’яўляецца таксама сімволіка, у аснове якой ляжыць параўнанне чалавека з навакольнай прыродай. Тут шырока выкарыстоўваюцца памяншальна-ласкальныя формы: «каравайначкі красны так, як зорачкі ясны», маці параўноўваецца з «цяцеранькай», «вутачкай», бацька— з «лябедзекам», род — з «сакаламі», «пташачкамі», а само вяселле — з пчаліным роем.
    Запрошаныя ў дом маладой каравайніцы, «з сяла сяляначкі», «з места мяшчаначкі» ідуць «дарогаю шырокаю», шумнай грамадой «цераз псле шырокае», «гарою высокаю, цераз места да вялікае», «цераз леты залацецкія», «праз мора глыбокае, цераз ваду быструю» і пытаюць «сяла да Тацянкіна двара». Незвычайнае, часам фантастычнае апісанне шляху каравайніц сімвалізуе дабрабыт, дастатак і шчасце будучага жыцця маладых.
    Кожнаму этапу прыгатавання каравая папярэднічае традыцыйная формула-зварот. Так, пасля ўнясення дзяжы ў хату старшая каравайніца звяртаецца да. бацькоў і суседзяў як прадстаўнікоў роду: «Есць тут бог, бацька і матка радзоныя і суседзі блізкія і далёкія, мужы статэчныя, бабкі заплечныя, дзеткі запечныя? Благаславіце краснай панне каравай учыніць (замясіць і г. д.)». У другой формуле звяртаюцца не толькі да бога-продка, але і да покуці: «Напрод пана бога, покуця святога, пане ойчэ, пані матка, панове прыяцелі, панове суседзі, прашу гэтаму дзіцяці благаславіць каравай рашчыніці». Такі зварот паўтараецца тройчы («за другім разам», «за трэцім разам»). I тройчы ўсе адказваюць: «Бог благаславіць». Такія формулы-звароты маюць рытуальную значымасць, валодаюць пэўнымі функцыямі ў развіцці дзеяння і складаюць як бы частку самога абраду. Адпаведнымі ж формуламі-падзякамі, што «дзела зрабілі, каравай учынілі», «замясілі», «нарадзілі», «падзялілі» і г. д., і заканчваецца кожнае дзеянне.
    У старажытныя часы ў хлебе-караваі бачылі матэрыялізаванага богапродка, і таму ў песнях прасілі яго прыйсці з неба каравай учыняці, замясіці і г. д. Паступова ўяўленне гэта хрысціянізавалася і зварот за дапамогай пачаў адрасавацца багародзіцы, анёлам, святым. Але няцяжка заўважыць, што бог і святыя ў каравайных песнях вельмі далёкія па свайму абліччу і дзеяннях ад хрысціянскага пантэона багоў. Яны настолькі антрапамарфізаваныя, што зусім не адрозніваюцца ад простых сялян. Так, прачыстая выступае ў вобразе каравайніцы. Яна «воск точыць, свечкі сукаець, ідзе праз поле сцежкай, праз раку кладкай», каб «быць парадніцай, старшай каравайніцай».
    Сам бог каравай месіць, Прачыстая свеціць, Ангелы ваду носяць. Хрыстос прыступае, Хустаю накрывае.
    Наогул у беларускіх каравайных песнях дзейнічаюць не князі, баяры або каралеўны, а простыя працавітыя, добрасумленныя, гожыя, акуратныя жанчыны і здаровыя кучаравыя мужчыны. Гэта былі вядомыя выканаўцам канкрэтныя людзі: Іванава (Міколы, Якава) жонка, цялушанскія каравайніцы, вайтавая з Азяран і г. д.
    Вясельнае дзеянне малюецца ў песнях у канкрэтнай прасторы і часе. Так, з Магілёва купцы абруч вязуць, у Вільні (Варшаве) кветкі купляюць, у Слоніме іх васкуюць. Ваду бяруць у Дунаі (у крыніцы) каравайніцы з Языля, Нясвіжа і г. д. Дакладна абазначаецца і час: «У нядзелю паўтрушку», «у суботу позне», «усю ночку» і г. д. Багата прадстаўлена ў песнях флора Беларусі: каліна, рута, мята, барвенак, мірт, яленец, грушэўнік, вішня, яблыня, чэрац — чым упрыгожвалі каравай; пшаніца, жыта, авёс — з чаго рабілі каравай. Асаблівае месца ў каравайных песнях адводзіцца птушкам, якія лічыліся сімвалам шчасця, прымалі непасрэдны ўдзел у прыгатаванні каравая. Птушкамі з цеста ўпрыгожвалі каравай і частавалі дзяцей.
    Ляцелі птушачкі з раю,
    Пыталіся ў каравая:
    — Чаму нас, птушачак, не ждалі?
    Мы б к таму часу прыбылі, Шчасце-долю прынеслі, Шчаслівую гадзіну Нашаму сужаньку-чалядзіну.
    У песнях вельмі трапна падмечаны паводзіны і рысы птушак: «шырокія скокі ў сарокі», «вясёлыя песенькі ў салаўя», «доўгія ногі ў жураўля». Многа спяваецца пра гусей, якія прыляцелі з выраю і прапануюць сваю дапамогу.
    Значнае месца ў каравайных песнях займаюць аграрныя матывы, бо ў жыцці сялян сямейныя і земляробчыя інтарэсы былі непарыўна звязаны: «Буйна пшаніца на гнаі — харош каравай на стале».
    Думка аб караваі з’яўляецца ўжо тады, калі яшчэ рыхтуюць поле для той пшаніцы, з якой ён зроблен:
    — Караваю, мой караваю, А хто цябе задумаў?
    — А задумаў мяне Мішачка, У чыстым полі'аручы Да пшанічаньку сеючы.
    — А задумала цябе Надзечка, У чыстым полі ходзячы Да пшанічку родзячы.
    Вобразна апісваецца працэс вырошчвання пшаніцы для каравая: «Як на цябе аруць — валы равуць, як цябе сеюць— ветры веюць (пташкі доўбуць), як дажынаюць, то спяваюць, а як валочаць да печы — мочаць (гусі шчыплюць)», а цяпер «3 цябе каравай гіблюць». Як маладая «пшанічку палола, свае ручкі пакалола». Нялёгкай працай яна «заслужыла» гэты каравай у сваіх бацькоў «не за год, не за два, а з малай дзяцінкі».
    Песні гэтай групы заснаваны на веры ў магію слова, г. зн. веры ў здольнасць слова «адным сваім з’яўленнем ствараць тое, што яно азначае» 3. Жадаемае падаецца ў песнях як рэальна існуючае і тым самым заклінаецца:
    На чыёй гэта ніве
    Жыта ў трубы павілося?
    Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося. На Пётухнавай ніве Жыта ў трубы павілося і г. д.
    У некаторых жа песнях сустракаюцца традыцыйныя формулы-заклёны: «Радзі, божа, жыта, пшаніцу і ўсялякую пашніцу», «Радзі, божа, жыта на пяску», «Урадзі, божа, пшаніцу на мой каравай багаты», «Урадзі, божа, пшоначку да на маладу жоначку». Заклінаюць, каб не было «ні гугалю, ні мятліцы», каб птушкі не клявалі ўраджай і г. д.
    Ідэя ўрадлівасці аб'ядноўвае цэлую групу каравайных песень і рытуалаў, якія выконваюцца з мэтай магічнага ўздзеяння на раслінны свет, каб атрымаць багаты ўраджай. Так, пасля прыгатавання каравая ваду, у якой мылі рукі і стол, вылівалі на агарод, на поле, у сад, каб радзіла гародніна, збожжа, садавіна.
    Каравайніцы, ручкі мыйце
    I пад вішанькі ліце, Каб вішанькі радзіліся, Каб дзетачкі любіліся.
    Пры дапамозе формул-зваротаў просяць дазволу ў роду і прысутных пасля таго, як рашчынілі каравай, занесці рошчыну на печ, каб закісла, a затым, калі яна гатова, зняць яе. Дзяжу ставяць на сярэдзіну хаты супраць печы і песнямі просяць бацькоў благаславіць і дазволіць замясіць абрадавы хлеб. Каб каравай (а гэта значыць, і жыццё маладых) атрымаўся ўдалы, неабходна было ў першую чаргу бацькоўскае благаславенне, якое абавязкова прысутнічае на ўсіх этапах каравайнага абраду. У рытуале благаславення даволі празрыста бачны рэшткі культу продкаў.
    О, Евачка, Евачка,
    Ці ў ласцы ты з маткай?
    А калі ты не ў ласцы, Дык твой каравай не ўдасца.
    J Потебн я A. O6T>3CHeHHe малорусскнх й сродных народных песень, т. 2. Колядкн н іцедровкн. Варшава, 1887. с. 59.
    Калі месяць. бацькі стаяць «блізка каравая» з трайчатай свечкай і просяць сваім дзецям долю «і хлебную, і саляную— дай, божа, усякую».
    Клопаты аб долі — адмстная рыса каравайнага абраду і песень. Многія каравайныя песні з'яўляюцца своеасаблівымі малітвамі-зваротамі да багоў — апекуноў шлюбу і змяшчаюць у сабе просьбу маладых і ўсяго роду аб добрай долі. За доляй для маладых, г. зн. каб яны былі з хлебам, патомствам, шчасцем, звяртаюцца да той выпіэйшай сілы, якая садзейнічае пладавітасці людзей, скаціны, хлеба — тых «долей», якія так патрэбны земляробу. Доля маладой часта залежала ад таго, у якую сям'ю яна трапіць. Таму тэма сямейных адносін таксама знайшла адлюстраванне ў каравайных песнях. Гэта пажаданні, каб у маладой былі добрыя залоўкі, дзевяры, свёкар, свякроў.