Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Малады, едучы па маладую, вязе свой каравай. Па дарозе таксама спяваюць пра каравай, параўноўваюць яго з сонцам, месяцам:
Ой, сялом ідуць, Сялом вецер вее. Сялом вецер вее, Збоку сонца грэе.
5 іншых песнях бацька каравая—«ясны месячык», маці — «ясная зоранька», а, паколькі сам малады атаясамліваецца з караваем, «зоранька і месячык» •— бацькі маладога.
Па прыездзе вясельнага поезда сват маладога ўваходзіць у сені да маладой, высока падняўшы над галавой каравай. Спяваючы, просяць вынесці каравай маладой.
Пакажыце, сваткі, каравай ваш, Каравай ваш,
Мы забачым, ці такі, як наш, Такі, як наш.
Ці красён, ці вясёл?
Такім жа чынам сустракае яго сват маладой. Кожны з іх імкнецца падняць свой каравай вышэй, што сімвалізуе перавагу не толькі аднаго з маладых, але і іх радоў.
Ой, наш каравай вышшы, Наш жанішок лепшы, Наш і род дружшы.
Караваі маладых кладуць побач на века дзяжы, і сваты падымаюць ягоўверх, утвараючы як бы браму, пад якой цалуюцца сваякі маладых, а дружына маладога праз яе праходзіць у хату. Сваякі маладой спяваюць:
Чыя ж гэта радзіна Пад караваем хадзіла? To Сцяпана радзіна Пад караваем хадзіла.
Гэты рытуал азначае, што маладыя злучыліся, а рады парадніліся. Каравай маладога дзеляць у нявесты перад яе ад'ездам да маладога, а яе
каравай ■— у хаце маладога ў канцы вя.селля. Караваем надзяляюць кожнага вясельніка.
Калі мы каравай мясілі,
Тады мы радзіны не прасілі, А будэем каравай дзяліці, Будзем мы радзіну прасіці.
Пры гэтым звяртае на сябе ўвагу трапнасць параўнання роду з коласам аўса, а членаў роду з мноствам зярнят.
Сейся, авёс ранні,
Прыбывай, родзе слаўны:
Дзядзюхны і цётухны, Брацейкі і сястрыцы Каравай дзяліці.
Экспазіцыя гэтай песні складае толькі адзін радок, а заключае ў сабс вельмі яркі і шырокі паэтычны малюнак. Такое ўдалае параўнанне тлумачыцца вострай назіральнасцю хлебароба над акаляючымі яго рэчамі, з якімі ён мае справу на працягу ўсяго жыцця. Падзел каравая лічыцца канцом вяселля. Таму маладая, не жадаючы расставацца са сваім дзявоцтвам, просіць бацьку (свата):
He пачынай караваю,
Можа, я яшчэ пагуляю На шырокай вуліцы 3 харошымі хлопцамі,
на што хор маладога адказвае, што каравай так ужо доўга чакаў падзелу ў клеці, аж «эарасла сцежка травою, зялёнаю муравою». I далей хор спявае, што радня маладога малайцоў папросіць «гэту траву пакасіць, а дзевачак — у копачкі пакласці».
У копачкі пакладзём,
Сватнім канём аддадзём, Маладзічку ад вас забяром.
Сам працэс падзелу каравая адбываецца па выпрацаванаму стагоддзямі рытуалу. Дзелячы каравай, старшы сват (стараста) сярэдзіну аддае маладым, «падэшву» (ніз каравая) музыкантам, астатнюю частку дзеліць паміж роднымі ў залежнасці ад ступені сваяцтва: першымі каравай атрымоўваюць бацькі, затым хросныя бацькі, родныя цёткі, дзядзькі і г. д. Рэшткі каравая раздаюць староннім, якія імкнуцца атрымаць хоць невялічкі кавалачак, каб затым пакласці яго ў сваё насеннае збожжа для атрымання, як лічылася, багатага ўраджаю.
Звычайна нават самага вялікага каравая не хапала на ўсіх.
Дружка, каравай падзсліш
I трое людзей загневіш:
Адны — перадпячкане, А другія — запячкане, А трэція — за парогам.
Падзел каравая заканчваецца песнямі-падзякамі і заклёнамі-пажаданнямі.
Стараста вызвалёны —
Каравай падзялёны.
Дай жа, божа, добра лета, Штоб радзіла нам жыта, Ячмень і пшаніца I ўсяка пашніца.
Каравайныя песні складаюць значную і характэрную частку беларускай вясельнай паэзіі. Яны суправаджаюць увесь абрад прыгатавання каравая, цесна звязаны э ім як функцыянальна, так і тэматычна. Паколькі каравай (хлеб) з яўляецца вынікам працы земляроба, каравайныя песні шырока адлюстроўваюць працоўны і грамадскі быт беларускага селяніна, яго эстэтычныя ідэалы, народную міфалогію. Яны вызначаюцца лакэнізмам, устойлівым зместам і формай. Каравайныя песні захавалі ў сабе шмат архаічных рыс. Асабліва гэта датычыцца заклінальных песень і формул, з дапамогай якіх у старажытныя часы чалавек імкнуўся ўздзейнічаць на звышнатуральныя сілы прыроды. Акрамя заклінальных, сярод каравайных вылучаюцца вялікія групы імператыўных і апавядальных песень. ІІры дапамозе першых хор, згодна з існуючым этыкетам, кіруе абрадавым дзеяннем, а пры дапамозе другіх канстатуе, тлумачыць і каменціруе яго. Жартоўна-сатырычныя і велічальныя песні адлюстроўваюць этычныя нормы паводзін народа. Багацце і разнастайнасць жанравых тыпаў каравайных песень з’яўляюцца іх асноўнымі рысамі.
На Палессі, Гродзеншчыне і Беласточчыне разам з пячэннем каравая робяць яшчэ абрадавую «ёлку» (гільца, ельца, рызку), якая ўзыходзіць да веснавога культу расліннасці і сімвалізуе ўрадлівасць і дабрабыт земляроба. У вясельным абрадзе «ёлка» абазначае дзявоцтва, росквіт і яднанне маладой сям’і. У некаторых вясельных песнях апавядаецца, што «ёлачку» ўюць «з бярозы на сяле» і ўжо гатовую прыносяць у хату.
— Дзе ж вы ёлачку ві\і?
— На сяле, на сяле. — Дзе ж паставілі? — На стале, на стале.
Тут «ёлачка» ўжо сімвалізуе самую маладую: «на стале стала — заззяла, усіх родных сабрала».
Звычайна для віцця «ёлачкі» выкарыстоўваецца галінка елкі, ядлоўца, а на поўдні, дзе елка не расце,— галінка чарэшні, яблыні, вішні і г. д. Летам яе ўпрыгожвалі зелянінай і жывымі кветкамі (рутай, мятай, калінай). а зімой — штучнымі. Часам дабаўлялі і пер’е, стужкі.
3 Магілёва купцы едуць.
Харошыя ленты вязуць Да на нашу ёлачку кладуць.
Галінку ўтыкаюць у сярэдзіну спецыяльнай булкі хлеба, якая стаіць побач з караваем. «Елку» робяць як у маладой, так і ў маладога. Лля яе віцця запрашаюць выключна маладых дзяўчат.
He йдзіце, маладзіцы, К нам ёлачку віці: Саўём мы самі 3 яснымі сакаламі, 3 чорнымі галкамі, 3 слічнымі паненкамі.
Прыступаючы да працы, дзяўчаты просяць благаславення ў бога, маці і бацькі «свайму дзіцяці ёлачку пачаці». Пасля таго як «ёлачку» саўюць і ўпрыгожаць, патрабуюць выкупу (пачастунку):
Да ці густа пшаніца на авіне?
Да ці ё гаспадар на дварэ?
Ці выкупіць ёлачку на стале?
Песні, якія выконваюцца ў час віцця «ёлачкі», у асноўным апавядальнага і імператыўнага характару з нязначным лірычным струменем. У іх каменціруецца працэс прыгатавання «ёлачкі» або гэта песні-запрашэнні ісці ў лес за ёю, упрыгожваць яе. На «ёлачцы» для маладой сват ад маладога вязе вяночак з руты або з мірта, звіты сястрой або сваячкай маладога (Гродзеншчына, Беласточчына). Пасля падзелу каравая ў канцы вяселля «ёлачку» разрываюць і кідаюць на ложак маладых. Сэнс гэтага абрадавага дзеяння забыты, але несумненна першапачаткова ён выконваў магічную функцыю плоднасці. На поўначы Беларусі, дзе абрад каравая. як мы ўжо адзначалі, вельмі кароткі і не суправаджаецца песнямі, «ёлачку» робяць у зборную суботу.
Збо(?ная субота, асноўным рытуалам якой з’яўляецца віццё вянка,— гэта развітальны вечар маладой са сваімі сяброўкамі, апошні вечар яе дзявоцтва. Тэрмін, якім ён абазначаецца, мае вялікую колькасць варыянтаў: суборная субота, дзявічнік, паненскі вечар, вяночкі, дзявоцкія заручыны, заручыны, пірог, мёд, дзявічкі і інш. У маладога развітальны вечар болын кароткі і праходзіць менш урачыста, ды і адбываецца ён не паўсюдна.
Наогул абрад зборнай суботы бытуе не на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Як адметнай рысай вяселля паўднёвай часткі Беларусі з яўляецца абрад каоавая, так паўночнае беларускае вяселле вызначаецца развітасцю абраду зборнай суботы і багаццем яе песень. Адсутнічае зборная субота на частцы Магілёўшчыны, дзе нават не ведаюць яе назвы, і на Палессі, дзе сустракаем толькі фрагменты гэтага рытуалу, саміх песень зборнай суботы ў гэтых рэгіёнах не ведаюць.
3 абрадам зборнай суботы звязан цэлы цыкл «зборных», або «суботніх», песень, вельмі сумных і жаласлівых, аб развітанні маладой з сяброўкамі, з бацькоўскім домам, яе вольным і бестурботным дзявочым жыццём. Змест іх вызначаецца драматызмам і глыбокім лірызмам, багаццем сімвалічных вобразаў. Песні зборнап суботы, зыходзячы з іх зместу і функцыі ў вясельным абрадзе, падзяляюцца на наступныя групы: 1) маладая збірае дружак і просіць іх звіць вянок, 2) кветкі для вянка, 3) уюць вянок, 4) звілі вянок, 5) вянок коцяць па стале, 6) выкуп вянка, 7) маладая чакае вянка ад маладога, 8) малады прывозіць свой вянок, 9) нядоўга давядзецца маладой насіць вянок, 10) маладая развітваецца з дзявоцтвам, 11) як маладой называць бацькоў і радню маладога, 12) дружкі маладой робяць «ёлачку» і кветкі для дружыны маладога, 13) маладая частуе дружак.
Зборную суботу ў песнях называюць астатняй, бо яна з’яўляецца апошнім днём дзявоцтва маладой:
Астатня настала суботка, Рана Ніначка пайшла на работку, А з поўдня па сялу пахадзіла, К сабе дзевачак папрасіла.
Дзяўчаты, запрошаныя віць вянок, просяць маладую паказаць ім «дарожку па кветкі» ў яе садок:
— Выйдзі, сястрыца, правадзі, Нам дарожку пакажы.
— От вам, дзевачкі, дарожка Пад вішнёвенькі садочак, Пад зялёненькі гаёчак.
Пры кожным доме, дзе жыве дзяўчына, па існуючай на Беларусі традыцыі, абавязкова павінен быць «садок» (палісаднік, гародчык). Дзяўчына саджала ў сваім садочку ў асноўным тыя кветкі, якія былі неабходны для вянка,— руту, мяту, барвенак, мірт, каліну, ружу, кракос, лілею. Калі якіхнебудзь кветак не хапала ў садочку маладой, то яна ішла па іх з хлебам да суседзяў, якія давалі кветкі дзяўчыне толькі тады, калі яна была цнатлівай, бо ў адваротным выпадку, згодна з павер’ем, кветкі ў тым гародчыку ссохнуць. Наогул, сам садок маладой сімвалізаваў яе цнатлівасць, якую па традыцыі ахоўвалі брат і маці. Таму, калі дзяўчына страчвала яе, няслава была ў першую чаргу брату.
Няслава, брацятку, няслава:
На вянок руты не стала. He ўмеў садок гарадзіць, He сумеў руты пасадзіць. Загарадзіў гароду куточак, Пасадзіў рутачкі кусочак: — Вот табе, сястрыца, вяночак.
У дзявочым садочку сярод іншых кветак рута з’яўлялася абавяэковай раслінай, бо з руты рабілі маленькі вяночак — сімвал нявесты і яе дзявочай годнасці.
— Няслава, братка, няслава: На вяночак руты не стала. Давіце, дзевачкі, вянок ялоўцам, He быць табе, братка, малойцам.
У песнях зборнай суботы цэнтральнае месца адводзіцца руце, мяце, ружы, каліне, а таксама самому садочку. У кліматычных умовах Беларусі гэтыя кветкі патрабавалі догляду, каб узімку не памерзлі. Гаму дзяўчына так старанна іх ахоўвала.