• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Прыбіралі маладую ў каморы або ў суседней хаце праз вуліцу, «каб маладая не тужыла па дому». Яе садзілі на дзяжу або на ўслон, пакрыты вывернутым кажухом, валасы запляталі стужкамі (часам касу маладой распляталі). Цяпер часта зэдлік або дзяжу не пакрываюць кажухом, а кароткія валасы маладой перавязваюць стужкай. У знак удзячнасці маладая кладзе ў дзяжу дзяўчатам цукеркі. На галаву маладой бальшанкі надзяваюць вялікі вянок з папяровых кветак, упрыгожаны барвенкам, рутай, міртам, а маленькі вяночак прышпіляе да валасоў або фаты маці, калі маладая ўжо сядзіць на пасадзе. У гэты час спяваюць многа жаласлівых песень, а маладая плача.
    Пасад, або пасаг, нявесты і жаніха належыць да адметнай беларускай вясельнай абраднасці. У іншых славянскіх народаў гэты абрад невыразны і пераважна зліваецца з іншымі абрадамі. У беларусаў ён з’яўляецца цэнтральнай і «важнейшай часткай вясельнага рытуалу» і «не знаходзіць сабе аналогій ні ў славянскім, ні наогул арыйскім вяселлі і можа быць, відаць, прызнаным арыгінальным праяўленнем бытавой дзейнасці беларускага народа» п.
    11 Д о в н a р-3 а п о л ь с к н й М. В. Нсследовання н статьн, т. 1. Кнев. 1909, с. 97, 103.
    Абрад пасада прыкметна вылучаецца сярод іншых абрадаў беларускага вяселля, прыцягвае ўвагу сваім глыбокім псіхалагізмам, непаўторнасцю эмацыянальнага стану і настрою маладой і выконваецца з асаблівым эфектам і ўрачыстасцю. Але ўрачыстасць гэта сумная, бо маладая развітваецца з дзявоцтвам і роднымі. Рытуал робіць вялікае ўражанне нават на старонніх гледачоў, асабліва жанчын, якіх збіраецца многа. У гэты момант значна ўзрастае роля хору ў кіраванні ўсімі дзеяннямі, бо ўсхваляваныя сваякі і блізкія маладых маглі прапусціць які-небудзь важны рытуал.
    Нявесту і жаніха саджалі на пасад толькі ў выпадку захавання імі цнатлівасці. Згодна з народным павер'ем, калі сесці не цнатлівым, то не будзе ні ў чым шчасця, а ўсяму роду «вялікая няслава». Таму маладая просіць унесці дзяжу:
    Нясіце дзежачку хлебную,
    Вядзіце мамачку родную.
    Хлебная дзежачка для славы, Родная мамачка, благаславі.
    Пасад — старажытны і складаны абрад, які захаваў у сабе рэшткі псршапачатковай рэлігіі славян (пакланенне хатняму ачагу, душам продкаў, галоўнаму богу — апекуну земляробства), а таксама «перажыткі ўзроставых ініцыяцый..., прымеркаваных к дасягненню паўналецця» 12.
    Пасад фактычна ўключаў у сябе тры асобныя абрады. Гэта — уласна саджэнне на дзяжу, пакрытую кажухом, падстрыганне або падпальванне валасоў маладога і маладой і пакрыванне галавы маладой. Кожны з гэтых абрадаў меў сваё кола дзеянняў, павер’яў і прыкмет, якія належаць не толькі спецыяльна пасаднаму рытуалу, але паўтараюцца і на іншых этапах вяселля.
    На працягу ўсяго беларускага вясельнага абраду адбываецца ўвогуле тры тыпы пасада (якія адрозніваюцца як па рытуаху, так і па значэнню): а) пасад маладой і пасад маладога перад шлюбам, б) іх сумесны пасад пасля шлюбу ў сувязі з абрадам злучэння (звядзення) маладых і в) пасад маладых у розныя часы — у час завівання, а таксама (у некаторых мясцовасцях) на заручыны і ў зборную суботу. У кожным асобным выпадку абрад пасада меў сваё значэнне. Перад шлюбам і ў зборную суботу пасад сімвалізуе прызнанне сталасці маладога і маладой і іх здольнасці як членаў грамадства стварыць новую сям’ю. Сумесны пасад у час заручын і пасля звядзення санкцыяніраваў шлюб у прысутнасці ўсяго роду> Пасад маладой пасля шлюбу ў час завівання абазначае змену маладой свайго дзявоцкага стану на жаночы. Усе пералічаныя тыпы пасада маюць не столькі магічнае, колькі сацыяльна-прававое значэнне. Пасад жаніха вядомы толькі ў беларускім вяселлі. Ва ўкраінскім вяселлі практыкаваўся толькі скарочаны абрад пасада нявесты, а ў рускім знаходзім «рэшткі па-
    12 Токарев С. А. Раннпе формы релнгнн н нх развнтне. М., 1964, с. 233.
    добнага абраду і прытым не асноўнага, а дадатковага яго варыянта» 13. Так, у рускіх маладых саджаюць не на дзяжу, пакрытую кажухом, а проста на кут у час застолля без выканання спецыяльных рытуалаў.
    Пасад жаніха ў беларускім вяселлі адбываўся або ўвечары, напярэдадні шлюбу, або ўдзень, перад ад’ездам да маладой, каб ехаць да вянца. Сабраўшы дружыну, жаніх ішоў прасіць суссдзяў яго «благаславіць на пасад пасадзіць і да шлюбу выправіць». Павячэраўшы, усе выходзяць з-за стала, ставяць стол пасярод хаты, дзе раней быў ачаг. Пачынаецца цырымонія пасада, усе дзеянні якога суправаджаюцца песнямі сваццяў і дружак. Брат маладога або яго нежанаты сваяк, трымаючыся за адзін край хустачкі ці ручніка, а другі край падаўшы жаніху, абводзяць яго тройчы па сонцу вакол стала. Жаніх тройчы кланяецца покуці, ушанавгнне якой захавалася з часоў язычніцтва. Пазней пад уплывам хрысціянства на покуці размясціліся абразы святых і быў уведзен абрад благаславення і малітвеных зваротаў да іх. Маладога вакол стала суправаджала яго дружына («полк»).
    Калясом сонейка з гары ідзе, Калясом яснае з гары ідзе. Полкам малады на пасад ідзе, Полкам Івашка на пасад ідзе.
    Ушанаванне сонца і месяца ў якасці божастваў •— апекуноў шлюбу было характэрным для язычніцтва. Сімвалы нябесных свяціл і з'яў прыроды былі самымі раннімі ў абрадавай паэтыцы і ўзніклі на аснове міфалагічных уяўленняў, якія адносіліся да стадыі дагістарычнага перыяду жыцця славян. Звычайна месяц сімвалізаваў жаніха, сонца — нявесту, хоць нярэдка сустракаюцца адваротныя ўяўленні, як у прыведзенай вышэй песні. Падобна сонцу, якое ідзе па кругу з усходу на захад, ходзіць вакол стала і малады.
    Сват, падняўшы чарку, тройчы паўтарае: «Просім ад бога ласкі, ад ойца, ад маткі. Панове суседзі, панове прыяцелі, благаславіцс маладому дзяжу ўнесці». Прысутныя адказваюць: «Божа, благаславі». Хор, які, па сутнасці, кіруе ўсім рытуалам пасада, напамінае ўдзельнікам вяселля аб самых дробных яго элементах. Маладога саджаюць на пакрытую вывернутым кажухом дзяжу, якую ставяць на посцілку яркага колеру, або саджаюць на падушку, якую кладуць на лаву на покуці.
    Ляцелі гусі-лебедзі чэраз сад, Клікнулі маладога Іванку на пасад.
    —■ Засцель чырвоны колер, то пайду, Палажы кажух, то й сяду.
    Малады трымае ў гэты момант у руках поўны кубак вады, што сімвалізуе пладавітасць. Рытуал саджэння на дзяжу звязан з бытам эемля-
    13 Нн кольскнй Н. М. Пронсхожденне п нсторня белорусской свадебной обрядностн, с. 107.
    робчай патрыярхальнай эпохі. Пакрыванне ж кажухом узыходзіць да старажытных татэмістычных вераванняў. Раней слалі на падлозе шкуру звера-татэма, лічачы, што малады, які сядзе на яе, атрымае сілу гэтай жывёлы і, такім чынам, забяспечыць сабе ўдачу. Рэшткі гэтых вераванняў дайшлі да нашых дзён у выглядзе віншавання маладых не голай рукой, a праз крысо ці насоўку. Брат тройчы абводзіць маладога вакол дзяжы і пад песню «Як жаніх сеў на пасад» саджае яго на дзяжу, звяртаючыся да грамады з просьбай благаславіць «маладому косы застрыгчы».
    Падай, маценьку, грабянца
    Расчасаць косаньку да вянца...
    Што ж нам сёння трэба? —
    Свечачкі васкавыя, Ножнічкі залатыя. Свечачкі зажыгаюць, Ножнічкі застрыгаюць.
    Цырымонія заканчваецца лёгкім падпальваннем валасоў маладога накрыж (на ілбе, патыліцы і каля вушэй), якую пачынае брат і працягваюць па чарзе ўсе хлопцы. Валасы падпальвалі грамнічнай свечкай, агонь для якой выкрасалі:
    Беце, беце белы камень,
    Агню даставайце, маладых застрыгайце.
    Да крэмня звярталіся са спецыяльнай песняй-заклінаннем, якая ўзыходзіць да старажытнай эпохі:
    Ой, крамяню, крамяню, Да дай нам агню Свечы запаліці, Маладых падсмаліці.
    Рытуал застрыгання ў старажытнасці, відаць, не адносіўся да ўласна вясельнага абраду, а з'яўляўся папярэднім выпрабаваннем, якое давала права на ўступленне ў шлюб наогул. Абрад «пастрыгі» быў вядомы і іншым славянам, хоць цырымонія застрыгання жаніха як частка вясельнага абраду ў XIX ст. не назіраецца ў вяселлях рускіх і ўкраінцаў [і. Першапачатковы сэнс застрыгання маладога захавала песня:
    Пастрыгайся, Яначка, 3 рабяцкага стану Да ў мужыцкую славу.
    Пасля абраду падпальвання валасоў малады кланяецца ўсім прысутным і бацькам, якія благаслаўляюць яго хлебам, соллю і абразом у дарогу да маладой.
    34 Здоровег a Н. I. Нарнсн народноі вёсільноі обрядовості на Украіні. Кнів, 1974, с. 94.
    Пасад нявесты перад вянцом толькі знешне мае пэўнае падабенства да пасада жаніха. Па сутнасці, гэта два самастойныя абраДы, розныя па свайму паходжанню і функцыянальнаму прызначэнню. I праводзіўся пасад нявссты больш урачыста і з большай колькасцю песень.
    Пасля таго як падружкі прыбралі нявесту, яе брат вядзе на пасад такім жа чынам, як і маладога. Усе дзеянні і атрыбуты пасада — абход вакол дзяжы, сама дзяжа, вывернуты кажух, хлеб, пірог, бярозавая галінка, вада — сродкі прадуцыруючай магіі, прызначаныя стымуляваць дастатак і патомства новай сям'і.
    У некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей нявесту вялі саджаць на засланую кажухом лаву брат або родны дзядзька (матчын брат) за ручнік, прывязаны да рукі. Гэты доўгі ручнік, які адыгрываў важную абрадавую ролю, адмыслова ткала і вышывала сама нявеста.
    Брат сястру на пасад вядзе,
    Ручніком сцежку мяце,
    Шоўкам падмятае, Золатам пасыпае.
    Рытуал мяцення «сцежкі», «дарожкі», якому адводзіцца значнае месца ў беларускіх вясельных песнях,— сімвал светлай дарогі, шчаслівага лёсу, што жадае маладой яе радня. Сенцы, па якіх брат вядзе прыбраную маладую з каморы ў хату, высцілаюцца палатном, посцілкамі, палавіком. Гэта падкрэслівала ўрачыстасць моманту і, апрача таго, служыла адным са сродкаў зычэння маладой багацця.
    Разаслалася баваўніца па сенях,
    Разаслалася кружастая па новых, Тады ведзена маладая Параска на пасад.
    Ідучы праз жывы калідор людзей, маладая кланяецца ўсім, «і старым і малым, кожнаму да долу», бо «старэнькія будуць благаслаўляць, а малыя будуць шчасце даваць».
    Пасад быў, бадай, самым драматычным момантам у вясельным рытуале. Маладая рыдае да знясілення, лье слёзы, «як боб», яны — «крупен жэмчуг», «цякуць ручаём», «разбіваюць камень» і г. д.
    Дробныя слёзы пакаціліся
    Да на землю палі,
    Крэмні разбілі, Пясок размылі.
    На пасадзе брат расплятае касу маладой, расчэсвае яе і, аддаўшы стужкі-ўплёты малодшай сястры, падпальвае валасы маладой.