Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
У суботу з вечара да позняй ночы з'язджаецца радня маладой: «3 суботы на нядзелю — гадзіна, збіраецца Марыськіна радзіна». Маладая звяргаецца да зорак і месяца, каб яны асвятлялі дарогу яе роду.
Хадзіла Марыська па сваім двару, Прасіла месяца, ясную зару: — Зорачка ясная, пасвяці да дня, Пакуль жа збярэцца ўся мая радня.
На поўначы i захадзе Беларусі зборная субота, як каравай на яе поўдні, з’яўляецца заканчэннем падрыхтоўчага перыяду і пачаткам вяселля.
Вяночак — да ўсё зеллейка, Пачынайся ж да вяселлейка. Вяночак — рута-мятачка, Весяліся ж гэта хатачка.
Уласна вяселле пачынаецца ў нядзелю, якую часта называюйь першым днём вяселля. Цэнтральным абрадам гэтага этапа з’яўляецца пасад.
3 пачаткам вяселля звязаны наступныя тэматычныя групы песень: 1) зачынаюць вяселле, 2) прыбіраюць маладую, 3) расплятаюць і чэшуць касу маладой, 4) пара маладым на пасад, 5) брат вядзе маладую на пасад, 6) маладыя ідуць на пасад, 7) маладая сядзіць на пасадзе, 8) маладыя збіраюцца да шлюбу, 9) маладыя кланяюцца ўсім прысутным, 10) рыхтуюць коні ехаць да шлюбу, 11) ад’езд да шлюбу.
Калі сабраліся госці і прыйшлі музыкі, свацці ад імя маладой просяць «татачку выйсці на хатачку і пачаць вяселлейка, развесаліць усё племейка». 1 далей спяваюць:
Вам, музыкам, заіграці, Пускай дружыну гуляці. Дружына гуляць хоча, Дзевачкі спяваць будуць, А я ціханька пасяджу 1 на дружыну пагляджу.
Музыкі пачынаюць іграць толькі пасля бацькавага благаславення пачаць вяселле. На Міншчыне вяселле часта адкрывае маці маладой рытуальным пачынальным танцам. На Гродзеншчыне гэты танец выконвае бацька разам з маці.
Вясёлы бацька, маці,
Чом не йдзеш танцаваці, Госці разважаці?
I сам не йдзеш, I гасцей не вядзеш.
У некаторых мясцовасцях вяселле пачынае, паводле звычаю, не бацька, а сват—дзядзька («вясельны бацька»).
Сватушка, сватушка, Свадзебны бацюшка, Благаславі етаму дзіцяці Вяселле заіграці I раду запеці.
Роля дзядзькі (брата маці) і брата маладой, якія ў вясельнай абраднасці займаюць галоўнае месца ў кіраванні справамі роду, узыходзіць да матрыярхату. Асабліва яна прыкметна на гэтым этапе вяселля. Як адзначае
М. М. Нікольскі, наогул «у аснове беларускай вясельнай абраднасці ляжацьзвычаі і норавы мацярынскай эпохі» 6.
На Віцебшчыне, Смаленшчыне і месцамі на Гродзеншчыне вяселле пачыналася як у маладой, так і маладога так званым стаўбовым абрадам, які выконваў «стаўбовы пачынальнік» («запявала»), часцей за ўсё ім быў мужчына. Малады садзіцца за стол, а «стаўбовы», узяўшы ў рукі дзве булачкі, лезе на слуп або палок каля печы і просіць благаславення «раду спець, вяселле пачаць» або «Кузьму гукаць». Стукаючы булкамі адна аб другую, ён пяе «Кузьму-Дзям’яна», або «Раду», «Божу-божаньку», «Баслаў, божа», а прысутныя падхопліваюць. Часта «стаўбовы» выконвае яе рэчытатывам. Праспяваўшы сваю «песню», пачынальнік кідае булачкі дзецям, што тоўпяцца ля парога. Стаўбоваму падносяць выпіць і закусіць,. частуюцца за сталом і ўсе вясельнікі. Пасля прамовы (песні) «стаўбовага» вяселле лічыцца пачатым. У некаторых мясцовасцях Смаленшчыны стаўбовы абрад з песняй «Ты, святы Кузьма-Дзям’ян» выконваўся ў час саджэння каравая ў печ 7.
Стаўбовы абрад адбываўся пры ўдзеле ўсяго роду і ўзнік ён, як мяркуе М. М. Нікольскі, «магчыма, на аснове родаабшчыннага быту, склаўся ў сваю гістарычную форму, якая дажыла да пачатку XX ст., на аснове сельскага абшчыннага быту з абшчынным землеўладаннем»8.
У маладой стаўбовы абрад адбываўся перад або пасля прыезду жаніха, затым наступаў рытуал злучэння (звядзення) маладых — грамадзянскі шлюб. У стаўбовым абрадэе бачым таксама рэшткі культу продкаў і хатняга ачага, якія былі вельмі развіты і пашыраны на Беларусі, асабліва ў абрадзе вяселля. Аб гэтым сведчыць сядзенне стаўбовага каля печы, кіданне ім пірагоў у парог, зварот да духа продкаў — «божанькі» («жытняга божанькі», «жытняй бабы», «жыценя» і інш.), увасабленнем якога з’яўляецца жытні сноп, што ставяць на покуці, дзе садзяць маладых. На захадзе Беларусі гэта месца пасыпаюць зернем і спяваюць:
А ў нядзельку рана-параненьку, А ў нашага свата запахана ляда, Запахана ляда, засеяна жыта. Радзі, божа, жыта коласам каласіста, Коласам каласіста, ядром ядраніста.
Тут яскрава выступае факт радавой міфалогіі, якой вядомы вобраз багоў-продкаў, вытворцаў хлеба. М. М. Нікольскі лічыць, што «ў стаўбовай песні пад імем «маці прачыстай» выступае бабка-прамаці, абагатвора-
' Ннкольскнй Н. М. Пронсхожде.чне н нсторня белорусской свадебной обрядностл, с. 51.
7 До'бровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборнпк, ч. II. СПб., 1893, С. 195—196.
8 Ннкольскнй Н. М. Пропсхожденяе п нсторня белорусской свадебной обрядноств, с. 146.
ная роданачальніца мацярынскай эпохі».9 Бог-продак першапачаткова лічыўся замацавальнікам шлюбнага саюзу. Паступова ўзнікла ўяўленне аб спецыяльных багах шлюбу, вядомых беларускай міфалогіі і вясельным песням, як Сулука і інш. У хрысціянскую эпоху назвы гэтых багоў былі заменены імёнамі персанажаў хрысціянскага пантэона — Іллі, Міколы, Ягора, Лукі, Уласа, Мікіты, Апанаса і інш. Як вядома, падобная замена адбылася таксама ў земляробчай міфалогіі і абраднасці. Матывы некаторых стаўбовых песень пераклікаюцца з матывамі валачобных песень, у якіх гаворыцца аб хрысціянскіх святых, замяніўшых язычніцкіх апекуноў земляробства.
У некаторых стаўбовых песнях гэтыя апекуны дапамагаюць сваім маладым:
Мікіта-папутчык конікаў братаіць,
Пад крыльцо падводзіць, младзенцаў садзіць. Хванасій-Уласій стаіць у варот, Варота атвараець, рабоў праважаець.
У стаўбовых песнях таксама захаваліся рудыменты старажытных яародных уяўленняў, у якіх антрапамарфізаваліся з’явы прыроды. Так, Іллюшанька благаслаўляецца ў сваіх бацькоў, як
Благаслаўляўся ясен месяц У свайго краснага соўнышка.
Продкі атаясамліваюцца з хмарай, што таксама назіраецца ў сірочых песнях, а маладая параўноўваецца з сонцам, тычынай, малады — з месяцам, хмелем і г. д. Кожная стаўбовая песня змяшчае ў сабе заклінальную формулу, накіраваную да Кузьмы-Дзям'яна, Лукі з просьбай скаваць вяселле «крэпка-накрэпка», «вечна-навечна», якое б «сонцам не рассушыла і дажджом не размачыла, і ветрам не развеяла», каб яно было «на чатыры доленькі (грані, раданькі)»: «у полі — ураджаю, у хлеве — прыплоду, сыноў-пахароў, дочак-жнеечак, доўгі век», і каб «хлеб-соль радзілася, жываціна пладзілася, на свет да й на любоў, на добрае здароўе».
Першапачаткова гэтыя кароткія формулы-заклёны існавалі як самастойныя творы, у далейшым яны былі распеты народам і набылі эпічную форму. Яшчэ П. В. Шэйн заўважыў, што «стаўбовая песня рэльефна вылучаецца з усяго шырокага цыкла вясельных абрадавых песень..., заслугоўвае самай пільнай увагі як вучоных-этнографаў» 10, так і фалькларыстаў, мовазнаўцаў і гісторыкаў культуры.
Але далёка не ўсюды на Беларусі вяселле пачыналася стаўбовым абрадам. Акрамя бацькоўскага рытуальнага танца, аб якім мы ўжо гавары-
9 Ннкольскн й Н. М. Пронсхожденне н нсторня белорусской свадебной обрядностн, с. 152.
10 Ш е й н П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1890, с. 702.
лі, у шмат якіх месцах вяселле адкрывалася проста невялікімі пачынальнымі песнямі, дзе таксама выказваліся пажаданні маладым долі, шчасця і багацця:
Да чыя гэта хата Калінаю вытыркана, Малінаю высыпана? А наўкола зеллейка, Пасярод вяселлейка, А наўкола сыр і масла, Пасярод доля і шчасце.
Галінкі каліны, якімі ўпрыгожвалі хату перад вяселлем, сімвалізавалі прыгажосць, цнатлівасць, сталасць маладой. Вобраз каліны — адзін з самых распаўсюджаных і сэнсава шматгранных у беларускіх вясельных песнях і абрадах. He менш распаўсюджаны ў іх вобразы руты, зелля (а таксама дрэў, зерня, насення і г. д.), якія здаўна з’яўляліся сімвалам плоднасці, урадлівасці і заможнасці.
Ой, у гародцы, на ярай рутцы Рассцілаецца зелле, А ў нашай маладзенькай Маруткі Зачынаецца вяселле.
Народнае ўяўленне аб шчасці непарыўна звязвалася з плёнам у гаспадарцы і шматлікім патомствам. Бяздзетнасць у народзе лічылася самым вялікім няшчасцем. Таму ў заклінальных песнях бога-продка прасілі, каб урадлівасць сышла не толькі на нявестку, але і на жыта, грэчку і г. д.
У пачынальных вясельных песнях адлюстраваны таксама сацыяльнаэканамічнае становішча сялян, іх светапогляд і нават выпрацаваны стагоддзямі этыкет. Так, дачка пытае ў маці, якую радзіну дзе садзіць, бо звычай патрабаваў улічваць ступень роднасці, а з узмацненнем класавага грамадства бралася пад увагу і матэрыяльнае становішча вясельнікаў. Маці раіць: «Садзі ўсю радзіначку — і бедную і багатую, і далёкую і блізкую»,
Багатую на куце садзяць, Бедную — у запечак.
Багатым мёд-віно даюць, А бедным — гарэлачку. Багатая лі напітачку, Бедная лі парадачку.
Багатая — піць-есці, Бедная — раду весці.
У іншых жа песнях у першую чаргу ўлічваецца ступень сваяцкасці.
Пасля рытуальных пачына'льных цырымоній бальшанкі (дружкі) вялі маладую ў клець, камору або ў суседнюю хату прыбраць яе ў новае святочнае адзенне, упрыгожыць вянком. У XX ст. маладую пачалі ўжо апра-
наць у доўгую белую сукенку і фату. I ў болып позніх песнях выразна заўважаецца замена «кашулькі з белага кужалю» сукенкай.
Вобраз нявесты ў песнях падаецца ў плане фальклорнай ідэалізацыі з выкарыстаннем шматлікіх мастацкіх сродкаў, уласцівых традыцыйнай народнай паэтыцы. Маладая да шлюбу прыбіраецца, «расою ўмываецца», «касою (кветкамі, лісточкамі, красою) уціраецца». Раса, якая сімвалізуе слёзы маладой, надзелена ўзмацняльнымі эпітэтамі «мокрая», «студзёная», «росенькая», а сама маладая параўноўваецца з усхваляванай пчолкай, з плаваючай качачкай.
Каля новага двара To не пчолка гула,— To Ніначка плакала. 3 руты расу збірала, Расою ўмывалася, Касою ўціралася.
Адзенне ж маладой у песнях апісваецца ў рэалістычным плане. Яна просіць матку прынесці «шлюбны ўбор»: «руцвяны (ружовы) вяночак. залаты персцянёчак, ветачку, шаўковы (кованы) пояс, кашульку, вышывану, нову (маёву) сукенку, ядвабны каснік, ружовы істужкі, белы платочак». У час прыбірання нявесты дзяўчаты спяваюць многа песень элегічнага зместу, у якіх ад імя маладой папракаюцца бацькі, што так рана выдаюць яе замуж, што яна не паспела яшчэ знасіць у іх «маёвай сукенкі, лісавай шубы, тонкай кашулі, з руты вяночка, залатога пярсцёначка», якія ёй «справілі». Маці ў сваім адказе сцвярджае, што «знасіла ўжо і не адну», але «са сваёй злосці» яе «дабросці забыі\а».