Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Мне брат косаньку расчасаў.
Дзе мае ўплёты падзяваў:
Чы на Дунай-мора папускаў, Чы меншай сястрыцы дараваў?
У песнях пра расплятанне касы шмат пяецца пра ўплёты і грабянцы, якія атаясамліваюі^ца з самой касой. У выніку такога метанімічнага пераносу ўплёты сімвалізуюць дзяўчыну. Таму пакінутыя дома ўплёты маці «згорне, к сэрцу прыгорне». Расплятанне касы, важны элемент вясельнай абраднасці, праходзіла вельмі ўрачыста. Яно азначала пераход маладой дзяўчыны ў стан жанчыны. Рытуал расплятання і часання касы маладой выконваецца на працягу вяселля некалькі раэ, пачынаючы з заручын, калі маладой першы раз распускалі валасы, і канчаючы завіваннем маладой пасля першай шлюбнай ночы. Маладая хбдзіць з распушчанымі валасамі ад заручын да зборнай суботы. Гэты рытуал звязан з вялікай колькасцю глыбока лірычных і паэтычных песень, багатых сімволікай і глыбокім абрадавым зместам. Колькі пачуцця і перажывання ў радках аб каснічку «з залатых нітачак», які маладая пляла яшчэ маленькай пастушкай і страціла на заручынах:
Я яго спляла, валы пасучы, Я яго згубіла, ваду несучы.
I гэтыя радкі змяшчаюць у сабе пэўную сімволіку вясельнага абраду: падаць сватам вады, тое што і згубіць каснічок,— гэта значыць згадзіцца выйсці замуж. Каса лічылася найвышэйшай адзнакай дзяўчыны, яе красы і цнатлівасці. Дзявочай касой ганарыўся ўвесь род дзяўчыны. Таму ён так усхвалявана развітваўся з красою маладой. У суботу позна вечарам або ў нядзелю раніцой, калі збярэцца ўся радня, маладая разам з дружкамі хадзіла вакол сваёй радні з заплеценымі яркім каснічком у адну касу валасамі і «красавалася», «лялеяла». Радня ж любавалася і шкадавала яе касы, развітвалася з ёю:
Няхай жа цяпер руса каса лялеіць,
Няхай жа цяпер твая радзінка жалеіць.
3 распушчанымі валасамі маладая едзе да шлюбу. Расплятанне, застрыганне, падпальванне і выкуп касы азначала авалодванне ёю. Купіць дзявочую касу — тое ж, што і купіць самую дзяўчыну. Доўгія валасы ў старажытныя часы служылі адзнакай свабоды, а страта валасоў жанчынай значыла страту ёю волі. Замужняя жанчына не мела права насіць доўгіх валасоў. У народнай паэзіі страта касы азначае страту дзявоцтва, цнатлівасці, таму нявеста так шануе сваю касу. У песні спяваецца, што са стратай дзявоцкай касы «палавіна красы адбудзе». Плач дзяўчыны па касе мае глыбока паэтычны характар. Яна плача, бядуе па ёй таму, што «ўся краса, уся краса — каса».
Каса ў песнях антрапамарфізуецца: нявеста звяртаецца да яе з вялікай пяшчотай і любоўю, як да жывой істоты, расказвае, як многа гадоў яе старанна даглядала: мыла, часала, упрыгожвала «шаўковымі дарагімі
уплётамі», а «за адзін дзень згубіла». Са стратай касы (г. зн. волі, дзявоцтва) дэяўчына губляе павагу, пашану, пяшчоту і ласку родных, бо «дзявічая краса — ўсяму роду прыкраса».
Жаль будзе, жаль да Лукерцы коскі, Што не будзе яна раненька ўставаці Да косачкі часаці.
Хоць будзе часаці, ды не будзе плесці, Хоць будзе плесці, ды не будзе чэсці.
Сваю касу дзяўчына шкадуе больш, чым бацькоў, разлука з ёю цяжэй за расставанне з маці, бацькам. Маладая думае, што бацькі прымушаюць яе «распусціць па белых плечыках русу косу (бел жэмчуг)» таму, што яна чымсьці разгневала іх. Але і бацькі шкадуюць касы, бо страта яе — разлука з дачкой. Брата свайго маладая называе «татарынам», «чужаніцаю» за тое, што ён «разарыў яе косаньку, разліў яе слёзаньку», і шле яму праклён, які ў народзе лічыцца самым страшным:
Раскінь, божа, братняе жыта
Па полю па каласочку, Як ён растрапаў косаньку Па плечыках па валасочку.
He спадзяваючыся на лепшае будучае, дзяўчына даражыць мінулым. Яна не ведае, што будзе з яе касою (воляй, красою) пасля шлюбу: «Ці будзе такава, як у бацькі была». Апынуўшыся ў залежнасці ад мужа, маладая страчвае волю, красу, а з пераходам у чужую сям’ю яна вымушана будзе пазнаць «жаноцкае гора».
Песні аб расплятанні дзявоцкай касы вызначаюцца вялікай лірычнаспю, маюць форму ўнутранага маналога-разважання, які часта пераходзіць у дыялог. Тут у застылую ўмоўнасць абрадавага фальклору шырокай плынню ўліваецца суб’ектыўнае пачуццё галоўных персанажаў вясельнага дзеяння. У большасці песень пра касу лірызм і эмацыянальнасць бяруць верх над нормамі і патрабаваннямі рытуалу, якія пераважаюць у цыкле песень каравайных і «саджэння на кажух».
Заключнай часткай пасада з’яўляецца абрад пакрывання галавы маладой хустай, ручніком або куском палатна. У розных частках Беларусі выконваюцца асобныя элементы гэтага абраду. Так, у Барысаўскім раёне нявесту пакрываюць хустай, калі вядуць на пасад, у Віцебскай жа вобласці яна пакрываецца хустай у час галашэння. Маладая накрываецца хустай, калі едзе да шлюбу (Слуцкі, Віцебскі і іншыя раёны Беларусі). У XX ст. хуста замяняецца фатой. Пакрытая галава маладой—сімвал згоды на шлюб, адзнака замужняй жанчыны. Звычай забараняў* замужняй жанчыне выходзіць на вуліцу з непакрытай галавой.
Пасля пасада бацькі, што сядзяць з абразом кгГля стала, на якім пакладзены хлеб-соль і авёс або хмель, благаслаўляюць маладую. Яна абхо-
дзіць усіх прысутных, атрымліваючы і ад іх благаславенне. Адначасова спяваецца многа жаласлівых развітальных песень.
Абрад благаславення з абразом узнік пад уплывам хрысціянства, замяніўшы існаваўшае раней пакланенне покуці: «Ой, куце, мой куце, благаславі мяне». Пасля благаславення дружкі (шаферкі) займаюць месцы no634 з маладой. Малады ж, прыехаўшы па маладую, садзіцца са сваёй дружынай на лаўку па другі бок стала. У некаторых мясцовасцях у гэты час адбываюцца зводзіны, або шлюбавіны, але часцей іплюбавіны бываюць пасля вянчання. Песні, што спяваюцца ў гэты час, прыспешваюць маладых да шлюбу, бо «там іх ужо чакаюць, цэркаўку адмыкаюць, алтары засцілаюць, ясны свечы запаляюць, вянцы раскладаюць». Або:
— Да не лён, мамачка, да не лён, Да ўжо беленькі кужалец.
— Час табе, дзевачка, пад вянец.
Маладая з маладым і ўсім вясельным поездам выходзяць з хаты. Маладая садзіцца на першы воз з дзвюма сваімі дружкамі, а брат — за фурмана. Малады са сваімі дружкамі едзе на другім возе або вярхом на кані. Вупраж упрыгожваецца стужкамі, кветкамі, да дугі прывязваецца ручнік, на шыі каня — званочкі-шархуны. Маці маладой накрываецца вывернутым кажухом, бярэ ў прыпол аўса, у міску — вады, некалькі розгаў, запальвае грамнічную свечку і абходзіць вясельны поезд, кропячы ўсіх вадой і пасыпаючы аўсом, іншы раз даючы яго коням. У гэты час спяваюць:
Крапі, маці, коні,
Прасі бога волі, Каб конь схадзіў, Каб воз звазіў Да божага дома.
На гэтым этапе вяселля большасць абрадавых дзеянняў і песень мелі магічнае значэнне і былі скіраваны на тое, каб шчаслівай была дарога. Тут асабліва вылучаецца вялікая колькасць песень пра коней. Некалі гэтыя песні, відаць, былі свайго роду заклінальнымі на бяспечную і шчаслівую дарогу. Свацця спявае, звяртаючыся да каня:
Ой, коню, мой коню сівы, Да ці чуешся на сілу, Да ці давязеш княгіню?
Бацьку просяць, каб даў добрых, адмысловых коней, бо ад гэтага нібы залежала будучыня маладых; маладая павінна была ехаць на кабыле, а малады на жарабцы. Важным быў і выбар масці каня, бо кожная з іх мела пэўны сімвалічны сэнс. Так, конь «пляснівай» масці спрыяў шчаслівай дарозе:
Пад маладога —■ гнядога, Пад брата яго — варанога, Пад сватачак — плясніва, Штоб была дарога шчасліва.
У песнях усхваляецца незвычайная, чарадзейная сіла коней:
Назад коні ступаюць, Баравое зелле капаюць: У баравым лясочку сядзела, У залатым катлочку кіпела.
Яны здольны сваімі капытамі змесці з дарогі любых ворагаў, каб маладыя ўдачна даехалі да шлюбу.
He стойце, варогі, Да на маёй дароге, Бо нашы коні строгі, Да патопчуць вам ногі Вострымі астрожкамі, Залатымі падкоўкамі.
3 вясельнымі коньмі было звязана і мноства павер’яў і прыкмет. Верылі, напрыклад, што калі ў дарозе парвецца збруя або перавернецца воз, нават калі спатыкнецца конь, то здарыцца няшчасце. Як вядома, конь на Беларусі меў вялікае гаспадарчае значэнне, таму заняў такое віднае месца ў народных абрадах, вераваннях і вуснай паэтычнай творчасці.
Калі вясельны поезд выязджае з двара, вароты адчыняе бацька або маці, якія і благаслаўляюць дарогу да шлюбу («пераходзяць дарогу», «каб была дарога шчасліва», «каб дарожка роўнай была, а дачушка дольнай была»). Сама прырода засцерагала маладых:
Месячык дарогу асвеціць, Сам вецер варотачкі адчыніць.
У больш позні час «заступнікамі» маладых выступаюць ужо хрысціянскі бог і святыя.
Свацці ад імя маці просяць:
Ліхія людзі, сыдзіце, Добрыя людзі, глядзіце, Куды маё дзіця паедзе.
Пры высздзе з панадворка ў варотах запальваюць салому або хмель, выконваючы магічны ачышчальны абрад. Праз агонь праязджае вясельны поезд. У гэты час спяваюць:
Да гары, хмелю, да гары, Штоб не пераходзілі дарогі варогі.
«Варогаў» запужвалі, прасілі, задобрывалі іх. Маладая ў час язды стаяла, пакуль не праедуць вёску, і ўсім сустрэчным кланялася, што з’яўлялася перасцерагаючым дзеяннем, а пазней — пажаданнем сваім сяброўкам хутчэй выходзіць замуж.
Пасадныя песні вызначаюцца невялікай колькасцю сюжэтаў пры багацці лакальных варыянтаў, якія ў асноўным адлюстроўваюць рытуальныя адрозненні. Значную колькасць іх складаюць імператыўныя песні, што тлумачыцца вялікай роллю хора ў кіраванні абрадавым дзеяннем. Кампазіцыя большасці пасадных песень складаецца з невялікай экспазіцыі часта сімвалічнага зместу і разгорнутага маналога, радзей — дыялога. Сярод пасадных вылучаецца цэлая група песень з двухчасткавай кампазіцыяй, пабудаванай на аснове псіхалагічнага паралелізму. Як і ў песнях абрадаў каравая і зборнай суботы, тут маецца група заклінальных песень, галоўнай мэтай якіх было пры дапамозе сілы слова падпарадкаваць чалавеку прыроду, лёс, долю, каб забяспечыць сямейны дабрабыт, шчаслівае і доўгае жыццё. Некалі яны складалі аснову ўсёй вясельнай паэзіі. У запісах XIX ст. заклінальныя песні не магоць ужо першаснага значэння, бо набылі бытавы характар і выконваюцца па традыцыі. Яны, па сутнасці, пазбаўлены міфалагічнасці і звязаны са стыхійна-матэрыялістычным светапоглядам сялян, іх рэалістычнымі патрэбамі і бытам.
Л. А. МАЛАШ
КАРАВАЙ
ЗАПРАШАЮЦЬ РОД I СУСЕДАК НА КАРАВАЙ
1
Выйду на гуліцу, Гляну на гораньку, Гукну я да радочку: — Радочку мой родненькі, Прыбывай да мяне, Да майго дзіцяці Каравай рашчыняці.