• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Пры выкананні розных каравайных рытуалаў запальваюць свечкі, якія робяць пераважна пасля таго, як'рашчыняць каравай. Суканне свечак у некаторых мясцовасцях Палесся складае самастойны цыкл абрадавых дзеянняў і адпаведных ім песень. Першым пачынае рэзаць воск на кавалкі хросны бацька, а браты. сукаючы свечкі, кладуць у сярэдзіну тры «зеллейкі»:
    Адно зеллейка — мята, Другое зеллейка — рута, А трэцяе зеллейка — кветкі, Штоб любіліся дзеткі.
    Запаліўшы свечкі, мясілі цеста і гучна пляскалі ў далоні, скакалі вакол дзяжы. У песнях, якія выконваліся ў гэты час, выражалася радасць, вяселле, хвала караваю.
    Каравай робяць густым і вялікім, каб маладыя былі багатымі і можна было ўвесь род надзяліць цудадзейным хлсбам і даслаць яго тым, хто адсутнічае на вяселлі. Таму малады просіць:
    Вы, жоначкі-каравайначкі, Рабіце каравай, та не мальце: Мая радзіна бардзо вяліка, А сяло, як места.
    На такі вялікі каравай многа кошту трэба: з сямі палёў пшаніца, цэбар вады крынічнай. гарнец солі лядовай, тры капы перапялішных яек, гарнец руты зялёнай, корч каліны чырвонай. ярых пчолак мядок» і г. д.
    Калі месяць песта. спяваюць многа велічальных пссень каравайніцам, вобраз якіх раскрываецца праз дынаміку іх дзеянняў. Апісанне знешняга выгляду каравайніц у песнях засяроджана пераважна на руках — сімвале працы і працаўніка. Каравай яны месяць «беленькімі ручкамі, пярсцёнкамі з вочкаміч 3 вопраткі асабліва падрабязна апісваюцца рукавы, якія малююцца рэалістычна, з пералічэннем розных дэталей. У каравайніц «сінія запаясачкі, чырвоныя закаўрашачкі», «залатыя зарукаўніцы», «шоўкамзолатам (срэбрам-золатам) зарукавы пашыты», «залатыя зарукаўейка».
    Чыя жана каравай мясіла, Шоўкам-золатам рукавы нашыла, Кала каўнера белым паперам, Кала забору чырвоным горам?
    Да каравая, які падыходзіць у дзяжы на печы, звяртаюцца як да жывой істоты з павагай, просяць яго расці вялікім, бо ад гэтага, як лічылася, залежаў лёс маладых:
    He ўленкайся, дзеванька,
    Твой каравай да падыходзіць.
    3 дзяжы века падымае —
    Твая доля прыбывае.
    3 такой жа просьбай звяртаюцца да каравая, калі ён пячэцца. Каравай маладога просяць расці «вышэй топаля зелячога, стаўпа медзянога (залатога)», а каравай маладой — «вышэй печы крамяной (медзяной), вішні зеляной, каліны чырвонай, вярбы залатой». У песнях яго рост параўноўваецца таксама з ростам хмелю, ліпы, пшаніцы і інш. I на самай справе каравай нярэдка вырастаў так, што даводзілася вынімаць некалькі цаглін, каб дастаць яго з печы.
    Персаніфіцыруецца ў песнях і дзяжа, у якой робіцца каравай. Ад яе залежыць якасць будучага каравая. Таму да дзяжы звяртаюцца з заклёнампросьбай:
    He цячы, бочачка, не цячы,
    Яшчэ наш каравай не ў пячы.
    Як будзем каравай саджаці, Тады будзем бочачку качаці.
    Як і ў іншых каравайных песнях, у псснях пра дзяжу разам з ужываннем традыцыйных эпітэтаў пры яе апісанні (дубовая, цісовая) прыводзяцца гіпербалічныя і метафарычныя эпітэты:	,
    Бочачкі да жалезныя, Абручкі месяндзовыя, А гвоздзікі сталёвыя.
    Але такія эпітэты не частыя ў беларускіх вясельных песнях, бо для іх характэрна рэалістычнае і дэталёвае апісанне прадметаў быту. Каравай, напрыклад, пякуць на «кляновым (ліпавым, вінаградным) лісце», садзяць у печ «новай лапатай», «кацюбай» выграбаюць жар з печы і чыста вымятаюць яе мокрым памялом.
    Каб каравай добра спёкся, печ паляць «дубовымі (яловымі, бярозавымі, радзей — «залатымі, жалезнымі») дравамі», якія даюць многа духу, а каб ён быў румяны, для «загнету» кладуць сухія смаляныя трэскі ад старой сасны або салому.
    Стаяла сасна сорак лет,
    Валіце ж яе на загнет, Каб наш эагнет ясен быў. Каб наш каравай красен быў.
    Калі цеста падышло, яго разам з дзяжой тройчы абносяць вакол таго месца, дзе яно раней стаяла. Папрасіўшы благаславення рабіць каравай. каравайніцы дастаюць з дзяжы цеста за адзін раз, кладўць яго на стол і спяваюць:
    Да спары, божа, Да нашаму караваю. Да злучы ж, божа, Да нашу парачку — Васілька з Ганулькаю.
    Каравайнае цеста і сіла яго зліпазня ў песнях атаясамліваюцца з маладымі, якія зводзяць «умесце», а таксама параўноўваюцца з «племечкам», што з’язджалася «ўмесцечка».
    Каб надаць караваю круглую форму, вакох яго робяць абруч, а ўпрыгожанні з цеста прымацоўваюць драўлянымі шпількамі.
    3 Магілёва купцы едуць, Залаты абруч вязуць А на наш каравай кладуць, Залатыя шпілечкі — А на нашы шышачкі.
    На Палессі шышкі робяць з галінак, абкручаных цестам. Шышкі ў караваі замацоўваюцца ваўнянымі чырвонымі ніткамі.
    Ды бяжыць зайчык-райчык,	*
    Нясе ў зубах ніці.
    Нашто тыя ніці? Каравай упавіці.
    Каравай упрыгожваюць таксама фігуркамі ў выглядзе нябесных свяціл, сімвалы якіх узніклі яшчэ ў дагістарычны перыяд жыцця славян і складаюць значную частку каравайнай паэзіі.
    У народным уяўленні каравай валодае незвычайнай сілай яшчэ і дзякуючы прысутнасці пры ім нябесных свяціл, якія прымаюць самы непасрэдны ўдзел у справах людзей.
    Месяц у печы саджае, Зоранька закладае, Сонейка запякае,
    У песнях каравай надзяляюць эпітэтамі «дзіўны», «ясны», «з залатымі веткамі», качаюць яго «на срэбры» і саджаюць «на золаце», мажуць «дравічным маслам», за якім ідуць да «новай клеці», «новага места».
    Садзіць каравай у печ выбіралася «караваева пара» ■— прыгожая жанчына і кучаравы мужчына. А ў іншых песнях: «Кучаравы печ мяце, а халасты саджае, харашуха папраўляе». Калі «кучаравы» нясе садзіць каравай у печ, то кружыцца з ім тройчы і спявае: «Караваю, мой раю, з табою
    граю, на срэбры качаю, на злоце саджаю». Бывала, што і жанчыны («губатыя, зубатыя, тоўстыя, рылатыя» і г. д.) садзілі каравай у печ, а «ўдалыя-прыўдалыя, харошыя-прыгожыя, красныя да харошыя ў печ заглядалі», каб «каравай не абпёкся, каб ён не абжогся».
    Але часцей за ўсё садзіў каравай у печ мужчына, што павінна было азначаць акт пераймальнай магіі ўрадлівасці, які ўзмацняўся адпаведнымі скокамі, «сімвалізуючымі і пастуліруючымі зачацце, чэраўны рост і нараджэнне бога Каравая-Варапая як бога шлюбу» 4.
    У каравайным абрадзе і суправаджаючых яго песнях захавалася многа сексуальна-фалічных элементаў старажытнага паходжання. Гэта пацвярджаецца самой формай каравая, яго ўпрыгожаннямі. Фігуркі на караваі супастаўляюцца з маладой (шышачкі, сонца, зорачкі, гусачкі) і маладым (месяц, бочачкі). У аснове гэтага супастаўлення ляжыць думка аб перанясенні магічных уласцівасцей урадлівасці каравая на маладых. Як садзяць каравай, спяваюць: «Каравай рагоча ды да печы хоча, а печ рагоча — караваю хоча. А прыпечак усміхаецца — караваю спадзяваецца. А лаўкі дрыгаюць, а вокны моргаюць». Такога характару песні змешчаны ў зборніках A. С. Дэмбавецкага і М. Федароўскага 5.
    Пасадзіўшы каравай у печ, прысутныя выказваюць сваю радасць спевамі і скокамі з лапатай, а ў дзяжу, дзе было цеста, кладуць нажы або ставяць запаленыя свечкі. Дзяжу паднімаюць, кружацца і цалуюцца праз яе, што сімвалізуе каханне маладых, У каравайніц дзяжу выкупляе бацька або сват. За сваю работу каравайніцы просяць пачастунку: «Вазьмі, сват, баклагу, штоб перагнаць смагу, схадзі па гарэлачку». Потым яны танцуюць, пляскаюць у далоні і спяваюць жартоўныя і эратычныя песні, у якіх высмейваецца неахайнасць, гультайства каравайніц, што напіліся і пакралі цеста, заблудзіліся і дадому не папалі.
    У час пячэння каравая яго пільнуе старшая каравайніца, а хлопцы, жартуючы, хочуць украсці яго.
    Штоб нашага караваю
    Ніхто не ўкраў I нашых маладых Ніхто не разлучыў.	*
    Згодна з павер'ем, калі ўкрадуць нават кусочак каравая, у маладых не будзе дзяцей, а іх чакае разлука.
    Каравай некалькі раз дастаюць з печы, змочваюць вадой, віном, півам,
    4 Н н к о л ь с к н й Н. М. Пронсхожденне н нсторня белорусской свадебной обрядностн, с. 214.
    5 Дембовецкнй A. С. Свадебные песнн Могнлевской губерннн. Дополненне к 1-й кннге «Опыт опнсання Могнлевской губерннн, к отделу «Свадебные песнн». Могнлев-на-Днепре, 1884; F е d е r о w s k і М. Lud bialoruski. Piesni frywolne i taneczne. Uzupelnienie do t. VI. Warszawa, 1960.
    мажуць маслам, мёдам, яйкам, каб скарынка больш блішчэла і зрабілася мяккай.
    Дух мне займае,
    Час мяне пакрапіці
    Студэёнай вадою...
    Адваложаньку даці.
    У песнях каравай, шышкі, печ, прыпечак просяць піць, бо напрацаваліся, стаміліся, сасмяглі. Ад вялікай гарачыні ў печы каравай «асмаліў сабе плечы» і просіць: «Дайце мне сыру, масла, каб маё цела згасла». У іншых песнях каравай не хоча выходзіць з печы, яму пагражаюць вострым мячом:
    Штоб наш каравай спужаўся,
    3 печы на вечка сабраўся,
    3 вечкам у камору схаваўся.
    Спечаны каравай кладуць на века дзяжы, пасыпанае хмелем або жытам, і пакрываюць белым абрусам. Сват або брат тройчы кружыцца з ім і спявае: «Караваю-раю-раю, я з табою пагуляю». Брат маладой кладэе крыху грошай каля каравая, якія застаюцца там да яго падзелу. Века з караваем ставяць на стол, а побач — сподак. Хто хацеў паглядзець на каравай і тым самым атрымаць частку яго цудадзейнай сілы, павінен быў пакласці на сподак некалькі манет:
    Вы, прыяцеліў"глядзіце
    I па талеру кладзіце.
    Па даляру, хоць па два, Наша маладая не ўдава.
    Каравай пякуць толькі для тых, хто першы раз уступае ў шлюб. Пасля выкупу каравая бацькам (братам або сватам) маладой. брат або старшая каравайніца, прытанцоўваючы і спяваючы, нясуць яго ў клець або ў камору і кладуць на жыта, каб яно зрабілася ўрадлівым і перадало гэту ўласцівасць маладым:
    Палажыце каравай у гаросе,
    Каб нашым маладым павялося
    Да й паставім на жыце, Дай, божа, маладзенькім Добра пражыці.
    Песням гэтага цыкла, як і іншым беларускім вясельным, характэрна наяўнасць канцоўкі-зычэння — шчырага пажадання маладым шчаслівага жыцця, багацця, дзяцей і г. д. Такі матыў часам складае змест усёй песні.
    У песнях, прысвечаных караваю маладога, «каравай пытае ў перапечы, дзе дарожка да клеці». Яму раяць узяць «піражок, папірацца і да клеці дабірацца». Там, у клеці на палацях, ляжыць «сырок бяленькі—зяць
    цешчы міленькі». Перад вынасам у клець каравай аздабляюць калінай, кветкамі яблыні, грушы, вішні, з каляровай паперы, барвенкам, рутай, мятай і г. д., а ў некаторых мясцовасцях гэта робяць на наступны дзень.
    Ой, квяціце, квяціце, Квяціце, станавіце, Ой, чырвоны квеці, Штоб любіліся дзеці.