• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Каравайнічкі прышлі, Так як зоранькі зышлі. Каравайніцы красны, Так як зоранькі ясны. Ой, харошы каравай, харошы, Бо харошы каравайніцы гібалі.
    2
    Злятайцеся, сакалы,* Да ўсе з чужой стараны. Да збірайцеся род к роду, Да старыя мужы, на параду, Маладыя маладзічкі, к караваю. Да старым мужам мёд-віно піць, Маладым маладзічкам Каравай учыняць.
    3
    Сабірайся, род, к роду, А старыя мужы, на параду, Маладыя маладзіцы, к караваю,
    * Кожны радок, акрамя двух апошніх, паўтараецца.
    Красныя дзевачкі, ка саду, А старыя мужы раду радзіць, Маладыя маладзіцы каравай мясіць, Красныя дзевачкі песні пець.
    4
    Збірайся, родве,
    Да к беленькаму караваю, Старыя бабы, для парадку, Маладыя маладзіцы, песні пець, Удалыя малойцы, каравай печ.
    5
    Із суботанькі на нядзельку гадзіна, Сабралася ўся Любіна радзіна,
    I знесла ж яна тры пуды мукі на каравай,— Хваліць бога, вялікі будзе наш каравай, Шчасліва будзе наша Любачка.
    Із суботанькі на нядзелю гадзіна, Сабралася ўся Любіна радзіна, I знесла яна тры гарцы солі на каравай,— Хваліць бога, салон будзе наш каравай, Шчасліва будзе наша Любачка.
    Із суботы на нядзелю гадзіна, Сабралася ўся Любіна радзіна, I знесла яна тры капы яец на каравай,— Хваліць бога, будзе красіў наш каравай, Шчасліва будзе наша Любачка.
    6
    А ў пятніцу па вутрушку Сабіралася Іванава ўся радня, Прывазілі тры вазы сучча на каравай, Гры пуды мукі на каравай, Тры пуды солі на каравай,
    Тры сотні яец на каравай.
    Слава богу, рагат наш будзець каравай, Слава богу, вялік наш будзець каравай, Слава богу, маслен наш будзець каравай, Слава богу, солен наш будзець каравай, Слава богу, ясен наш будзець каравай.
    7
    Суботухна нядзелюхне гадзіла, Сабралася Маланкіна радзіма — Прыехала сем дзядзек ды на каравай, Зняслі, звязлі сем пуд мукі ды на каравай — Вялік будзець, прыгож будзець ды наш каравай.
    Суботухна нядзелюхне гадзіла, Сабралася Маланкіна радзіма — Прыехала сем цётак ды на каравай, Зняслі, звязлі сем пуд масла ды на каравай — Маслен будзець, прыгож будзець ды наш каравай.
    Суботухна нядзелюхне гадзіла, Сабралася Маланкіна радзіма — Прыехала сем братоў ды на каравай, Зняслі, звязлі сем пуд солі ды на каравай— Солен будзець, прыгож будзець ды наш каравай.
    Суботухна нядзелюхне гадзіла, Сабралася Маланкіна радзіма — Прыехала сем сясцёр ды на каравай, Зняслі, звязлі семсот яец ды на каравай — Жовет будзець, прыгож будзець ды наш каравай.
    8
    А ў полі каліна, каліна,
    Як сабралася Гапанькіна радзіна, А прывязлі сем пуд мукі да на каравай.
    Хвала табе, божа! * Вялік будзець наш каравай.
    * Першы радок рэфрэна паўтараецца.
    А ў полі каліна, каліна,
    Як сабралася Гапанькіна радзіна,
    А прывязлі сем пуд масла да на каравай.
    Хвала табе, божа!
    Жыран будзець наш каравай.
    А ў полі каліна, каліна,
    Як сабралася Гапанькіна радзіна,
    А прывязлі сем пуд солі да на каравай.
    Хвала табе, божа!
    Солен будзець наш каравай.
    А ў полі каліна, каліна,
    Як сабралася Гапанькіна радзіна,
    А прывязлі сем коп яец да на каравай.
    Хвала табе, божа!
    Жовет будзець наш каравай.
    9
    Ой, золата, золата Марыся, Ой, пахадзі па двару сціхенька.
    Ой, пахадзі па двару сціхенька
    I ўкланіся свайму баценьку знізенька.
    А няхай баценька па сялу паходзіць, А няхай ён жоначак папросіць.
    А няхай жоначкі каравая ізробяць
    I, зрабіўшы, ў красну печ усадзяць.
    10
    Ой, па сяле белы лебедзік лягае. (2) To не лебедзік лятае — To Ганначчын баценька Каравайнічкі збірае.
    Ой, па сяле бела лябёдка лятае. (2) To не лябёдка лятае —
    To яе маценька
    Каравайнічкі збірае:
    — Збірайцеся, каравайнічкі, да роду, Давядзіце гэты божы дар да ладу.
    11
    Пад акошачкам да цяцеранька лятала, Да дзевачкі маці каравайначкі склікала:
    ■— Ой, жаночкі да суседачкі, прашу вас, Каб вы прыйшлі на гадзіначку да нас. Да прыдзіце на гадзіначку пасядзеці, Да майму дзіцяці каравай згібаці.
    Да ляцела цяцеранька да не ўчора — цяперанька, Летучы гаварыла: — Зорначкі палічыла.
    Ясны зорначкі, ясны, Каравайначкі красны.
    12
    А чыя гэта маці,
    А чыя гэта маці а па вуліцы ходзіць?
    А па вуліцы ходзіць,
    А па вуліцы ходзіць, а ў мяцеліцу бродзіць?
    А ў мяцеліцу бродзіць,
    А ў мяцеліцу бродзіць, а ў суседачак просіць:
    — А суседачкі мае,
    А суседачкі мае, а хадзіце ж вы ка мне.
    А хадзіце ж вы ка мне,
    А хадзіце ж вы ка мне, а к майму дзіцяці.
    А к майму дзіцяці,
    А к майму дзіцяці каравай учыняці.
    Каравай учыняці,
    Каравай учыняці ручкамі бяленькімі.
    Ручкамі бяленькімі,
    Ручкамі бяленькімі, перснямі залаценькімі.
    13
    Чый жа то бацюхна Па юланцы ходзіць, Накрыж ручкі носіць I суседачак просіць: — Да суседачкі мае, Да хадзіце ж вы ка мне, К майму дзіцяці Каравая згібаці, 3 кветкамі, з перапёлкамі, 3 дарагімі ды макоўкамі.
    14
    Благаславі, маці, Свайму дзіцяці Каравай начаці. Чыя то матулька Па вуліцы ходзіць, Суседак просіць: — Суседачкі мае, Хадзіце ж вы ка мне, К майму дзіцяці Каравай начаці, Ручкамі бяленькімі, Перснямі залаценькімі. На золаце качаці, На серабры саджаці, Шаўковым памялом месці, Залатой лапаткай несці.
    15
    Чыя гэта мамка (2) Па вуліцы ходзіць?
    Па вуліцы ходзіць, Суседачак просіць:
    — Суседачкі мае, (2) А хадзіце ж вы ка мне.
    А не ка мне — (2) К дзіцятачцы мае.
    Пасабіце каравай учыняпі, Каравай учыняці.
    Пасабілі учынілі, Пасабіце й замясіці.
    Пасабілі замясілі, Пасабіце й ўсадзіці.
    Пасабілі усадзілі, Пасабіце і выняці.
    16
    — Ой, чыя жа то матанька Каравайначкі збірае, Шоўкавае зарукаўечка За пояс затыкае?
    — To, жаніхна. мая матанька Каравайначкі збірае, Шоўкавае зарукаўечка За пояс затыкае.
    17
    Да чыя ж гэта маці, Да па вуліцы ходзіць?
    Да па вуліцы ходзіць, Да суседачак просіць:
    — Да суседачкі ж мае, Да хадзіце ж ка мне.
    Да хадзіце ж ка мне, Да к майму дзіцяці.
    А ў майго дзіцяці Сам бог караваю меся,
    Сам бог караваю меся, Прачыстая свеця.
    Ангелы ваду носяць, Прачыстую і бога просяць.
    Прачыстую і бога просяць За старога да за малога.
    За старога да за малога, За Федзечку за маладога.
    18
    Пайду я к Дунаю Да стану для краю, Стану думаці, Стану гадаці, Што за дзела рабіці: 3 Дунаю ваду насіці Да каравай мясіці, Ручкамі, пярсцёнкамі 3 маладымі да лябёдкамі. Адарчын бацюхна Да па сенечках ходзіць, Да ў руках сітца носіць, Да суседачак просіць: — Да суседачкі ж мае, Увайдзіце вы ка мне, Да не ка мне — к майму караваю, Каравай гібаці.
    Первага да раджонага, А другога да суджонага. Раджонага да Адаркі, Суджонага да Іванькі.
    Тадорчына матка * Па вуліцы ходзіць.
    Па вуліцы ходзіць
    Да суседачак просіць:
    — Суседачкі мае, А хадзіце ж вы ка мне.
    А хадзіце ж вы ка мне, А не ка мне — к дзіцяці.
    А не ка мне — к дзіцяці Каравай учыняці,
    Ручкамі бяленькімі, Пёрсценькамі залаценькімі.
    Мілыя суседачкі, Ці вы дзетак не маце?
    Ці вы дзетак не маце, Што ка мне не бываце?
    Каб вы дзеткі мелі, Каб вы ка мне прыспелі.
    20
    Марусін бацюхна
    Да па юланьках ходзіць,
    Да суседачак просіць: — Да хадзіце ка мне, He ка мне —
    А к майму дзіцяці
    Каравай згібаці.
    Хадзіце, згібемо Да вяселле зрабемо, Каравай ў печ усадземо.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца. 53
    А чыё ж гэта жыта,
    А чыё ж гэта жыта ў трубы павілося, У трубы павілося, на каравай згадзілося? А чыя гэта мамка,
    А чыя гэта мамка чаравічкі стаптала, Чаравічкі стаптала да па вуліцы ходзя?
    А па вуліцы ходзя, а суседачак прося: — А суседачкі мае,
    А суседачкі мае, а хадзіце ж вы ка мне. А хадзіце ж вы ка мне каравай учыняці, Каравай учыняці, вяселле пачынаці.
    22
    Яначкава матка Усю ночку не спала.
    Усю ночку не спала — Трое чаравічак стаптала.
    Па суседзях хадзіла, Суседзяў прасіла:
    — Суседачкі мае, Хадзіце ка мне,
    He ка мне —
    К майму дзіцяці.
    К майму дзіцяці Каравай рашчыняці.
    Каравай рашчыніць, Дзіцё маё благаславіць.
    Добраю часінаю, Доляю шчасліваю.
    23
    Да чыя то матанька Каравайнічкі збірае Па месяцу і па зорачках, I па яснаму сонцу?
    24
    Із-за горак-горачак, Там свяціла зорачак.
    Там не зорачак свяціла — Там дзевачка хадзіла.
    [Там дзевачка хадзіла,] Дзевачак будзіла:
    — Дзевачкі мае, сястрыцы, He спіце вы позненька.
    He спіце вы позненька, Устаньце вы раненька.
    Устаньце вы раненька, Мне работу зрабіце.
    Мне работу зрабіце —
    Каравай замясіце.
    Каравай замясіце, Мне вяночак савіце.
    Мне вяночак савіце, Да шлюбу мяне выпраўце.
    25
    Па двару маладая Матронка пахаджала, Свайго каравая не даглядала.
    Паздароў майго баценька,
    To мой каравай дагледжан будзе, I замешан будзе, і згібян будзе. Mae сястронкі пасаджаюць жонкі, Mae сястронкі пасаджаюць зоркі, А мае суседкі пасаджаюць кветкі.
    26
    Да чэраз поле да шырокае, Да рана, рана.*
    Да чэраз леты залаценькія Да ішлі-прайшлі каравайнічкі, А за імі малада дзевачка:
    — Да ка мне, ка мне, каравайнічкі, Ка мне на двор, к ойцу за стол. Да дзевак лава, ойцу слава, Ofigy слава, матцы лепшая.
    27
    Гарою высокаю, Дарогаю шырокаю Там ішлі каравайніцы I пыталіся сяла
    Да Таццянкінага двара:
    —■ Там жа нам запачыці, Каравай ізрабіці, Бочку піва выпіці I барылку гарэлкі.
    28
    Цераз поле да шырокае, Цераз места да вялікае Туды б ішлі каравайніцы, А слуцкія мяшчаначкі, Няслі муку пшанічную. Яны ідучы да гаварылі: — Станьмо мы да паслухаймо,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Дзе музычанькі іграюць, Там яны каравай пякуць Ручкамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі.
    29
    Туды ішлі каравайначкі,* Неслі муку. да пшанічную.
    Неслі муку да пшанічную, Бралі ваду да крынічную.
    — Станьмо, паслухаймо, Дзе музычанькі граюць.
    Дзе музычанькі граюць, Малодачкі каравай маюць.
    Да й у нашай дзевачкі Да музычанькі граюць.
    Да музычанькі граюць, Малодачкі каравай маюць.
    30
    Цераз поле сцежачка, ** Цераз мора кладачка.
    Туды ішла да прачыстая Да пыталася сяла, Янкавага двара:
    — Казалі, у яго да надобейка — Зіначкіна вяселлейка.
    Я ж буду да парадніца, Старшая каравайніца.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    ** Кожны радок, акрамя першага і апошняга, паўтараецца.
    Ішлі, ішлі гуланькаю жоначкі, Неслі, неслі па місцы мукі на каравай,— Моцны божа, вялікі будзе каравай.
    Ішлі, ішлі гуланькаю жоначкі, Неслі, неслі па кварце масла на каравай,— Моцны божа, смачны будзе каравай.
    Ішлі, ішлі гуланькаю жоначкі, Неслі, неслі па копе яец на каравай,— Моцны божа, жоўты будзе каравай.
    Ішлі, ішлі гуланькаю жоначкі, Неслі, неслі па кварце солі на каравай,— Моцны божа, салёны будзе каравай.