• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Былі лютыя марозы, He змарозілі мне рожы. Пусцілі квеці пад клеці, Зялёны лісток пад масток, Маладзенькай Верачны на вянок.
    Акрамя вянчальнага вянка, з гэтых кветак вілі вянкі і насілі дзяўчаты ў час свят і розных гулянняў. Таму нявеста з такой журботай развітваецца са сваім садочкам і яго кветкамі, як са сваім дзявоцтвам. Яна «хадзіла, зёлачкі палівала, цяжка ўздыхала» і бедавала:
    Мне вас болей не паліці, 3 вас вяночак мне не звіці Звіюць дзевачкі вяночак 3 рутачкі, з лялеячкі, 3 галубой паперачкі.
    Падрыхтаваўшы кветкі для вянка, хор дзяўчат звяртаецца да маці, каб яна благаславіла віць вянок:
    Благаславі, маці, вянкі віць У гэтым доме вясёлым, У сей сямейцы здаровай, Год ад году вяселле, Век ад веку здароўе.
    Дай, божа, маладым добрую долю.
    Такога роду песні па сваёй форме і зместу з’яўляюцца своеасаблівымі заклёнамі, якія часта заканчваюцца традыцыйнымі формуламі-пажаданнямі тыпу: «Дай, божа, маладым доўга жыць», «Дай, божа, усё дабро на два двары», «Дай, божа, добрай долі».
    Благаславі, божа, вянок віць, Нашым маладым доўга жыць: Із суботы на нядзелю, А з нядзелі на ўвесь век.
    Даволі шмат песень-заклёнаў з формуламі-пажаданнямі выконвае хор дзяўчат у час «дзядэькавага (сватняга) пірага», дзе маладой жадаюць, «каб жыць павялося», «каб было жыці шчасліва», «каб было жыці салодка» і інш.
    Акрамя песень-заклёнаў, у гэты час спяваюць прасякнутыя глыбокім жалем песні да маладой аб благаславенні ўсімі членамі сям’і віць вянок: «Маці благаслаўляіць — ручанькі заламляіць, татачка благаслаўляіць — рутачка ў ручках вяніць». Маладая просіць сябровак віць вяночак «тугі, круты — віты, прыгожы, з трох кветак», каб такім жа моцным, неразлучным было жыццё маладых. Выбар «трох кветак» для вянка быў строга рэгламентаваны рытуалам: браліся тыя травы, якія лічыліся магічнымі (лекавымі).
    Першая кветачка — ружачка, Другая кветачка — міртачка, Трэцяя кветачка — лілея, Каб мая матуля родная памлела.
    Кожная з кветак мае сваё сімвалічнае значэнне, звязанае з пэўнымі годнасцямі маладой. Так, ружа азначае каханне маладой, а лілея — яе дзявочасць. Нягледзячы на просьбу маладой звіць добры вянок, падружкі ўюць ёй вельмі калючы. I калі маладая спрабуе зняць яго, ён рукі коле.
    Яленец коліць, галоўку клоніць да зямлі — Адлучаецца млада Ганначка ад сям'і.
    Калі ад дзявочага вяночка «дзевачкі галоўку паднімаюць, а вочкі весела пазіраюць», дык ад вясельнага вянка ў маладой «вочкі ўніз глядзяць, гарохам слёзы ляцяць». У сапраўднасці ж дзяўчына схіліла галоўку не таму, што церні колюць, як пяецца ў песні, а ад жалю і слёз. Наступны дыялог перадае гэты сумны настрой, у якім, па словах маладой, яна сама вінавата:
    Ва ўсіх дзевачак з руты вяночак,
    А ў маладой Зоські з пад’ялоўчыку.
    — Ці табе, Зоська, красак не стала, Ці часу не мела?
    — Мне і красак стала,
    I часу я мела,
    А з пад'ялоўчыку я захацела.
    Але песень, у якіх апавядаецца, што маладая выходзіць замуж па сваёй волі, мала. Пераважна маладая скардзіцца на свой род і маці, што аддаюць яе «недарослую», «маладую», «за нялюбага», «далёка», што «зрасціла невялікую косу», «не далі пагуляць яшчэ год», «без розуму ў чужыя людзі пусцілі» і г. д. Тут маладая выказвае пасіўны пратэст супраць насілля над яе воляй. Прычым пратэст гэты ўсвядомлены: маладая не верыць, што вінаваты ў гэтым таемныя сілы прыроды, зязюля, якая накукавала ёй яе жаночы лёс.
    — Ой, да й на каго ж ты, Янка, жаль маеш?
    Ці на мяне, зязюлю сівую, Ці на сваю мамачку родную?
    — Ой, да маю ж я жаль на ўвесь род,
    А на родную мамачку наўпярод, Што не дала пагуляць яшчэ год.
    Значная група песень зборнай суботы апавядае аб тым, што маладой засталося нядоўга быць у маці («апошнюю ночку начуе»). Таму маці просіць дэяўчат не будзіць дачку, бо яна «скора пойдзе свякроўцы гадзіць», а «ў свякровачкі, то не ў матачкі — не даспіць». Песні зборнай суботы прасякнуты сумам маладой перад адыходам у чужую сям'ю, дзе ўжо не будзе таго прыволля, як у роднай маці. Вось чаму, сабраўшы сваіх сябровак і сеўшы «вышэй за ўсіх», яна схіліла галоўку «ніжэй за ўсіх» і «думала думу больш за ўсіх», як вымушана будзе гадзіць чужой сям’і і як давядзецца свякроўку зваць мамкай, a
    Яна тваёй мамаю не будзе, Толькі сэрцу жаль будзе. Але ад долі нікуды не ўцячэш, Свякроўку мамкаю назавеш.
    Дзяўчаты, «вянкі ўючы», раяць маладой паберагчы слёзы, бо
    Будзеш плакаць у Іванькі жывучы, Свёкравы парогі пераступая, Свякрухі норавы перанімая.
    Звіўшы вянок, дзяўчаты кладуць яго на пасыпаную жытам талерку і перадаюць маці. Хто-небудзь з блізкіх маладой — брат, бацька або сват — павінен «выкупіць» вянок. У некаторых мясцовасцях коцяць вянок па стале, яго прымае маці, і спяваюць:
    Да пакацілі па стале, Па новенькім абрусе. Каціся, вяночак, каціся, Мамцы ў ручкі валіся.
    Маці адказвае, што вянок яна не можа ўзяць:
    3 жалю ручак не ўздыму, А за слёзкамі не бачу, Цябе, дачушка, утрачу.
    Маладая просіць маці развіць вянок, каб ёй хоць яшчэ трошкі пабыць дома. Маці ж ізноў адказвае:
    Мне, дачушка, вяночак не развіць, Табе, дзіцятка, тут не жыць.
    Звычайна маладой робяць два вянкі: адзін вялікі з розных кветак, зеляніны, стужак, пер’я, а другі маленькі з руты, які ўюць на пярсцёнку і прышпільваюць маладой да касы або «на плат белы», калі яна сядзіць на пасадзе. Акрамя вянка, у зборную суботу дзяўчаты робяць таксама кветкі з паперы, стужак і руты, прызначаныя для маладога і яго дружак. Кветкі прышпільваюць ім да шапак або кашуль, за што атрымліваюць выкуп.
    У некаторых мясцовасцях. на захадзе Беларусі сват маладога вёз маладой маленькі вяночак, які вісеў на «ёлачцы» (галінцы ядлоўца). У болын позні час малады купляў для маладой і вялікі вянок, пра які спяваецца многа песень. У іх вельмі дэталёва апісваецца, з чаго быў зроблен вянок («з чыстага шоўку, з белай паперы» і інш.), дзе быў набыты маладым:
    Я ўчора на таргу бываў, Я ж табе вяночак старгаваў, Хоць не руцвяны — пярловы, Ен табе да шлюбу гатовы. А не гэтых садоў красачкі, А не гэтых ільноў нітачкі — А турэцкіх садоў красачкі, Чырвоных ядвабаў нітачкі.
    Гэты вянок сімвалізуе разлуку маладой з сяброўкамі, якія ўгаворваюць яе не браць вянок ад маладога, бо
    Гэты вяночак атручаны, Ад тваіх дзяўчат адлучаны.
    Гэты вяночак з розных цвет, Завяжыць табе, маладой, свет.
    Гэты вяночак — ашука I з айцом і маткай разлука.
    У зборную суботу маладую садзяць на пасад (дзяжу або зэдлік, засланыя кажухом), расчэсваюць ёй ва\асы і ў апошні раз заплятаюць адну касу, якую расплятаюць у нядзелю.
    Сягоння ў нас паненскі Вечар настаець, Паследні раз млода Манечка Коску запляцець.
    Замужам яна павінна будзе заплятаць валасы ў дзве касы або проста закручваць іх і хаваць пад чапец або хусту.
    Пляці, пляці русу косу ў адзін рад — У нядзелю рана пасадзяць цябе на пасад.
    Вытокі абраду зборвай суботы і яе песень ляжаць у першабытным абрадзе ініцыяцыі, які непасрэдна звязан з цыклам беларускай веснавой
    абраднасці, што пацвярджаецца і веснавой абраднасцю балгар, сербаў і харватаў. Веснавыя і вясельныя абрады і песні вызначаюцца агульнасцю іх аксесуараў — дрэўца («ёлачка»), вянок, букецік кветак, касцюм і інш.— і матрыманіяльна-эратычным зместам, звязаным з урадлівасцю і ідэяй размнажэння. Гэты абрад паходзіць з эпохі матрыярхату, калі равесніцы аднаго роду і аднаго палавога ўзросту складалі асобныя арганізацыі, і пераход іх членаў з адной узроставай групы ў другую суправаджаўся пэўнымі рытуаламі. Рэлікты гэтых рытуалаў, калі маладую «з дзявочага колачка вылучаюць», знаходзім у песнях зборнай суботы. Напрыклад: «Выйду з дзявочага раду і сяду ў жаночы рад», «з дзевачак выйшла», «з дзявочага стану выйшла» і г. д.
    Паслухайце, дзеўкі, дзе галубка гудзе, Там маладая Марына дзявоцтва здае: — Наце вам, дзяўчаты, дзявоцтва мае.
    Я пайду сяду ў жаночым раду,
    У жаночым раду з жонкамі на параду.
    У другой песні дзяўчаты пытаюць маладую: «Ты ад нас ідзеш, які нам выкуп (дар) прышлеш?» Маладая адказвае, што дасць ім «вяночка з расіцаю, мёд-віно з шкляніцаю» або: «Прышлю вяночак для дзевачак, для сваіх верных кумпаначак» ці: «У панядзелак з расою прышлю вяночак з красою». Вяночак як сімвал свайго дзявоцтва («красаты») яна аддае таму дзявочаму колу, з якога выходзіць.
    Такія ж рэшткі старажытнага абраду выкупу маладой з дзявоцкай грамады знаходзім і ў рытуале развітальнага частавання яе сябровак у суботу напярэдадні вяселля. Гэты пачастунак, які назызаецца «дзядзькавым», або «сватнім, пірагом», радзей — «мёдам», звычайна прывозіць ад маладога яго дзядзька (брат маці, які адыгрываў галоўную ролю ў сям’і эпохі матрыярхату).
    Уступіла шэра вутачка на парог,
    Папрасіла млода Рэнечка на пірог.
    — Уступіла на які парог? — На хатні.
    — Папрасіла на які пірог? — На сватні.
    У час застолля дзяўчаты спяваюць шмат песень развітальнага характару, у якіх апавядаецца аб расставанні з «дзявоцкім пагуляннем, паненскім красаваннем, кавалерскім жартаваннем да й вяночкам руцвяным»:
    Хоць і будзеш гуляці — He ў руцвяным вяночку, He ў дзявочым станочку.
    Для маладой мінаецца ўсё — «дзявоцкія смехі, спевы, гулі, мыслі, вячоркі». Зборная субота заканчваецца развітаннем маладой са сваімі сяброўкамі «не на адну ноч, а на ўвесь век».
    Ужо мы, дзеванька, ідзем, Табе дабранач даем.
    He той дабранач, што на нач, Да той дабранач, што на ўвесь век.
    Песні зборнай суботы ў параўнанні з каравайнымі вызначаюцца глыбінёй лірызму, на аснове якога выпрацоўваецца своеасаблівая вобразная мова для выражэння псіхічнага стану герояў (маладой, яе маці, сябровак). Адной з прыкмет паэтычнасці мовы гэтых песень з'яўляецца сімволіка (вяпок — сімвал дзявочасці, замужжа і інш., кветачкі-пралесачкі — дружачкі, белая бяроза — сама маладая і г. д.). Для песень зборнай суботы характэрны зачын з паўторамі тыпу «Зборная субота, зборная» і даволі часта — нрыпеў: «Рута ж яе зялёна, у тры радочкі саджона». Асабліва характэрным для песень зборнай суботы з'яўляецца тыпалагічная блізкасць іх экспазіцый, якія складаюць цэлыя варыянтныя гнёзды. Гэта — «Зборная суботка настала, млода Манечка ўсіх падружачак сабрала», «Сягоння ў нас паненскі вечар настаець», «За сеньмі, сеньмі ў зялёнай руце», «За гарою рута, за гарою», «Ішла дзевачка ў поле, несла красачкі ў прыполе», «Ой, зелен, зелен садочак», «Падмецен садочак, гкадмецен, зялёнай рутай аплецен» і інш. За вкспазіцыяй, якая мае ў асноўным апавядальны характар, ідзе развіты маналог, радзей — дыялог. Кампазіцыя разглядаемых песень будуецца нярэдка па прынцыпу вылучэння адзінкавага з раду падобных або блізкіх асоб, жывых істот, з’яў, дзеянняў, рэчаў і г. д. Найбольш пашыраным тут з’яўляецца прыём вылучэння галоўнага персанажа. яго стану і дзеяння і супрацьпастаўленне астатнім асобам гэтага роду. Так, у песнях спяваецца: «А ўсім дзевачкам па вяночку, адной Ганцы вянка нет», «Ішлі дзевачкі су палянкі. Ідучы, бегучы, краскі рвалі. Адна наша Хадорка па задочку йдзець і красак не рвець», «Пасадзіла дзевачак усіх у рад, сама села выша ўсіх, скланіла галоўку ніжа ўсіх» і г. д. 3 дапамогай такога ж хампазіцыйнага прыёму вылучэння пэўнага персанажа з раду іншых (не менш трох) асоб падаецца вобраз маладога. У песні апавядаецца, што руты (каліны) не хапіла на вянок. Раяць паслаць па руту (каліну) матульку, але яна стара, затым татульку, але ён «пайшоў, руты не найшоў». I толькі малады прыносіць руту: «Міленькі ідзець, рутаньку нясець». У іншых песнях маладая ўець вянок. Яе клічуць бацька, матка, падружкі, але яна не адзываецца. I толькі калі прыходзіць малады, яна ідзе за ім. Такая кампазіцыя ўласціва цэлай групе песень зборнай суботы і з іншымі сюжэтамі.