Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Ішлі, ішлі гуланькаю жоначкі, Неслі, неслі па фунту цукру на каравай,— Моцны божа, салодкі будзе каравай.
32
Ой, ішлі, ішлі каравайнічкі гарою, Ой, няслі, няслі па місцы мукі з сабою.
Ой, ішлі, ішлі каравайнічкі гарою, Ой, няслі, няслі па капе яец з сабою.
Ой, ішлі, ішлі каравайнічкі гарою, Ой, няслі, няслі па пуду масла з сабою.
Ой, ішлі, ішлі каравайнічкі гарою, Ой, няслі, няслі па гарцу аўса з сабою.
Ой, каб бог нам даў, каб каравай смачны, Ой, каб бог нам даў, каб каравай вялікі.
Ой, караваю, караваю, Мне да цябе кошту трэба: Корац мукі пшанічнай, Цэбар вады крынічнай, Фаску масла яравых кароў, Капу яец маладых курэй, Гарнец солі лядовай, Гарнец руты зялёнай, Корч каліны чырвонай.
34
Караваю, божы дару, Многа да цябе трэба: Гарнец мукі пшанічнай, Цэбар вады крынічнай. Да нашае хаты, да наіпае хаты Трэба памяла і лапаты.
35
Каравайнічык-пачынальнічык, Да не стой у запечку, Да выйдзі на хатачку, Да збяры грамадачку: Жанокі дзевачак
I жалосных музычкаў. Хай музычкі зайграюць, Хай хлопчыкі пагуляюць, А дзевачкі паспяваюць.
36
Каравайнічкі-пачынайнічкі, Ды не стойце ў запечку, Да выйдзіце на хатачку, Да пачніце вяселлейка, Вяселлейка вясёлае:
Дзевачкі — у песенькі, Музычкі — у скрыпачкі, А мамачка — ў мыселькі.
37
Караваю-мураваю, Да не стой у запечку.
Да не стой у запечку, Да выходзь на хатачку.
Цябе дзеўкі мясіць будуць, А хлопчыкі садзіць будуць.
Да зачні вяселлейка, Каб музычкі зайгралі.
Каб музычкі зайгралі, Дзевачкі заспявалі.
Дзевачкі заспявалі, Хлопчыкі пагулялі.
38
Караваю, караваю, Вяселле зачынаю, Дружыначку сабіраю.
Умная-разумная, Слаўная, багатая.
39
Караваю, мой раю, Вяселлейка зачынаю.
Вяселлейка вясёлае, Прыборнае, харошае.
Караваю, мой раю, Вяселле пачынаю.
3 шчасцяю і з доляю, Шчаслівай гадзінаю.
Шчаслівай гадзінаю, 3 вялікай дружынаю.
41
Караваю, караваю, Васэлюнька зачынаю. Васэлюнька зачынаю, Усіх гуляць запрашаю.
42
— Папытаймося, да жоначкі, Волеччынага да бацюхна, Ці павяліць нам, да каравайначкам, Усей дом да весяліць.
— Весяліся, пчоланька, Да на яблыньку летучы. Весяліцеся, каравайначкі, Усё й мёд і віно п'ючы.
Мы Волечку гадавалі, Госпада бога прахалі, А цяпер вялю і бласлаўлю Усей дом да весяліць.
РАШЧЫНЯЮЦЬ КАРАВАЙ
43
Тройца па цэркве хадзіла, Спаса за ручку вадзіла. — Прачыстая маці, Прыйдзі к нашай хаце Вяселле зачынаці, Каравай рашчыняці.
44
Пайду я к Дунаю, Стану, падумаю, Дзе мне ваду браці Каравай рашчыняці.
[Дзе мне ваду браці Каравай рашчыняці.] Бяру ваду крынічную, Сею муку пшанічную.
Сыйдзі, божа, з неба, Цяпер ты нам трэба: Памагаў замысляці — Памажы рашчьшяці.
45
Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Каравай учыняці, Ручкамі бяленькімі, Персцянямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
Дай жа божа, каб каравай Харошы ззыйшоў, Каб доля Тацянкі (Іванка) Была добра.
47
Стаўце дзяжу цісовую, Нясіце ваду крынічную, Сыпце муку пшанічную.
48
Заслужлівы жоны, Ставайце да каравая, А вы, удавіцы, Спаўняйце паўніцы.
49
Сабірайцеся, каравайначкі, усе пяць, Сабраўшыся, сабе служачку найміце, Наняўшы, па вінаград пашліце, Той вінаград у каравай уліце.
Той каравай, як вінаград, зрасцецца, А нашай маладой на добры лад кладзецца.
50
Стаяла святліца (2) Вокнамі ды на вуліцу.
— Што ў той жа святліцы? (2) — Маладыя маладзіцы, Да ўсе харошыя каравайніцы. He шкода ж ім даці (3) Каравай учыняці.
Старшая каравайніца — Залатая зарукаўніца.
He стыдна ж ей даць Каравай учыняць.
Дай бог нашаму караваю У дзяжы спор, А ў печы падход.
52
Да ў нашае каравайніцы Сінія запаясачкі, Запаясачкі.
Сінія запаясачкі, Чырвоныя закаўрашачкі, Закаўрашачкі.
Чырвоныя закаўрашачкі.
He шкода ёй даці
I даці.
Да не шкода ёй даці Каравай учыняці, Учыняці.
53
Караваю, мой раю, Я ж цябе і ўчыняю.
Я ж цябе і ўчыняю, Я ж цябе і мясіць буду.
Я ж цябе і мясіць буду, 3 печы вынімаць буду.
3 печы выні.маць буду I вадой паліваць буду.
У дарогу ў шчаслівую Па дзевачку па красную.
— Адкуль каравайніцы? * Ці з Міра, ці з Нясвіжа?
Ці з Міра, ці з Нясвіжа, Ці з Языльскага сяла?
Адкуль да ваду бралі Каравай рашчынялі?
— Hi з Міра, ні з Нясвіжа, Но з Языльскага сяла.
3 калодзежа да ваду бралі Каравай рашчынялі.
55
— Адкуль вы, каравайнічкі?
Ці з Міра, ці з Нясвіжа, Ці з ксянжацкага двара, Ці з задзвейскага сяла? — Hi з Міра, ні з Нясвіжа, [Hi з ксянжацкага двара,] А з задзвейскага сяла.
56
— Да адкуль, каравайніцы, Да адкуль, маладзенькія? — Мы з сяла сяляначкі, А з месца мяшчаначкі.
57
— Адкуль, каравайніцы,* Адкуль да ваду бралі?
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
5. Зак. 2120
65
Адкуль да ваду бралі Каравай рашчынялі?
Ці з Дунаю, ці з возера, Ці з віннага да калодзезя?
— Hi з Дунаю, ні з возера, А з віннага да калодзезя.
58
А ў нядзелечку рана, А ў нядзелечку рана Сіне мора калыхалася. Сіне мора калыхалася, Сіне мора калыхалася.
Там Марылька ваду брала, Там Марылька ваду брала. Там Марылька ваду брала Каравай учыняці.
Каравай учыняці, Каравай учыняці — Сваіх гасцей частаваці.
59
Маладая Валечка
3 сямі азёр ваду брала,
3 сямі азёр ваду брала, Каравай учыняла.
■—А мой жа ты караваю, Ды я ж цябе учыняю. Каравай на прыпечку ўецца, Каравай на прыпечку ўецца —: Аж у засланку б’ецца.
60
Паслухай, Леначка, Што на небе зазвінела.
Што на небе зазвінела — Янгелы да ключы бралі.
Янгелы да ключы бралі Да дзяжу адмыкалі.
Да дзяжу адмыкалі, Каравай учынялі.
Наш каравай, як калясо, Учыніўся харашо.
Кругом караваю кветкі, Каб любіліся дзеткі.
61
Я ж была каравайнічка,
Я ж умела каравай рашчыняць Ручкамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі.
62
Да й узыйдзі, месячык, узыйдзі, Да нашага караваю паглядзі.
Да нашага караваю паглядзі, Ці хароша маладзіца рашчыняла.
Ці хароша маладзіца рашчыняла, Ці хораша госпада памінала.
63
Ляцелі птушачкі з раю, Пыталіся ў каравая: — Ці ўжо каравай учынялі, Чаму нас, птушачак, не ждалі? Мы б к таму часу прыбылі,
Шчасце-долю прыняслі, Шчаслівую гадзіну Нашаму сужаньку-чалядзіну.
64
Ляцелі гусачкі кала гаю,* Ой, пыталіся караваю:
— Ці ўжо вы каравай учынілі? Вы ж ба нас, гусачак, папрасілі, Мы ж ба вам каравай замясілі Сваімі дзюбкамі войстрымі, Сваімі лапкамі белымі.
65
Мы дзела зрабілі — * Каравай учынілі.
Наш каравай, як у поясе, Учыніўся хбраша.
Кругом караваю квеці, Каб любіліся дзеці.
66
Біты караваю густа, Пад белюхна хуста, Месяцам акружоны, Зорамі асадзоны.
Расці, расці, каравай, Выша печы медзяной, Выша столі залатой, Выша Гандзі маладой.
* Кожны радок паўтараецца.
СУКАЮЦЬ СВЕЧКІ
67
Ой, дзе пайшла ды дзе забарылася Іванчына мамка?
Няхай пойдзе ў камору Ды прынясе вошчачку Ды Іванку на свечачку.
Ой, дзе пайшла ды дзе забарылася Іванчына мамка?
Няхай пойдзе ў камору Ды прынясе кужалёчку Ды Іванку на свечачку.
68
Прачыстая маці Хадзі к нам да хаты Вошчачку таптаці, Свечачак сукаці, Сей дом асвяціці, Каравай замясіці.
69
Паляціце, пчолачкі,* У зялёныя дубровач[кі].
Прынясіце вошчачку Марусьцы на свечач[ку].
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Тры брацці свячу сукалі, Тры зеллейка ірвалі. Першае зелле з руты, Другое зелле з мяты, Трэцяе зелле — квеці, Каб любіліся дзеці. Тройца па цэркве хадзіла, Іспаса за ручку вадзіла. — Іспас, іспас, хадзі да нас Свечачку сукаць.
71
Ой, я свечку сучу, Тры зелля кладу: Руту, мяту і барвінок I ўсякія кветкі, Штоб любіліся дзегкі. -
МЕСЯЦЬ КАРАВАЙ, ЁН ПАДЫХОДЗІЦЬ
72
Падыходзь, падыходзь, наш каравай, 3 дубовай дзежкі дно выбівай.
Калі будзеш выбіваці, Го будзем цябе гібаці.
73
He ўленкайся, дзеванька, Твой каравай да падыходзіць, 3 дзяжы века падымае —
Т вая доля пр?ябывае.
74
А на небе месячык узышоў, У дзяжы каравай падышоў.
А будзем мамачкў прасіці, І\аб пазвала каравай мясіці.
75
На небе месячык узышоў,*
Да ў дзяжы каравай падышоў.
Да наверх вечачка падымае, Ен к сабе малодак прызывае:
-—• Устаньце, малодкі, не сядзіце, Да памыйце ручкі бяленька, Замясіце каравай харашэнька, Каб наш каравай красен быў,
* Кожны радок паўтараецца.
Каб наш малады шчасен быў, Каб быў здаровы, як вада, Каб быў вясёлы, як вясна.
76
Пайду я да Дунаю, Стану і падумаю, Ой, як мне дзеяці: Чы муку сеяці, Чы ваду насіці? Час каравай мясіці.
77
Благаславі, божа, Благаславі, божа, прачыстая гожа I ацец і маці караваю гіба(ці).
78
Ты сступ, божа, з неба, Як нам цябе трэба. Памагаў рашчыніць, Памагай замясіць Ручкамі бяленькімі, Перснямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
79
Тупы-тупы кола дзежачкі, Радзі, божа, сыраежачкі. Чы сыраежкі браці, Чы каравай агібаці?
Чэраз новыя сені Да й гусанькі ляцелі.
I летучы пыталі:
— Чы караваю згібалі?
— Яшчэ ж не згібалі: Цётанькі дажыдалі.
81
Ой, быстрая рэчанька Дунаёк, Прыбі, прыбі бочку мукі да краю I к нашаму дзіўнаму караваю.
82
Ой, у малойчыка да ў дварэ Да стаіць кузня малявана, Да ў той кузні кавалі куюць Да бачкі акоўваюць.
Бачэчкі да жалезныя, Абручкі месяндзовыя, А гвоздзікі сталёвыя.
83
He цячы, бочачка, не цячы, Яшчэ наш каравай не ў пячы.* Як будзем каравай саджаці, Тады будзем бочачку качаці-
84
Увайдзі, Грысю, Да ўлей вады ў місу: Нам ручкі памыці Да каравай мясіці.
*Кожны наступны радок паўтараецца.
Прыплынь, Дунаеньку, Да нашага беражэньку, Будзема рукі мыці, Будзема каравай рабіці. Ой, знаю я, знаю, Што ў том караваю: 3 сямёх крыніц вадзіца, 3 сямёх поль пшаніца, Сем коп яец
I дражджэй гарнец. Наш пышны караваец!
86
Ой, знаці, знаці ды разгадаці,* Што ў гэтым караваі
1 ры вядры вады Сцюдзёна-крынічнай,
Тры пуды мукі Пітлёвай пшанічнай,
Тры паскі масла Да ўсё рыжых кароў,
Тры капы яец Да ўсё рабых курэй.
87
He ўгадае.
Ніхто не ўгадае,
Што ў нашым караваі, Караваі.
Што ў нашым караваі А з сямі палёў пшаніца, Пшаніца.
* Псршы радок кожнай страфы паўтараецца.
А з сямі палёў пшаніца,
3 сямі крыніц вадзіца, Вадзіца.
3 сямі крыніц вадзіца,
3 сямі кароў масла, Масла.
3 сямі кароў масла, А яец паўтараста.
88
Ох, знаю я, знаю, Што ў гэтым караваю
Тры бочкі, тры бочкі Да пшанічнай мукі,
А тры фаскі, тры фаскі Дравічнага масла,
Тры капы, тры капы Маладых' курэй яец.
89
Каб я знала, каб я ведала,
Да што ў тваім караваі
Да тры вядры * крынічнай вадзіцы,