• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    773
    Сягоння суботка, мілы дзянёчак, Віла дзевачка з руты вяночак.
    Ой, віла, віла, усё й гаварыла: — Чым сваёй мамачцы цяпер няміла?
    Чым сваёй мамачцы цяпер няміла, Ці я работкі шчыра не рабіла?
    Позна клалася, рана ўставала, На тваю работку не забывала,
    Лучынку паліла, сямейку будзіла, Пасцельку слала, піць падавала.
    Дзевачкі вілі, вілі, гаварылі:
    — He зімаваць табе, рутачка, у садочку,
    He зімаваць табе, рутачка, у садочку, А зімаваць табе, рутачка, у вяночку,
    He векавапь табе, дзевачка, у мамкі, А векаваць табе, дзевачка, у свякроўкі.
    МАЛАДАЯ РАЗВІТВАЕЦЦА 3 ДЗЯВОЦТВАМ
    774
    Сягоння ў нас паненскі вечар настаець, Паследні раз млода Манечка коску запляцець.
    He будзець яе русая каса буяці, He будзець яна з дзевачкамі гуляці.
    Ой, злялела русая каса да канца, Аджалела яе мамачка да вянца.
    775
    Ды й у нас сягоння паненскі вечар настаець,* I наша дзяўчына русу косу распляцець, I папусціць яе па белых плечках буяці.
    — He буду болей з вамі, дзевачкі, гуляці.
    He буду болей па кірмашыках хадзіці
    I не буду болей нашых мальчыкаў любіці.
    Ды адбуяла русая каса, адбуяла, Ды адгуляла маладая дзяўчына, адгуляла.
    Няхай жа цяпер русая каса лялеіць, Няхай жа цябе твая радзінка жалеіць.
    776
    Сягоння ў нас паненскі вечар настаець, Паследні раз Гэлечка коску запляцець.
    Пусціць коску па плечачках буяці — Будуць за ёй дзевачкі гуляці.
    Пусціць коску па плечачках лялеці — Будуць па ёй хлопчыкі аж млеці.
    * Кожны радок, акрамя апошняга, паўтараецца.
    У нас сягоння паненскі вечар настае, Наша дзевачка русую касу запляце. Пляці, пляці русую касу ў тры рады — Адгуляла ў сваёй мамуленькі ўсе гады. Пляці, пляці русую касу ў адаін рад — У нядзельку рана пасадзяць цябе на пасад. Будзе цябе твая мамуленька дарыці, Будзе табе шчасця-долі прасіці.
    778
    Сягоння ў нас паненскі вечар настаець,* А паследні раз Рэнечка коску запляцець, А заплёўшы, па белых плечыках папусціць. — Няхай мая русая каса буяець, Няхай па мне млоды Уладзечка аж вянець. А няхай мая русая каса лялеець, А няхай па мне млоды Уладзечка аж млеець.
    779
    — У што, млода дачушка, удалася? Роўна пояса ў золата ўвілася, Пусціла касу па шаўковым паясу. Няхай па касе буйны вецярок павее, Няхай па табе твая мамачка памлее.
    — He млей, не млей, мая мамачка, у дамочку, Яшчэ прывязуць тваю дачушку ў вяночку. Яшчэ яна ў вас сені, хату пярэйдзя, Яшчэ яна ў вас вячэраць папрося.
    Яшчэ яна ў вас русую касу пачэша, Цябе, мамачка, старэнькую пацеша.
    780
    — Ды ў каго ж ты, наша сястрыца, ўдалася? Ды па пояс у золата ўвілася, Пусціла касу па залатым паясў.
    * Кожны радок паўтараецца.
    — Няхай мая руса касіца буяець, Няхай за мной мая радзінка гуляець. Няхай мая русая коска лялеець, Цяпер мяне родная мамка жалеець. Адбуяла русая коска, адбуяла, Адгуляла я ў цябе, мамка, адгуляла. Адлялела русая коска, адлялела, Аджалела родная мамка, аджалела.
    781
    Там на моры, на сінім азёры Малады сужанька на лябёдачак страляець Да із-пад правай рукі на дзевачку ўзіраець: — Як ні глядзі, а дзевачка ўдалася: Што кован пояс, у шчыра злата ўлілася, Пусціла касу па кованаму паясу.
    — Няхай мая каса ў полі з вятрамі іграець, Няхай мой бацюшка па маёй касе ўздыхаець. Няхай жа каса ў полі з ветрам лялеець, Няхай жа бацюшка па маёй касе жалеець.
    782
    У каго ж наша Мар’юшка ўдалася? Па пояс у золата ўлілася, А па плечы ў чыстае серабро.
    А дай, божа, на два двары ўсё дабро.
    783
    А ў гародзе кубкамі рожа вілася.
    — У каго ж ты, млода Таклюська, удалася? Па паясочак у золата ўвілася, Пусціла касу па залатому паясу.
    — Няхай мая русая касіца лялеець, Няхай мяне матулька жалеець.
    А ўжо мая руса касіца адлялела, А ўжо мяне матулька аджалела. Лялела каса, лялела руса сем нядзель, Жалела матулька адзін дзень.
    А на моры, на сіненькім азёры Там Ванечка гўсак-лябёдак страляе, Ен на Зіначку быстрымі вочкамі міргае. — У каго, ў каго, мая Зіначка, ўдалася? Ціты ўдалася у роднага татульку, Ці ты ўдалася у родную матульку? — А я ўдалася у родную сястрыцу, Я ўвілася у русую касіцу.
    Пушчу я касу па залаценькім паясу. Няхай мая русая коска лялеець, Няхай мяне родная матуля жалеець. Адлялела руса коска роўна плеч, Аджалела мяне матуленька на ўвесь век.
    785
    Да ў полі бела бярозка стаяла,* Пад той бярозкай Маруся коску часала. — Няхай мая русая каса лялеець, Няхай мяне мая мамачка жалеець.
    I Іалялеець мая косачка — не будзець, Пажалеець мяне мамачка й забудзець.
    Палялее мая косачка сем нядзель, Забудзецца мяне мамачка за адзін дзень.
    786
    —■ А ў каго ж ты, млода Валечка, ўдалася, Што ў такое золата ўвілася?
    — Я ўдалася не ў татачку, не ў радню, А ўдалася сваёй мамачцы на бяду.
    Няхай мая руса касіца лялеець, Няхай па мне родная мамачка памлеець.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Сцялю кладачку цераз быструю рэчку, я й пайду. Правядзі мяне, мая мамачка, я й сяду.
    Распушчу косы па чырвонаму поясу, Няхай мая русая каса лялее, Няхай мяне мамачка шкадуе. Няхай мяне далёка не аддае, Няхай мяне дома трымае.
    788
    Ай, цёмная, ай, нявідная ночанька, Ай, вумная, ай, разумная Марусенька, Ай, пусціла, ай, касу па кованаму паясу: — Няхай каса да па ветру камянее, Няхай мяне мой татачка жалее, Няхай мяне ў чужыначку не аддасць.
    Ай, у чужыне я не ўмею хадзіці, Ай, не ўмею чужому айцу служыці.
    Пайду ціхенька — так мне людзі скажуць, баюся, Пайду ціханька — людзі скажуць, лянюся.
    — Ты, маё дзіцятка, не пышыся, карыся, Ай, скажуць людзі: «Добрага роду дзяціна».
    789
    Ой, чуць будзе, чуць, дзе змовінкі п’юць, Скрыпкі-дудачкі ўсю ночку гудуць.
    Маладой Марыначцы спаць не даюць.
    — Паслухайце, парабочкі, дзе галубчык гудзе, Там малады Іванка парабоцтва здае: — Наце вам, хлопчыкі, парабоцтва мае, Дзе будзеце піць і гуляць, памінайце мяне.
    Ой, чуць будзе, чуць, дзе змовінкі п’юць, Скрыпкі-дудачкі ўсю ночку гудуць, Маладой Марыначцы спакою не даюць. — Паслухайце, дзеўкі, дзе галубка гудзе, Там маладая Марына дзявоцтва здае: — Наце вам, дзяўчыны, дзявоцтва мае, Дзе будзеце піць і гуляць, памінайце мяне.
    Ой, у бару, у бару, там галубка гудзе, Ой, там, там дзевачкі гуляннейка ідзе. — Наце, дзевачкі, гуляннейка маё, ' Я пайду сяду ў жаночым раду, У жаночым раду, з жонкамі на параду.
    Ой, там, у бару, галубочак гудзе, Ой, там хлопчык гуляннейка здае: — Наце, хлопчыкі, гуляннейка маё, А я ж пайду сяду ў мужчынскім раду, У мужчынскім раду сабе на параду.
    791
    Ой, падыдзі, млода Галінка, да столу,* Да дай, да дай сваім дзевачкам гонору.
    Чаму, чаму, млода Галінка, не ясі, Каму, каму сваю красату аддасі?
    Выпі, выпі хоць чарачку сыціцы, Аддай, аддай сваё гуляннейка сястрыцы.
    Выпі, выпі хоць чарачку гарэлкі, Аддай, аддай сваё гуляннейка на дзеўкі.
    Выпі, выпі хоць чарачку мядочку, Аддай, аддай гулянне браточку.
    А дзе твая маёвая сукенка, Апаследні вечарок паненка.
    792
    За лес, за лес яснае сонца заходзіць, Твая красата, наша Люсечка, праходзіць.
    Ды не ўмела сваёй красаты шанаваць, He захацела з дзевачкамі пагуляць.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Чыя то рутанька каля саду стаяла, Расіцаю прыпала?
    Ой, найшлі дзеўкі, найшлі, Сталі рутку шчыпаці.
    Сталі рутку шчыпаці, Олечцы вянкі віці.
    — Олечка, ад нас ідзеш, Што ты нам за дар прышлеш?
    — Ой, прышлю я вам дару, Дару немалога:
    Вяночка з расіцаю, Мёд-віно з шкляніцаю.
    794
    — Ой ты, Олечка, ад нас, ад нас, Калі прыбудзеш да нас, да нас?
    — Я ў нядзельку ранком, ранком Прышлю вяночак сватком, сватком.
    Прышлю вяночак для дзявочак, Для сваіх верных кумпаночак,
    3 каторымі я пахаджала, Мёд-гарэланьку папівала.
    Трэба будзе не пахаджаці, Мёд-гарэлку не папіваці.
    795
    Ой, чаго вы, дзеўкі, прышлі,*
    Да ці мяне глядзеці?
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Да ці мяне глядзеці, Ці вяночак прасіці?
    Я заўтра да вянок прышлю Да баценька із расою.
    Да баценька із расою, Да дзевачак із красою.
    796
    — Маладая Наталачка ад нас, ад нас Што ты нам за дары аддаш, аддаш?
    — Я ў аўторак ранюсенька Прышлю вяночак да дзевачак,
    Прышлю вяночак да дзевачак, Да сваіх, да мілых кампаначак,
    Што я з імі пахаджала, Ціху мову размаўляла,
    Белае лічыка ўмывала, Косу русу часала.
    Цяпер я не буду з вамі пахаджаці,
    Ціхай мовы размаўляці,
    Белае лічыка ўмываці, Косу русу часаці.
    797
    — Манечка ад нас ідзець, Што ж яна нам за дар прышлець? — У панядзелак з расою Прышлю вяночак з красою.
    Вы ж яго не насіце, А ў каморы павесьце.
    Няхай мая мамка гляніць, Тады ж яна ўся завяніць: «Дзе ж маё дзіцятачка?
    Уся яе тут пакрасачка».
    798
    Пад ганкам музычанькі граюць. Пад ганкам дзеванькі гуляюць. — Гуляйце, дзеванькі, гуляйце, Ужо маё гулянне мінае, Ужо Івашка вяночак знімае, Коніку на грываньку кладзе, Баценьку на славаньку вязе.
    799
    — Ой, рута-мята, дробныя базінкі, Спамінайце мяне, дзевачкі, Што ў бога гадзінкі.
    — Як руту шчыпалі, Цябе спаміналі, Як вяночкі вілі. To цябе забылі.
    800
    А што ў новенькай святліцы * Расставаліся сястрыцы: — Волечка, наша сястрына, А лучшы было не знацца, Як нам з табою расстацца. А лучшы было не радзіцца, Як нам з табою разлучыцца. — Дзевачкі, мае сястрыцы, А ідзіце ж вы па ваду, Нарвіце красак на ляду, Прыбярыце ж мяне, маладу.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Каціліся ігліцы з паліцы — Пакідаюць дзевачку сястрыцы: — Сястрыца, наша падружка, Валешай нам было не знацца, Як цяпер з табой расстацца.
    802
    Як жа нам не жаль цябе, Зіначка, наша сястрыца: Разам у ягадкі хадзілі, У адну судзінку збіралі, Адной мамачцы давалі, На адной калодзе сядзелі, 3 адной лустачкі хлеб елі.
    803
    Цяпер мяне вяліка бяда абняла,* Што я сваю падружачку абняла.
    3 кім я буду па кірмашыках хадзіці, 3 кім я буду карагод дзевак вадзіці?
    — Ты ж на мяне, мая падружка, не глядзі,— Як хадзіла па кірмашыках, так хадзі, Як вадзіла карагод дзевак, так вадзі.
    804
    Жаль-пражаль, маладая Зіначка, нам цябе, He будзе ў нас кунпаначкі над цябе.
    Дзе мы хадзілі, кунпавалі з табою, Пазарастаюць тыя сцяжынкі травою.
    Як мы з табой па вячорках хадзілі, Як мы з табой роўна хлопчыкаў любілі,
    * Кожны радок пэўтараецца.
    Як мы з табой па ягадкі хадзілі, Як мы з табой з адной галінкі шчыпалі.
    Як мы з табой з адной галінкі шчыпалі, Як мы з табой у адзін кубачак ссыпалі.
    He будзеш сядзець із дзевачкамі ў кружочку, He будзеш піць із хлопчыкамі мядочку, Будзеш плакаць паціхусеньку ў куточку.