• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Што гадавала-расціла, У чужыя людзі пусціла.
    681
    Савілі вяночак, савілі, Па століку пакацілі. — Каціся, вяночак, каціся, Мамцы на ручкі зваліся.
    ■— Падыдзі, мамачка, падыдзі, Прынімі вяночак, прынімі.
    — He пайду, дзіцятка, не пайду, Бо я сваіх ручак не ўзніму, Ды што цябе замуж аддаю.
    Савілі вяночак, савілі, Па століку пакацілі. — Каціся, вяночак, каціся, Татку на рукі зваліся.
    — Падыдзі, татачка, падыдзі, Прынімі вяночак, прынімі.
    — Падыду, дзіцятка, падыду, Бо я свае ручкі уздыму, Бо я цябе замуж аддаю.
    А ішла Зіначка з поля, Несла красачкі ў прыполе, Звіла вяночак пры столе, А як пакаціла па скам’і — Задала жалю ўсёй сям’і, He так сям’і, як матульцы. — Дачушка мая мілая, Дзе ты красачкі шчыпала? — Шчыпала красачкі ў садочку, Павесь, матулька, ў церамочку, Няхай павісіць да нядзелькі. А ў нядзельку музыка зайграе I мае бальшаначкі запяюць. А тады, матулька, прынясі I на маю галоўку пакладзі.
    683
    Ішла Альжбетка з поля, Несла красачкі ў прыполе, Віла вяночак пры столе. Пакаціла вяночак па скам’і, Задала жаласці ўсёй сям’і, Да не так жа сям’і, як мамцы. — Падай, мамухна, венчык мой, — He падам, дзетка, не падам: 3 жаласці ручак не падыму, 3 клопату галоўкі не схіну.
    684
    Ішла Ганначка з поля, Несла кветачкі ў прыполе, Віла вяночак пры столе Ды пры беленькім абрусе, Ды пакаціла па стале. — Каціся, вяночак, каціся, Мамачцы ў ручкі зваліся. — Ой, вазьмі, мамачка, вяночак — Апошні ў цябе дзянёчак.
    Ой, вазьмі яго ды разві
    I ўсім дзевачкам падзялі: Каму кветачку, каму дзве, А мне, моладзе, ні адной, А мне, моладзе, жаль будзе — У мяне вяночка не будзе.
    685
    Вяночак — да ўсё зеллейка, Пачынайся ж, да вяселлейка.
    Вяночак — рута-мятачка, Весяліся ж, гэта хатачка.
    Павілі вяночак, павілі, Па століку пакацілі, Па століку па цясовым, Па абрусіку шаўковым. — Каціся, вяночак, у парожак, Маёй мамачцы да ножак.
    — Падымі, мамачка, падымі.
    — He падыму, дзіцятка, не падыму,. Бо я сваіх ручак не ўздыму.
    686
    Зелен, зелен садочак, Звіла дзевачка вяночак,
    Пакаціла па стале, Па тонкім белым абрусё.
    -	— Каціся, вянец, у канец, Маей мамачцы ў прыпалец.
    —	Разві, мамачка, ён доўгі, Я пагуляю яшчэ трохі. t
    Разві, мамачка, вяночак, Я пагуляю гадочак.
    —	А мне вяночка не развіць, Табе, маладой, ў мяне не быць.
    Ой, зелен, зелен садочак, Звілі дзевачкі вяночак, Звілі вяночак пры стале, Ой, да пакацілі па стале. — Каціся, вяночак, у канец, Роднай мамачцы ў прыпалец. — Разві, мамачка, вяночак Хаця на адзін гадочак.
    -— He магу, дачушка, не магу, Я з жаласці рук не падыму, Аддаю цябе я, маладу, Як белы камень у ваду.
    — Як белы камень утоніць, Тады мяне мамачка ўспомніць.
    688
    У суботку вечарок Звіла дзевачка з руты вянок
    Ды пакаціла па стале, Па тонкім белым абрусе.
    — Каціся, вянец, у канец, Маёй мамачцы ў прыпалец.
    — Разві, мамачка, вяночак, Пабуду ў цябе гадочак.
    Разві, мамачка, трошачку, Пераначую ў цябе ночачку.
    — Мне, дачушачка, вяночка не развіць, Табе, дзіцятка, тут не жыць.
    689
    Сягоння суботка, святы дзянёчак, Звілі дзевачцы з руты вяночак.
    Ой, вілі, вілі, ўсё гаварылі:
    — Мой ты вяночак, мой ты руцвяны, Сёння — зялёны, а заўтра звянеш, Маёй мамачцы сэрца разжаліш.
    Ды і пакацілі па стале, Па тонкім белым абрусе. — Каціся, венчык, каціся, Мамачцы на ручкі зваліся. — Мамачка, венчык пераймі, Ой, божа, божа, пераймі, А пераняўшы, распляці, Ой, божа, божа, распляці.
    690
    — Як табе, Валечка, не плакаць: * Да звілі вяночак, як лапаць, Да пакацілі ўсе па стале.
    — Матулька, венчык прыймай, Мне на галоўку ўскладай.
    691
    Зборная суботка настала, Маладая дзевачак вітала.
    Сабрала яна іх поўны двор
    I садзіла яна ўсіх за стол.
    — Дзевачкі, сястрыцы вы мае, Звіце ж вы вяночак для мяне
    Hi з руты, ні з мірты, а з лілеі, Каб маё сэрцанька не млела.
    Квяцілі вяночак, квяцілі, Па белым стале кацілі.
    — Вяночак, каціся, Матулі ў рукі валіся.
    —	Выйдзі ты, матуля, з каморы, Прымі вяночак зялёны.
    Матуля вяночак прыймае
    I ўсіх гасцей вітае.
    692
    Звінела камора, звінела, Дзе млода Марылечка сядзела,
    Рўсую косу часала, Белую сукенку наклала.
    Наклала вяночак на коскі, Палыоцца з яе вочак слёзкі.
    —	He жыла на свеце такой я, He была кветачкай святочнай.
    Выйдзі, матуля, з каморы, Прымі вяночак зялёны,
    Прымі вяночак зялёны, У тры радочкі спляцёны.
    Матуля вяночак прымае.
    Салодкім віном вітае.
    693
    А ў нядзелю раненька Звілі вяночак зялёны.
    Рута млодай зялёна, У тры радочкі саджона.*
    I пакацілі па стале, Па бялюсенькім абрусе.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Каціся, вяночак, каціся, Матулі ў ручкі валіся.
    Выйдзі, матуля з каморы, Прымі вяночак зялёны.
    — Каму вяночак прымаці, Чырвоным віном вітаці?
    — А за вяночак дзянькуем, Чырвоным віном трахтуем.
    694
    У агародзе залёная рута 3 жоўтымі красачкамі.
    — Ой, выдзі, выдзі, родная матка, 3 поўнымі кубачкамі.
    Прымі мяне, маладзенькую, 3 маімі дружачкамі.
    За думанькамі, за гуданькамі Кубачка да не пабрала,
    За слёзанькамі да за дробнымі Прывету да не дазнала.
    695
    Каціўся вянок па сталу Ды й на Галіну галаву.
    Стала Галечка кланяцца — Вянок з галавы валіцца.
    — Падай, мамачка, вяночак, Апошні ў цябе дзянёчак.
    ВЫКУПЛЯЮЦЬ вянок
    696
    Шчаслівая субота настала, Верачка дзевачак сабрала, Пазасадаўляла радамі Па-за цісовымі сталамі, А сама стала ў край стала I стала думаці-гадаці, Што за той вяночак ім даці. — Тры кварты гарэлкі ад дзеўкі, Яшчэ гарнец піва піўнога Ад твайго браціка раднога.
    697
    Савілі мы вяночак
    3 зялёнае руты, з красачок. Некаму вяночка прыняці, Трэба за мілым паслаці.
    Пакацілі мы да бацюшкі, Бацюшка не прымае, Бацюшка не прымае, К матачцы адсылае.
    Матачка не прымае, К брацітку адсылае.
    Брацітка не прымае, К сястрыцы адсылае.
    Сястрыца не прымае, К міламу адсылае.
    Мілы прынімае, Другам называе.
    Павілі вяночкі, павілі, Няма каму іх забраці. Дзе ж той маршалак падзеўся, Ці не ў кудзелю звярцеўся?
    699
    Ой, чы ёсць ясны месяц на зары, Ой, чы ёсць гаспадар на двары, Чы выкупіць елечка на стале? Штоб наш каравай ясен быў, Штоб наш малады красен быў.
    700
    Падступі, жанішок, падступі, Гэты вяночак выкупі.
    Як не выкупіш, то прадамо, А табе й пакушаці не дамо.
    701
    Чаму, малойчык, дзеўкам барыша не прывёз? Мы ўчора вяночак вілі, Мы вілі вяночак з лялеі, Табе яе аддаць жалелі.
    Мы вілі вяночак аж да дня, He думай, што табе будзе задарма. Табе будзе кветачка звавяна, Каб напаіў дзевачак дап’яна.
    702
    Звілі вяночак з барвінку, Нясі, малады, гарэлку. Як не выкупіш — не дадзім, А расшыем — прададзім.
    Скупы дружачка, скупы, Што вяночкаў не купіць. Што вяночак, то асьмачок, А той зялёны — шастачок.
    704
    У полі крыніца, Каля крыніцы пашніца.
    Цяпер паням-дружачкам Пагуляці гадзіцца.
    18*
    МАЛАДАЯ ЧАКАЕ ВЯНОК АД МАЛАДОГА
    705
    Кукавала зязюлька, Седзячы ў садочку:
    — Божухна-збавіцелю, Калі гэта лета будзець?
    Плакала малада Люцэйка У святліцы седзячы:
    — Божухна, мой збавіцелю, Калі гэта госці будуць?
    Hi ў косачку шнурочка, Hi на галоўку вяночка.
    706
    Шчабятала чачотка, На кусточку седзячы: — Божа мой міласцівы, Дзе маё лецейка дзелася?
    I дзе ж маё цёплае? Hi на кусціку расіцы, Hi пад кусцікам травіцы. Плакала Дар’ечка, У бацькі за сталом седзячы: — Божа мой міласцівы, Дзе ж мая краса дзелася? I дзе ж мая дзявоцкая? Hi на галоўцы вяночка. Hi ў косачцы шнурочка, Няма майго мілага дружочка.
    У суботку позна тужыць, бядуець Ганнушка: Недзе дастаці, чым галовачку прыбраці. Пашла Ганнушка к сіняму мору, к беражку. Плывець турак чарнюсенькі па моры, Нясець венчык руцвяненькі на ўборы.
    — Такі-сякі турак на моры, Ды дай жа мне руцвяны венчык на ўборы. Дам я табе нізенькія ўклоны Ды за твае харошыя прыборы.
    708
    Разжалілася каліна, Напроціў сонейка стоячы: — Жаль жа мне, сонейка, на цябе, Што па ўсім дзярэўям цвет белы, А на мне, каліне, цвету нет.
    — Ой, пажджы, каліна, пятроўкі, To будзе на табе цвет белы, Яшчэ чырвоныя ягадкі.
    Ой, расплакалася Ніначка, Напроціў баценька седзячы: — Жаль мне, баценька, на цябе, Што на ўсіх дзевачках вянкі ёсць, А на мне, маладой, вянка нет.
    — Ой, пажджы, Ніначка, нядзелькі, Прыедзе Іванка на кані, Прывязе вяночак ён табе, Яшчэ й галубую кітайку.
    709
    За сеньмі, сеньмі сасна гарэла, Ветрам шумела.
    А там Янічка кубачкі мыла, Вянка забыла.
    Што каму ехаць па той вяночак. Брацітка кажа:
    — Я не паеду — конь мой не куты, Сам не абуты.
    Рыгорка кажа: — Я сам паеду — Конь мой каваны,
    Я сам прыбраны, конь мой падкуты, Я сам абуты.
    710
    Ой, у бару, ў бару сосна гарэла, Там дзеванька сосну тушыла, Сосну тушыла, вяночак струсіла. А хто ж пойдзе да па той вяночак? Да староста мовіць: — Я не пайду — Мой конь не ўбраны, не падкаваны, На гару не збяжыць, на рэнец не ступіць. Ен таго вяночка з места не зрушыць. Да жанішок мовіць: — Я сам пайду — Мой конь убраны, падкаваны, На гару збяжыць, на рэнэц ступіць. Ён таго вяночка з места зрушыць.
    711
    Ай, борам, борам сасна шумела, He так шумела, як зазвінела. Млада Ганулька кубачкі мыла, Кубачкі мыла, вянец забыла. — Каго паслаці па мой вяночак? Брацітка кажа:— Я не паеду, Я не паеду — каней не здзержу. Ой, борам, борам сасна шумела. He так шумела, як зазвінела. Млада Ганулька кубачкі мыла, Кубачкі мыла, вянец забыла. — Каго паслаці па мой вяночак? Генечка кажа: — Я й сам паеду, Я й сам паеду — каней я здзержу.
    Малада Танечка
    Да свайго татку просіць: —'Да татачка радзіменькі, Да запражы коніка, Да з’ездзі ў гарадочак Да па мой жа вяночак. Я яго старгавала, Да не забрала.
    Татачка адказаўся: — Да Томачка-дзіцятка, Я й коніка не маю, Я й коніка не маю, Я й дарожкі не знаю, Я й дарожкі не знаю, Твой вяночак не пазнаю.
    Віцечка адклікнуўся: — Да я й сам паеду, Я й коніка маю, Я й дарожку знаю, Я й дарожку знаю, Я й твой вяночак пазнаю: He руцяны — пяровы, На галоўку гатовы.
    713
    Ды ў бару, бару елі гарэлі, He так гарэлі, як зелянелі. Там Надзечка вянкі віла, Ды віла, віла ды й палажыла, He так палажыла, як прызабыла. Ды каму ехаць ў барок па вянок? Татульку ехаць ў барок па вянок. Татулька кажыць: —: Коней не маю, Коней не маю, вянкоў не знаю.
    Ды ў полі, полі елі гарэлі, He так гарэлі, як зелянелі. Там Надзечка вянкі віла, Ды віла, віла ды й палажыла,
    He так палажыла, як прызабыла. Каму ехаць у поле па вяночак? Валодзьку ехаць у поле па вяночак. Валодзька кажыць: — Я каня маю, Я каня маю, я вянкі знаю.