Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Вот паслала Мішачку У шчыры бор па калінку, У ціхі луг па малінку.
Ужо і Мішачка прыходзіць, Ен калінку прыносіць.
— Маладая Верачка, Ужо шчасліва гадзінка, Ужо назрэла калінка, Ужо і паспела малінка. Быць жа табе ў вяночку, У зялёных квяточках.
591
Зажадала Ганначка
Да калінавага вяночка: — Да паедзь, мой бацюхна, У даліну да па каліну.
Бацюхна прыязджае, А калінанька не цвітае.
Зажадала Ганначка
Да калінавага вяночка: — Да паедзь, мая матанька, У даліну да па каліну.
Матанька прыязджае, А калінанька не цвітае.
Зажадала Ганначка
Да калінавага вяночка: — Паедзь, паедзь, мой Януська, У даліну да па каліну.
Януська прыязджае —
I калінанька зацвітае.
Час і пара, і гадзінанька — Зацвіла калінанька.
592
Ой, каб я знала да я ведала, Што заручыны будуць,* To паслала б я жа свайго бацюхну У цёмны луг па каліну.
Да бацюхна пашоў, ўвесь луг абышоў
Да каліначкі не нашоў.
— Да дзіцятка ж маё, да не доля твая: Быць табе без вяночка.
Ветрык не вее, сонца не грэе — Да каліначка не спее.
Ой, каб я знала, маладзенькая,
Што заручыны будуць, Ой, паслала б я свайго мілага У цёмны луг па каліну.
Да міленькі пашоў, увесь луг абышоў Да каліначкі наламаў.
— Да мілая ж мая, долечка твая: Быць табе ў вяночку.
Ветрычак вее да сонейка грэе — Да калін-ачка прыспее.
593
— А чаго вы, дзевачкі, седзіце?
Чаго сваей Танечкі да не ведзіце?
— Хадзі, хадзі, Танечка, за намі, Саўём табе вяночак з пярламі.
— А нашто мне, дзевачкі, пярловы вянок,— Есць у мяне Пецечка, ясны сакалок.
Ен жа мяне пад вянец падвядзе, Ен жа маю косу русу запляце.
* Кожны другі і чацвёрты радок паўтараюцца.
Ой, гулі, гулі галубы, Г алубы.
Вакруг горада ляталі, Ляталі,
Ha Aўдотчын жэмчуг напалі, Напалі.
— Шугу, галубы, ва лугу, Ва лугу,
He клюйце маяго жамчугу, Жамчугу.
А мой жамчужок на вянок, На вянок,
Багрова красачка за платок', За платок.
595
Па Раслаўльскім бальшаку, Па калінавым масточку Хадзілі-брадзілі галубы Па каленачкі ў золаце, А па забярсцень у серабры. Ай, туды ехаў Піліпка. — Шугі ў лугі, галубы, He клюйце мае зямчужкі, А мне земчужок надабі, А мне, малайцу, на цвяток, Анісцы маёй на вянок.
596
— Вы, дзеванькі, сяброванькі мае, Вы пойдзеце у зялёны сад, Вы будзеце мне вянкі віці.
Ды хто ў маім садзе пабываў, Ды хто толькі руту-мяту пашчыпаў? — Ці будзеш з намі, Ганулька, дружыць Ды ці будзеш наш вяночак насіць? — Ды не буду з вамі, дзеванькі, дружыць, Ды не буду ваш вяночак я насіць.
597
Вясёлы вечар субота, Вясёлы вечар субота, Збірала дзеванька пад вянкі, Збірала й молада пад вянкі. Садзіла й дзевачкі град у град, Садзіла й дзевачкі град у град, А сама села каля іх.
Ганула загадку лепшу ўсіх: — Хто ў маім садочку рана быў, Раннюю расіцу атрусіў, Конікам барвенец агрануў?
Ой, адазваўся жанішок, Ой, адазваўся малады:
—: Я ў тваім садочку рана быў, Раннюю расіцу атрусіў, Зялёны барвенец агрануў.
598
— Пакінь, дзеванька, думаць-гадаці, Пашлі дзевачак краскі рваці.
— Я не пазваляю — сама пазрываю.
Нарвала красак ў абедзьве жмені.
Ой, рвала, рвала ды праклінала: — Да бадай вы, краскі, тут не радзілі, Каб мае таварышкі сюды не хадзілі.
— He кляні, дзеванька, не кляні, маладзенька, Як будуць радзіці, то будзем хадзіці, Як будуць зацвітаці, то будзем шчыпаці.
He мы цябе аддаём, не твае кветкі, Аддаюць цябе блізкія суседкі.
Святая нядзелька да святы дзянёчак — Да нету, нету да дзевачкі ўдому.
Пайшла дзевачка ў агарод па кветкі, Нарвала кветак у абедзве жменькі Яна іх рвала да ўсё праклінала: — Бадай вы, кветачкі, тут не радзілі, Каб мае падружкі тут не хадзілі.
— He кляні, дзевачка, не кляні, маладая: Як радзілі кветачкі, так радзіць будуць, Як хадзілі падружкі, так хадзіць будуць.
600
— Маладзенькая дзевачка, Дзе хадзіла-блудзіла?
— Я хадзіла-блудзіла Ды па роўненькім полі. Я шукала-пытала Каменя залатога: «Камень мой залаценькі, Ды каб я цябе знайшла, Я б цябе раскавала На дробныя драбнушачкі — Дзевачкам на стужачкі, А сабе на вяночак, На залаты персцянёчак».
601
Ішлі дзеванькі су палянкі, Ідучы, бягучы краскі рвалі. Адна наша Хадорка па задочку йдзець, Па задочку йдзець і красак не рвець, Па задочку йдзець і красак не рвець, А ёй дзеванькі расспрашывалі:
— Што ж ты, Хадорка, па задочку ідзеш, Па задочку йдзеш, красак не рвеш?
— Дзеванькі-сястрыцы, вы падумайце: Звіўшы мне вяночак, не знасіць мне вяночак, He знасіць мне вяночак дзень да вячорак.
Хадзіла Манечка па бору, Іскала вяночак з чабору. He знайшла вяночак—частачок. — Ды заплач, Манечка, на часок, Ды ў гародзе суша, палея расцвіла, Пайшла Манечка віць вяночак — не звіла.
603
Во як дзевачкі з увішэння
I скачуць, і пляшуць, I песні пяюць, і вянкі ўюць. Толькі адна Васечка смутнёшанька.
Толькі адна Васечка смутнёшанька, Hi скачыць, ні пляшыць
I вянкоў не ўець.
А ў яе дзевачкі пыталіся:
— На каго ты, Васечка, разгневалася, Ці на нас, дзевачак-падружак?
— He на вас, дзевачкі-падружачкі, А на свайго татаньку ды на роднага.
604
Зялёны барвіночку, Учора быў у гародцы, А цяпер на талерцы, А заўтра будзеш на галоўцы.
605
На дварэ хвіялачкі зацвіталі, Усю гару высокую засцілалі. Прасілася дзевачка:
— Пусці мяне, татухна, на тую гару,
Я сабе са бела цміна вяночак саўю, 3 хрышчатага барвіначка хрэшчык нараджу Да й я свайму Андрэечку ў падарак пашлю.
УЮЦЬ вянок
606
— Ой, у руце, у руце да вянкі ўюць, Там цябе, Насцечка, дзеванькі ждуць. — Ой, няхай ждуць — не прыждуць, Да такі мне вяночак ізаўюць, Да русую косаньку расплятуць, Да мяне да шлюбу адвядуць.
Русая косанька —па плячку, А горкая слёзанька — па лічку.
607
Да сягоння да дзявічы вечар, Да не будзем усю ноч спаці, Да будзем свецы паліці, Да дзеваньцы да вянок віці.
608
Зачынаем вянок віці, * Хто ж будзе баславіці?
Матулька баслаўляець —: Рутачка ў ручках вянець.
Зачынаем вянок віці, Хто ж будзець баславіці?
Татулька баслаўляець — Рутачка ў ручках вянець.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Зачынаем вянок віці, Хто ж будзець баславіці?
Сястрыца баслаўляець — Рутачка ў ручках вянець.
Зачынаем вянок віці, Хто ж будзець баславіці?
Брацейка баслаўляець — Рутачка ў ручках вянець.
Начынаем вянок віці, Хто ж будзе баславіці?
Дзевачкі — венчык віці, Татка з мамкай — баславіці, На пасад пасадзіці.
609
Зачынаем вянок віці,* Хто ж будзіць блаславіці? Мамачка бласлаўляіць — Ручанькі заламляіць.
Татачка бласлаўляіць — Цяжанька уздыхаіць. Сястрычка бласлаўляіць — Рожачка ў ручках вяніць. Брацейка бласлаўляіць — Рутачка ў ручках вяніць.
610
I памажы, божа, песні пець, Багаславі, божа, вянкі віць У гэтым доме вясёлым У сёй сямейцы здаровай.
Год ад году вяселле, Век ад веку здароўе. Дай божа маладым добру долю.
* Кожны радок паўтараецца.
He стой, божа, пад акном, Да ідзі, божа, у хату. Памажы, божа, вянкі віць, Нашым маладым доўга жыць. Памажы, божа, павіваць, Нашым маладым панаваць.
612
Благаславі, божа, вянок віць, Нашым маладым доўга жыць: Із суботы на нядзелю,
А з нядзелі на ўвесь век.
613
Зборная суботка настала,* Каруська дзевачак збірала. Сабраўшы, у радочак саджала. Сама села вышэй, вышэй усіх, Скланіла галоўку ніжэй усіх, Коскамі зямельку пакрыла, Слёзкамі ложачкі абмыла.
Уся яе галоўка ў вяночку, Есь яе радзімка ў радочку. Уся яе галоўка ў квеце, Есь яе радзімка на свеце.
614
У новай каморы наша Анютка заснула,* Прыйшлі дзевачкі вяночак віць — не чула. А як пойдуць яе дзевачкі будзіці, Стане дзевачак яе мамачка прасіці: — He будзіце, мае дзевачкі, хай паспіць, Няхай у мяне мая госціца пагасціць. Нямножка будзець яна ў мяне гасціці, Яна пойдзець сваей свякроўцы гадзіці.
* Кожны радок паўтараецца.
А ў гародзе зялёная рутанька зеляніць, А пад рутаю маладая дзеванька доўга спіць. Прыйшла яе меншая сястронка будзіць, Ой, стала, стала матуленька стыдзіць: — Ой, няхай, няхай маё дзіцятка прызасне, Ой, няхай яно ў галаву розуму набярэ: Яно пойдзе ў чужыя людзі далёка, Ой, будзе будзіць чужая маці палёгка.
616
У новай каморы млода Тарэска заснула, Прышлі дзяўчаткі вяночак віці —не чула. Прышоў яе родны татуля будзіці: — Устань, Тарэса, прышлі дзяўчаты вяночак віці. — Мой татачка, мой родненькі, яшчэ пасплю, Бо паследнюю ночку тут гашчу.
617
А ў гародзе зялёная рутанька сядзела, А тую рутаньку маладая Ганначка палола. Яна, полючы, да й цяжанька заснула. Прыйшла да яе родна матанька будзіці, За вялікай жаласцю не можа збудзіць: — Ой, няхай жа маё роднае дзіця падаспіць, Ой, няхай яна русу косу падрасціць, Бо, як пойдзе ў чужыя людзі, не даспіць, А яна тады русу косу ўкараціць.
618
Выйшла Волечка шчыпаці руту на вянок ды й заснула. Прыйшла яе родна матанька — ды й не чула, Прыйшла і стаіць гадзінку-другую — не будзіць: — Няхай маё роднае дзіця яшчэ паспіць, Бо ў свякровачкі — то не ў матачкі: не паспіць.
А ў свякровачкі — то не ў матачкі: Русай косанькі не ўзрасціць.
Есць y полі грудочак, Віла Ганулька вяночак, Уючы вяночак, заснула. Прыехаў Ясенька — не чула. — Спі, Ганулька, здарова, He буду мовіць ні слова.
620
У чыстым полі стаіць сад, А ў тым садочку — вінаград.
Там Матронка сцерагла, А сцерагучы, заснула.
Прыехаў Цімошка — не чула.
•— Спіць мае сэрданька цвёрданька. Няхай папаспіць яшчэ болей: Большая косанька падрасце I баценьку да жалю дабярэ.
621
Ой, у Слуцку, у Слуцку да на новым ганку Ды каціла дзевачка чырвону кітайку.
Ды яна каціла — яе цёмна ночка захваціла, Яна маладзенька заснула.
Прышла яе матачка — не чула.
— Дзе ж, маё дзіцятка, ды кітай падзела?
— Ды ў новай каморы вісіць на прабоі, Хусткаю накрыта, слязьмі абліта.
622
Падай, матуля, іголку
I нітачку шоўку:
Будзем Рэнечцы вянок шыць — Ей ужо дзеўкай не быць, Ей ужо дзеўкай не быць,
- Русай касы не насіць, Русай касы не ўплятаці, Па кірмашах не хадзіці, Хлопчыкаў не звадзіці.
623
А дай, мамка, іголку * I нітачку шоўку:
Прыйшлі дзеўкі вянок віць — Досыць мне дзеўкай быць.
Прышпіляць сучочак Апаследні разочак
Да буйнай галоўкі, Да гарачай слёзкі.
624
А ў гародзе радзькоўе, Радзькоўе.
Сястра сястры вянкі ўе, Вянкі ўе
Беленькімі ручкамі, Ручкамі.
Пярсцёначкі з вочкамі, 3 вочкамі.
625
Ой, заселі, селі ў зялёнай руце, Плача наша Зіначка да вяночак ўючы.
— He плач, Зіначка, да вяночак ўючы, Наплачашся, маладая, да за ім жывучы.