Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
ДЗЕЛЯЦЬ КАРАВАЙ
439
Зарадзіла пшаніца,*
Што конь капы ды не павязе, Сват каравая ды не панясе. — Запрагай, сватка, кабылку, Вязі каравай да маладзенькай.
440
Ой, сялом ідуць,* Сялом вецер вее, Сялом вецер вее, Збоку сонца грэе.
441
Зажурыўся каравай, У каморы стоя: — Самі п’еце, гуляеце, А аба мне не дбаеце.
442
Папытайся, каравайка, у лапаты: — Ці далёка сцежка да хаты?
— Цераз тын, цераз пералаз, Папытай, каравайка, яшчэ раз.
* Кожны радок паўтараецца.
Ой, просіцца каравай Із каморы да сяней, Із сяней аж да хаты, На цісовы столічак.
444
Каравай, ідзі з клеці Да сядай на покуці, Бяры сабе чарачку, Налівай гарэлачку.
445
Ляці, ляці, каравай, з клеці, Сядзь сабе на покуці У зялёненькім жыце, Дай бог маладым жыці.
На покуці каравай дзеляць, А ў запечку месяць, А на печы дзяцей цешаць.
446
He стой, каравай, у жыце, Годзе табе служыці.
Служыў у нядзелю, Служыў у панядзелак, Служыў у аўторак.
А ў аўторак — нажоў сорак, Трэба цябе раздзяліці, Трэба цябе раздзяліці, На мір божы распусціці.
Букаты каравай, букаты, Ідзе па сцежачцы да хаты. Сюдою, каравай, сюдою, Зарасла сцежка травою, Зялёнай муравою.
Малайцоў папрасілі — Гэту траву пакасілі.
А дзевачак пазавём — У копачкі пакладзём.
У копачкі пакладзём, Сватнім коням аддадзём. Сватнім коням аддадзём, Маладзічку ад вас забяром.
448
Нясіце каравай, нясіце, Сваю маладую пакажыце.
Начавалі, прыбіралі
I ў што яе прыбралі?
Ці ў золата, ці ў атлас, Ці ў такія сукні, як у нас?
Нясіце каравай, нясіце, На століку палажыце.
У століку ножкі гіблюцца, Людзі караваю дзівяцца.
449
Пакажэце, сваткі, каравай ваш, Каравай ваш.
Мы забачым, ці такі, як наш, Такі, як наш.
Наш каравай бялейшы, бялейшы, Бялейшы.
Нашыя гускі пякнейшы, пякнейшы, Пякнейшы.
Ці красён, ці вясёл?
450
— Чыя ж гэта радзіна Пад караваем хадзіла?
-— To Сцяпайкава радзіна Пад караваем хадзіла.
Наш каравай высшы, Наш і род дружшы.
451
Чыя ж то радзіна Пад караваем хадзіла? Пад караваем высокім, Пад лістам шырокім.
452
— Чый, чый каравай выша? — Наш, наш каравай выша. — А чыя свечка яснее?
— Наша Аксенька краснее.
453
Ой, бярыце каравай, бярыце.
Ой, нясіце каравай, нясіце.
Палажыце каравай на арудзе — У нашай маладой сын будзе.
Палажыце яго на стале — Сталовыя ножкі гіблюцца, Людзі з караваю дзівяцца.
Ой, дзівіце, не дзівіце — Па даляру палажыце.
Па даляру, хоць па два: Наша маладая не ўдава.
Наша маладая дзевачка, Як у садзе кветачка.
А малады дзецючок, Як у садзе гваздзічок.
454
Прыгож-харош наш каравай — Госпаду богу на хвалу, Нашым маладым на славу.
Палажылі каравай на стале — Сталовыя ножкі гіблюцца, Людзі з караваю дзівяцца.
— Сватка Мікалаю, Ды не крой караваю: Мы з гэтым караваем Яшчэ ноч пагуляем.
455
Віўся каравай клубком Пад зялёным дубком,
Да ў чысценькім полі, Да на вараненькім коні.
Да яшчэ будзе віцца, Як на месцы станавіцца.
— Вітай, вітай, святы караваю, Вітай, вітай із божага дому. Дзе ж ты быў, святы караваю? Што ж ты відзеў з божую дару? — Бываў жа я ў чыстым полі, Стаяў жа я яраю пшаніцаю, А цяпер стаю на цісоваму сталу, А цяпер стаю на льняному абрусу. Відаў жа я месяца з зарою, Відаў жа я абое ясненькі.
He есць то ясненькі месячэнька, Но то мне е родненькі баценька. He есць то мне ясная зоранька, Но то мне есць родная мацюнка. Сядзяць сабе двое ўдалыя I спаўняюць сабе поўненькі поўныя. Сядзяць сабе ў новенькай святліцы, Спаўняюць мёд-віно склянніцы. Там яны ў золаце сядзяць I мёд-віно спаўняюць.
457
— Вітай, караваю, із божага дару. Дзе ж бываў, святы караваю, Што ж відаў із божага дару?
— Стаяў жа я ў чыстым полі на ніве, Відаў жа я жыта, пшаніцу
I ўсякую пашніцу.
А цяпер жа я стаю
На тым самым сталу
I на абрусові льняному,
А цяпер віджу баценька з матанькаю, Ідуць ся ў новеньку святліцу
I спаўняюць мёду шкляніцу.
— Дзе ж ты бываў, Што ты чуваў, Святы караваю?
— Бываў жа я, Чуваў жа я Месяца з зарою.
— He ёсць жа то, He ёсць жа то Месяц з зарою,
А ёсць жа то, А ёсць жа то Іванка з жаною.
459
Калі мы каравай мяс.ілі, Тады мы радзіны не прасілі. А будзем каравай дзяліць, Будзем мы радзіну прасіць.
460
Сейся, авёс ранні, Прыбывай, родзе слаўны: Дзядзюхны і цёткі, Брацейкі і сястрыцы Каравай дзяліці.
461
СыйдЗі, божа, з неба, Цяпер ты нам трэба: Памагаў учыняці, Памажы й замясіці, Памагаў усадзіці, Памажы й надзяліці.
Засвяці, божа, з раю Нашаму караваю, Штоб было відпесенька Краяці драбнесенька, Каб усіх абдзяліці, Нікаго не ўкрыўдзіці, Бо ў нас род вялікі, А каравай невялікі.
463
Ой, у полі, полі вежа стаяла, Муравана і малявана.
А ў той вежы дружачка ляжыць.
— Устань, дружаньку, не ляжы, Палень-паляні, Каравай падзялі.
464
— Рана, рана *, што ў лесе звінела?
— He звінела — гаварыла.
— Ой, што яно гаварыла?
— Яно гаварыла, што за гарою новы двор.
— А што ў гэтым дварэ?
— А што ў сім дварэ вяселле.
— А што ў гэтым вяселлі?
— Стаіць столік цісовы.
— А што на тым століку?
— Ляжыць скацерць рубчаста.
— А што на той скацерці?
— Ляжыць каравай, божы дар.
-— А што ў гэтым караваі ёсць?
— 3 сямі крыніц вадзіца.
— Што ў гэтым караваі ёсць?
— 3 сямі азёр соль.
— Што ў гэтым караваі ёсць?
* Рэфрэн «Рана, рана» паўтараецца перад кожным радком.
— 3 сямі палёў пшаніца.
— Што ў гэтым караваі ёсць?
— 3 сямі свінак саліца.
— Што ў гэтым караваі ёсць?
— 3 сямі каровак маслечка.
— Што ў гэтым караваі ёсць?
— 3 сямі раёў мядок.
— Да каму каравай кроіці?
— Свяцілцы каравай кроіці.
— А што мовіць свяцілка?
— Ой, я, братцы, не ўмею Да яшчэ к таму і не смею: Я ножыка не маю, Сяго караваю не ўкраю. — Каму каравай кроіці? — Княжому каравай кроіці. — Я, братцы, не ўмею Да яшчэ к таму і не смею. — Каму каравай кроіці?
— Старшай свасе каравай кроіці.
— А я, братцы, не ўмею Да яшчэ к таму не смею. — Каму каравай кроіці? — Меншаму дружку каравай кроіці. — Ой, што мовіць дружок?
— Я, братцы, не ўмею Ды яшчэ к таму і не смею: Я ножыка не маю, Сяго караваю не ўкраю. — Каму каравай кроіці? — Сярэдняму дружку каравай кроіці. — Ой, што мовіць дружайка?
— Я, братцы, не ўмею Ды яшчэ к таму і не смею: Сяго караваю не ўкрою. — Каму каравай кроіці? — Старшаму дружку каравай кроіці. — А што мовіць дружайка?
— Ой, я, братцы, ахочы каравай кроіці, Умею да яшчэ к таму і смею: Ёсць у мяне ножык залаты, Я к сяму дзелу ахвочы, Мы сей каравай раскроім
Да на мір божы раздарым,
Да на мір божы раздарым,
На залатыя талеркі да нап'емся гарэлкі.
465
Да рана, рана *, нешта ў лесе звінела, He звінела — гаварыла.
He звінела — гаварыла.
За гарою новы двор.
Да за гарою новы двор, А што на том жа дварэ?
А што на том жа дварэ?
Да стаіць нова скам’іца.
Да стаіць нова скам іца, На скам'іцы скацерка.
На скам іцы скацерка,
На скацерцы каравай.
На скацерцы каравай.
А што ў том караваі?
А што ў том караваі?
Да сямі нівак пшаніца.
Да сямі нівак пшаніца, Да сямі крыніц вадзіца.
Да сямі крыніц вадзіца, Да сямі сальніц сальніца.
Да сямі сальніц сальніца, Да сямі курак яечка.
* Рэфрэн «Да рана, рана» паўтараецца перад ным радком.
кож-
Да сямі курак яечка, Да сямі дровак маслечка.
Да слухайце, баяры, Катораму дружку кроіць?
Катораму дружку кроіць? Младшаму дружку кроіць.
Младшы кажа: — He ўмею, Я й ножыка не маю.
Караваю не ўкрою, Я й радзімы не абдзялю.
Катораму дружку кроіць?
Срэдняму дружку кроіць.
Срэдні кажа: — He ўмею, Я й ножыка не маю.
Караваю не ўкрою, Я й радзімы не абдзялю.
Катораму дружку кроіць?
Старшаму дружку кроіць.
Старшы кажа: — Я ўмею, Я й ножыка да й маю.
Я й ножыка да й маю,
Я й караваю украю.
Я й караваю укрою, Я й радзіму абдзялю.
466
Манечка татку просіць: — He пачынай караваю.
He пачынай караваю, Можа, я яшчэ пагуляю
На шырокай вуліцы 3 харошымі хлопцамі.
467
Дружку Мікалаю, He рэж караваю: He ты яго мясіў, He ты яго садзіў — Мясілі свашачкі, Садзілі маршалачкі.
468
Да дзяліце каравай, дзяліце, Да сярэдзінку астаўце.
Да сярэдзінку астаўце, Да на пяўчыцы астаўце.
Да на пяўчыцы астаўце, Старым бабам не давайце,
Бо старыя бабы сакочуць, Яны караваю не хочуць.
469
Караваю, маю, Шышкі паламаю. Шышкі паламаю I ў карман пахаваю.
470
Дружка каравай крае, Залаты ножык мае, Срэбную талерачку
I шаўкову хусцінаньку. He шкода ей даці Каравая пакраяці.
471
Дружко каравай крае, Залаты ножык мае, Срэбрану талерачку. Лепша мая ручка, Як тая талерачка.
472
Крае сват каравай, крае, Залаты ножык мае, На срэбную да талерачку, На салодку да гарэлачку.
473
Дружко каравай крае, Яму бог памагае, Яму бог памагае. Залаты ножык мае, Срэбную талерачку — Абсылаці радзіначку.
474
Дружка каравай крае, Палавіну раскрадае: За пазуху, то ў кішэню Для дзеці на вячэру хавае.
Дружка каравай паразае, To ў печ, то на печ пазірае. А ў печы каплун пячоны, А на печы часнок таўчоны.
476
Дружко да каравай рэжа, Да за ім жана стаіць, Да семера да дзяцей дзяржыць. Да семера, да дзявяцера, Да ўсіх да дзясяцера.
477
Дружко каравай крае, А за ім да жана сядзіць, Семера дзяцей дзяржыць. Думаці-гадаці, Чым дзеці гадаваці.
478
Дружко каравай рэжьшь,* Залаты ножык лосніць, Жана сядзіць за плячамі 3 семярымі дзяцямі.
479
Дружко каравай крае, Залаты ножык мае.
To ў рот, то ў кішэню : Усё дзецям на вячэру.
* Кожны радок паўтараецца.
480
Дружко каравай дзеле, За ім да жана ходзе, Семера дзетак за сабой водзе Да ўсе з кашалямі.
Што й у рот, што й у кішэню, Што б было на вячэру.
481
Дружко каравай кроіць, Назад пазіраець — Там яго да жана стаіць, Семера дзяцей дзяржыць Да ўсе з кашалямі — Увесь каравай пабралі.
482
Маршалак каравай рэжа, У яго з носа лезе.
Яго жонка лае, Чаму носа не ўцірае.
Маршалак каравай крае, Сам а сабе не дбае.
За нім жонка ходзіць, Семера дзетак водзіць I ўсе з кашалямі, Як бахуры з тарбамі.
Маршалак каравай дзеліць, Сам сабе не верыць: To ў рот, то ў кішэньку, Штоб пажывіці жонку.
Маршалак адказвае:
— Што вам за тое даці, Што ўмееце брахаці?
Чы гароху місу,
Чы сабаку лысу, Чы жменю ячменю, Чы воўчу пячэню?
[Яму адказваюць хоралі];
— Мы гарох прымемо, Вам сабаку адашлемо. I ячмень вазьмемо, Вам пячэню аддаемо.
483
Да дружка каравай рэжа, Да з носа смаркач лезе.
Да падайце дзеркачышча, Да падцерці да насішча.