Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
— А багат, дзевачка, татка твой,* Густа пшаніца на ніве, А высокі стагі на гумне, Павышэй каравай на стале — Сталовыя ножачкі зыблюцца, 3 каравая людзі дзівяцца.
— А не дзівіцеся, суседзі,— Сам бог па ніўю пахадзіў, Ен гэтую пшоначку зурадзіў: А ні гугалёчка, ні травы, Толькі мне, маладзе, печ пірагі.
326
На цісовым стале, На кружастым абрусе Дарагі тавар стаіць.
Ой, гэта не тавар, А Надзін каравай.
* Кожны радок паўтараецца.
To яе заслуганька, Што ў баценькі заслужыла He за рачок, не за два, He за дзве нядзелькі, А з малое дзяценькі.
327
На новенькаму дварэ, На цісоваму стале Дарагі тавар ляжыць. Ой, не есць жа то тавар. To Марусін каравай. Заслужыла ў баценька Hi за рок, ні за два, Hi за адну гадзінаньку,— А ж то за цэлы век.
328
Добра наша зямліца, * А што радзіла пшаніца — А ні кукалю, ні травы, Гэтыя чорныя галаўні. Хто гэту пшаніцу папалоў, Той свае ручачкі пакалоў. Манечка пшаніцу палола, Яна свае ручачкі калола, Чысценька пшаніцу палола.
329
He війся, хмелю, на ляску, Радзі, божа, жыта на пяску.
Густа пшаніца на навіне — Вышшы каравай на стале.
На тым караваю шышкі, А ў тых шышачках птушачкі
Да пяюць песенькі дзіўноча, Мы ў вас госцейкі даўнёча.
* Кожны радок паўтараецца.
УБІРАЮЦЬ КАРАВАЙ
330
Загадзя дзеванька свашак пытае:
— Ой, свашкі, куды мы паедзем, куды заедзем?
Ой, свашкі, куды мы паедзем, куды заедзем?
— Міма гай зялёны, міма сад чырвоны.
[Міма гай зялёны, міма сад чырвоны,] Ой, там станімо каліну ламаці.
Ой, там станімо каліну ламаці, Каліну ламаці, у пучкі вязаці.
Каліну ламаці, у пучкі вязаці, На вазы класці, да бацькі везці.
На вазы класці, да бацькі везці, Да бацькі везці каравай квяціці.
Ой, чырвоныя квеці, штоб любіліся дзеці, [Штоб любіліся дзеці] на пасадзе сядзеаі.
331
— Ой, дзе ж тая й пашла, Што каравай у печ нясла?
— Пашла ж яна ў вішнёў сад Да й вішань шчыпаці.
Да на ей світа Шоўкам шыта.
[Шоўкам шыта,] Сабалямі падбіта.
Пашла яна ў вішнёў сад Вішанек шчыпаці.
Заўтра прыдзе раненька Каравай убіраці.
332
Як мы свайго каравая радзілі, To ў бор па зелле хадзілі.
I
Адказаў зялёны бор размаю: — Я вашага караваю не знаю.
Я вашага караваю не знаю, Я вам зелейка не маю.
Ідзіце сабе ў вішнёвы сад па зелле Да зрабіце сабе вяселле.
333
Ой, дайце нам свечкі, Пайдзямо да рэчкі Да каліны ламаці — Каравай убіраці.
334
Свяці, месячэньку, Яснаю зарою.
Дзе каравай убіраюць, Вішні, як чарэшні, Вінныя ягаданькі, Райскія пташанькі.
Дзе каравай убіраюць, Харашэнька спяваюць.
ІО, Зак. 2І20
Зацвіла каліна He летам — зі.мою Над тэю камораю, Дзе каравай убіраюць. Дзе каравай убіраюць, Харашэнька спяваюць.
336
У нашай маладой сад зацвіў, Сад зацвіў да яблычкі паспелі Нашай маладзіцы к нядзелі.
337
У нашага сваточка Пад акеначкам яблычка. Ідзіце абламіце Да каравай нарадзіце.
338
Надзечка прасіла:
— Загарадзі, баценьку, гародца Ды насей, родненькі, барвінца.
Як будзем каравай убіраці, To будзем барвінец ламаці.
339
— Куды выце, сястрыцы, хадзілі, Што з грушоўнічку наламілі?
— Хадзілі, братаньку, у вішнёў сад I на галованьку ўсёй цвет спаў, I на нашай галованьцы зацвітаў.
Старшая каравайніца Па-пад садам хадзіла, Каліну ламала, Каравай радзіла: To ў руту, то ў мяту, To ў чырвоны квеці. To ў чырвоны квеці, Штоб любіліся дзеці. Ой, наш каравай вышшы, Наш жанішок лепшы. Ой, арэ і косіць, У госпада бога просіць Высокі стогі на гумне, Яшчэ вышшы каравай на стале.
341
Захацела Маруся 3 каліны вяночка. I паслала яна баценька За Дунай па каліну.
Баценька прыступае — • Каліна зацвітае.
Ой, каліна-маліна, Няшчаснае зелле.
Ой, каліна-маліна, Няшчаснае зелле, Чом не паспела да майго баценька На каравай-вяселле?
Ой, не паспела, не паспела, Адна кветачка не дазрэла, I тая дазравае, На каравай паспявае.
342
Старшая каравайніца He ў бяседзе сядзела,— Па падсаддзю хадзіла Да й каліну ламіла, Каравай квяціла. Ой, квяціце, квяціце, Квяціце, станавіце, Ой, чырвоны квеці, Штоб любіліся дзеці.
343
Ой, быстрая рэчанька Дунаю, Прыбі, прыбі пучок чэрцу да краю I к нашаму харошаму караваю.
Ой, быстрая рэчанька Дунаю, Прыбі, прыбі пучок каліны да краю I к нашаму харошаму караваю.
Ой, быстрая рэчанька Дунаю, Прыбі, прыбі пучок ядлоўцу да краю I к нашаму харошаму караваю.
344
— Ідзьце, свацці, да Крукова, А з Крукова да Львова Па тыя малярчыкі, Што харашо малююць, Золатам гафтуюць.
— He трэба нам малярчыкаў: У нас харошчанскі жоначкі Харашо каравай гафтуюць Да кола зоранькамі, Райскімі пташанькамі.
Караваю ж, наш раю, Хто ж цябе і ўбярэ?
Убіралі цябе дзве дзевачкі, Дзве дзевачкі-вычаначкі.
Чаравічкі казловыя, Панчошкі шаўковыя.
Каравай праславіўся, На стале паставіўся.
346
Ой, тры, тры каравайнічкі, Ды ўсе тры каравай пяклі. Ды з Вільні кветкі вязлі, У Слоніме васкавалі, На каравай пазлачалі.
347
— Караваю, караваю, хто цябе нарадзіў?
— Нарадзіла мяне пані каралева Ручкамі бяленькімі, перснямі залаценькімі.
— Караваю, караваю, каля цябе хораша іграюць I з дудкамі, і з скрыпкамі,
I з харошымі малодкамі.
348
— Караваю мой румяны, Ці богі цябе малявалі?
— Малявалі мяне жонушкі,
А качалі мяне дзевачкі,
А харошыя ўчынялі, А прыгожыя мясілі,
А багатыя качалі, А пузатыя саджалі. — Расці, расці, каравай, Выша князя маладога. — Дайце мне пасажок падпірацца А да клеці дабірацца.
А рагат я, багат,
А ў малыя дзверы не ўлезу, Я ў вялікія — як шыю.
349
Караваю, мой караваю, Я каля цябе іграю.
Я каля цябе іграю, Я цябе прыбіраю:
Навокал — сыр і масла, Пасярод — доля і шчасце.
350
Караваю, мой раю, Я ж цябе прыбіраю Ручкамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі.
351
Караваю, мой раю,* Я табе пяю, іграю. За табою пагуляю, Гарэлкі папіваю, Караваю павідаю.
* Кожны радок, акрамя апошняга, паўтараецца.
Удача, удача, Як каравай удаўся, Шырокім лісцем услаўся, У чырвоныя кветкі ўбраўся.
353
Ой, добра нам там было, Дзе тры дні каравай пяклі, У Вільні да кветкі бралі, У Варшаве да напой пілі.
354
Ды бяжыць зайчык-райчык, Нясе ў зубах ніці.
— Нашто тыя ніці? — Каравай упавіці.
355
Ужо ж цяпер аквяцілі. Мядзведзю валахаты, Гаспадару багаты, Бойся прыступіці Каравая выкупіці.
356
Ой, мядзведзю кашлаты, Гаспадару багаты, Ой, выкаць тую бочку, Што ў свірне пры куточку, Што ўлета не акісне, А ўзіму не замерзне.
Ой, мядзведзіха кашлата, Гаспадыня багата і г. д.
Ой, хто ў нас каравай выманіць?
Ой, хто ж нам бочку мядочку дасць? Іванка-гаспадар у нас каравай выманіць, I ён нам бочку мядочку дасць.
Гаспадар дасць гарэлачкі, А гаспадыня дасць талерачкі.
358
Купчына й у акенечка таркае —
У дзеванькі каравай таргуе,
У маладзе каравай таргуе.
— Ой, таргуйце не таргуйце — не прадам.
Ой, як прыдзе мой баценька — так аддам.
359
Ой, дзе ж наш гаспадар дамавы? Няхай выкупіць каравай дарагі.
А як не выкупіць, то й паламнімо, Той й паламнімо і з’ямо I дадому пайдзямо.
ПЕРАНОСЯЦЬ КАРАВАЙ У КЛЕЦЬ
360
Прасіла дзеванька сваяго баценька: — Захавай, баценька, каравай Да новай каморы, да замчэстай скрыні.
Захавай, баценька, каравай, Захавай, родненькі, каравай.
361
Абяцалася маці Нам камораньку даці, Дзе каравай схаваці.
362
Запрагайце, закладайце Валы і каровы, Адправадзьмо, адправадзьмо Каравай да каморы.
363
Наш каравай у рагожы — Да няхай нясуць прыгожы.
Наш каравай у паперы — Да няхай нясуць кавалеры. Наш каравай у палаценцы — Да няхай нясуць маладзенцы.
Высока сонейка, высока, Занясём каравай далёка Ды й паставім на жыце, Дай, божа, маладзенькім Добра пражыці.
Паставім на аўсе, Дай, божа, як усім. Паставім на сена, Пражывіце шчасліва.
365
Вынялі каравай з бялёнай печы, Вынеслі каравай да новай клеці, Палажылі каравай на бацькавай скрыні. На цісовенькім стале
Дарагі тавар ляжыць.
Гэта не дарагі тавар —
Гэта Матронін каравай, Гэта яе заслужанька У раднога баценькі.
366
Нясіце каравай, нясіце Дэ ў жытнічку палажыце.
He кладзіце каравай у жыце, Палажыце каравай у гаросе.
Палажыце каравай у гаросе, Каб нашым маладым павялося,
Бо наша маладая сярдзіта А выкіне каравай із жыта.
Караваю, граю, Каля цябе харашо іграем: Із печачкі да й у вечачка, Да да новае клеці, Да цісовай да краваці.
і
368
— Ой, чый то братайка Пад караваем гуляе, Да новай каморанькі Дарожанькі пытае?
— Гэта Надзеччын братайка Пад караваем гуляе, Да новай каморанькі Дарожанькі пытае.
369
— Чые ж то сястрыцы Пад караваем скакалі? — Маладога сястрыцы Пад караваем скакалі 3 квятамі, з касіцамі, 3 чорнымі ачыцамі.
370
Пытаўся каравай пярэднічку: — Ці ёсць сцежачка да клеці? — Ты ж, караваю, не пытайся, Вазьмі піражок, апірайся I да клетанькі дабівайся, Да і ў жытніку палажыся, Маладому князю не скажыся.
Пытаўся каравай у перапечы: — А куды сцежка да клеці? — А ты, каравай-варапай, Часта ў клеці бываеш, Сцежкі-дарожкі пытаеш. Вазьмі палку, папірайся, Сам сцежкі ў клетку дабівайся.
372
А пытаўся каравай у перапечы: — Куды тут сцежка да клеці? — А ты, караваю, не пытайся, Вазьмі піражок, папірайся.
А цераз парог, а цераз другі, А цераз трэці — ў клеці.
— Палажыце яго на жыце, Дай, божа, яго спажыці, А нашым дзецям доўга пажыці.
373
Да пытаўся каравай у печы:
-— Ці далёка сцежачка да клеці?
■— Да сцежачка цераз пералаз, Папытаймо яшчэ раз.
374
Пытаўся каравай у перапечы: — Куды сцежка да клеці?
А я і рагат і багат — У малыя дзверцы не ўлезу, А ў вялікія — як шыю.
А не пытайся, каравай, у перапечы,* А куды сцежка да клеці.
He пытайся, каравай, не пытайся, Вазьмі піражок, папірайся, А ў клетачку дабівайся.
А ў клетачцы на паліцы А ляжыць сырок бяленькі, Ой, зяць цешчы міленькі.
376
Да пытаўся каравай у перапечы — Да чы е сцежачка да клеці? — Ой, е сцежачка, да маленька, Да на ёй муравачка зеляненька. Да будземо музыкі наймаці, Да будземо муравачку таптаці, Караваю месца шукаці.
377
Папытайцеся ў перапечы: — Ці далёка сцежка да печы?
— Зарасла сцежка муравою, Шаўкавою травою.
*
—: Мы хлопчыкаў прыпросім —
Тую траву пакосім.
Мы дзевачок прынаймём — Тую траву паграбём.
* Кожны з першых чатырох радкоў паўтараецца.
Пытаўся каравай перапечы: — Ці далёка сцежка да клеці?
— Да тая сцежка не мяккенька, Да па ёй траўка зеляненька.
— Мы хлопчыкаў папросім Да тую траўку пакосім.