• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Каравай замясіла. Да ўпала я ў дзела, Цела маё ўпацела, Гарэлачкі захацела, Г арэлачкі-акавітачкі Да для мяне, працавітачкі, Г арэлачкі-лашчаначкі Да для мяне, мяшчаначкі.
    145
    Дзякуй богу, што сваё дзела зрабіла I каравай замясіла.
    Для мяне, каравайначкі,— Гарэліцы-пераварначкі.
    Для мяне, працавітае,— Гарэліцы мацавітае.
    146
    Падыходзь, караваю, Вышай печы мураванай, Вышай стоўба залатога,
    Вышай Яся маладога. Вышай печы крамяной, Вышай маладонькі маладой.
    147
    На чыей гэта ніве Жыта ў трубы павілося, Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося?
    На Пётрухнавай ніве Жыта ў трубы павілося, Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося.
    А ў чыей гэта хаце Каравай у дзяжы йграе, Каравай у дзяжы йграе, Века ўверх падымае?
    У Пётрухнавай хаце Каравай у дзяжы йграе, Каравай у дзяжы йграе, Века ўверх падымае.
    148
    На небе месячык вышаў, У дзяжы каравай узышоў.
    На дзяжы вечачка падымае, Ен сабе каравайніц жадае.
    — Дзе ж мае каравайніцы падзеліся? На мяду гарэлкі напіліся, На мяду гарэлкі напіліся, Што на мяне, каравай, забыліся?
    — Да мы мёд-гарэлку папілі, А на цябе, каравай, не забылі.
    РЫХТУЮЦЬ ПЕЧ ДЛЯ КАРАВАЯ
    149
    А ў нашага свата баляць ногі і калені, Што ў яго двары няма дроў ні палена.
    150
    Ой, у кузні кавалі куюць Да новыя тапары робяць, Дубовыя дровы сякуць Да і ў печачкі кладуць.
    Шаўковыя да дымы ідуць — Там Мараччын каравай пякуць.
    151
    У суботу раненька Забрэжцы ў печы паляць.
    Забрэжцы ў печы паляць, Шаўковыя дымы дымяць.
    Шаўковы дымы дымяць. Залатыя іскры лятуць.
    Залатыя іскры лятуць — Там Валечцы каравай пякуць.
    Расці, расці, караваю, Вышай печы мураванай,
    Вышай печы мураванай Для Валечкі маладой.
    А ў нядзелю рана Баяр’е ў печ’е запалілі Да сырымі дравамі. Ядвабныя дымы вышлі, Як мне маладому Каравай пяклі.
    Наш каравай, як колеса, Гусачкі, як кубачкі, Як у лесе пралесачкі, Як на небе зорачкі.
    153
    Затапілі баяры Залатымі дравамі.
    Шаўковыя дымы ідуць, Дарагі тавар пякуць.
    Ой, не ёсць то тавар — To Манеччын каравай, To Манеччын каравай, To яе заслужанька.
    Заслужыла ў баценькі He за рочак, не за два, He за рочак, не за два, He за дзве нядзелькі,
    He за дзве нядзелькі — Яшчэ з малой дзяцінанькі.
    154
    Добрыя дровы ў печы паляцца, Шаўковыя да дымы ідуць, ІДУЦь.
    Шаўковыя да дымы ідуць,
    А ў Олечкі каравай пякуць, Пякуць.
    А ў Олечкі каравай пякуць.
    Маладая Манечка, Да твае пакоснічкі У двары агонь кладуць.
    У двары агонь кладуць, Манечцы каравай пякуць.
    Яловыя дровы гараць, Шаўковыя дымы дымяць.
    Шаўковыя дымы дымяць, Залатыя іскры скачуць.
    156
    Сабраліся каравайначкі ўсе пяць, Сабраўшыся, сабе служачку нанялі,
    Сабраўшыся, сабе служачку нанялі, Да Бярэсця па вінаград паслалі.
    Той вінаград пад каравай сцелецца, Нашай Галечцы на доўгі век кладзецца.
    157
    Найстарэйшая каравайніца [няхай ідзе], Няхай ідзе ў вішнёвы сад па вінаград.
    На вінаградзе добра каравай ўдаецца, Нашым дзецям на добры лад кладзецца.
    158
    Ой, пайду я,„
    Ой, пайду я пад ліпаньку, Да й пайду я.
    Да нашчыплю я,
    Нашчыплю я ліпавага лісту, Нашчыплю я.
    Да й на тым лісту,
    На тым лісту каравай спяку, Да на тым лісту.
    — Расці, каравай,
    Ой, да расці, каравай, як ліпанька, Расці каравай.
    А голлечка,
    Ой, голлечка, як дубнечка,
    Ой, голлечка.
    А шышачкі,
    Ой, шышачкі, як зорачкі,
    Ой, шышачкі.
    159
    Падайце залату лапату, Засцяліце кляновы ліст, Засцяліце кляновы ліст Да саджайце каравай у печ.
    Наш каравай, да як калясо, Красачкі, да як кубачкі, Як у лесе пралесачкі, Як на небе ясны звёздачкі.
    Падыходзь, падыходзь, караваю, Да вышай печы мураванай, Вышай сталба залатога, Вышай князя маладога.
    160
    А дзе тая гаспадыня, Што ў шубе?
    Няхай стараецца да каравая Кацюбы.
    А. дзе тая гаспадыня, Што ў хаце?
    Няхай яна стараецца да каравая Лапаты.
    Дзе Марысіны брацця?
    Няхай кітаяў шукаюць
    I ў печы вымятаюць.
    Жоначкі-каравайначкі, Час каравай садзіць.
    161
    О, дзе тая гаспадыня, што ў хаце?
    Няхай шукае да каравая лапаты.
    Дзе тая гаспадыня, што была?
    Няхай шукае да каравая памяла.
    Дзе тая гаспадыня, што ў шубе?
    Няхай шукае да каравая кацюбы.
    Каторая зіргатая, то ў печ заглядаці.
    Каторая тоўстая, то печ затуляці.
    162
    Дзе тая гаспадыня, што ў хаце?
    Няхай глядзіць памельніка і лапаты — Ужо час і пара каравай саджаці.
    Вазьміце меч і рубайце печ, Каб было добра і раскошна, Каб каравай саджаці.
    163
    Ой, дайце нам свечкі, Пайдземо да рэчкі Памяла мачыці Каравай садзіці.
    Мяціце, хлопцы, чыста печ, Каб вам бароды не галілі, Каб вам бароды не галілі, Каб вам вусоў не смалілі.
    165
    Гаварыла памяло, гаварыла,* Што мяне вяселле згубіла, Жаркія печы метучы, Густыя караваі пекучы.
    * Кожны радок паўтараецца.
    РОБЯЦЬ КАРАВАЙ I ШЫШКІ
    166
    На цісовым стале каравай гіблюць, У канец стала Іванька стаіць. Іванька стаіць, жоначак просіць: — Вы, жоначкі-каравайначкі, Рабіце каравай, та не мальце. Мая радэіна бардзо вяліка, А сяло, як места, Каб было радзіны падзяліціся, Нам, маладзенькім, падзівіціся.
    167
    Каравайнае цесцечка Зліпала ўмесцечка. He само яно зліпала — Хораша згібала.
    А Кастульчына племеннічка 3 язджалася ўмесцечка. He само яно з’язджала, Калі хораша зазвала.
    168
    Каравайнае цеста, Зліпайся ты ўместа. Калі ты не злепішся, To мы цябе палепім.
    Палепім на пташачкі Да падзелім на дзевачкі. На пташачкі райскія, На дзевачкі сельскія.
    Пшанічнае цеста Ляцела цераз места, Села сабе на рыначку У зялёным барвіначку. Мы тое цеста злавілі, Каравай зрабілі.
    170
    Караваю-раю, цесцечка, Чатыры калені ўмесцечка.
    Караваю-раю вялікі рос, Малады Ясь да Мані ракам поўз.
    171
    Шышка з лускі, Каравай з грэцкі —
    Усё па-шляхецкі.
    172
    На дварэ месяц свеціць, А ў xaue качкі лепяць.
    Качкі з лускі, каравай з мякіны, Бо так яго свахі зрабілі.
    173
    Колькі на небе зорачак — To на караваі шышачак, Як на небе ясныя — Так на караваі красныя.
    Ай, на нашым караваі
    Усе птушачкі, што ў раі. А на наш каравай прыляталі, Райскія песенькі спявалі.
    175
    Паехаў малады да места, Прывёз перчыку да цеста. Будземо пташачкі ляпіці, 3 перчаньку вочкі рабіці.
    176
    Ой, жаночкі мае, красачкі, Папячыце нам ясачкі.
    Нашы ручкі забалелі, Караваю захацелі.
    177
    3 Магілёва купцы едуць, Залаты абруч вязуць.
    Залаты абруч вязуць, На наш каравай кладуць.
    Сем фунтаў шафрану — К караваю прыправу.
    Яшчэ ж к таму дражджэй, Каб хадзіў каравай барджэй.
    Тры сыры скрышылі, Каравай пакрасілі.
    Нам гарэлку давалі, Сырамі частавалі.
    3 горада купцы едуць, Залаты абруч вязуць Ды на наш каравай кладуць. А на нашы шышачкі — Залатыя шпілечкі.
    179
    Ішоў каравай па масту, Па масту.
    Сустрэў каравайка старасту, Старасту.
    — Хто ж табе, каравайка, шышкі ляпіў, Шышкі ляпіў?
    — Ой, ляпілі шышачкі дзевачкі, Дзевачкі.
    Ой, спявалі песенькі жоначкі, Жоначкі.
    180
    Да спары, божа, Да нашаму караваю. Да злучы ж, божа, Да нашу парачку — Івана з Марыськай.
    181
    Харошы каравай, харошы, Бо харошыя каравай гібалі.
    Другія дзяўчаты адказваюць: Ой, пузаты каравай, пузаты, Бо пузатыя каравайнічкі гібалі.
    Наш каравай харошы, харошы, Бо харошыя каравайначкі гібалі.
    Бо харошыя каравайначкі гібалі, Пад каравай срэбра-злота сыпалі.
    183
    Хваліцца бога, што мы дзела зрабілі,
    Каравай пакачалі, Гарэлачкі ды не кушалі. Гарэлачкі ды налівачкі Ды для мяне, працавітачкі.
    САДЗЯЦЬ КАРАВАЙ У ПЕЧ
    184
    А лаўкі дрыгаюць, А вокны моргаюць.
    Печ наша рагоча, А бо караваю хоча.
    185
    Ой, печка рагоча — Караваеньку хоча, А прыпечак свішча — Караваеньку ішча.
    186
    Печ наша рагоча — Караваю хоча,
    А прыпечак заліваецца — Караваю спадзяваецца.
    187
    Стогне печка, стогне,
    А прыпечак рагоча, А прыпечак рагоча — Сабе шышачак хоча.
    188
    Ззяе печка, ззяе — Караваю чакае.
    Прыпечак рагоча — Караваю хоча.
    Прыпечак сакоча, (2) А печ караваю хоча.
    А вы, панове, знайце, (2) К караваю паспяшайце.
    190
    Гожа печка, гожа, Як чырвона рожа.
    He жаль караваю даці, Бо ўмее запякаці.
    191
    Каравай рагоча — Ен да печы хоча. Вы, малойцы, дбайце, Сосну зрубайце, Загнет закладайце.
    192
    Кухарка-матка, Завіхайся гладка. Каравай рагоча Да да печы хоча, А печ рагоча — Каравай хоча.
    193
    Саступ, божа, з неба, Як нам цяпер трэба: Памагаў замясіць, Памажы ж і ўсадзіць
    Ручкамі бяленькімі, Перснямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
    194
    Зляталіся пташачкі На чырвону каліну, На салодку маліну.
    — He сядзіце, пташачкі, не сядзіце, Вазьміце маліначку абламіце.
    [Вазьміце маліначку абламіце,] Сабе ягадкі бярыце.
    Да збірайся, род, к роду,
    Да старыя бабкі, на параду, Маладыя малодачкі, к караваю. — He сядзіце, малодачкі, не сядзіце, Вазьміце каравай усадзіце.
    |Вазьміце каравай усадзіце,] Сабе гарэлачкі зарабіце.
    195
    Хадзіла Олечка па двору, Кланялася да бацьку да долу:
    — Да паедзь, мой бацюхна, да бору, Да прывязі сасонку з сабою.
    Да стаяла сасонка кілька лет, Да сячыце, рубайце да на загнет.
    Да сячыце, рубайце да на загнет, Каб наш загнецік ясны быў.
    Каб наш загнецік ясны быў, Каб наша Олечка багата была.
    Каб така багата, як зямля, Каб така здарова, як вада.
    Каб така здарова, як вада, Каб така вясёла, як вясна.
    Каб така вясёла, як вясна, Каб така чырвона, як вішня.
    196
    Ох вы, хлопцы, Мілыя малойцы, Пабярыце тапорцы Да ідзіце ў лясок. Адрубіце ясянок А й вязіце ў гумно, Пасячыце на загнет, Каб наш каравай ясен быў, Каб наш Сямёнка красен быў. А ясен каравай, ясненек, А красен Сямёнка, красненек.
    197
    Стаяла сосанька кілька лет, Рубайце яе на загнет, Каб нам каравай чырвоны быў На ўсю печ, А малода Матронка весела На ўвесь век.
    198
    Стаяла бяроза сорак лет,* Рубіце яе пад загнет, Пякіце на ёй каравай, Штоб наш каравай красен быў, Штоб наш Васечка весел быў. Красен каравай шышкамі, Весел Васечка з дружкамі, Усё з маладзенькімі свашачкамі.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Ляжала сасонка колькі лет,
    Рубайце яе на загнет,
    Штоб наш загнет ясен быў, Штоб наш каравай красен быў,
    Ой, красен каравай шышкамі, Ой, ясна Адарка дружкамі.
    200
    Стаяла сасна сорак лет, Валіце ж яе пад загнет.
    Ламайце суччайка і кладзіце ў печ, А на тым суччайку будзем каравай печ.
    — Пячыся, каравай, пальчыкамі — He гуляць табе больш з мальчыкамі, Пячыся, каравай, ветачкамі — He гуляць табе з дзевачкамі.
    201
    Як зажурыцца маладая Гарпіначка Ды й па дарозе едучы, Пад сасонкай стаячы.