• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    265
    Караваю, мой раю, Я ля цябе добра йграю Із скрыпкамі, із дудкамі, Штоб цябе не спаліці, Увесь род абдзяліці.
    266
    Каравайніца мае, У печ заглядае, Штоб каравай не загарэўся, Штоб малады не сварыўся.
    Наш каравай у печы — Грэйце, жанкі, плечы.
    Печку засланіце, Дзверы зачыніцё,
    Каб добра ён удаўся, Каб усім спадабаўся.
    Як малады Зосі, Каб усім быў харошы.
    268
    Старшая каравайнічка, Пастаў меншу ля пячы. Пастаў меншу ля печы Каравай сцярэгчы.
    У нас хлопцы шутлівыя, Каб з нас не накпілі, Караваю не ўхапілі, Нам сорама не зрабілі.
    269
    Старшая каравайніца, Пастаў меншу кай пячы Каравай сцерагчы: Хлопчыкі да пахойчыкі Хочуць нас згубіці — Каравая ухваціці I за парогам падзяліці.
    270
    Ой, не садзіся да на покуце, Сядзь сабе на парозе, Штоб хлопцы не пакпілі Да й каравай не ўхапілі.
    — Ой, дзе ж тая пайшла, Што ў печ каравай нясла? — Села на рог печы Каравая сцярэгчы, Штоб хлопцы не ўкралі I за Дунай не задалі.
    — Нашы хлопцы не такоўскі: Каравая не ўкрадуць, За Дунай не зададуць.
    272
    А ў нашае печы Да шырокія плечы — На ёй можна чатыром легці Караваю сцярэгці, Штоб нашага караваю Ніхто не ўкраў I нашых маладых Ніхто не разлучаў.
    273
    Гіча каравай, гіча, Каравайнічак кліча: — Mae мілы каравайнічкі, А дзе ж усе падзеліся, Чы на мяду запіліся, Што мяне забыліся?
    — Мы на мяду запіліся, Мы і каравая не забыліся.
    274
    Караваічу, караваічу
    Каравайнічак кліча:
    — Ой, дзе яны да падзеліся?
    Ці на мяду да папіліся, Ці на ляду да пабіліся? Аб караваю да забыліся.
    275
    Гіча каравай, гіча, Каравайніц кліча: — Чы веце папіліся, Чы веце паспаліся, Што а мяне забыліся? Або вы мяне з печы вымайце, Або прыкрапляйце, Або века давайце, Бо мне жэшка сядзеці.
    276
    Кліча каравай, кліча: — Ой, дзе ж мае каравайніцы?
    Ці на мяду запіліся, Ці на мяне забыліся? — Ой, мы былі ў дзеле — Цела наша папацела, Гарэлачкі захацела, Гарэлачкі паўшкляначкі Каля мяне, мяшчаначкі.
    277
    Дзе нашы каравайніцы Нап’яно папіліся, Што аб нас забыліся? Ужо нам спяваючы, аж дух занімае, А ніхто і вадою не прыкрапляе.
    278
    Дзе ж мае каравайначкі, Каравайначкі-нядбайначкі?
    Знай, яны запіліся, А мяне забыліся.
    Дух мне занімае, Час мяне закрапіці.
    Час мяне закрапіці — Адваложаньку даці.
    Ой, харошы каравай, харошы, Знаю, яго харошанькі рабілі.
    Ой, удалы каравай, удалы, Знаю, яго ўдалыя рабілі.
    Ой, беленькі каравай, беленькі, Знаю, яго беленькія рабілі.
    Ой, чырвоны каравай, чырвоны, Знаю, яго чырвоныя рабілі.
    Ой, бяльматы каравай, бяльматы, Знаю, яго бяльматыя рабілі.
    Ой, няўдалы каравай, няўдалы, Знаю, яго няўдалыя рабілі.
    279
    Падгарэў каравай у печы, Да няма гарэлкі ў клеці.
    Да няма гарэлачкі ў клеці, А нечым каравай памачыці.
    А нечым каравай памачыці, Нечым каравайніц напаіці.
    Да ў печы каравай рагоча — Гарэлачкі хоча.
    Прыпечак сакоча — Гарэлачкі-хоча.
    281
    А ў печы каравай іграе Да ў заслонку таркае. Да на яго часта пазіраюць, Да зялёным віном паліваюць.
    282
    Падгарэў каравай у печы, Ці далёка сцежка да клеці?
    Ці далёка сцежка да клеці
    Да ці е чым каравай памачыці?
    Да ці е чым каравай памачыці, Да ці е чым каравай напаіці?
    283
    Ой, пайдзіце, пабяжыце Да й да новае клеці.
    Ой, вазьміце, прынясіце Дравінага масла
    Памазаці, памазаці
    Дзіўнага каравая.
    Ой, у печы каравай іча, Каравайначак кліча: — Дзе ж нашы каравайначкі, Вялікі мяшчаначкі?
    Што ж мяне мясілі, Харашэнька радзілі Ручкамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі.
    285
    Каравайніцы напіліся, Каравай у печы забыліся. Каравай у печы падрастае I заслонку падымае.
    286
    Каравай у печы грае, Заслонку адпірае.
    А шышачкі хахочуць Да ў рэшата хочуць.
    А прыпечак насміхаецца, Караваю дажыдаецца.
    287
    Караваю мой, караваю, Я ля цябе харашо іграюРучкамі да бяленькімі, Перснямі залаценькімі.
    Да шышачкі рагочуць — Да ў рэшата хочуць.
    288
    А наша печка трасецца, Каравай з печы просіцца:
    — А вымайце ж мяне з печы, Нясіце мяне да клеці, Палажыце мяне на жыце, Каб нашым маладым на жыцце, На багацце і на доўгі век.
    289
    Караваю, да ты мой раю,* Чым я цябе да й вымаю?
    Рукамі да бяленькімі, Кавенькамі да крывенькімі.
    Караваю, да ты мой раю, Усю радзіну да прызываю.
    Уся радзіна, вы чуйце, Падарачкі гатуйце.
    290
    Ты не туж, не плач, саплівіца, Да ўжо твой шлюнцейка сабіраецца:
    Лыкі дзярэць да кабылу пляцець, Да кабылу пляцець, а салому сякець,
    Каравай пякець, сена смажыць, Сена смажыць, каравай мажыць.
    291
    Каравайначкі п’яны Паймалі барана ў яме. Каравай пякуць — Дзеўкі хлопцаў трасуць.
    Хлопцы маладой падарак нясуць, Каб яна ім дзякавала
    I перад імі плакала. t	
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    ВЫМАЮЦЬ КАРАВАЙ 3 ПЕЧЫ
    292
    Сыйдзі, божа, з неба, А цяпер ты на.м трэба: Памагаў замысляці, Памагаў учыняці, Памагаў мясіці, Памагаў садзіці, Памажы і выняці.
    293
    Дайце нам меч, Рассячом мы печ, Вымем дзіўны каравай. Час ужо вынімаці, Пара ў клець хаваці.
    294
    Наша печка на ножках стаіць, У нашай печцы каравай сядзіць.
    Дзе ж тыя кавалі ходзяць, Што да нас не прыходзяць?
    Трэба печку расцінаці, Каравая даставаці.
    295
    А дзе тыя кавалі, Што етую печку кавалі? Няхай яны йдуць, раскуюць, Сабе золата пабяруць, А наш каравай нам аддадуць.
    296
    Да дзе ж тыя кавалі, Што гэтую печку кавалі? Да няхай ідуць раскуюць —■ Каравай з печы не лезе. Бярыце меч, рубайце печ — Каравай з печы не лезе.
    297
    Ой, дзе ж тыя кавалі, Што стальныя сякеры? Трэба печ рубаці, Каравай вымаці.
    298
    Ой, дайце нам меч, меч Ды разрубіць печ, печ, Ды выняць каравай з печы, Ды панесці да клеці.
    299
    — Дайце меч Парубаць печ, Каравай паглядзець: Чы зрос, чы парос, Чы будзе зачым весяліцца?
    Прыстаўніца адказвае:
    — He бойцеся — Зрос, парос, Будзе зачым весяліцца.
    Ой, дайце мне меч, меч, Будзем рубіці печ, печ, Будзем печ рубаці, Каравай вынімаці.
    Удалы каравайненька саджалі, .
    Удалы ўдаўся — дагары падняўся.
    301
    Ой, дайце мне меч, меч, Парублю я печ, печ. Нядобра ўчынілі — Каравай засмалілі.
    302
    Хадзем жа мы да каваля, А скуйма мы да востры меч, Парубайма мы камяную печ. — Адкуль каравайка ўбіраці? — 3 печачкі да ў вечачка, Да й паставім на жыце, Дай, божа, маладым на жыцце.
    303
    Ой, пайду ж бо я да да каваля:
    — Да скуй мне, каваленька, востры меч, Да й прарубаю зверху печ, Штоб наш каравай спужаўся, 3 печы на вечка сабраўся, 3 вечкам у камору схаваўся.
    304
    Каравай у печы йграе,*
    Заслонкі адбівае.
    * Першыя шэсць радкоў паўтараюцца.
    А куды каравай панесці?
    Панесці каравай да клеці
    А пакласці на матчынай скрыні.
    А няхай матчына сярдзечка радуецца,
    Што на караваю шышачка сядзіць, як лебедзь. А шышачка мая бялесенька, Дочка мая мілесенька.
    Ой, панесць, панесць да клеці
    I пакласць, пакласць на бацькавай скрыні.
    А няхай бацька радуецца,
    Што на караваю шышачка сядзіць, як лебедзь. А шышачка мая бялесенька, Дочка мая мілесенька.
    305
    Запытаўся каравай у вясельнага кола:
    — А дзе ж тая дарожанька ад печы да стола? Чы баркунцом заросла, чы калінаю завісла?
    306
    У Львове гром грыміць, У Сандаміру дождж.
    — А скуль да нас наступаеш, Наш святы караваю?
    — Ям есць ад бога надолій Чэраз анёлць засланы; Наступаю на новы двары, На цісовы сталы, На льняны абрусы.
    Яе баценька выходзячы пытае:
    — Скуль да нас наступаеш, Наш святы караваю?
    — Ям есць ад бога надолій Чэраз анёлць засланы; Наступаю на новы двары, На цісовы сталы, На льняны абрусы.
    Ой, выплыла, выплыла Камора з-за мора, Ой, вынесла, вынесла Два корцы пшаніцы.
    А ўсё ж бо то, а ўсё ж бо то Нашаму караваю.
    А ўсё ж бо то, а ўсё ж бо то Нам усім на захвалу.
    308
    Чэсць табе, караваю, 3 кахлёвай печы На дубова века, На жытняе калоссе, На кружасці абруссе.
    309
    Жалаваўса каравай у печы,
    Жалаваўса каравай у печы: — Насмаліў жа я плечы, Каб мне сыр ды масла, то было б цела крас[на].
    310
    Палажылі каравай на стол — Сталовыя ножкі зыбляцца, Усе людзі дзівяцца, Што ўдаўся наш каравай Госпаду богу на хвалу, Добрым людзям на славу. Вы, добрыя людзі, глядзіце I грошыкі нам кладзіце.
    311
    Малада дзеванька, уступі ў хатаньку, Пакланіся сваяму баценьку I сваім каравайначкам,
    Што хораш каравай спяклі: Кала акылначку— шышачкі, Пасярэдзіне — усё зерначкі, Зверху — сыр і масла, У сярэдзіне — доля й шчасце.
    312
    Аксенька, як твой каравай удаўся, Залатым абручом абняўся, Яснымі зоркамі абсеяўся, Ясным месяцам засіяў, Маладых дзетачак ажыдаў.
    313
    Слаўныя гаспадыні, Як хлеб выраблялі, Зацірку выбіралі. To ж табе, Івасю, удача: Твой каравай удаўся, Срэбным абручом абняўся, Залатымі шышанкамі абклаўся.
    314
    А дзе ж тая каравайнічка, Што харошыя караваі пячэць: Вокала — сыр да масла, А ў сярэдзіне —доля да шчасце.
    315
    Я была каравайнічка, Слаўная мяшчаначка.
    Я ўмела каравай пячы, Штоб яго не паджагчы.
    На злоце качаці, На серабры саджаці.
    Шоўкавым памялом месці, Залатой лапаткай несці.
    і
    316
    Удаўся каравай, удаўся. А чаму ж яму не ўдаціся: Румяная учыняла, А красівая мясіла, А шчаслівая садзіла.
    317
    А чаму наш каравай Чубаты ды рылаты? Бо чубата ўчыняла, А рылата мясіла, А красна да хароша У печ пасадзіла.
    318
    А ў нашага каравая Нет ні брата, ні сястры I ні сына, ні дачкі — Толькі адна ладачка, I то ў масле патанула, Ножкамі трапянула.
    319
    — Караваю, караваю, Чым ты красен?
    — Ой, я красен, Ой, я красен Да півам мазан.
    — Малады жанішку, Малады жанішку, Чым ты славен?
    — Ой, я славен
    Да родам-племенем, Да родам-племенем, Сваім бацюхнай.
    320
    — Звонкае дзерава Ясень, клён.
    — Да не я то звонен,— Стрыжань мой.
    — Слаўнае дзецянько Іванька.
    — Да не я то славен,— Бацька мой:
    Спёк каравай На ўвесь стол.
    321
    Ой, у полі авёс-раса, На стале каравай-краса.
    Ой, красуйся, малады Йвашка, [Ой, красуйся] ў сваго баценькі.
    322
    Ой, у лузе два стагі высокіх,
    А на стале наш каравай яшчэ й вышшы, Вазьміце яго, схавайце, [Штоб яго ніхто не відаў,]
    Штоб яго ніхто не відаў, Жэб сам гасподзь бог аглядаў.
    Буйная пшанічанька на гнаі, Харош каравай на стале.
    Да шырокія скокі ў сарокі, Доўгія ногі ў жураўля, А вясёлыя песенькі ў салаўя.
    324
    Добра табе, Марцінка, Што твой баценька багаты Да родзіць пшаніца ў навіне, Да каравайка на стале.
    Сталовыя ножкі пагнуцца, Да людзі караваю дзівяцца.
    Сталовыя ножкі згібнулі, Да людзі караваю здзівілі.
    325