• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    —	Ой, не буду плакаць, дзеванькі, не буду, Бо я вельмі рада, што замуж іду.
    Ён за вядзерца, я за другое — Прынясё.м вадзіцы ды разам абое. Нальём у карытца на ўмыванейка, Павесім ручнічок на ўціранейка.
    Дай божа маладым добрую долю.
    626
    Заплакала Мар’ечка вяночкі ўючы, Пачуў жа Іванечка коні пасучы.
    —	He плач, Мар’ечка, вяночкі ўючы, А наплачашся ты за мною жывучы, За мною жывучы, ад бацькі ідучы.
    627
    Ой, у агародзе і ў зялёнай руце Плакала дзеванька два вяночкі ўючы, Да зачуў Казусь па коніка ідучы.
    —	He плач, дзеванька, два вяночкі ўючы, Наплачашся, маладзенька, за мною жывучы: Поўныя куточкі стаяць пруточкаў, 1 ыя пруточкі дубовыя
    На твае плечы здаровыя.
    628
    He плач, Мар’юхна, вяночкі ўючы, Будзеш плакаці з Іванам жывучы, Свёкравы парогі пераступая, Свякрухі наровы перанімая.
    629
    Чэраз гуліцу вішнёў сад, вішнёў сад, Там дзевачкі ўвесь лад, увесь лад, 1 ам дзевачкі вянкі ўюць, вянкі ўюць,
    Павіўшы вянкі, гуляюць, гуляюць. Там ідзе любы госць, любы госць, Любы госцічак, наш малодчычак, наш малодчычак. Здаля ехаў, шапку зняў, шапку зняў, Бліжа пад’ехаў, ручку даў, ручку даў.
    — Знаю, Олечка, і ардуеш мною, гардуеш мною.
    Я тваю гордасць збуду, збуду,
    У свайго цесценькі на дворы, на дворы, Шчэ й у новай каморы, каморы.
    630
    Ой, чуці, чуці ў зялёнай руце, Плакала Наталка венечка ўючы.
    Да зачуў Майсейка, па каня йдучы, Па каня йдучы, каня вядучы.
    Даў ёй «добры дзень», а яна не адказала, Даў ёй другі, яна ні разу.
    —	Пастой, мудраю, пастой, хвастлаю, Успамяну я табе ў бацькі на дварэ, На вароным кане.
    631
    За сеньмі, сеньмі, ў зялёным зеллі, Салавейка шчабеча.
    —	Цябе, дзевачка маладзенькая, Твая мамачка кліча.
    —	Ой, няхай кліча, няхай не кліча — Я к ёй не паспею:
    Я кветачкі рву і вяночкі ўю А к свайму вяселлю.
    Шыю хустачку ды бяленькую, Шоўкам вышываю, Свайму хлопчыку маладзенькаму Пад шлюб паспяшаю.
    Ой, у гародзе ялавец,
    Малада Кацярынка ўець вянец, Да к ёй татулька паслы шлець, Ой, божа, божа, паслы шлець. — Яшчэ ж, татулька, не звіла, Яшчэ да шлюбу не пара.
    Т ое ж паўтараецца да майі, братоў, сясцёр. Заканчваецца так:
    Ой, у гародзе ялавец,
    Малада Кацярынка ўець вянец, Да к ёй Грышачка паслы шлець, Ой, божа, божа, паслы шлець.
    — Ужо ж я, Грышачка, вянец звіла, Ужр нам да шлюбу час-пара.
    633
    У гародзе ялавец,
    Наша Франечка ўець вянец,
    Уючы вяночак, заснула, Прышла мамачка — не чула. — Устань, Франечка, досыць спаць, Пара да шлюбу выязджаць.
    — He пара, мамка, не пара, Яшчэ вяночка не звіла.
    Тое ж паўтараецца да татачкі, брацейкі, сястрыцы. Нарэшце:
    У гародзе ялавец,
    Наша Франечка ўець вянец,
    Уючы вяночак, заснула, Прышоў Сідорка — пачула. — Устань, Франечка, досыць спаць, Ужо да шлюбу пара выязджаць.
    -— Пара, міленькі, пара, Ужо вяночак я звіла.
    Хадзіла Матруначка, ой, па по.хю Ды віла сабе вянок, ой, з куколю. За ею мамка йдзе:
    —	Ідзі, Матрун, ідзі, дзевачка, дадому.
    -	— Шчэ, мая мамачка, не час, не пара: Я шчэ вяночка сабе не звіла.
    Тое ж паўтараеу,ца да таткі, браткі.
    Заканчваецца так:
    Хадзіла Матруначка, ой, па полю Ды віла сабе вяночак, ой, з куколю. За ею Іван ідзе:
    —	Ідзі, Матрун, ідзі, дзевачка, дадому.
    •	— Ужо, мой Іване, і час, і пара: Я ўжо вяночак сабе і звіла.
    635
    Ой, хадзіла малада Грасыля па полю, Сеяла рутаньку з прыполу.
    Ой, прышла да яе маманька, Прышла да яе родненька: — Пакінь, пакінь, Грасыля, руту сеяць, Бо табе час да шлюбу ехаць.
    — Ой, не час жа і не пара, Бо я з руты вяночка не звіла.
    Тое ж паўтараецца да татанькі, братанькі.
    Заканчваецца так:
    Хадзіла малада Грасыля па полю, Збірала рутаньку да прыполу.
    Ой, прышоў да яе міленькі:
    — Пакінь, пакінь, Грасыля, руту збіраць:
    Час табе, Грасыля, да шлюбу ехаць.
    -— Ой, цяпер час і пара, Бо я з руты вяночка звіла.
    На рэчцы, рэчцы кладкі дзве, Ды там дзевачка вянкі ўе. Віўшы, павіўшы, уздыхне — Родную мамку ўспамяне.
    Ішла яе мамка беражком, Клікала дзіцятка галаском: — Ды падай, дзіцятко, ручку мне, Ды падай, дзіцятко, абедзве.
    -— He падам, мамачка, ручачкі, He падам, мамачка, ні аднае. Лепей я на моры утану, Ды не дастануся нікаму. На рэчцы, рэчцы кладкі дзве, Ды там дзевачка вянкі ўе. Віўшы, павіўшы, уздыхне — Свайго малойчыка ўспамяне. Ішоў яе малойчык беражком Ды клікаў дзевачку галаском: — Ды падай, дзевачка, ручку мне, Ды падай, дзевачка, абедзве.
    •— Ды падам, міленькі, ручачку, Ды падам, міленькі, абедзве. Ды я на моры не утану, Ды я дастануся табе аднаму.
    637
    Хадзіла Манечка па траве, Збірала цвяточкі на галаву,
    Збірала цвяточкі вянок віць,
    За ёй мамачка паслы шле,
    Да за ёй мамачка паслы шле: — Годзь табе, дачушка, вянкі віць,
    Годзь табе, дачушка, вянкі віць, Нам нямножка з табой быць.
    ' Нам нямножка з табой быць, I тое раненька ўставаць,
    I тое раненька ўставаць Маладога Іванечка дажыдаць.
    638
    За гарою Хвёклунька вянкі ўець, За ёю матухна паслоў шлець: — Хадзі, Хвёклунька, мёду піць. — А не пайду, матухна, мёду піць, Мёд мне піць — сухата, А вянкі віць — красата.
    За гарою Хвёклунька вянкі ўець, За ёю Самуська паслоў шлець: — Хадзі, Хвёклунька, вады піць. — Пайду к табе, Самуська, вады піць, 3 табою мне ваду піць — красата, Без цябе вянкі віць — сухата.
    639
    А ў бару зязюля гняздо ўець,* Да яе салавей песні пяець: — Дос табе, зязюля, гняздо віць, Нямножачка табе ў ім пабыць, Первае вячэр’е кукаваць, Другую ночачку начаваць, Трэцяе раннейка вылятаць.
    У святліцы дзевачка вянкі ўе, Да яе жанішка пісьмы шле.
    — Дос табе, дзевачка, вянок віць, Нямножачка табе ў ім быць.
    Первае вячэр’е пагуляць, Другую ночачку начаваць, Трэцяе раннейка выязджаць.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Ай, за гарой Дунечка вянкі ўець, За ёй матушка паслоў шлець: — Пакідай, Дунечка, вянкі віць, Хадзі са мною піва піць.
    — He пакіну, матушка, вяночкі віць, He пайду з табою піва піць, Буду вяночак давіваць, Свайго Ванечкі дажыдаць,
    Ай, за гарой Дунечка вянкі ўець, За ёй бацюшка паслоў шлець: — Пакідай, Дунечка, вянкі віць, Хадзі са мной мёду піць.
    — He пакіну, бацюшка, вяночкі віць, He пайду з табой мёду піць, Буду вяночак давіваць, Свайго Ванечкі дажыдаць.
    Ай, за гарой Дунечка вянкі ўець, За ёй Ванечка паслоў шлець:
    ■—■ Пакідай, Дунечка, вянкі віць, Хадзі са мной вады піць.
    — Брошу, Ванечка, вянкі віць, Іду з табой ваду піць.
    641
    Зборная наша субота, Манечка падружкі збірала, Садзіла яна іх радамі За цісовымі сталамі, А сама села найвышэй, Скланіла галоўку найніжэй, Мовіла словачка найцішэй, Казала: — Я Ваню не люблю, Я за Ваню не пайду.
    Нажані, баценька, гарэлкі, Намачы ячмень на солад, Хай будзе солад гатовы.
    Зборная сяя субота, Сабрала дзеванька падружкі, Пасадзіла рад у рад I сама села на пасад.
    Гадала гаданьку ціханька, Казала: — Замуж не пайду, Моладца я не люблю.
    А ты, баценьку, не зважай, Мачы ячмень на солад, Купі пшаніцы на каравай.
    643
    Сядзяць дзявочкі Да й ў тры радочкі. За імі не знаці Дзеванькі ў хаце: За плячыма коска, А па лічаньку слёзка. Непраўдзівая дзеванька: Казала, замуж не пайду, Вашага жаніха не люблю, А ўжо ж у тыдзень паслы шлі. — He будзь, баценьку, бяспечан, Дзяржы піва ў каморы, Ужо я была з жаніхом у размове.
    644
    Зборная суботка настала, Зялёная рутанька на стале.
    Дзевачка дружынаньку збірае, Кругом свайго століка саджае.
    Сама ж маладзенькая між усіх, Скланіла галованьку ніжэй усіх.
    Скланіла галованьку з касою, Паліліся слёзанькі расою.
    —	Ці вы мне галованьку звяжыце, Ці вы мне малойчыка прышліце.
    —	Мы звяжам галоўку вяночкам, Прышлема малойчыка з цвяточкам.
    645
    Субота-нядзеля настае, Зялёна рута на стале.
    Іра дружыну збірае Да навокал століка саджае.
    Сама маладзенька между ўсіх, Скланіла галоўку ніжа ўсіх.
    Скланіла галоўку з касою, Паліліся слёзы расою.
    -	— Ці вы мне галоўку звяжыце, Ці вы мне Валодзьку прышліце.
    — Звяжам галоўку ручнічком, Да прыедзе Валодзя са сватом.
    Звяжам галоўку тасьмінаю, Да прыедзе Валодзя з дружынаю.
    Ой, плача Іра да плача,
    Ад ойца ісці не хоча,
    Бо ў ойца парогі нізенька, А ў Валодзі парогі высока.
    А ў Валодзі парогі высока
    Да хадзіць па ваду далёка.
    Зборная суботка настае, Зялёная рутанька на стале.
    Дзявіца дружыну збірае, Навакола століка саджае.
    Яна, маладзенька, паміж іх, Скланіла галоўку.ніжай усіх.
    — Ці вы мне галоўку звяжыце, Ці вы мне малойчыка прышліце.
    Звязалі галоўку платочкам, Прыслалі малойчыка з цвяточкам.
    Сарока шчакоча, шчакоча, 3 бору вылятаці не хоча.
    А дзявіца ўсё плача і плача, Ад матачкі ехаць не хоча.
    А ў мамы парогі нізенька, А ў мамы па ваду блізенька.
    У свякроўкі парогі высока, У свякроўкі па ваду далёка.
    ЗВІЛІ вянок
    647
    У гародчыку новенькаму ■ Стала рута зелянеці.
    Звіла Марыся два вяночкі. He ўгадала, дзе іх дзеці.
    Адзін вяночак — тры ярыя ружкі, А другі — тры шалвеі.
    3	ярай ружкі — на тоўстую косу, А з шалвеі — на плат белы.
    3	ярай ружкі — схаджу у баценькі, А з шалвеі — схаджу ў свёкра.
    648
    Па полі хадзіла,
    Ручкі, ножкі пабіла, Пакуль вянец зрабіла, Запамняла, дзе падзяла: Ці ў мамуні на ложачку, Ці ў татачкі на каленцах, Ці ў брацейка пры шапачцы, Ці ў сястрыцы пры касіцы?
    649
    Павілі вяночкі, павілі
    Hi з руты, ні з мяты — 3 шалвея, з дробных злачак, 3 дробных злачак, з лілей.
    А ўсе мы лужочкі выхадзілі, А ўсю мы калінку выламалі: Мы сваёй Ганначцы вяночак вілі. Мы вілі вяночак, як лубачку, На яе галовачку:любачку.
    651
    Калі была наша Манечка ляніва, А сягоння ранюсенька ўстала, А ўстаўшы, усіх дзевачак сабрала:
    — А дзевачкі, паненачкі вы мае, Сыдзіцеся, збярыцеся да мяне, А савіце мне вяночак, маладзе.
    Сабе звілі з руты-мяты, з лялеі, А мне звілі з калючага яленцу. Яленец коліць, галоўку клоніць нізёнька.
    652
    Суботачка суборная настала, Млода Манечка ўсіх дзевачак сабрала, А сабраўшы, у радочак саджала:
    — Да пасядзьце, мае дзевачкі, ў радочак,
    Савіце жа мне, моладзе, вяночак, Да ці з руты, да ці з мірты пахнючы, Ці з яленчыку калючы.
    Сабе звілі з руты, з мяты пахнючы, А мне звілі з яленчыку калючы.
    653
    Суборная суботачка настала, Млода Ганначка ўсіх дзевачак сабрала, А сабраўшы, у радочак саджала.
    Сама села ўсіх дзевачак найвышэй,
    Схіліла галовачку ўсіх дзевачак найніжэй: — Вы, дзевачкі, вы, сястрыцы вы мае, А вы звіце два вяночкі мне й сабе.