• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    Дорага плаціла, Ды мала насіла, Сваёй мамачцы жалю нарабіла. — I схавай, маці, аплёту ў скрыню, Будзеш успамінаці дачку-гаспадыню.
    1140
    Каціліся калёсы да па pace, Плакала дзеванька да па русай касе, He так па касе, як па каснічку, Бо мой каснічок з залатых нітачак. Я яго спляла, валы пасучы. Я яго згубіла, воду несучы.
    1141
    Кукавала зязюля ў садочку, Ой, рана, раненька ў садочку,* Прыклаўшы галоўку к лісточку: — Хто ж маё гняздзечка разаўець, Хто ж мае яечкі пабярэць?
    Плакала дзеванька ў святліцы, Прылажыўшы галоўку к сцяніцы: — Хто ж маю косаньку распляцець, Хто ж мае ўплёты пабярэць? Расплятуць маю косаньку брацішкі, Пабяруць мае ўплёты сястрыцы. Пабяруць істужкі падружкі, Павядуць дзеваньку пад ручкі.
    * Рэфрэн «Ой, рана, раненька» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    1142
    Кукуець зязюля ў садочку,* Прыклаўшы галоўку к лісточку.
    Кукуець зязюля:
    —: Божа ж мой,
    Хто ж маё гняздзечка разаўець, Хто ж мае яечкі пабярэць?
    Мне ў гэтым садочку не быці
    I шэрай зязюляй не слыці.
    Плакала дзевачка ў святліцы, Прыклаўшы галоўку к шкляніцы,
    Плакала й казала:
    — Божа ж мой,
    Мне ў гэтай святліцы не быці, Краснай дзявіцай не слыці.
    Хто ж маю галоўку павяжаць, Хто мае істужкі пабярэць?
    — Павяжуць галоўку цятулькі, Пабяруць істужкі сяструлькі.
    1143
    Кукуе зязюля ў барочку, Прыхіня галоўку к лісточку.
    Кукуя, казала:
    — Хто маё гняздзечка парые, Хто мае яечкі паберыць?
    Парылі гняздзечка пастушкі, Пабралі яечкі хлапчукі.
    Сядзела дзяўчына за сталом, Прыхіня галоўку к сталочку.
    Сядзела і казала:
    * Кожны радок паўтараецца.
    — Хто маю касіцу распляце, Хто маю галоўку прыбярэ? Касіцу расплёў брацелька, Стужкі пабралі падружкі, Галоўку прыбрала сястрыца.
    1144
    Шчабятала ластаўка ў садочку, Прылажыўшы галоўку к лісточку.
    Шчабеча, шчабеча ды пяе: — Хто маё гняздзечка разаўе?
    Хто маё гняздзечка разаўе, Хто мае дзетачкі пабярэ?
    — Разаўюць гняздзечка вераб'і, Пабяруць дзетачкі пастушкі.
    Плакала дзевачка ў каморы, Палажыўшы ручачку на столе.
    Плакала, плакала ды ўздыхала: — Хто ж маю косачку распляце?
    Хто ж маю косачку распляце, Хто ж мяне да шлюбу завязе?
    — Распляце косачку большы брат, Завязе да шлюбу старшы сват.
    1145
    Закувала зязюлька ў садочку, Прылажыўшы галоўку к лісточку:
    — Бедная мая галоўка на свеце, [Бедная мая галоўка на свеце.]
    Хто маё гняздзейка разаўе
    I хто мае дзетанькі ў бор пабярэ?
    Аказаўся салавейка ў бары: — He плач, зязюлька, не тужы.
    He плач, зязюлька, не тужы, Я, твой салавейка, не чужы.
    Я тваё гнездзейка разаўю I твае дзетанькі ў бор пабяру.
    Заплакала дзевачка ў святліцы.х Прылажыўшы галоўку к стальніцы:
    — Хто ж маю косаньку распляце, Мяне да шлюбу завязе?
    Аказаўся брацейка ў каморы:
    — Я, твой, сястрыца, радзоны.
    Я тваю косаньку распляту, Я цябе да шлюбу завязу.
    Будзе табе дарожка, як дошка, Будзе табе калягінка, як стрэлка.
    1146
    Плавала вуціца па pace, Плакала дзевушка па касе: — Божа мой, божа, Хто маю косаньку распляцець, Хто мае ўплёты прыбярэць, Хто па мне жаласна паплачыць, Хто па мне цяжало ўздыхнець?
    — Брацец косаньку распляцець, Сястрыца ўплёты прыбярэць, Матушка жаласна паплачыць, Татушка цяжало ўздыхнець.
    1147
    Уздыхнула нябога да бога:
    — Хто маю косаньку, ой, распляце, Хто мяне да жалю давядзе,
    Хто мяне да шлюбу завязе?
    Выскачыў брат з каморы:
    — Я, твой, сястронка, брат раджоны. Я тваю косаньку распляту, Я цябе да жалю давяду, Я цябе да шлюбу завязу.
    1148
    Да плакала Верачка ў святліцы, Прылажыўшы галоўку к зямліцы.
    Да плакала і гаварыла: — Мой божа!
    Хто ж маю косачку разаўе, Хто ж мяне, маладзеньку, забярэ?
    Аказаўся Валодзік у сенях:
    •— Я ж тваю косачку разаўю,
    Я ж тваю косачку разаўю, Я ж цябе, маладзеньку, забяру.
    1149
    Да кахана Тамарачка, кахана, Да золатам косачка скавана.
    — Хто ж маю косачку раскуе, Той мяне да шлюбу павядзе.
    Ой, абазваўся Іванка:
    -— Я ж тваю косачку раскую, Раскую,
    Я ж цябе да шлюбу павяду.
    1150
    Дзе ж тыя кавалі, Што русу косу часалі? Няхай яны раскуюць, Срэбра-золата разбяруць.
    1151
    — Ды красная Зосечка, Калі з цябе тое было, Што б ты служкі наймала Русу косу расплятаці, Слёзкі свае разліваці?
    — Ды дзевачкі-сястрыцы, Ды цяпер той дзень настаў, Што да мяне братка прыстаў Русу косу расплятаці, Слёзкі мае разліваці.
    1152
    Сцеражыся, малада, кавалі ідуць. Яны тваю косачку раскуюць, Па валосіку развядуць, Па белых плечках рассцелюць.
    1153
    — Брацейка да мой родненькі, Падстрыжы маю косачку.
    Падстрыжы маю косачку, Падатры маю слёзачку.
    Коска мая да русанькая, Слёзка мая да дробненькая.
    Я ў табе да купалася, Штонядзелі да часалася.
    Штонядзелі да часалася, Да шлюбу прыбіралася.
    — Да шлюбу, мая Ганначка, Да шлюбу, маладзенькая.
    Там табе ручкі звяжуць, Там табе праўду скажуць
    Із чужым-чужаніцаю, 3 Коляю із вярніцаю,
    Із чужым чужанюсенькім, 3 Коляю із вярнюсенькім.
    1154
    — Брацітка родненькі, Куды ж ты пашоў?
    — У дзявоцкі цяром. — А дзявоцкі цяром 3 русых кос спляцён, Жаласцю накрыты, Слёзамі абліты.
    1155
    Брацічка мой родненькі, А не руш косачкі, Не’варві валасочка, He ўтані галасочка.
    1156
    Брацейка мой родненькі, He расплятай касы мае.
    He расплятай касы мае, He разлівай слязы мае.
    Мая каса русенька, Мая сляза драбненька.
    Пашла жа мая каса Пад цёмныя ляса,
    Пад белае бярэзейка, Пад тонкае гарэшайка.
    Да пашлі касцы-трапцы Русую касу трапаць.*
    Русую касу трапаць
    I стужачкі пабіраць.
    — Браціткі мае родныя,
    He рушце касы маей,
    He рушце касы маей, He цярайце красы маей.
    Да пашла ж мая каса,
    Да як ранняя раса:
    Без дожджу, без ветрыку, Без яснага соўнейка.
    1158
    Да брацейка сваёй сястры косачку ўчэсвае, Па валасках растрэпвае.
    — Сястра мая маладзенька, Твая косачка русанька.
    Ты ж ёй красавалася
    I нікога не баялася:
    Hi свёкра, ні свякроўкі,
    Нгдзевера, ні вятроўкі,
    А цяпер, сястра, кідай красаваціся, Трэба ўсякага баяціся:
    I свёкра, і свякроўкі,
    I дзевера, і вятроўкі.
    * Кожная страфа паўтараецца.
    1159
    Ой, мачок чарненькі, Дзе ні пасей, то ты ўзыдзеш Зялёным кусточкам, Шырокім лісточкам.
    Ганначко, маё дзіцятко, Дзе ні пойдзеш — плакаць будзеш Па сваёй да русай касе: — Каса ж мая русая,« Як я ў табе красавалася Да нікога не баялася: Hi старога, ні малога, Hi Іванка маладога.
    А цяпер красавацьмуся Да ўсякага баяцьмуся: I старога, і малога, I Іванка маладога.
    ч . 1160
    Косанька мая русая,
    Я цябе ў нядзельку раненька часала, А ў суботу позненька ўмывала. * Нашто галовушку заядаеш, Нашто маю косаньку расплятаеш? Ці яна грабенечку паламала, Ці яна табе пасачку пацярала?
    Нашто ты мае шаўковы ўплёты выплятаеш?
    1161
    Няма горшага ката, Як над роднага брата:
    Ён стаіць над сястрою, Над русаю касою.
    Яму самому не ўгадаці, Што за дзела зачаці:
    Ці касу расплятаці, Ці галоўку сцінаці.
    Лепш касу расплятаці, Чым галоўку сцінаці.
    1162
    Няма горшага ката, Як над роднага брата: Ён і коску ваюе I галоўку турбуе, Валасок вырывае, Галасок вынімае.
    1163
    Няма горшага ката (2) Над роднага брата: (3) Як сеў за плячыма (3) 3 яснымі свячыма, (3) Расплёў ёй косачку, (2) Разліў ёй слёзачку.
    1164
    Нет горшага ката, Як роднага брата:
    Косачку расплятаець, У галоўку таўкаець.
    Галоўку турнуець, Уплёты бузуець.
    1165
    Ой, сціха вятрэц павявае, Брат сястры косы расплятае. Расплятай, браце, як найпрэндзэй, He задавай сястры жалю венцэй. Расплятай, браце, а не таргай, Бо вытаргаеш залаты таляр.
    1166
    Склані на стол галоўку,
    Hex ці расплеце брацік косаньку, Hex павыплятае ядвабны шнурочкі, Няхай пааддае мацюнцы ў ручкі, Няхай мацюнька схавае ў скрыню, Бо ўжо пойдзеш за гаспадыню.
    1167
    Да брат косачку расчасаў. — Дзе ж тыя ўплёты падзяваў?
    Дзе ж тыя ўплёты падзяваў? — Меншай сястрыцы перадаў.
    Меншай сястрыцы перадаў: «На табе, сястрыца, й уплёты.
    На табе, сястрыца, й уплёты, Святога дзянёчка работы.
    Святога дзянёчка работы: Хатку не мяла — усё пляла.
    Хатку не мяла — усё пляла, Ложак не мыла — часала.
    Ложак не мыла — часала, Свайго Іванечку дажыдала».
    1168
    Ой, брат сястру расплятаў, Расплятаў.
    — Дзе тыя ўплёты падзяваў? Падзяваў.
    — На стале паклаў, брат пабраў, Брат пабраў.
    Меншай сястрыцы дараваў, Дараваў:
    «На ж табе, Мар’ечка, сястрын знак, Сястрын знак.
    Ды й судзі, божа, табе так, Табе так.
    Hi сяголета — налета, Налета.
    Такой парой, як гэта, Як гэта».
    1169
    Брат касу расплятае, Дзе каснікі дзявае? Кладзе на ўслоньцы, Няхай будуць меншай сястронцы.
    1170
    Вот братка сястры касу расплятаў. — Да дзе ты ўплёты падзяваў? *
    — Да вазіў на месца — не прадаў, Меншай сястрыцы так аддаў:
    «На табе, сястрыца, уплёты, Да гатуй косы — не намёты.
    Да на табе, сястрыца, каснічкі, Да гатуй косы — не ручнічкі».
    * Кожны радок, акрамя апошняга, паўтараецца.
    1171
    Да не брат касу чэша, Да чужы-чужаніца, 3 чужой старонанькі, 3 людской намованькі. Да не брат косаньку расчасаў. — Дзе ж тыя ўплёты падзяваў: Чы меншай сястры аддаваў, Чы на мора, чы на Дунай папускаў? — Hi на мора, ні на Дунай не пускаў, Меншай сястры не даваў— Сам сабе чобаты падвязаў.
    1172
    Брат маю косаньку расчасаў, Дзе мае ўплёты падзяваў?
    Дзе мае ўплёты падзяваў:
    Ці на мора, ці на Дунай папускаў?
    Папускаў уплёты на рэкі, Расчасаў косаньку навекі.
    1173
    Мне брат косаньку расчасаў, Дзе мае ўплёты падзяваў:
    Чы на Дунай-мора папускаў, Чы свае ботанькі падвязаў?
    Як ножанькаю ступяне,
    To сястрыцу ўспамяне:
    — Тут мая сястрыца хадзіла, Вернае дзелачка рабіла.
    1174
    — Ой, чый жа брацейка Русу косу расплятаў, Русы валасы расчасаў?
    — Гэта Надзеччын брацейка Русу косу расплятаў, Русы валасы расчасаў.
    1175
    Распляці касу, Чырвоны расток Пусці пад масток, Чырвоная калінка — Марынка.
    1176
    Раскідай, божа, братняе жыта
    Па полі па каласочку, Як ён раскідаў маю косачку Па плечках па валасочку.
    Да збяры, божа, сястрыно жыта
    Па полі па каласочку, Як яна сабрала маю косачку Па плечках па валасочку.
    1177
    Растрасі, божа, Братнюю копу на полі па коласу.
    Растрасі, божа, Сястрончьіну косу па плячах па воласу.
    Збяры, божа, Братнюю копу на полі па коласу.
    Збяры, божа, Сястрончыну косу па плячах па воласу.
    1178
    Пасеяў божа буйное жыта Да й у полі па каласочку, Да й у полі па каласочку. Раскідаў братка сястрыну коску Па плечках па валасочку, Па плечках па валасочку. Да збяры, божа, буйное жыта Да й у полі ў копачку, Да й у полі ў копачку.