Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Дзевачкі селі, песні запелі, Мар’ечка заплакала.
— He плач, дзевачка, не плач, Мар’ечка, Е каму паплакаці.
Родна мамачка падаркі купляе, Сільненька плача.
Родненькі татачка па гарэлачку ідзець Сільненька слёзы іллець.
1286
Лятуць пташачкі на тры стадачкі, Зязюлька — найперадзе. (2) Пташачкі селі, зашчабяталі, Зязюлька закукавала. (2)
Ішлі дзевачкі цераз сенечкі, Праксэдка — наўперадзе.
* Кожны радок паўтараецца.
Дзевачкі селі, песню запелі, АІІраксэдка заплакала:
— Божа ж мой, божа, што ж мая за доля? I з кім я хадзіла, з кім гаварыла, Таго ж я ўгнявіла.
А з кім не зналася, не чапалася, Таму ж я засталася.
Шубачка дабра з чорнага бабра, Я ж яе не знасіла.
Я ж у ей хадзіла, я красавалася, Пакуль не павянчалася.
1287
Ляцелі галанькі ў тры стаданькі, Зязюлька — найпапярод.*
Галанькі паселі па явароньках, Зязюлька — на каліне.
Галанькі селі, зашчабяталі, Зязюлька закувала.
— Ой, чую, куеш, чую, жалуеш, Сівая зязюля.
Чы ты жалуеш зялёнага лугу, Чы горкай каліны?
-— Я не жалую зялёнага лугу,
Hi горкай каліны,
Ано жалую таго лятаннечка, Ранняга куваннечка.
Шлі дзевачкі ў тры радочкі, Ніначка —: найпапярод.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Дзевачкі селі та й па лавачках, А Ніначка на кажухове.
Дзевачкі селі та й заспявалі, Ніначка заплакала.
— Ой, чую, плачаш, чую, жалуеш, Маладая Ніначка.
Чы ты жалуеш баценька свога, Чы падворачка тога?
— Я не жалую баценька свога, Hi падворачка тога,
Толькі жалую русай касы
I дзявоцкай красы.
Дзявоцка краса штосуботу ў таночку, Штонядзелю ў вяночку,
А бабска краса штосуботу ў работу, Штонядзелю ў клапоты.
1288
Да ступіла Манечка на парог, Да махнула хусцінкаю, ой, напярод: — Благаславіце ж, ацец, маці, я іду, Благаславіце ж, уся радзіна, я сяду.
1289
Зялёненькі вінаград * Удаўся дзеўкам на пагляд.
Пайшлі дзеўкі глядзеці:
— А дзе ж цябе садзіці:
Ці ў гародзе на лясе, Ці ў капуснай баразне? — Дзе хочаце, садзіце,
* Кожны радок паўтараецца.
Голькі лісця не трыце. —: Маладая Насцечка, А дзе ж цябе садзіці: Ці ў татулькі на куце, Ці ў Іванькі на руцэ? — Дзе хочаце, садзіце, Толькі вянка не мніце.
1290
Увілася дзевачка, увілася, Горкімі слязьмі залілася, Сваю мамачку просіць: — Ты ж мяне, мамачка, благаславі, На шчаслівым месцы пасадзі.
1291
Каціся, перцу, да на Дунаю садзіся, Кланяйся, дзеванька, да на пасадзе садзіся, Будзе цябе войчанька благаславіць, Шчасцем-доляй абдарыць.
1292
Іванкаў бацька па двару ходзіць Да з богам гаворыць: — Сайдзі, божа, з неба, Цяпер ты мне трэба: Трэба сына ажаніці, На пасад пасадзіці.
1293
Благаславі, маці, сваёму дзіцяці На пасагу сесці, на пасагу сесці. Перша кветачка —■ маладая Манечка. Благаславі, маці, сваёму дзіцяці На пасагу сесці, на пасагу сесці.
— Благаславі, айцец, маці, Благаславі сваё дзіцяце.
—■ Я ж яго благаславіла, Як яго парадзіла, А яшчэ благаслаўлю, Як на пасад пасаджу.
1295
Ой, нізам, нізам Сонейка заходзіць, А маладая тры разы Ужо дзяжу абходзіць.
Ой, яшчэ вышэй Сонейка ўзыйдзе, А маладая Ганначка Дзяжу ўжо абыйдзе.
1296
У баценькі ўсё харашэнька: Мёд-віно п’юць, кубачкі б’юць.
Мёд-віно п юць, кубачкі б’юць, Маладую Марысю садзяць.
Ізлянулі два анголі з неба, Селі-палі за столікам, дзе трэба.
Сталі сабе па-янельскі гадаці:
— Каго мы маема на пасажаньку саджаці?
Пасадзімо двое дзетак у добры час,
Дай жа нам, божа, шчасліву й гадзіну і божы час.
Злянула два анёлы з неба, Таго ж бо нам, моцны божа, трэба. Сталі ся па-янельску гадаці: — Каго мы маем на пасаг саджаці? Пасадзімо двое дзетак у божы час, Дай ім, божа, шчасце, здароўе, усё ўраз, Шчаслівую гадзіну, Жэб звесялілі ўсю Марысіну радзіну, Усю радзіну і ўвесь род, Бацьку з мацер’ю напярод.
1298
Чэраз сені таварняю заслана, Чэраз новыя шаўковымі заслана. Тудыма Параска на пасад ведзена. Ідучы, галоўку скланіла, Кланяючыся, дробныя слёзанькі раніла I, ронячы, сваей матанькі пытала: — Ад каго, мая матанька, пасаг стаў? — Ой, ад бога, маё дзіцятка, і ад людзі, Ой, ад бога, маё роднае, і ад людзі.
1299
Лятуць, лятуць два галубы цераз сад, Вядуць, вядуць маладу Манечку на пасад. Яна ж свайго пасадзіку не знаіць, Яна ў сваёй роднай мамкі пытаіць: — Ці ад бога, мая мамачка, пасад мой?
—: Ад бога, мая дачушка, ад бога, Прасі ж бога, каб не ведала другога. Ад бога, мая дачушка, не ад мяне, Няхай жа дасць лепшую долю, чым даў мне.
За гарою сонейка ўзыходзіць, Узыходзячы, хораша іграе, Дзяўчынка на пасад сядае. — Надзечка, хто табе пасаг даў? — Даў жа мне бацька мой За мае ціхія паходы, За мае нізкія ўклоны, Што я ціхенька хадзіла, Што я верненька любіла.
1301
Цябе садзяць на пасадзе, Да твае конікі ў садзе.
А дзе ж тая Кацярына, Што ўчора ўвечары гаварыла: — Горку за горку — да ў свіную каморку.
МАЛАДЫЯ СЯДЗЯЦЬ НА ПАСАДЗЕ
1302
Пасадзілі ягадку Ды ў гародзе на пагодзе, На добрай выгодзе.
Пасадзілі дзевачку Ды у хаце на пасадзе, На шчаслівым месцы. Дай жа божа сесці!
1303
Дзе княгінька сядзіць, Тамо луны ходзяць, Ад золата сцены шчэпяцца, Ад серабра лаўкі ломяцца, Ад бот яе мост гарыць.
1304
Што ж там за пташачка Чорная, як галачка?
Усё поле злятала, Крыльцом не махнула, Перца не зраніла.
Што ж там за дзевіца [Маладая Манечка?] Пасад перасядзела, Слёзкі не зраніла, Матачкі не разжаліла.
— Ці не шкада табе, Іванка, Хлапечага гуляння?
Усе хлопчыкі стрэлы страляюць, А ты сядзіш на пасадзе.
—Як я маю жалкаваць? Свайму баценьку дзякаваць, Што мяне бацька паверне У моцкія паравення.
1306
— Ці не жаль табе, Агапка, Дзявоцкага гўляння?
Дзевачкі ідуць, Вяночкі ўюць,— Ты, маладзенька, Сядзіш на пасадзе. — Як жа маю жалеці, Сваё лічанька сціраці. Маё лічанька невялічанька, Сама, як ягодка.
1307
Горка тая смуродзіна,* Што зялёна паломлена.
Нешчасліва тая дзеўка, Што малада заручона,
Што малада заручона, На пасадзе пасаджона.
Ой, пайду я кругом луга, Шукаючы сабе друга.
— Ой ты, лузе-лузеночак, Ці ты будзеш, мой дружочак?
* Або «Горка тая калінушка».
Стань, маці, на канец стала,*
Глянь, маці, на мой пасад:
Усе дзевачкі ў косах, Мая ды галовачка свеціцца. Яна — як макавачка 3 беленькага цвету, Што ходзіць па ўсім свету.
1309
Глянь, мамка, ды на мой пасад:
Ды ўсе дзевачкі ў косах,
А на маёй ды галовачцы белая іней пала, Белая ды бяленькая, Маўрачка маладзенькая.
1310
Ды чыя ж то маманька У канцы стала стаіць?
У канцы стала стаіць, Усё на дзевачак глядзіць.
Зосіна маманька У канцы стала стаіць.
Зосіна маманька
Усё на дзевачак глядзіць.
—: Усе дзеванькі харошанькі, Усе дзеванькі прыгожы.
На маё дзіцятка Чорная смага пала.
Цяжкае уздыханнейка, Слязовае ўмываннейка.
* Кожны радок паўтараецца.
Ядзіна матачка
У канцы століка стаіць.
У канцы століка стаіць, На ўсе дзевачкі глядзіць.
— Усе дзевачкі,
Як кветачкі,
А на маём дзіцяці
Белая іней пала.
Белая іней пала
Да з макавага цвету.
Да з макавага цвету
Аж да самага веку.
1312
А чыя гэта матуля
У канцы стала стаяла?
У канцы стала стаяла, На ўсіх дзевачак зважала.
— To ўсе жа дзевачкі, Яны, як мак, расцвітаюць,
А на маю Олечку
Цёмна хмара наступаець.
Цёмна хмара наступаець Ад макавага цвету.
Ад макавага цвету
Аж да самага веку.
1313
Чыя гэта мамачка
У канцы століка стаіць?
У канцы століка стаіць, Ручкамі апершыся,
Ручкамі апершыся, Слёзкамі абліўшыся.
— Што людскія дзевачкі, Яны п’юць, гуляюць.
На маё дзіцятка
Бела лунь пала.
Бела лунь пала
3 макавага цвету.
3 макавага цвету
I не згіне ж давеку.
1314
А чыя ж гэта матуля Усю ночку не спала?
Усю ночку не спала, У канцы століка стаяла.
У канцы століка стаяла, На дзевачкі заглядала.
На дзевачкі заглядала: — Усе дзевачкі вясёлыя.
Усе дзевачкі вясёлыя, Маё дзіця невясёлае.
Маё дзіця невясёлае.
Ці на яе мігла пала?
Ці на яе мігла пала 3 макавага цвету?
3 макавага цвету, Засмуціла маё дзіця.
Засмуціла маё дзіця Да самага веку.
1315
А божа мой да мілюсенькі, Усе дзеўкі харашусенькі. Усе дзеўкі харашусенькі, Ды адно маё дзіця бледна.
Ці на яго іней паў, ці мяцеліца? Да на яго іней не паў, Ды на яго не пала мяцеліца, А чужая чужаніца.
1316
Ходзіць дзеванька каля століка, Як яснае сонейка.
Яе матанька, яе родная У канцы стала стоячы, У канцы стала стоячы, Белы рукі ломячы і гаворачы: — Усе дзевачкі ў вяночках, А на маё дзіця бель напала Із макавага цвету, Майму дзіцяці давеку.
1317
Дзеваччына мамачка Па парогу ступае,
Па парогу ступае Ды й на кут пазірае.
Ды й на кут пазірае, Што ў яе на куце ззяе.
Што ў яе на куце ззяе —: На дзіцяці вяночак.
На дзіцяці вяночак, Ен не з руты, не з мяты.
Ен не з руты, не з мяты —
Із ружовага цвету.
Із ружовага цвету, Што ходзіць па ўсім свету.
1318
Манеччына мамачка У канцы стала стаіць. У канцы стала стаіць Ды на дзевачак глядзіць. — Усе дзевачкі як дзевачкі, А на маім дзіцяці Белая вална пала, Усю галоўку заслала. А на ручках сірэнька — Танюсенька, бяленька, Ад слёзак макрэнька.
1319
Манеччына мамачка Па парогах ступае Ды на кут паглядае: — Што ў мяне на куце ззяе? Ой, ці месяц, ці сонца, Ці вячэрняя зорка? Маё дзіця людскуецца, Да іплюбу рыхтуецца.
— Маладзенькі Васілька, Што ў цябе на куце ззяе?
Што ў цябе на куце ззяе, Ці не месяц свеце?
Ці не месяц свеце, Ці не сонейка йграе?
— Дзеванькі, мае сястрыцы, I не месячык свеце.
I не месячык свене, I не сонейка йграе.
Гэта Ганначка маладая, На ёй фата дарагая.
1321
— I, маладая Манечка, дзе ты стаяла?
Дзе ты стаяла.
Твая галоўка цвяточкам апала, Цвяточкам апала.
— Стаяла ў садочку я на краю, Стаяла на краю.
Апала галоўка белым цвяточкам, Белым цвяточкам.
— Ці ў цябе, Манечка, хустачкі не стала?
Хустачкі не стала.
— Mae хустачкі пабралі сваточкі, Хустачкі пабралі,
А мне цвяточкі падаравалі, Падаравалі.
1322
— Дзе ж ты, малада Олечка, хадзіла, Што ты да сваю галованьку ўкрасіла?
— Хадзіла, дзевачкі, у вішнёў сад,
Да на маю галоўку цвет апаў, Да на маёй галоўцы расцвітаў. Да на маю косаньку — ўся раса, Да на маё лічанька —: ўся краса.
1323
А ў гародзе не роза цвіцець — макоўка,*
I зацвіцела нашай Верачкі галоўка.
Яе мамулька, яе родная не ўзнала,
Стала яна ў дзяўчатачак пытаці:
— Што й за царэўна, за каралеўна за сталом?
— Ой, ні царэўна, ні каралеўна — ваша доч.