• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    — Да цугу, коні, да цугу, Час табе, Адарка, да шлюбу. Хто ж табе валасы расчэша, Хто ж цябе да шлюбу завязе? Выскачыў старшы брат з каморы: — Ото я твой братка, брат радзоны, Я табе кудзеркі расчашу, Я цябе да шлюбу завязу, Пад гораньку крутую, Пад цэркаўку святую.
    1356
    Ляцелі галубяткі ўсё малыя Чэраз нашы сенечкі новыя, Пыталі ў Ольгачкі, ці гатова.
    — He гатова, галубяткі, не гатова, Закупіла маток шоўку і загубіла I кусочка шырыначкі не дашыла. — Да шлюба, да шлюба, Калі свайму татку нялюба.
    — Ой, люба свёкру і свякрусе, I маладому Іваньку.
    1357
    — Да дуба, зязюля, да дуба, А ці ты салаўю нялюба?
    — Тады я салаўю люба была, Як на бярозе гняздо віла.
    Цяпер я салаўю нялюба, [Як паляцела ад дуба.]
    — Да шлюба, Юлечка, да шлюба, А ці ты матульцы нялюба?
    — Тады я матульцы люба была, Як у каморы вянкі віла.
    Як паехала да шлюба, Тады я стала матульцы нялюба.
    А шэрая зязюля дуб клюець, А наша Юлечка шлюб бярэць. Шэрая зязюля з дубу далоў, Наша Юлечка із шлюбу дамоў.
    1358
    — К вянцу, Ганначка, к вянцу,
    — А ці я цябе, бацюшка, не любіла, А ці я табе пасцелькі не слала, А ці я цябе бацюшкай не звала?
    Слала пасцельку мякенька, Звала бацюшкай вярненька.
    1359
    — Да вянца, дзеванька, да вянца, А чы пыталася, дзеванька, у айца?
    — Пыталася, дзеванькі, пыталася, Да белых ножак кланялася, Коскамі зямліцу падмяла, Слёзкамі ножкі абліла:
    «Да не дай, не дай, мой бацюхна, ад сябе, Падзяржы мяне хоць лецейка у сябе».
    — Ой, рад бы, маё дзіцетка, падзяржаці, Да наехалі такія сваты, што трэ аддаці.
    1360
    — Да венца, дзевачка, да венца, Чы пыталася ў панойца?
    — На што мне пытацца ў панойца? —
    Са мной брахнейка ў поездзе.
    Ён мяне пад вянец падвядзець, Русу косу распляцець.
    Паедзь, паедзь, малады мальчышка, да вянца, Там твая цясцёхна надзялёная, Там твае вароцікі расчыненыя, Там ў тваёй дзевачкі коскі расплеценыя. А хто коскі расплятаў? — Сястрычкі, А хто ўкоснічкі падбіраў? — Брацюткі.
    1362
    — Да не лён, мамачка, да не лён, Да ўжо беленькі кужалец.
    — Час табе, дзевачка, пад вянец. Белыя кужалі палагаць — Дзевачку пад вянец прыбіраць.
    1363
    У нядзелю рана-парана, Рана слонечка ўсходзіць. Малада Марыся свайго баценьку За столічак заводзіць.
    — Сядзь-пасядзь, баценьку, Hex я ўбяруся.
    Як я ўбяруся, табе пакланюся, Сама да шлюбу паеду.
    Наехала сто пахолікаў, тры люду.
    —: Выбірайся, малада Марысю, да шлюбу. — Ужо ся я даўно выбрала,
    А яшчэм баценьку да белых ножак не упала. — Здэймі свой руцвяны вяночак у ручанькі, Падзі баценьку свайму да ножак белых.
    1364
    Да на мора, гусі-лебедзі, Да на мора на сіненькае, Там вада халодненькая, Там трава зялёненькая.
    Да шлюбу, маладая дзеванька, Да шлюбу, маладзенькая, Там табе ручкі звяжуць, Там табе праўду скажуць.
    Да белаю бавалніцаю,
    Да з чужою чужаніцаю, Чырвонаю да кітайкаю Да з чужою да нязнайкаю.
    1365
    Да дубу, зязюлька, да дубу, Ой, рана, раненька да дубу. Да шлюбу, Раечка, да шлюбу, Ой, рана, раненька да шлюбу. Шэрая зязюлька дуб клюець, Ой, рана, раненька дуб клюець, Малада Раечка шлюб бярэць, Ой, рана, раненька шлюб бярэць. Шэрая зязюлька з дубу далоў, Ой, рана, раненька з дубу далоў. Малада Раечка з шлюбу дамоў.
    1366
    —	Да да дубу, лебедзі, да дубу, Пара табе, дзевачка, да шлюбу.
    Да да дубу лебедзя не прыгнаць, Да да шлюбу дзевачку не прыбраць.
    Да да дубу лебедзя прыгналі, Да да шлюбу дзевачку прыбралі.
    —	Матка ж мая, мая родненька, He пазні мяне позненька.
    [Выпраўляй мяне зараненька,] Выпраўляй мяне зараненька.
    Нас папы доўга чакаюць, Цэркаўкі [да] адмыкаюць,
    Прыстолы да засцілаюць, Нас, маладых, звянчаюць.
    1367
    Сакоча цяцера, сакоча, А з бору ляцеці не хоча.
    А ў бару ягадкі салодкі, Чыстая вадзіца ў крыніцы.
    Ой, плача Зосенька, плача, Да шлюбу ехаць не хоча:
    — Як з табой, мамачка, расстацца, Ці мне гадочак астацца?
    Як жа мне з мамкай расстацца, 3 чужой свякроўкай пазнацца?
    Тут мая мамачка родная, А чужая ж свякроўка нягодная.
    А я ўжо ў мамачкі не буду, У чужой свякроўкі век збуду.
    1368
    Па гарах сонца коціцца, Івану к вянцу хочацца. А не так Івану, як той Матрунцы.
    Па гарах сонца коціцца, Матруні к вянцу хочацца, А не так Матруні, як таму Іваньку.
    Да стаяла Жэнечка на ганку, Да сушыла хустачкі на шнурку, Да прасіла ветрыку, сонейка: — Сушы мне хустачкі скоранька, Бо прыедзе Васечка вянчацца, Трэба ў еты хустачкі ўвабрацца.
    1370
    —	Маладая дзевачка, не стой у запечку, Выйдзі на хатачку.
    Выйдзі на хатачку, Пакланіся свайму татачку.
    Блізенька прыступіся, Нізенька пакланіся.
    —	Татачка мой родненькі, Выпраўляй — не забаўляй.
    Выпраўляй — не забаўляй: Там мяне дажыдаюцца.
    1371
    Маладая Валечка, Прасі свайго татачку: — Татачка ж мой родненькі, Выпраўляй — не забаўляй: Там мяне ўжо чакаюць, Царкоўку адмыкаюць, Алтарыкі засцілаюць, Свечачкі запальваюць I вянцы раскладваюць, На дарожку паглядваюць.
    Матачка мая родная, Выпраўляй — не забаўляй, He пазні мяне ўдома.
    Калі спозніш мяне ўдома, To дай жа мне маршалачка, Разумнага дзядзечка, Майго роднага брацейка. Матачка мая родная, Благаславі маладую Да вянца едучы, У бога долю просячы, Гадзіначкі шчаслівае.
    1373
    У нядзельку ранёсенька Анетка па двару ходзіць, Белыя ручкі ломіць, Сваіх панойцаў просіць: — Панойцы мае родненькія, He пазніце мяне позненька: Там жа мяне ксяндзы ждалі, Касцёлы паадмыкалі, Каберцы парассцілалі Да ўжо ж нас, маладых, Даўно ждалі.
    1374
    Хадзіла Марылька па панадвор’ейку, Прасіла сваёй матачкі:
    — He пазні нас позненька, Выпраўляй нас раненька: Там жа нас папы ждалі, Цэрквы паадмыкалі, Каберцы пазасцілалі. Там нам рукі звяжуць, Бернае слова скажуць,
    Вернае слова скажуць 3 чужою чужаніцаю, 3 вечнаю маладзіцаю.
    1375
    У сянёх галубы пяюць, У хаце галасы ідуць.
    — Маладая Тацянка, Прыбірайся, не баўся:
    Тут цябе выпраўляюць, Там цябе паджыдаюць,
    Царкоўкі адмыкаюць, Каберцы засцілаюць.
    Там табе ручкі звяжуць.
    Там табе праўду скажуць.
    1376
    Грышачка, прыбірайся, Прыбірайся, не баўся: Там цябе паджыдаюць, Цэркаўку адмыкаюць, Цэркаўку адмыкаюць.
    Кацярынка, прыбірайся, Прыбірайся, не баўся: Там цябе паджыдаюць, Цэркаўку адмыкаюць, [Цэркаўку адмыкаюць.]
    Адчыніся, божы дом, Вязуць табе двое дзетак, Двое дзетак-адналетак, Да адно радзонае, А другое суджонае.
    1377
    Паспяшайся, Генечка, не баўся, Паспяшайся, не баўся:
    Там цябе ажыдаюць, Касцёлы адмыкаюць.
    Касцёлы адмыкаюць, Ясны свечкі запаляюць.
    Усе ксяндзы гатавенькі На твае ручкі бяленькі.
    Звяжуць ручкі стулою, Скажуць жыць, Стаська, з табою.
    1378
    Спяшай, спяшай, красна Марыська, да цэркаўкі, Бо ўжо званы даўно званілі.
    Званілі, званілі да пасціхалі, Цябе, маладзенькай, да шлюбу не прызвалі.
    Да ўжо свечкі даўно гарэлі, Гарэлі да пастухалі.
    Да ўжо папы на міпы стаялі, Стаялі — пасаступалі,
    Цябе, маладзенькую, Да шлюбу не прыждалі.
    1379
    Зялёна рута, жоўты цвет, Чаму ў ця, Марыля, шлюбу нет? Будуць цябе ксяндзы ждаць, Проці цябе цэркву адчыняць. Ой, ксенжа, ксенжа, ойча наш, Павянчай дзеткі ў божы час.
    — Красная Аўдулька, Прыбірайся, не баўся: Цябе ксёндз нажыдае, Цэркаўку адмыкае, Прыстолы засцілае, Алтары прыстаўляе, Вас, маладых, нажыдае. — Брацейка мой родненькі, Пайдзі ж ты да стаенькі, Выбер каня варанога, Да самага найлепшага, Самага разбейшага. Едзь жа ты уперад мяне I ўперад мае дружыначкі, Закажы ж ты ксяндзам і дзякам, Каб цэркаўкі не адмыкалі, Каб прыстолаў не засцілалі, Каб алтароў не прыстаўлялі, Каб нас, маладых, не вянчалі.
    1381
    —■ Дунаю, Дунаю, чом ся так хутка калыбаеш? Знаць, ты шуманьку многа маеш?
    — Ой, я шуманьку многа маю, Тым ся хуценька калыбаю.
    — Малада Марысю, чом ся так хутка выбіраеш? Знаць, ты яшчэ маценьку маеш.
    — Ой, я маценьку сваю маю, Тым ся хуценька выбіраю. Тым ся хуценька выбіраю, Бо я вялікі род маю, Е каму ся укланіці,, Да шлюбаньку вырадзіці.
    1382
    — Чаму ў цябе, малада Волечка, Няма нікога роднага?
    Чаму не стаіць на канец стала I ў нядзелечку рана?
    Чаму не просіць госпада бога, Каб была добрая доля?
    — Нашто мне хто раднейшы: У мяне мамачка мілейша.
    А яна стаіць на канец стала
    I ў нядзельку рана.
    А яна просіць госпада бога, Штоб была добрая доля.
    1383
    — Для чаго ў цябе, Іванка, Так радзінанькі нямнога, Што некаму стаці ў канец стала, Папрасіці госпада бога?
    —: Ой, е ў мяне радзіна, Мой родны брацюхна.
    Ён стане ў канец стала, Папрасіць госпада бога, Штоб жа мне — добрая доля.
    1384
    — Кляновы лісточак, Куды цябе вецер гоне: Ці ў гару, ці ў даліну, Ці ў луг пад каліну?
    -— Я і сам не знаю, Куды мяне вецер гоне: Ці ў гару, ці ў даліну, Ці ў луг пад каліну.
    — Маладая Манечка, Куды цябе бацькі аддаюць: Ці ў госці, ці ў дарогу, Ці да боскага дому?
    — Я й сама не знаю, Куды мяне бацькі аддаюць: Ці ў госці, ці ў дарогу, Ці да боскага дому.
    1385
    — Кляновая лісціначка,* Куды цябе ветрык веець: Ці ў луг, ці ў даліну, Ці наверх, на кляніну?
    — Hi ў луг, ні ў даліну, Hi наверх, на кляніну. — Маладая Манечка, Куды цябе мамка правіць: Ці ў госці, ці ў дарогу, Ці да боскага дому?
    — Hi ў госці, ні ў дарогу, А да боскага дому. Там мяне даўно ждалі, Цэркаўку адмыкалі, Каберац засцілалі.
    1386
    У нядзелю рана йшлі малойцы граючы, Шапачкі шыбаючы.
    Адзін малойчык не грае:
    Ён часу не мае.
    Ен часу не мае — Да шлюбу прыбіраецца, Госпаду богу кланяецца Нізенька, пакорненька, Пану богу прыемненька.
    * Пасля кожнага радка паўтараецца рэфрэн «Божа, божа».
    РЫХТУЮЦЬ КОНЕЙ ЕХАЦЬ ДА ШЛЮБУ
    1387
    Ой, устала Любачка, ой, раненька Да прасіла татачку, ой, вярненька:
    — А'дай жа мне, татачка, каня й воз, Штобы мяне да шлюбаньку давёз
    Чэраз тую гораньку крутую, Ай, у тую цэркаўку святую.
    А ў той цэркаўцы святы’спас Павянчае дзетачак у добры час.
    1388
    Дзе твой, Верачка, Большы брат, Пара конікаў запрагаць. Маляваненькі вазочак Самы першанькі разочак, Шаўковенькія вожжачкі,— Выцірай, Верачка, слёзачкі.
    1389
    Да не сядзі, Іванка, не сядзі. He сядзі.
    Да ідзі па двару пахадзі, Пахадзі.
    I скінь з капы тры снапы, Тры снапы.
    Пакармі коніка-варанца, Варанца.
    Штоб было чым ехаць да вянца, Да вянца.
    Да на тыя горы крутыя,
    Крутыя
    Да ў тую цэркаўку святую, Святую.
    А ў той цэркаўцы папове, Папове
    Да чытаюць кнігу святую, Святую.
    Звянчалі Любачку сілаю, Сілаю.
    1390
    Ай, поле-полюшка, А ў тым жа полі ўсё коні. Між тых конікаў Мітрушка Выбіраець каня, як арла. А ў каня праўды пытаець: — Ах, конь жа ты мой вараны, Ці счуешся ты на бягу, Ці ўзвязеш мяне на гару? А на тую гару крутую, Пад тую цэркаўку залатую, Пад тыя званы звонкія, Пад тыя свечы ярыя.