• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    1432
    Як пайшоў вінаград па загор’ейку, Сцелючы лісцікі па карэннейку.
    Як пайшла Ганулька па застоллейку, Сцелючы абрусы тоненькія, Ломячы ручанькі беленькія, Раняючы слёзачкі дробненькія.
    1433
    Як пайшоў вінаград па загор’ечку, Сцелючы лісцейка па карэннечку, Задаючы холаду свайму кораню. Як пайшла Ляксандрачка па застоллейку, Белыя ручачкі свае ломячы, Дробныя слёзачкі свае ронячы, Татку з мамкай жаласці задаючы.
    1434
    He зыбліся, мост калінавы, He шуміце, скацерці бялёвыя. He я іх вышывала — Мая мамка вышывала, А сястрычкі выкачывалі.
    Ясная зараначка Па залесейку ходзе, Хмуркай апусціўшыся, Дожджыкам абліўшыся.
    Маладзенькая дзеванька Па застоллейку ходзе, Коскамі апусціўшыся, Слёзкамі абліўшыся.
    Коскі, як лён бяленькі, Слёзкі, як мак драбненькі.
    1436
    Станавіцеся, мае сваточкі, усе ў рад: А пакоціцца па ножачках вінаград.
    А я думала, вінаградзінка коціцца, Ажно мая дачушачка клоніцца.
    Я й думала, што садовая макоўка, Ажно й маей дачушкі галоўка.
    1437
    Дзевачкі-баярачкі, станьце ў рад: Пакоціцца па вашых ножках вінаград. He вінаград — садовая макоўка, А не макоўка — Ганначкі галоўка, А не лісцейка — Ганначкі лічанька.
    1438
    Пахільнае дрэва — каліна, Пахілілася на раку.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Пакорна дзіця —: дзевачка, Пакарылася мамачцы.
    Пакрыла зямельку травіца, Памыла ножачкі расіца.
    1439
    Схілілася калінанька, Схілілася чырвоная Чэраз плот да садоньку, Чэраз плот да вішнёвага.
    Кланялася Марыся, Кланялася маладая Чэраз стол да баценька, Чэраз стол да роднага.
    1440
    Сцяліся, палея, Каля тыну йдучы, Кланяйся, Ганечка, Да шлюбу едучы.
    Старому і малому — Кожнаму па паклону, А сваёй матачцы Падні на ножкі, Абліюць Ганечку дробныя слёзкі.
    1441
    Пакаціўся туман Да па загор’ечку. Кланяйся, Ганначка, Да па застоллечку.
    Кланяйся, Ганначка, Да па застоллечку Старому, малому, Татачку радному.
    Татачку радному — Да нізенька ў ножкі, To абальюць яго Дробныя слёзкі.
    1442
    Карыся, дзевачка, карыся, Татачку ў ногі кланіся.
    Так табе, маладзе, гадзіцца, Радзіне ў ножкі кланіцца.
    1443
    Карыся, дзевачка, карыся, Старому, малому кланіся. Старому, малому — да ножак, Родненькай мамачцы — да слёзак. Родненькай мамачцы — найніжэй, Бо за ўсю радзімку — найбліжэй.
    1444
    Кланяйся, Марыся, кланяйся, Кланяйся старому й малому. Старому й малому —: да ручак, Сваёй матаньцы — да ножак.
    1445
    Да дубу, зязюлька, да дубу,* Час табе, Надзейка, да шлюбу.
    Карыся, Ыадзейка, карыся, Усім нізка ў ножкі кланяйся.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Татульцы, матульцы — нізенька, Сястрыцам і браццям — шчырэнька.
    Старога, малога не мінай, Слёзкамі зямельку палівай.
    1446
    Хіляйся, калінка, хіляйся, Кланяйся, Марылька, кланяйся, Старога, малога не мінай, У бога долечкі дабывай.
    Затое зганена не будзеш, У бога долечкі дабудзеш. Старому, малому — падвойчы, Свайму бацюшку — хоць тройчы.
    1447
    Карыся, дзевачка, карыся, Суседзям нізка ўкланіся. Няхай суседзі не злуюць, Шчасце-долю даруюць: Вялікім дарам — пасадам, Вялікаю дарою — доляю.
    1448
    Карыся, Надзечка, карыся, Кожнаму да ножак кланіся.
    Старога, малога не мінай, Кожнаму да ножак прыпадай.
    Кожнаму да ножак нізенька, Каб была доленька дабрэнька.
    Каціўся вінаград праз вішнёвы сад, Вішанькі, яблыны не мінаючы,
    Вішанькі, яблыны не мінаючы, Сваімі веткамі зачапляючы.
    А пайшла Матрунка кланяючыся,
    Старога, малога не мінаючы,
    Старога, малога не мінаючы, Белымі ручкамі абдымаючы.
    Старэнькі, маленькі прабачыць, Татачка з мамкай горка заплачыць.
    1450
    Прыхіліся, бела бяроза, да зямлі, Пакланіся, млода Галечка, усёй радні.
    А найніжэй сваёй матулі, найніжэй, Бо яна ў цябе радзімушка найбліжэй.
    Сорак ночак цямнюсенькіх не спала, Пакуль цябе, млода Галя, узгадавала.
    Сорак свечак яснюсенькіх спаліла, Пакуль цябе, млода Галя, узрасціла.
    1451
    Пахілілася верба ад кораня да кораня, Пакланілася Гануля старому, малому, Старому, малому і баценькові сваёму. Гануля на стол галованьку клоніць, А пад стол, пад стол свае слёзы роніць.
    Гэлечка з пасаду ўстаець, Кожнаму на ножкі ўпадзець.
    — Карыся, Гэлечка, карыся, Старому, малому кланіся.
    Старога, малога не мінай, Слёзкамі зямельку палівай.
    Старэнькі, маленькі прабачыць, Татка з мамкай заплачыць.
    1453
    Як пашло соненька па загор’ейку,* Як пашла Манечка па застоллейку.
    Як пашло соненька, туляяся,
    Як пашла Манечка, укланяяся,
    Старога, малога не мінаючы:
    У старога, у малога шчасця многа.
    1454
    Лісцейка сцелецца па-за кораню, Ой, пашоў Антоська па застолеччу, Пашоў кланяючыся,
    Каля стала паклоны кланяючы нізенька, Слёзанькамі ўраняючы дробненька.
    — Кланяйся, Антоська, старому, малому — Кожнаму роўненька,
    Бо старыя будуць да благаславіці, Да малыя будуць да бога прасіці.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Укланяйся, малада Гапка, Усяму сваяму роду — I старому, і малому, А маці — ў белы ногі За яе за гадавайненка, За харошае ўладжайненка.
    1456
    Да карайся, дзевачка, карайся, Да сваёй мамачцы кланяйся.
    Да сваёй мамачцы — ніжэй усіх: Яна цябе гадавала болей за ўсіх.
    Да сорак свечачак спаліла, Пакуль цябе, маладую, нарадзіла.
    Да сорак ночачак не спала, Пакуль цябе, маладую, згадавала.
    1457
    Пахілілася бела бяроза да зямлі, Пакланілася малада Алеська ўсёй радні.
    А татачку — найніжай, Бо ён у яе за столікам найбліжай.
    А пачала бела бяроза хіляцца, Малада Алеська пачала ўсім кланяцца.
    1458
    Хілілася бела бярозка да зямлі, Кланілася млода Паўлінка ўсёй радні.
    Сяму-таму нізюсенька кланілася, Яшчэ ж ніжэй — роднай матульцы ў ножкі:
    — Дзякуй, дзякуй, родна матулька, за тое, Што ты мяне малюсеньку ўзрасціла, А ўзрасціўшы, у добры людзі пусціла.
    1459
    А сцялісь, сцялісь, кляновы лісточак, па зямлі,* А кланяйся, кланяйся, млода Манечка, усёй радні. А ні старога, ні малога не абайдзі (не міні), Роднаму татку скорыя ножкі абнімі.
    1460
    Карыся, Валечка, карыся,* Старому, малому кланіся.
    Старога, малога не мінай, Старому, малому ўклон дай, А сваёй мамачцы — найніжай, Яна цябе благаславіць найшчырай.
    1461
    Карыся, Ганначка, карыся, Старому й малому кланіся.
    Старому й малому -— па разу, А сваёй мамачцы —■ тры разы.
    А сваёй мамачцы — тры разы, Да што пасадзіла на дзяжы, Да на залатым крэслечку, На сваім шчаслівым месцечку.
    1462
    Вішанька, Настулька-вішанька Кланілася татульку нізенька.
    Коскамі зямельку пакрыла,
    * Кожны радок паўтараецца.
    Слёзкамі ножкі умыла, Шаўковай хусткай пацёрла —= Тым яна молада пакорна.
    1463
    На дварэ дождж і мароз, Ганкі слізкі.*
    Кланяйся, Мар’ечка, Бацьку нізка.
    Нізенька, блізенька — У самыя ножкі,
    Коскаю зямельку
    Усцілаючы,
    Слёзкамі ножачкі
    Умываючы.
    1464
    Кацілася сонейка з гары ў дол. — Пакланіся, дзевачка, мацеры да ног.
    Коскамі зямліцу ўкрый, Слёзкамі ножанькі памый.
    Мацерына ножанька бяленька, Штоб табе доленька дабрэнька.
    Мацерына ножанька ўрадліва, Каб табе доленька шчасліва.
    1465
    Да кланяйся, дзевачка Надзя, I старому й малому
    Да дасць табе бог
    * Кожная страфа паўтараецца.
    Да добрую й долю, I шчаслівую гадзіну, Да й багатую радзіну.
    1466
    Ходзіць Ніначка Каля століка, Як яснае сонейка, Як яснае сонейка.
    Ручанькі ломіць, Слёзанькі роніць, Усё ў покуць кланяецца, Усё ў покуць кланяецца.
    Па саду хадзіла — Увесь сад красіла, Як у хату ўвайшла, To як сонца ўзышла.
    1467
    Слалася зеллечка, па затыллечку растучы, Кланяйся, дзевачка, па застоллечку ідучы,
    Старому, малому і ойчаньку радному, Ойчаньку радному і покуці святому.
    Абойме ойчанька за белыя пашкі, To абальюць цябе дробненькія слёзкі.
    Пахадзі, дзевачка, па новай святліцы
    Да прыпадзі, дзевачка, да сырэнькай зямліцы.
    Коскамі святліцу падмяла, Слёзкамі лічанька ўмыла.
    1468
    Карыся, Дунечка, карыся, Бацькам у ножкі кланіся.
    Як пойдзеш у людзі, забудзеш, Тады кланяцца не будзеш.
    1469
    He жалей, Алена, галованькі,
    He жалей, маладая, галованькі, Кланяйся татаньку нізка ў ножанькі, Кланяйся роднаму нізка ў ножанькі.
    He жалей, Алена, галованькі,
    He жалей, маладая, галованькі, Кланяйся маманьцы нізка ў ножанькі, Кланяйся родненькай нізка ў ножанькі.
    He жалей, Алена, галованькі,
    He жалей, маладая, галованькі, Кланяйся ўсім родным нізка ў ножанькі, Кланяйся ўсім родным нізка ў ножанькі.
    «
    1470
    Пахіла дзерава каліна *
    На Дунай веццейка схіліла, Суччайкам вадзіцу змуціла, Лісцейкам беражкі ўкрыла.
    Паклонна галоўка, Кацечка, Кланяйся мамачцы нізенька.
    Коскамі зямельку ўкрыла, Слёзкамі ножанькі ўмыла.
    Ніхто так не ўмыець вадою, Як мне, маладзе, слязою, Ніхто так не ўватрэць ручнічком, Як я, малада, каснічком.
    * Кожны радок паўтараецца.
    —	Увайдзі, увайдзі, малады жанішок, У хату ціхусенька
    Да пакланіся свайму бацюхну
    Да ножак нізенька.
    —	Ой, дзякуй табе, мой жа бацюхна,
    За тваё стараннечка,
    А вам, сястрыцы-каравайнічкі, За ваша гібаннечка.
    1472
    Да шлюбу, дзеванька, да шлюбу, Упадзі мацюньцы да ножак.
    Падзякуй падружкам за вянок I красным хлопцам за танок.
    Дзяўчаты вяночкі звівалі, Малодцы танцы наймалі.
    1473
    •
    Пакланілася чырвона каліна да вады кветанькамі, Да вады кветанькамі.
    Пакланілася малада дзяўчына мацёнцы слёзанькамі, Мацёнцы слёзанькамі.
    — Дзякую табе, мая мацёнка, за тваё выхаванне, За тваё выхаванне.
    Аддаеш мяне, маладзюсеньку, навекі ў гараванне, Навекі ў гараванне.
    1474
    Мая матачка, мая шчыранька, Падыйдзі пад мяне блізенька.
    Падыйдзі пад мяне блізенька, Пакланюся табе нізенька.
    Слёзкамі ножкі ўмыю, Коскамі зямлю ўкрыю.
    Ад слёзак мокранька будзе, Ад косак русенька будзе.
    1475
    Матка ж мая, мая вішанька, Прыступіся ка мне блізенька, Пакланюся табе нізенька.
    Коскамі ды зямлю скрыю, Слёзкамі ды ножкі змыю.
    Коскамі ды русенькімі, Слёзкамі ды дробненькімі.
    1476
    За лесам-лесам Сонейка ўзыходзіць, Маладая дзеванька Замуж выходзіць.
    — Прыступі, маці, Да мяне блізенька, А я пакланюся Да ножак нізенька.
    — Я не хачу, дзіцятка, Ды твайго паклону, Устань з дзяжы Ды й хадзі са мною.
    1477
    Ды на небе месячык харашо іграе, Малады дзецючок свайго татулькі жадае.
    — Ды, татулька родненькі, Прыступіся блізенька.
    Прыступіся блізенька, Пакланюся нізенька.
    1478
    У нядзельку ранюсенька з-пад зары Да заслала малада Клаўдзюша ўсе сталы.
    Ой, сама села за столікам ціханька
    Да падазвала родную матуленьку блізенька.