Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
Карыся, Ганулька, старому, Кланяйся, дзіцятка, малому.
3 паклона галоўка не баліць,— Стары і малы благаславіць.
1518
Калясом сонца, ой, у гару ідзе, Малады Апанаска да шлюбу едзе. Ой, рана-рана едзе да шлюбу, едзе, Просіць баценька на спамаганне.
■— Няхай це, сынку, бог спамагае, Шчасце і доленьку добрую дае, Шчасце і доленьку, шчасліву дарогу, Шчасліву дарогу да божага дому.
1519
Калясом сонечка як угору ідзе, Так наша Прузынка да шлюбу едзе. Ой, едзе, едзе, ад’язджае, Просіць баценька аб успамаганні: —: Баценька родны, успамажы мяне. — Няхай цябе, доньку, сам бог успаможа I ўсе святыя, людзі добрыя, Суседзі блізкі, сватове мілы.
Кругам сонейка да ўгору ідзе, Ой, рана, рана да ўгору ідзе.* Млода панечка да шлюбу едзе, Едзь, едзь, панечка, богу маліцца, Та й не забудзься матулі ўкланідца, Упадзь баценьку на белы ножкі. Асыплюць цябе дробныя слёзкі, Папрасі баценька на спамаганне.
-— Хай табе, дзіцятка, сам бог спаможа, Шчасцем, дабыткам, ядроным жыткам, Шчасцем-доляю — радзінай добраю.
1521
Дзвоннае дзерава таполле, Як у лесе стаяла — шумела, Дарогаю вязёна — звінела, На двор звязёна — мувіла. Мувіла дзеванька ў нядзельку: •— Навіце вяночкаў з барвенку, He пляці косанькі ў батожкі, Нагатуй ручнічок пад ножкі, Жоўтую свечаньку ў ручкі. На бяленькім ручнічку стаяла, Жоўтую свечаньку трымала, Сваёму маладцові прысягала, Як боб слёзанькі раняла, А ў бога доленькі прасіла: — Тут мяне, божа, спамажы I майго бацюнька прынясі На святое новае падвор’е, На за цісова застолле.
1522
Ойчаньку мой родненькі, Перайдзі дарожаньку.
* Рэфрэн «Ой, рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Ойчаньку мой, родненькі, У шчаслівую гадзінаньку.
Ой, да шлюбу паеду, Там жа мне ручкі звяжуць.
Там жа мне ручкі звяжуць, Верненькае слоўца скажуць.
1523
Ды маладзенькі малойчык Па сенечках ходзіць, У руках шапачку носіць, Свайго татачку просіць: — Татачка мой родненькі, Перайдзі мне дарожачку, Шлюбавую сцежачку.
— Дзіця маё ды маладое, Няхай табе бог пяройдзе Ды з краснымі дзеўкамі, 3 маладымі малайцамі.
1524
— Мой бацюхна ж родненькі, Вазьмі каня ж да за вуздэчку,* Перайдзі мне дарожачку, Хоць невялічку сцежачку, — Дзіця маё ж залатое, Няхай табе гаспод пяройдзе I з шчасцем, і з доляю, I з Юр’ем, і з Міколаю, I з новаю да Пакроваю.
1525
Павучок на небе йдзець, А павучынне далоў падзець,
* Кожны радок, акрамя першага і апошняга, паўтараецца.
Маладзенькі Віталь па застоллю ідзець, Татульку да ног падзець:
— Татулька родненькі, Перайдзі мне сцежачку, Шлюбную дарожачку.
■— Няхай табе бог пяройдзець
I з Юр’ем, і з Міколаю, I з шчасцем, і з доляю.
1526
А не пчолка гудзе — Дзевачка сільна плача, Мамачцы на нагах паўшы: — А мамачка родная, Перайдзі мне сцежачку, Шлюбную дарожачку.
— Няхай табе бог пяройдзе А тую дарожачку, Шлюбную сцежачку 3 ціхімі анёламі, 3 нізкімі уклонамі.
1527
Павучок нітачку ўець, Валечка за стол ідзець, Мамачцы да ног падзець: — Ах, мамачка родная, Перайдзі і&не сцежачку. Перайдзі мне сцежачку, Сцежачку таптаную. ' Сцежачку таптаную Дзіцяці каханаму, Сцежачку хаджоную Дзіцяці радзонаму.
Калясом сонца ходзіць, Дзевачка таткі просіць: — Татачка мой родненькі, Перайдзі мне дарожачку, Шлюбавую сцежачку.
■— Дзіцятка маё роднае, Няхай табе бог пяройдзе I з хлебам, і з соляю, I з шчасцем, і з доляю.
1529
Заехала дзевачка богу маліцца... Заехала дзевачка богу маліцца, Пыталася ў бацюхны, дзе астанавіцца. — Стань сабе, дзіця, пасярод касцёла, Пасярод касцёла, блізка прастола. А тудою ініме да божая матка, Божая матка да божыя анелы.
Ой, яны нясцімуць долю ў прыполе, А прыдоллейка — у прыполлейку, Маладой Надзечцы — у прыполлейка.
1530
Ой, суседачкі, прашу вас, He пераходзьце проці нас.
Няхай пяройдзе госпад бог, Родны бацейка — напярод.
Хай нам дарожку пакропіць, Хай нас да шлюбу выправіць.
1531
Да гары, хмелю, да гары, Штоб не пераходзілі дарогі варагі. Да няхай пяройдзе гасподзь бог,
'Ой, сам татачка, ой, напярод I з трайчастаю свячою, I з дробнаю слязою.
1532
Стаяла рутанька ўкрай плота Дробненькім дожджыкам абліта. Ой, там Ясенька ўмываўся, Сваім варожанькам кданяўся: — Ой, мае ж веце варогі, Да не пераходзьце дарогі, А няхай пярэйдзе сам пан бог I мой баценька напярод.
1533
Ой вы, мілыя варогі, Да не пераходзьце дарогі. Няхай пярэйдзе госпад бог, Мой баценька — напярод. Хай пярэйдзе радзіна, Штоб была дарожанька шчасліва, Няхай пярэйдзе матка мая, Штоб дарога гладка была.
1534
Саступіце, варогі, з дарогі * Да не пераходзьце дарогі, Да няхай пяройдзе мамачка Да і з хлебам, і з соллю, Да і з шчасцем, і з доляй.
1535
— Адступіцеся, варогі, Да не пераходзьце дарогі,
* Кожны радок паўтараецца.
Каб наша дарожачка роўна была, Каб наша Адарка дольна была. Роўна дарога да вянца, Дольна наша Адарка да канца. Да ў нашага свата Даніла Стаяла ў варотах каліна. (2) —: Да долу, веццейка, да долу, Да пара табе, Адарка, ў дарогу, Ой, бо яшчэ пара, Адарка.
-— Ясны месячык, не свяці мне, Ясныя зорачкі, блясцеце, Вараныя конікі, бяжэце. Да пабеглі конікі ў падолле, На бацюшкава падвор’е.
1536
Завідлівы варожанькі, Уступайце з дарожанькі Маладой і маладому Да божага дому.
Там іх ручанькі звяжуць, Вернае слоўца скажуць, Вярнейша, як бацька, Вярнейша, як маці.
1537
Адступіцеся, варогі, He пераходзьце дарогі,
Дарогі.
Мы вас падтопчым пад ногі, Пад ногі, Пад чырвоныя чаботы, Чаботы, Пад залатыя падкоўкі, Штоб нашы падкоўкі брашчалі, Штоб нашы ворагі маўчалі.
1538
А не стойце, варогі, He займайце дарогі, Бо нашы коні строгі — Паадтоптваюць вам ногі. Гострымі гастрожкамі, Залатымі падкоўкамі Белы камень разбіваюць, Па дарозе раскідаюць: — Гэта вам, варогі, Белы камень пад ногі.
1539
Расступіцеся, варогі, Варогі, He пераходзьце дарогі, Дарогі '
Нашым конікам пад ногі, Пад ногі, Шчэ й пад капыты, Капыты, Пад здаровыя жываты, Жываты.
1540
Праступіце, варожанькі, 3 бітай дарожанькі, Каб конь схадзіў, Каб воз звазіў.
1541
Саступі, ведзьма, з дарогі, А не дзелай жа нам трывогі,— Падтопчам цябе пад ногі, Пад каваныя калёсы, Пад чырвоныя чабаты, Пад здаровыя жываты.
У дарогу, сваты,у дарогу,* Бярыце бога з сабою, А прачыстую напярод, Сякіце зямлю папярок.
3 дарогі, змяя, з дарогі, Штоб не было сватам трывогі.
1543
Сустрачай нас, божа, На першым парозе, На новым возе, На бітым гасцінцы.
1544
Ай, перад нашым поездам Сам бог дарожку перайшоў I з мікольскаю свячою, I з ярданскаю вадою.
1545
— Пакрапі нас, баценьку, свячонаю вадою, Праваю рукою і шчасліваю гадзінаю, Бо мы едзімо да божага дому, Каб нам ксёндз шлюб даў
I нам белы ручкі ізвязаў.
1546
Да ў нядзельку па зары, Па зары
Ходзіць Мар’я па двары,
Па двары,
Просіць месячык і зару, Зару:
* Кожны радок паўтараецца.
— Свяці, зарыца, да свету, Да свету,
Пакуль да шлюбу заеду, Заеду.
— Досыць я табе свяціла, Свяціла,
Як цябе мама радзіла, Радзіла,
Па новых сенях ходзячы, Ходзячы,
Белыя ручкі ломячы,
Ломячы,
Лепшай долі просячы, Просячы.
1547
Ходзіць малада па новым дварэ, Косанькі распусціўшы, Сабе дружачкі просіць:
—Едзь, сванька, за мною,
За русаю касою, За беленькім лічкам, За зялёным вяночкам.
1548
Ой, выварачай, матуленька, шубу Да выпраўляй твае дзетанькі да шлюбу. Ой, выпраўляй нас, матка, выпраўляй, У бога шчасце й долі ублагай.
1549
— Надзявай да, маці, шубу, Бо я еду ж да шлюбу.
Гой, там мяне не знацімуць, Там мяне да пытацімуць:
«Гой, ці роду да вялікага, Цітатачкі да багатага?»
Ой, я роду невялікага, Я татачкі да багатага.
1550
Матка мая, любка, Да варочайся хутка I ўнясі шубу — Я еду да шлюбу, Шлюбу шлюбаваці, Двое дзетак вянчаці.
1551
I ў цябе, і ў мяне усё карыя вочы, Пойдзем да папа мы цёмнай ночы. Пойдзем да папа, што нам non скажа, Беленькім ручнічком ручанькі звяжа.
1552
— Куды паедзеш?
— Да шлюбу, да шлюбу. — А чаму не плачаш? — He буду, не буду.
А няхай плача Маладога маці, А што я буду Завадзіла ў хаце.
1553
— Да куды едзеш?
— Да шлюбу.
—: Да чаму ж не плачаш?
— He буду.
Да няхай плача ён, ён, Што вязе бяду ў свой дом. Да не глядзі, што я плачу, Паганяй хутчэй клячу, He глядзі, што я тужу, Паганяй хоць цераз лужу.
МУЗЫЧНЫ ДАДАТАК
Каравай, зборная субота, пасад — вызначаючыя этапы ў драматургічным разгортванні вясельнага абраду, дзе кожнае дзеянне дэталёва асвятляецца і сімвалічна абагульняецца песняй.
У гэтым музычным дадатку пададзены некаторыя варыянты тыповых напеваў1 каравая, зборнай суботы і пасада, поўны звод якіх (з картаграфаваннем усіх раёнаў іх пашырэння) будзе прадстаўлен у асобным выданні. Для адных з гэтых напеваў характэрна групавое прымацаванне і іншых па тэматыцы вясельных твораў, другія ж адрозніваюцца болыпай спецыфічнасцю. У гэтым плане можна адзначыць каравайныя напевы-заклінанні (№ 24), святочныя воклічы каравайных (№ 19) і «зачынальных» (адкрываючых вяселле) напеваў (№ 23), лірызаваныя напевы зборнай суботы, часам і пасада (№ 30). Вылучаюцца таксама напевы «Як брат сястру на пасад вядзе», сярод якіх можна Знайсці аналагі вясельным прычытаннямгалашэнням (№ 16).
У цэлым пададзеныя тут напевы складаюць восем тыпалагічных груп, якія ахопліваюць і святочна-прыўзнятую, і драматызавана-журботную вобразна-эмацыянальныя сферы беларускага вяселля: I—1—9; II—10—11; Ш-12—17; IV—18; V—19—22; VI—23-25; VII—26—28; VIII—29—30.
3. Я. МАЖЭМКА
Парадкавыя нумары напеваў прастаўлены з левага боку нотнага прыкладу, парадкавыя нумары паэтычных тэкстаў да дадзеных напеваў — з правага.
3
800
bl'l ? j'l /'I F
^=^1 J) J,
aa ці па_ зво_ ліць,даці па_ вя_ ліць
' 39. Зак. 2120
609
25
980
612
1. Ра_ скі_ дай, бо_ жа, ба_ цька_ вы ко_ пы
КАМЕНТАРЫІ
СПІС АСНОУНЫХ КРЫНІЦ I ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ
Адраджэнне— Беларуская этнаграфія. Вясельныя песні.— Адраджэнне. Мн„ 1922, № 1.
Аннкневнч— К. Т. Анпкневнч. Сенненскнй уеэд Могнлевской губерннн. Опыт опнсанпя в географнческом, нсторнческом, этнографнческом, бытовом, промышленном н статнстнческом отношеннях... Могнлев, 1907.
Аннмелле— [Аннмслле Н.]. Быт белорусскнх крестьян.— Этнографнческнй сборннк, вып. II. СПб., 1854.
Бессараба — Н. В. Бессараба. Матерналы для этнографнн Седлецкой губерннн. СПб., 1903.
Бобровскнй — П. Бобровскнй. Гродненская губерння. Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн генерального штаба, ч. I. СПб., 1863.